• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    654
    ЖУРБА
    Вядомы з 15 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772)у Рас. імперыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел.губ.У 1826 1066 ж.У 1860 мястэчка, 185 двароў, 1203 ж., царква, касцёл, 2 малітоўныя дамы. У 1886 — 220 двароў, 2179 ж., царква, касцёл, сінагога, нар. вучылішча, 2 гарбарныя майстэрні, 4 штогадовыя кірмашы. 3 1905 у Рагачоўскім павеце, 3,2 тыс. ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска, цэнтр раёна, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Кармянскім, з 12.2.1935 у Доўскім раёнах. 3 5.4.1935 зноў цэнтр раёна. 3 15.7.1935 да 25.9.1938 зноў мястэчка. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.8.1941 да 25.11.1943 Ж. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў вёсцы і раёне 2,5 тыс. чал. 3 17.12.1956 у Рагачоўскім рне. У 1959 — 1627 ж. У 1997 — 396 гаспадарак, 968 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, сац. прытулак, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЖУРАЎЛЁЎ Васіль Пракопавіч (н. 27.5.1931, в. Раздзел Мсціслаўскага рна), беларускі крытык, літаратуразнавец. Др філал. навук (1986). Скончыў Мінскі пед. інт (1954). 3 1957 у Інце мовы і лры НАН Беларусі. Даследуе гісторыю бел. лры, тэарэт. праблемы бел. літ.знаўства, паэтыку маст. твора. Аўтар навук. прац «Структура твора: рух сюжэтнакампазіцыйных форм» (1978), «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (2000), «Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку» (2002), «Класіка і літаратурная сучаснасць. Духоўны патэнцыял чалавека» (2011). Адзін з аўта
    раў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Янка Купа
    ла і Якуб Колас і дзяржаўнакультурнае будаўніцтва» (2007) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
    7в.: На шляху духоўнага самасцвярджэння. Мінск, 1995; Вытокі мужнасці спасцігаючы. Мінск, 2006 (у суаўт.).
    ЖУРАЎЛЁЎ Дзмітрый Мікалаевіч (20.5.1915, г. Жлобін  1.3.1988), беларускі музыказнавец, кантрабасіст. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947). 3 1931 працаваў у Бел. ансамблі нар. інструментаў, сімф. аркестры Бел. радыё, у 1931—41 і 1944—60 у сімф. аркестры Бел. філармоніі. 3 1956 рэдактар, муз. афарміцель, у 1964— 70 гал. рэд. муз. вяшчання Бел. радыё. У 1972—75 у выдве «Беларусь». Аўтар нарысаў, прысвечаных бел. кампазітарам, у т.л. Р.Пуксту, В.Яфімаву, І.Любану, Г.Цітовічу, П.Падкавыраву, Д.Лукасу, Ю.Семяняку і інш., біягр. даведнікаў Саюза кампазітараў Беларусі (1966, 1978), анатацый да спектакляў, тэле і радыёперадач (больш за 300). Ю.В. Тарануха. ЖУРАЎСКІ Аркадзь Іосіфавіч (5.8. 1924, в. Янава Талачынскага рна — 9.1.2009), беларускі мовазнавец. Чл.кар. НАН Беларусі (1980). Др філал. навук (1968), праф. (1970). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1950). У 19532007 у Інце мовазнаўства НАН Беларусі (у 1983— 89 дырэктар). Даследаваў гісторыю
    бел. мовы і бел. мовазнаўства, вывучаў пытанні нармалізацыі сучаснай бел. літ. мовы. Аўтар прац «Гісторыя загаднага ладу ў беларускай мове»
    (1953), «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (т. 1, 1967), «Мова нашых продкаў» (1983). Адзін з аўтараў даследаванняў «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979), «Мова беларускай пісьменнасці XIV— XVIII стст.» (1988), «Мова выданняў Францыска Скарыны» (1990), дапаможнікаў для ВНУ. Гал. рэд. «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (выпускі 1 — 14, 1982—96). Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
    Літ.: Булыка А.М., Паляшчук Н.В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 80годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3.
    ЖУРБА Янка (сапр. Івашын Іван Якаўлевіч; 30.4.1881, в. Купніно Чашніцкага рна — 7.1.1964), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інт (1909). Настаўнічаў. У 1921—22 супрацоўнік навук.пед. камісіі Наркамасветы Беларусі. У 1933—36 у Інце мовы АН Беларусі. Пісаў лірычныя і прыродаапісальныя вершы, у якіх выкарыстоўваў нар.песенныя формы і інтанацыі (збкі «Заранкі», 1924; «Ясныя шляхі», 1959). Аўтар паэт. збкаў для дзяцей «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959) і інш.
    Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1950; Вершы. Мінск, 1970; Роднае. Мінск, 1980; Мая песня. Мінск, 1984.
    655
    ЖУРНАЛ
    «ЖУРНАЛ МНННСТЁРСТВА НАРОДНОГО ПРОСВЕШЁННЯ», часопіс Міністэрства народнай асветы Расіі. Выдаваўся ў 1834—1917 у Пецярбургу. Меў афіц. частку (матэрыялы мінва) і неафіц. (артыкулы па нар. асвеце, класічнай філалогіі, гісторыі, літры, фальклоры). На старонках часопіса з матэрыяламі, прысвечанымі Беларусі, выступалі М.В.ДоўнарЗапольскі, Я.Ф.Карскі, Ф.І.Леантовіч, П.М.Шпілеўскі і інш. Змешчаны рэцэнзіі на працы М ,Я. Нікіфароўскага, Е. Р. Раманава, М.Федароўскага, П.В.Шэйна і інш. У 1837—55 друкаваў «Паказальнік новых кніг». Выдадзены зводныя паказальнікі зместу часопіса.
    Г.А. Пятроўская.
    «ЖУРНАЛЙСТ», грамадскапалітычны, вытворчапрактычны, навуковапапулярны часопіс. Заснавальнікі: Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз журналістаў». Выдаецца з мая 2006 у Мінску на рус. і бел. мовах4 разы ў год. Mae рубрыкі: «Вялікая размова» (на актуальныя тэмы журналістыкі), «Асобы» (гутаркі зяркімі прадстаўнікамі прафесіі), «Праекты» (выстаўкі, фестывалі і конкурсы), «Актуальна», «Практыкум», «Фотапогляд», «Нарматыўнаправавое поле» і інш.
    ЖУРНАЛІСТЫКА (ад франц. journal газета), від творчай дзейнасці грамадскага кірунку па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамленняў і звестак праз сродкі масавай інфармацыі (СМІ) — друк, радыё, тэлебачанне і каналы масавай камунікацыі (інтэрнэт). Уключае таксама навуку, якая вывучае гісторыю СМІ, ролю і месца Ж. ў жыцці грамадства, формы, метады і прынцыпы журналісцкай дзейнасці. Вызначаецца аператыўнасцю, дакладнасцю і перыядычнасцю, абапіраецца на юрыд. законы і маральнаэтычныя нормы, развіваецца па ўласных прынцыпах і законах. Праз СМІ Ж. выконвае інфармацыйныя
    функцыі, адлюстроўвае грамадскую думку і фарміруе яе, аказвае істотны ўплыў на светапогляд чалавека, выступае адным з ключавых інструментаў паліт. сістэмы краіны. Функцыі і задачы Ж. ў розныя гіст. перыяды мяняліся. У залежнасці ад канкрэтных задач (публіцыст., маст., навук., прафес. і інш.) Ж. ўласціва шматгаліновасць. Функцыянаванне СМІ забяспечваецца штатнымі і няштатнымі журналістамі, а таксама інфармацыйнымі агенцтвамі, прэсцэнтрамі, прэсслужбамі, цэнтрамі па сувязях з грамадскасцю, службамі «паблік рылейшнз» (PR) і інш. Ж. ўзнікла са стварэннем перыяд. друку Ў пач. 17 ст. Першыя рэгулярныя масавыя перыяд. выданні з’явіліся ў 2й пал. 18 ст. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. з вынаходствам фатаграфіі і кінематографа ўзніклі фота і кінажурналістыка, з 1920х гг. развіваецца радыёжурналістыка, з 1940х гг. — тэлежурналістыка, з 2000х гг. — інтэрнэтжурналістыка. У пач. 21 ст. з’явіліся блогі (асабістыя анлайндзённікі), у якіх інтэрнэткарыстальнік можа пісаць на любыя тэмы, што цікавяць яго, выкладваць фота, відэа. Развіваецца т.зв. грамадзянская журналістыка, якая дапаўняе традыц. Дзярж. палітыку ў сферы СМІ фарміруе і рэалізуе Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У Беларусі дзейнічаюць агульнанац. 5 тэлевізійных каналаў (Беларусь 1, Беларусь 2, АНТ, БеларусьТБ, НТББеларусь), 5 радыёстанцый (Радыё 1, Радыё «Беларусь», Канал «Культура», Радыё «Сталіца», «РадыусFM»), 9 інфармацыйных агенцтв (БЕЛТА, «ІнтэрфаксЗахад», «Экапрэс» і інш.). Выходзяць у эфір больш за 250 тэле і радыёпраграм. На 1.9.2012 зарэгістравана 1457 перыяд. выданняў. Больш за 4,5 млн. грамадзян Беларусі карыстаюцца інтэрнэтам. Спецыфіка Ж. патрабуе высокакваліфікаваных журналісцкіх кадраў. Журналістаў рыхтуе Інт журналістыкі БДУ, а таксама абл. ВНУ. Вывучэнню праблем гісторыі, тэорыі і
    практыкі Ж. прысвечаны працы даследчыкаў Р.В.Булацкага, С.В.Говіна, І.І.Сачанкі, А.Г.Слукі, Б.В.Стральцова і інш. Выходзяць выданні, прысвечаныя журналісцкай дзейнасці (час. «Журналйст», з 2006), выдаюцца збкі «Рэгіянальная прэса: традыцыі, вопыт, перспектывы», «Сучасныя аспекты развіцця беларускай журналістыкі», «Беларускае радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця», манаграфіі і інш. У Інце журналістыкі БДУ штогадова арганізоўваюцца навуковапрактычныя канферэнцыі «Журналістыка», «СМІ і сучасная культура», «Міжнародная журналістыка» і інш. 3 1946 дзейнічае Міжнар. аргцыя журналістаў, з 1959 — Беларускі саюз журналістаў. Лепшыя работы ў галіне Ж. адзначаюцца прэміямі нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня», нац. конкурсу друкаваных CM1 «Залатая Ліцера», конкурсу на лепшы інтэрнэтрэсурс «ТІВО». Дзейнасць журналістаў рэгулюецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» (2008), «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (2011), «Аб рэкламе» (2007), указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі» (1997), «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт» (2010), «Кодэксам прафесійнай этыкі журналіста» (1995) і інш. нарматыўнымі дакументамі.
    Літ.: Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мінск, 1979; Дубовік С.В. СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці. Мінск, 2003; Я го ж. Даведнік журналіста. Мінск, 2006; Слука А.Г. Беларуская журналістыка. Мінск, 2011; Градюшко А.А. Основы ннтернетжурналнстнкн. Мннск, 2012. А.А.Градзюшка. ЖУРНАЛІ'СЦКАЯ АДУКАЦЫЯ, працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у га
    656
    ЖУХАВІЦКАЯ
    ліне журналістыкі. Mae на мэце захаванне, памнажэнне і передачу ведаў новым пакаленням, задавальненне запатрабаванняў асобы ў інтэлектуальным, культ., маральным развіцці, падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў дляСМІ. Падрыхтоўка журналістаў у Беларусі сёння вядзецца ў Інце журналістыкі БДУ, у Магілёўскім дзярж. унце імя А.Куляшова, Гродзенскім дзярж. унце імя Я.Купалы, Віцебскім дзярж. унце імя П.Машэрава, Брэсцкім дзярж. унце імя А.Пушкіна, Інце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Як самаст. галіна адукацыі ўзнікла ў пач. 20 ст. У Беларусі ў 1931 адкрыты газетныя курсы ў Мінску і Гомелі, у 1932 створаны Камуніст. інт журналістыкі імя С.М.Кірава, пераўтвораны ў 1940 у Бел. інт журналістыкі. Падрыхтоўка журналісцкіх кадраў у БДУ пачалася ў 1944, паводле пастановы ЦК ВКП (б) у Мінску быў створаны першы ў СССР фт журналістыкі. Пасля Вял. Айч. вайны падрыхтоўка і перападрыхтоўка журналістаў вядзецца ў БДУ (у 1944—67 на аддз. журналістыкі філал. фта, з 1967 на фце журналістыкі). За гады існавання фта журналістыкі яго скончылі больш за 7 тыс. чалавек. 3 2008 фт журналістыкі пераўтвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Першы ўзровень асн. адукацыі (тэрмін навучання 4—5 гадоў) у інце дае агульную навук., гуманітарную і прафес. падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Журналістыка (друкаваныя СМІ, аўдыявізуальныя СМІ, вэбжурналістыка, менеджмент СМІ)», «Міжнародная журналістыка», «Інфармацыя і камунікацыя» (тэхналогіі камунікацыі)», «Літаратурная работа (рэдагаванне, творчасць)». Навучанне вядзецца на дзённай і завочнай формах. Другі ўзровень (тэрмін навучання 1—2 гады) прадугледжвае падрыхтоўку магістраў. Дадатковая адукацыя дарослых у галіне журналістыкі накіравана на пашырэнне магчымасцей у інтэлектуальным, эстэтычным, маральным развіцці асобы, задавальненне