Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
згадваецца ў 1837). У 1901 С.Гардзеніна рэканструявала вінакурню: пабудавала аддзяленні паравога катла, мыцця бульбы, трубу вышынёй 30 аршынаў, павялічыла гал. корпус. Прадукцыйнасць вінакурні складала 14 тыс. вёдзер у год. Захаваліся драўляны свіран і труба вінакурні, якая стала малой архіт. формай парку з адноўленай у 1997 воднай сістэмай. На мясц. могілках добраўпарадкаваны месцы пахавання апошніх уладальнікаўсядзібы С. і П. Гардзеніных.
A. Т. Федарук.
Труба былой вінакурні ў Жукоўшчынскай сядзібе.
ЖУЛКОЎСКІ (Zolkowski) Фартунат Алойзы (2.11.1777, Навагрудчына — 11.9.1822), польскі акцёр, драматург. Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыст. часопісы, выступаў у Нац. тэатры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш.
А.В.Мальдзіс.
ЖУПАН, верхняя вопратка тыпу прыталенага кафтана. Шырока ўжываўся ў асяроддзі шляхты і заможных гараджан. Шылі з сукна ці аксаміту рознага колеру (чырвонага, бурачнага, зялёнага, блакітнага), падбівалі футрам. Меў невялікі стаячы каўнер, вузкія рукавы, ззаду — фалды, зашпільваўся на бліскучыя металічныя (залатыя, сярэбраныя і інш.) гузікі амаль па ўсёй даўжыні захіну, падпяразваўся шырокім поясам. Па лініях разрэзу каўняры, абшлагі рукавоў кішэні аздабляліся маст. швом, гафтам, шнурковай аплікацыяй. Ж. насілі ў комплексе з накідкай кунтушом, у больш ранні час (да 17 ст.) — разам з дэліяй, раскошным верхнім адзеннем з аксаміту, падбітым футрам, свабоднага пакрою (тады ў модзе быў больш кароткі Ж.). У 18—19 ст. Ж. усё часцей сустракаўся ў асяроддзі мяшчан,
652
ЖУРАВЕЛЬ
казакоў і нават заможнага сялянства. Пасля нац.вызваленчых паўстанняў (1794, 1831) «кунтушоважупановая» мода нярэдка станавілася падставай для пераследу яе носьбітаў з боку царскай адміністрацыі. В.С.Цітоў.
ЖУПРАНСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Жупраны Ашмянскага рна. Пабудаваны ў 1854—75 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Касцёл — 3нефавы прамавугольны ў плане, аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад фарміруе 2ярусная 4гранная вежазваніца, завершаная 8гранным барабанам з шатром. Яе 2і ярус і бакавыя атынкаваныя сценкі завершаны па вуглах гранёнымі спічастымі фіяламі. Тарцовы фасад 2ярусны, фланкіраваны пілонамі. Фасады прарэзаны спічастымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі са спічастым завяршэннем, фігурнымі аркатурнымі паясамі. Паліхромія экстэр’еру заснавана на спалучэнні цаглянай і бутавай муроўкі. Касцёл перакрыты цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 6 калонамі з 8граннымі стваламі на 4гранных пастаментах. У бакавых нефах вакол апсіды вылучаны сакрысціі. У кампазіцыю гал. алтара ўключана спічастае акно апсіды з паліхромным вітражом, апраўленае высокімі калонамі з антаблементам. Інтэр’ер дэкарыраваны кесонамі з ляпнымі разеткамі, паліхромным роспісам, скульптурай. Роспіс выкананы ў чырвонакарычневых, бэжавых, зялёных і сініх танах. Злева ад увахода размешчана белая мармуровая дошка з надпісам «Францішку Багушэвічу, 1840—1900, прыяцелі». Храм і арнаментальны роспіс інтэр’ера ўнесены ў Дзярж. спіс гіторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ЖУПРАНЫ, вёска ў Ашмянскім рне, на р. Ашмянка. За 10 км на ПнУ ад горада і 7 км ад чыг. ст. Ашмяны на
лініі Маладзечна—Вільнюс, 198 км ад Гродна, на аўтадарозе Мінск— Вільнюс. Цэнтр Жупранскага с/с. 255 гаспадарак, 758 ж. (2011).
Вядомы з пач. 15 ст. як цэнтр воласці ў Віленскім ваяв., уласнасць вял. кн. ВКЛ Вітаўта, якіў 1407 перадаў вёску Манівідавічам. 3 пач. 16 ст. уладанне Радзівілаў. Каля 1550 тут засн. касцёл, у канцы 16 ст. — кальвінскі збор. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце. У пач. 17 ст. мястэчка. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. 3 1811 уладанне Чапскіх. У 1886 мястэчка ў Сольскай воласці, 545 ж., 3 касцёлы, сінагога, піцейны дом, крама, млын. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 1931 — 124двары, 657 ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Ашмянскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1971 — 121 гаспадарка, 423 ж. У 1997 — 288 гаспадарак, 795 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, сац. прытулак, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнікземлякам, якія
загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (1854—75).
ЖУР, аўсяны кісель. Гатавалі з аўсянай мукі або вотруб’я. У традыц. практыцы звычайна муку залівалі з вечара цёплай вадой, гаршчок ставілі ў хатнюю печ (або на печ), раніцай разбухлую масу прапускалі (адціскалі) праз рэшата, атрымліваючы цэжу (цэд, жыжку), з якой варылі Ж. На Палессі ў аўсяны раствор клалі хлебныя коркі, а часам і некалькі вугалькоў, каб у працэсе рэакцыі нейтралізаваць «гарчынку» ў муцэ (І.Сербаў). Кісель падавалі на стол з дабаўкай алею (тоўчаных канапель), а на святы са сметанковым маслам і мядовай сытай; у якасці прыправы служыла і малако (М.Нікіфароўскі). Назва «Ж.» ужывалася не паўсюдна ў Беларусі і не для ўсіх гатункаў аўсянага кісялю. Часам пад Ж. разумелі аўсяны кісель з кіслым прысмакам. У якасці акісляльных кампанентаў выкарыстоўвалі хлебны квас, бурачны расол, сываратку. Ж. ужывалі ў ежу цёплым, дадаючы масла, смятану. Сырая цэжа выкарыстоўвалася ў нар. медыцыне (як сродак ад глістоў). На Гомельшчыне Ж. (ці журынам) называлі таксама кісель з журавін. В.С.Цітоў. ЖУРАВЁЛЬ, 1) ж о р а ў, вобраз у народных вераваннях беларусаў. Ж. лічылі носьбітам дабрабыту. Як і бус
653
ЖУРАВЕЛЬ
ла, яго бралі ў гурт калядоўшчыкі. 2) Персанаж казак («Ліса і журавель (бусел)», «Журавель (бусел) і чапля»), у якіх ліса і Ж. або частуюць адзін аднаго так, каб госць не наеўся, або сватаюцца адзін да аднаго і адмаўляюць, потым шкадуючы. 3за гэтага іх сяброўства і прапала. У канцоўках такіх казак асуджаюцца нерашучасць, пераборлівасць, якія праецыруюцца і на паводзіны чалавека. Сюжэт апрацоўвалі К.Каганец і М.Танк.
ЖУРАВЁЛЬ, старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння грузаў па вертыкалі (уверх). Шырока выкарыстоўваўся яшчэ ў стараж. Егіпце і Міжрэччы для пад’ёму вады з рэк і наладжвання сістэмы штучнага арашэння. У нар. побыце беларусаў Ж. найб. шырока ўжываўся для здабывання вады са студняў. Складаўся з высокай апорнай сахі, трывала закапанай у грунт (звычайна рабілася з дубу), і замацаванага ўверсе ў яе развілцы рухомага рычага (вагі), да якога прывязвалі доўгую вертыкальную жэрдку з цэбрам (вочап). Апрача здабывання вады, Ж. выкарыстоўваўся таксама пры земляных работах, здабычы руды ці вапны, пад’ёме грузаў на будоўлях, двух’ярусных млынах, пры стагаванні сена. У гэтых выпадках канструкцыя рычага, узаемныя прапорцыі, формы вочапа для грузаў, цэнтры прыкладання механічнай сілы маглі адрознівацца паміж сабой. Ж. пры студнях у вёсках эпізадычна сустракаюцца да нашага часу.
В.С.Цітоў.
«ЖУРАВЁЛЬ», «Жораў», беларускі народны карагод, танецгульня. Распаўсюджаны найб. у Палессі і Падняпроўі. Характэрны для ўсх.слав. народаў. Mae розную часавую прымеркаванасць. Падчас Каляд быў сольнага тыпу (як імправізацыя пераапранутага калядоўшчыка з элементамі сюжэтнасці і гульні). Адметным рухам «Ж.» з’яўляюцца рытмічныя ўзмахі ўзнятых у бакі рук як ілюстрацыя палёту птушак, выкарыстоўваюцца крокі з уздымам
сагнутых у калене ног, розныя павароты, нахілы корпуса, дзяўбанне прысутных і інш. Часта сольныя скокі пераходзяць у сольнагуртавыя (па коле і ў «гарох»).
Некаторыя варыянты «Ж.» блізкія да карагода «Гусачок» (Цэнтр. Палессе), танца «Бусел». Веснавы карагод «Ж.» мае пераважна форму кола. Асобныя варыянты спалучаюць звілістыя лініі (тып «Лукі») і кола, карагоднікі рухаюцца ланцужком і парамі. Кампазіцыя будуецца на простых кроках. Часам выкарыстоўваюцца вял. хусткі з махрамі. Выконваецца жанчынамі пад песню «Ой на ролі, на раллі там хадзілі жураўлі» (Гомельшчына, Брэстчына).
Разнавіднасць «Ж.» — танцавальны карагод, прымеркаваны да вяселля (Чачэрскі рн). Выконваецца на мелодыю, блізкую да «Лявоніхі», суправаджаецца прыпеўкамі. На завяршэнні свята вясельнікі, злучыўшы рукі, выбягаюць з хаты на двор, затым на вуліцу. Бегаюць рознымі фігурамі «вакол усяго жывога, што стаяла». Асноўны крок — «бег» ці «крокпадскок». «Ж.» (разам з «Талакухай», «Мяцеліцай» і «Скакухай») часцей за інш. танцы выконваўся падчас Дажынак. «Ж.» быў упершыню пастаўлены на сцэне К.Алексютовічам (1922), які ўключыў яго ў танц. нумары ў п’есе «Машэка». Мелодыя «Ж.»
С.Журавель у ролі Тарцюфа.
запісана М.Чуркіным (Віленская губ.) і Р.Шырмам (Пружаншчына).
Літ.: Цітовіч Г.І. Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1968. Алексютовнч Л.К. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978.; Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні. Мінск, 1989. М.А.Козенка. ЖУРАВЁЛЬ Сяргей Барысавіч (н. 1.6.1954, Мінск), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (2000). Нар. артыст Беларусі (2011). Скончыў Бел.
тэатр.маст. інт (1976). 3 1976 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, у 1985— 2011 у Дзярж. маладзёжным тэатры Беларусі. 3 2011 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасова ў 1980—94 выкладаў у Бел. унце культуры і мастацтваў, у 1999—2006 маст. кіраўнік тэатр. праекта «Ніколатэатр». Мастацтву Ж. ўласцівы экспрэсіўнасць, абаяльнасць, унутраны такт, адчуванне драм. вобраза ў кожнай ролі. Сярод роляў: Бэмбі (аднайм. п’еса Ф.Зальтэна), Марк («Арт» Я.Рэзы), Тарцюф (аднайм. п’еса Мальера), П’ер Брашан («Вячэра з прыдуркам» Ф.Вебэра) і інш. Здымаецца ў кіно («Я не самотны... Максім Багдановіч», «Неба і зямля», «Уланская балада» і інш.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Д.М.Гіргель.
ЖУРАВІЧЫ, Старыя Журав і ч ы, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Гутлянка. За 55 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоўналініі Магілёў—Жлобін, 102 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Слаўгарад—Доўск. Цэнтр Журавіцкага с/с. 330 гаспадарак, 923 ж. (2011).