Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
каванне Лошыцкай воднай сістэмы (1992—2003), рэканструкцыя і аднаўленне палацавапаркавага ансамбля 16—18 ст. у г. Нясвіж (1990), помнікі М.Багдановічу ў г. Ялта (Украіна, 2004), Кірылу Тураўскаму ў Гомелі (2005). Дзярж. прэмія СССР 1989.
ЖЛОБІН, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Жлобінскага рна, на р. Дняпро. За 93 км на ПнЗ ад Гомеля, вузел чыг. напрамкаў на Мінск, Магілёў, Гомель, Калінкавічы, аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Бабруйскам, Рагачовам, Светлагорскам. 75,4 тыс. ж. (2011).
Вядомы з 1492 як паселішча Хлепаны ў ВКЛ, належаў Хадкевічам. У 15—17 ст. існаваў замак. 3 1509 у Рагачоўскай воласці. 3 1566 мястэчка ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 17961802 у Бел. губ. У 1860 263 дамы, 1576 ж. У 1873 адкрыта станцыя ЛібаваРоменскай чыг. У 1897 — 3228 ж., 2 царквы, 2 касцёлы, 4 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, 5 прам. прадпрыемстваў, магазін. У 1905 — 4170 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 3.7.1925 горад. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну 3.7.1941 Ж. захоплены ням.фаш. войскамі. 13.7.1941 выз
625
ЖЛОБІНСКАЯ
Вяслярная база ў Жлобіне.
валены сав. часцямі 63га стралковага корпуса 21й арміі Зах. фронту. 14.8.1941 Ж. зноў акупіраваны гітлераўцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 3,1 тыс. чал. Вызвалены 26.6.1944 войскамі 48й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. У 1959— 19,2тыс. ж. У 1970 — 25,4 тыс. ж. У 1999 — 69,8 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру Ж. вызначае вул. Першамайская. Чы
гунка падзяляе сучасны горад на паўн.
1 паўд. часткі. Адм. і культ.гандлёвы цэнтр сфарміраваўся на пл. Вызваліцеляў. Паводле генплана 1964 (карэкціроўка 1975) сфарміравана яго разгалінаваная планіровачная структура, якая бярэ пачатак ад Прывакзальнай пл. Згодна з генпланам 2009 Ж. развіваецца ў паўн.зах. напрамку, пераважае шматпавярховая забудова. Зоны адпачынку — паркі па вул. Савецкая
і «Прыдняпроўскі». Праведзена рэканструкцыя чыг. вакзала, плошчаў Прывакзальная і Вызваліцеляў (2005). У 1990—2000 пабудаваны Троіцкая царква (1995), гасцініца «Славінаспорт» (2006), фізкультурнааздараўленчы цэнтр (2007), вяслярная база (2010), лыжаролерная траса (2011).
У 2011 прафес. ліцэй сферы абслугоўвання, каледжы агр.тэхн. і металургічны, 2 гімназіі, школы: 9 сярэдніх, мастацтваў, муз., ДЮСШ, школаінтэрнат, 2 вучэбнапед. комплексы сярэдняя школасад, 14 дашкольных устаноў цэнтры: дашкольны развіцця дзіцяці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, алімпійскага рэзерву, дзіцячай творчасці, тэр. сац. абслугоўвання, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, сац.пед. прытулак, стадыён, фізкультурнааздараўленчы комплекс, Дом культуры, Палац культуры металургаў Дом нар. творчасці, цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка», «Факел», кінатэатр, 5 бк, гіст.краязнаўчы музей, заапарк, 3 бальніцы, 3 паліклінікі, 12 аптэк. Помнік воінам 63га стралковага корпуса 21й арміі, магіла ахвяр фашызму, вайсковыя могілкі.
ЖЛОБІНСКАЯ ІНКРУСТАЦЫЯ, агульнапрынятая назва дэкаратыўнапрыкладных вырабаў Жлобінскай фабрыкі мастацкай інкрустацыі.
626
ЖЛОБІНСКАЯ
Фізкультурнааздараўленчы комплекс ў Жлобіне.
Драўляныя куфэркі, пано, пеналы, папкі для адрасоў, кухонныя камплекты і інш., таніраваныя ў чорны або карычневы колер, аздабляюцца ў тэхніцы аплікацыі кампазіцыямі з залацістай ці паліхромнай саломкі. Нарэзаныя квадрацікамі, ромбікамі, прамавугольнічкамі кавалачкі разгладжаных саломінак наклейваюцца на драўляную аснову, потым вырабы пакрываюцца слоем бясколернага лаку. Промысел засн. ў 1950я гг. на мясц. нар. традыцыях аплікацыі са
ломкай куфэркаў, сальніц, рамак для фотаздымкаў і інш. Геаметрычны дэкор паўтараўтканыя нар. вырабы, ка
валачкі саломкі фарбавалі ў розныя колеры. Пазней майстры выпрацавалі ўласны стыль аплікацыі, адмовіліся ад паліхроміі, падкрэсліваючы і выяўляючы натуральны колер саломы. Дробнаўзорысты геаметрычны малюнак вызначаецца гарманічным спалучэннем розных адценняў кавалачкаў саломы — ад амаль белага да светлакарычневага. Многія вырабы паводле канструкцыі і характару размяшчэння дэкору імітуюць куфры. Кампазіцыі пано адлюстроўваюць сцэнкі з жыцця, фалькл., літ., казачныя сюжэты. Вырабы вызначаюцца ювелірнасцю выканання, характэрнай нац. адметнасцю, лічацца найб. тыповымі бел. сувенірамі. Сярод майстроў М. і В. Дзехцярэнкі, В.Котаў, Т.Аляксеева і інш. Я.М.Сахута.
ЖЛОБІНСКАЯ НАРбДНАЯ АМАТАРСКАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «ПРАМЁНЬЧЫКІ». Створана ў 1997 у г. Жлобін пры гар. Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка». У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.М.Крывянкова. У складзе студыі 28 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў студыі. Студыйцы —
Жііобінская народная аматарская студыя выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Праменьчыкі».
удзельнікі рэсп. выставакконкурсаў дэкар.прыкладной творчасці «Калядная зорка» (Мінск, 2009—11), «Будучыня, якую мы хочам», «Пад сінім небам» (абодва г. Гомель), юных майстроў па саломапляценні (Мінск, усе 2012), абл. фотадызайну «Лёд. Кветкі. Фантазія» (г. Гомель, 2011).
С.Г.Шамаль.
ЖЛОБІНСКАЯ ЎЗОРНАЯ АГІТБРЫГАДА. Створана ў 1962 у г. Жлобін пры гар. Доме культуры. У 1979 прысвоена званне «народны», у 2005 — «узорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Э.Б.Зракава (з 1962), Т.М.Каваленка (з 1976), І.І.Рускевіч (з 2000), А.А.Гузава (з 2008). У складзе агітбрыгады 15 чал. ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — агітацыя насельніцтва за здаровы лад жыцця, прапаганда тэм экалогіі, гісторыі і традыцый Жлобінскага рна, дапамога ў прафарыентацыі. У рэпертуары тэатралізаваныя, літ.муз. пастаноўкі, канцэртныя праграмы: «Высокае слова Работа!» (1979), «Памяць» (1982), «Званы Чарнобыля» (2001), «Экалагічны кантроль» (2006), «Мы за здаровы лад жыцця» (2011), «Не трэба быць абыякавым»
627
ЖЛОБІНСКАЯ
(2012) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю ўзорных тэатр. і лялечных калектываў (г. Гомель, 2006, 2011). А.А.Гузава.
ЖЛОБІНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ТЭАТРАЛ ЬНАЯ СТЎДЫЯ. Створана ў 1997 у г. Жлобін пры гар. Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.П.Кісялёва (з 1977), Л.А.Лук’янінка (з 2006), М.Ю.Саснін (з 2011). У складзе студыі 12 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцёй артыстаўаматараў. У рэпертуары спектаклі «Беласнежка і сем гномаў» братоў Грым, «Аліса ў краіне цудаў» Л.Кэрала, тэатралізаваныя відовішчы «Каляда», «Прыгоды Бабы Ягі і Лесуна», рус. нар. казка «Марозка» і інш. Студыйцы — дыпламанты абл. аглядуконкурсу ўзорных тэатр. і лялечных калектываў (г. Жлобін, 2011). С.Г. Шамаль.
ЖЛОБІНСКАЯ ФАБРЫКА МАСТАЦКАЙ ІНКРУСТАЦЫІ. Засн. ў 1955 у г. Жлобін як цэх інкрустацыі Гомельскай арцелі «XVIII партз’езда», з 1961 фабрыка мастацкіх вырабаў
Удзельнікі Жлобінскай узорнай тэатральнай студыі.
з 1968 РУП з сучаснай назвай. Напрамак дзейнасці: сувенірная прадукцыя, інкруставаная саломкай, бялізна і ручнікі. Асвоены выпуск (2012) сталовай бялізны, фартухоў ручнікоў дарожак з дэкаратыўнай вышыўкай. Выпускае: скрыначкі, куфары, саль
ніцы, шахматныя дошкі з камплектамі шахматных фігур, футляры для Бібліі, шкатулкі для заручальных пярсцёнкаў або крыжыкаў і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію, Японію, Румынію, Францыю, Германію, ЗША, Швецыю, Англію, Італію, Швейцарыю і інш.
Да арт. Жлобінская ўзорная агітбрыгада. Тэматычная праграма «Не трэба быць абыякавым». 2012.
628
ЖЛОБІНСКІ
ЖЛОБІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Н.К.Крупс к а й. Засн. ў 1923 у г. Жлобін як валасная бка. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1944. 3 1945 раённая бка імя Н.К.Крупскай. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Жлобінскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2011) больш за 50 тыс. экз.; каля 6,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, экалагічная і прававая адукацыя, прапаганда здаровага ладу жыцця, работа з сац. неабароненымі пластамі грамадства. Пры бцы функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2003), дзейнічаюць літ. гасціная «Аўтограф», інфармацыйны цэнтр краязнаўства, культуры і мастацтва Жлобіншчыны «Пакой роднай кнігі» (з 1996). Праводзіць творчыя і літ. сустрэчы, «Капусцінскія чытанні», прысвечаныя жыццю і творчасці бел. пісьменніка, ураджэнца Жлобіншчыны А.П.Капусціна, прэзентацыі кніг і інш.
ЖЛОБІНСКІ ГАРАДСЮДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1962 у г. Жлобін. Агульная пл. памяшканняў 1621 м2, у т.л. глядзельная зала на 317 месцаў — 158,7 м2, фае — 153,6 м2, вестыбюль — 111,2 м2. Дзейнічаюць 17 творчых калектываў, з іх 2 са званнем «народны» (тэатр «Віядук», вак. ансамбль) і 3 — «узорны» (ансамбль эстраднага танца «Калі ласка», агітбрыгада, тэатр. студыя). Калектывы — актыўныя ўдзельнікі разнастайных культ. мерапрыемстваў: міжнар. фестываляў харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1998), маладзёжных тэатраў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2000, 2005), шоупраграм («Танцавальны рынг», «Зорная пара», «Залатая цешча», «Маленькая Фея»), Вял. папулярнасцю ў горадзе карыстаецца арыгінальны вясельны абрад з бел. нац. каларытам і рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры» (з 2002). В.Г.Бажан.
1 2
Да арт. Жлобінская фабрыка мастацкай інкрустацыі: 1 — шкатулка інкруставаная; 2 — абрус вышыты.
ЖЛОБІНСКІ ГАРАДСКІ' ПАРК КУЛЬТЎРЫ IАДПАЧЫНКУ «ПРЫДНЯПРОЎСКІ». Знаходзіцца ў гіст. частцы г. Жлобін, на правым беразе ракі Дняпро. Займае пл. 9 га. У 15— 16 ст. на гэтым месцы размяшчаўся замак. Пазней тут заснавалі рынак і жылы сектар, якія ў чэрв. 1941, у час баёў за Дняпро, былі зруйнаваны. У пач. 1950х гг. на тэр. парку высадзілі дрэвы ў памяць аб ахвярах вайны. У 1988—89 была праведзена рэканструкцыя: створаны гарадок атракцыёнаў, кафэ на базе рачнога катара, летні амфітэатр. Побач з паркам размешчана чыгунка, адкрытаяў 1873.
В.М. Чвырова.
ЖЛОБІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ГІСТОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ.