• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.Л. Стрэж.
    ЖбДЗІНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «СЯРбБРАНАЯ ТРЭЛЬ». Створана ў 1998 у г.
    Жодзіна пры rap. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Н.П.Амбарцумян. У складзе студыі 26 чал. ва ўзросце ад 4 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне ўзроўню вак. выканання, праца над іміджам 1 майстэрствам артыста. У рэпертуары песні «Белая Русь» І.Співакова, «Авэ, Марыя» Ф.Шуберта, «Маміна сэрца» К.Брэйтбурга, мюзіклы «Рэпка» А.Зарыцкай (2009), «Белая птуш
    Удзельнікі Жодзінскай узорнай студыі эстраднай песні «Сярэбраная трэль».
    нашых бацькоў» (г. Жодзіна, 2010), адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок» (г. Маладзечна, 2011) і інш. А.Л.Стрэж.
    ЖОДЗІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЗКА. Засн. ў 1968 у г. Жодзіна. 3 1978 галоўная бка цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (з 2011 — сеткі публічных бібліятэк) горада. Кніжны фонд (2012) каля 96 тыс. экз.; каля 11,7 тыс. чытачоў. Асн. нкірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб
    638
    ЖОДЗІНСКІ
    Да арт. Жодзінскі краязнаўчы музей: 1 — будынак музея; 2 — экспанаты выстаўкі да 200годдзя вайны 1812.
    наведвальнікаў, фарміраванне грамадска значных інфармацыйных рэсурсаў і забеспячэнне іх даступнасці, павышэнне культуры чытання карыстальнікаў, развіццё творчага патэнцыялу насельніцтва. Бка штогод выдае методыкабібліяграфічныя матэрыялы: «Лепшае ў тоўстых часопісах», «Каляндар знамянальных і памятных дат г. Жодзіна», «Бюлетэнь новых паступленняў». Складзены і выдадзены паказальнікі: серыя «Нашы землякі», «Што чытаць пра Жодзіна», «Горад Жодзіна. Вуліца імя...», «Семантычная класіфікацыя вуліц Жодзіна», «Багуслаў Радзівіл — заснавальнік Жодзіна», «Помнік мацярынскаму подзвігу» (да 35годдзя манумента маціпатрыёткі А.Ф.Купрыянавай). Пры бцы працуюць клубы: «Субяседнік», «Ключ да здароўя», «Узыходжанне» і інш.
    ЖОДЗІНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1948 у г. Жодзіна як клуб Смалявіцкай дзярж. раённай электрастанцыі, з 1991 сучасная назва. Пл. памяшканняў 1034,6 м2. Дзейнічаюць 17 аматарскіх калектываў, з якіх 4 маюць званне «народны» (ансамблі нар. песні «Зарачанка», патрыятычнай песні «Саланг», аматарскае аб’яднанне «У коле сяброў», ваен.гіст. клуб «Золак») і 1 — «узорны» (студыя эстр.
    песні «Сярэбраная трэль»). Творчыя калектывы — удзельнікі, лаўрэаты і дыпламанты шматлікіх міжнар. праектаў («Interface2», «Блакітнае неба», Германія), фестываляў: міжнар. «Моладзь Беларусі і Расіі ў 21 стагоддзі разам», Усерас. галіновага фестывалю аўтарскай песні «Мелодыя душы», афганскай песні «Караван» (г. Днястроўск, Малдова), рэсп. усх. танца «Усходнія саладосці», фестывалюкірмашу «Дажынкі», абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле», нар. творчасці «Напеў зямлі маёй», нар. музыкі «Грай, гармонік!», нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», гульні і гумару «Капыльскія пацехі»; абл. конкурсаў: вак. сярод ветэранаў «Песні Перамогі», юных выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок» і інш. У 1996 пры гар. Доме культуры на базе кінатэатра «Равеснік» быў адкрыты аднайм. філіял. Ю.Л.Кулінковіч.
    ЖОДЗІНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 2008 у г. Жодзіна. Размяшчаецца ў б. будынку гарвыканкама ў старой частцы горада. Экспазіцыйная пл. 188,08 м2, выставачная — 107,06 м2. Асн. фонд — 5129 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1997 адзінак (2012). Сярод каштоўных экспанатаў кн. А.С.Пушкіна «Граф Нулін» (1827), гузікі ад мундзі
    раў франц. салдат часоў вайны 1812, старадаўнія манеты, вырабы ткацтва і вышыўкі і інш. Mae 8 экспазіцыйных залаў: «Прырода нашага краю», «Багуслаў Радзівіл і асноўныя падзеі ў гісторыі Жодзіна», «Ад сярэдневяковай кузні да сучаснага «Кавальскага завода цяжкіх штамповак», «Развіццё транспартнай вытворчасці ў Жодзіне і завод па выпуску «БелАЗаў», «Традыцыйныя прадзенне, ткацтва і швейнатрыкатажная фабрыка «Світанак», «Ад прымітыўнай сялянскай гаспадаркі да сучасных даследаванняў ў вобласці земляробства і жывёлагадоўлі», «Сацыяльная сфера ў жыцці жодзінцаў», «Новая Беларусь: індывідуальнае прадпрымальніцтва і рыначная эканоміка». 3 2011 музей ажыццяўляе новыя праекты, актыўна праводзяцца лекцыі і выстаўкі. Філіял — Доммузей А.Ф.Купрыянавай.
    ЖОДЗІНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЗАРАЧАНКА».
    Створаны ў 1991 у г. Жодзіна пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Бабошын (з 1991), М.І.Пуплікаў (з 1992), І.А.Ходас (з 1998), В.М.Якаўлеў (з 1999), І.У.Алешка (з 2002), Н.А.Зайцава (з 2006). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 24 да 60 гадоў. Асн. мэта
    639
    ЖОДЗІНСКІ
    Жодзінскі народны ансамбль народнай песні «Зарачанка».
    дзейнасці — павышэнне прафесійнага ўзроўню вак. майстэрства. У рэпертуары нар. песні «Гары, касцёр!», «Марусенька, мая даражэнька», «Белая Русь мая», «Чарнавокая казачка», «Лебедзі», «Ночкачараўніца», «Цыбуля», «Белая яблыня», «Дубочак зеляненькі» і інш. Сярод канцэртных праграм: «Эстрадны дывертысмент», «Льецца хваляй песня», «Масленка» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант: рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю нар. творчасці «Haney зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008) і інш. А.Л.Стрэж.
    ЖОДЗІНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МЕДУНІ'ЦА». Створаны ў 1987 у г. Жодзіна пры Палацы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.Т.Губарава. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 26 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нац. культуры праз выкананне бел. нар. песень. У рэпертуары абрады «Гуканне вясны», «Масленіца», вак.харэагр. кампазіцыі «Конік вараненькі», «Адна гара высокая», бел. нар. песні «Як пайду я ў белую канюшню», «Расцвіла калі
    Удзельнікі Жодзінскага народнага ансамбля народнай песні «Медуніца».
    на», «Ехалі казачэнькі», «У зялёную дуброву» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), «Нацыянальная палітра Карэліі» (г. Петразаводск, Расія, абодва 2005), «Калінавае лета на Дняпры» (г. Камсамольск, Украіна, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005) і інш.
    Г.А. Смольскі.
    ЖбДЗІНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПАТРЫЯТЬІЧНАЙ ПЁСНІ «САЛАНГ». Створаны ў 1990 у г. Жодзіна пры гар. Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Ганцэвіч. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 33 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай і паэт. творчасці воінаўінтэрнацыяналістаў — удзельнікаў вайны ў Афганістане (1979—89). У рэпертуары песні «Спяваю для вас, хлопцы з Афгана», «Афіцэры», «3 пажаўцелых таполяў», «Дзесьці за Салангам», «Вайна — не мамка», «Выбачай, зямля», «Дарога працягласцю ў жыццё» і інш. Сярод канцэртных праграм: «Спяем, браток», «Саланг збірае сяброў», «Не забывай», «20 гадоў з песняй па жыцці» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. патрыятычнай песні «Перавал» (г. Арджанікідзэ, Украіна, 2008—10), афганскай песні «Караван» (г. Бендэры, Малдова, 2010, 2012), аўтарскай песні «Мелодыя душы» (г. Жалезнагорск, Расія, 2011), абл. афганскай песні «Час выбраў нас» (г. Жлобін, 2009—10) і інш.
    А.Л. Стрэж.
    ЖбДЗІНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «КАРЎНАЧНІЦА». Створаны ў 1988 у г. Жодзіна пры Палацы культуры Бел. аўтамабільнага завода. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектьгў». Заснавальнік і кіраўнік А.М.Іваноў. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 16 да 44 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — збор і вывучэнне фальклору ў наваколь
    640
    ЖОДЗІНСКІ
    Удзельнікі Жодзінскага народнага ансамбля патрыятычнай песні «Саланг».
    ных вёсках Жодзінскага рна, стварэнне танцаў на аснове мясц. матэрыялу. У рэпертуары бел., рус., укр., малдаўскія, польск., яўр., татарскія танцы: «Бярозавіцкая праходка», «Смалявіцкая патанцоўка», «Танец з ручнікамі», «Жодзінскія весялуны», «Веснавыя арэлі», «Полькавесялуха», сюіта «Вянок беларускіх танцаў» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002), нар. творчасці «Вянок
    дружбы» (г. Бабруйск, 2005), «Моладзь Беларусі і Расіі ў 21 стагоддзі разам» (г. Баранавічы, 2008), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2001, 2002), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2007), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009) і інш. Г.А.Смольскі.
    ЖОДЗІНСКІ НАРОДНЫ ВАЕННАГІСТАРЬІЧНЫ КЛУБ «30ЛАК». Створаны ў 2001 у г. Жодзіна пры гар. Доме культуры. У 2007
    прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.А.Бакуновіч (з 2001), А.А.Каралёў (з 2002), В.М.Некрашэвіч (з 2009), А.М.Мікулёнак (з 2010). У складзе клуба 15 чал. ва ўзросце ад 19 да 42 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне бел. гісторыі, рэканструкцыя і папулярызацыя матэрыяльнай і духоўнай спадчыны ВКЛ 14—15 ст. У рэпертуары творы сярэдневякоўя: песні «Вайтоўна», «Князь Вітаўт», «Гэй, Саколы», «Бітва пад Оршай», танцы «Бранль», «Бергамаска», «Маразуля», «Руевіт», «Ойра», жартоўная мініяцюра «Жыццё і побыт сярэдневяковага люду» А.Каралёва і інш. Сярод мерапрыемстваў клуба: ваен,гіст. лагер «Застава» (паст. А.Каралёва, 2007), рыцарскі стан на памятным месцы «Вадзяны млын» (г. Жодзіна, 2009), абл. семінар «Радзівілаўскія чытанні» (паст. абодвух В.Некрашэвіча, 2010), выстаўка касцюмаў, прадметаў побыту 14—15 ст. А.Мікулёнка (2011) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. рыцарскага «Генуэзскі шлем» (г. Судак, Украіна, 2008, 2010), сярэдневяковай культуры (г. Тракай,
    Жодзінскі народны ансамбль танца «Каруначніца».
    641
    ЖОДЗІНСКІ
    гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, папулярызацыя духавой музыкі сярод моладзі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў: «Перамога» Л.Захлеўнага, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Дым» Д.Керна, «Персідскі марш» І.Штрауса, п’есы танц.забаўляльнага характару «Чарлі» Р.Паулса, «Пад небам Парыжа» З.Жыро і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2008), абл. нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Узда, 2005; г. Заслаўе Мінскага рна, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011) і інш. Г.А.Смольскі.