• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    сад. У 1914—18 былі знішчаны сад і парк. Захаваліся рэшткі брамы, флігеляў, калоны Радзівілаў.
    A. Т. Федарук.
    ЖЫРМЎНСКІ КАСЦЁЛ АДШУКАННЯ СВЯТОГА КРЬІЖА, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Жырмуны Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1788—89 з дрэва К.Радзівіл паводле праекта архіт. К.Падчашынскага на месцы храма 1664. Да асн. падоўжанага аб’ёму, які пераходзіць у 5гранную апсіду, далучаны бакавыя крылы трансепта, што надае храму крыжовы план. Двухсхільны гонтавы дах выходзіць на гал. фасад 3вугольным франтонам, які разам з 2 мураванымі калонамі глыбокай лоджыі стварае своеасаблівы порцік, завершаны 8гранным барабанам з крыжам над пакатым шатровым пакрыццём. Сцены прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны пілястрамі ў іх прасценках, вылучаны шалёўкай у фрызавай частцы фасадаў. Інтэр’ер падзелены калонамі дарычнага ордара на 3 нефы. У цэнтр. неф аркадамі адкрываюцца бакавыя галерэі і хоры. Асн. пластыкадэкар. акцэнт малітоўнай залы — гал. алтар, выкананы ў класічным стылі каланадай з антаблементам такога ж дарычнага ордара. Перад касцёлам пастаўлена драўляная каркасная 2ярусная званіца — твор нар.
    665
    ЖЫРМУНЫ
    Жыровіцкая Георгіеўская царква.
    дойлідства. Адасоблены ад вясковай забудовы прамавугольным скверам. Касцёл дзейнічае.
    ЖЫРМЎНЫ, вёска ў Воранаўскім рне. За 16 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 8 км ад чыг. ст. Бастуны на лініі Ліда—Вільнюс, 107 км ад Гродна, на аўтадарозе Ліда—Вільнюс. Цэнтр Жырмунскага с/с. 284 гаспадаркі, 685 ж. (2011).
    Вядомы з 1413 як маёнтак у ВКЛ, уласнасць Я.Бутрыма. У 1437 баярын В.Кучук засн. тут касцёл. У канцы 15 — пач. 20 ст. ўласнасць Мантоўтавічаў, Радзівілаў, Завішаў, Тышкевічаў Шванебахаў. У 1528 мястэчка, 11 дамоў. 31565—ббуЛідскім павеце Віленскага ваяв. У 1624 Я.Завіша пабудаваў новы касцёл. У 1724 Ж. атрымалі магдэбургскае права. У 1777 — 31 двор, школа, шпіталь. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губ. У 1860 цэнтр воласці, 29 дамоў, 271 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 мястэчка, 14 двароў, 196 ж., касцёл, малітоўны дом, багадзельня, паштовая станцыя, крама, 2 карчмы. У 1909  39 двароў, 282 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Радунскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Ж. акупіраваны
    ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 3.4.1959 у Воранаўскім рне. У 1971 — 198 гаспадарак, 587 ж. У 1997 — 273 гаспадаркі, 671 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік архітэктуры — касцёл Адшукання Святога Крыжа (178889).
    ЖЫРОВІЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік 15 ст. Назва паходзіць ад в. Жыровічы Слонімскага рна. Напісана ўставам на 404 аркушах, багата аздоблена застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры абведзены шырокімі залачонымі рамкамі, арнаментаванымі геаметрычнымі і расліннымі ўзорамі, у выкананні якіх адчуваецца ўплыў візант. маст. традыцыі. На 376— 377м аркушы пабеларуску зроблены ўкладны надпіс, які паведамляе, што гэта кніга падаравана канцлерам ВКЛ Львом Сапегам Жыровіцкаму Успенскаму манастыру, дзе захоўвалася ва Успенскім саборы да сярэдзіны 19 ст. Адсюль другая назва рукапісу — Евангелле Сапегі. Зберагаецца ў Цэнтр. бцы АН Літвы.
    Літ.: НікалаеўМ. Палата кнігапісная: рукапісная кніга на Беларусі ў X— XVIII стст. Мінск, 1993. У.І.Каяла.
    ЖЫРОВІЦКАЯ геОргіеўская ЦАРКВА, помнік народнага дойлідства з рысамі барока ў в. Жыровічы Слонімскага рна. Пабудавана ў канцы 18 ст. з дрэва. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае 5гранны апсідны прыруб, арыентаваны на захад. Будынак накрыты агульным 2схільным дахам, які пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Над трохвугольным франтонам гал. фасада знаходзіцца фігурная 3ярусная барочная вежачка на чацверыку. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Вылучаная невял. уступам апсіда шырока раскрываецца ў залу. У інтэр’еры апсіды аднаярусны драўляны іканастас з жывапісам у стылі неакласіцызму канца 19 — пач. 20 ст. і накладной арнаментальнай разьбой, расчлянёны канеліраванымі пілястрамі з разнымі арнаментальнымі капітэлямі, і разныя царскія вароты. У апсідзе знаходзіцца і драўляны 3створкавы ківот, трактаваны ў стылі барока. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэсггублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЖЫРОВІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Заверша (Жыровічы Старыя) Слонімскага рна. Закладзена ў 1й пал. 19 ст. Належала Мікульскім (з 19 ст.), Ельскім (з пач. 20 ст.). Сфарміравана на ўзвышшы, паўд. частка якога апяразваецца ручаём, прытокам р. Шчара. Парадная частка мела сіметрычнавосевую пабудову. Уязная кляновая брукаваная алея пракладзена праз сад з боку в. Заверша. Вось замыкалася вял. газонам і 2павярховым сядзібным домам, размешчаным сярод пейзажнага парку (будык згарэў у Вял. Айч. вайну). Ад дома адкрывалася маляўнічая ўсх. перспектыва на даліну Шчары, акаймаваную ланцугом узгоркаў з пералескамі. Паркавая алея аформлена бэзам і стварае зялёны купал. Яна пракладзена па спадзістым схіле па
    666
    ЖЫРОВІЦКІ
    між садам і паркам. Паўд.ўсх. частка парку прадстаўлена драўняным масівам выш. 25—28 м (ліпа, клён, вяз, ясень) высокай дэкаратыўнасці. На вял. паўд. палянцы размешчана аранжарэя і свіран з палявога каменю і валуноў. Сядзібныя будынкі не захаваліся. A Т. Федарук.
    ЖЫРОВІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, адна з хрысціянскіх святынь Беларусі. Ушаноўваецца праваслаўнай і грэкакаталіцкай цэрквамі як цудатворны. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Успенскім манастыры. Абраз — авал з яшмы, на адным баку якога рэльефная выява Маці Божай іканаграфічнага тыпу Замілаванне з немаўлём Ісусам, які прыціснуўся да яе шчакой. Паводле легенды абраз быў знойдзены на дзікай грушы ў 1470 пастушкамі, што пасвілі ў лесе жывёлу. Ён быў аднесены пастушкамі да літоўскага падскарбія А.Солтана, які загадаў пабудаваць на тым месцы драўляную капліцу. У 1й пал. 16 ст. капліца згарэла, а абраз знік у агні. Пазней некрануты абраз быў заўважаны дзецьмі на папялішчы і вернуты ў царкву. У 1660 яго вывозілі ў Быценскі манастыр базыльян, у 1915 — у Маскву. У 1730 абраз быў урачыста каранаваны. Падчас каранацыі кн. Ганна Сангушка ахвяравала аклад Маці Божай — дзве залатыя
    Фрагмент парку ў Жыровіцкай сядзібе.
    кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі.
    ЖЫРОВІЦКІ УСПЁНСКІ МАНАСТЫР, мужчынскі праваслаўны манастыр у в. Жыровічы Слонімскага рна. Размешчаны на ўзвышаным беразе р. Шчара. Уладальнік вёскі падскарбі ВКЛ А.Солтан на месцы з’яўлення Жыровіцкага абраза Маці Божай пабудаваў драўляную царкву, каля 1560 адзін з яго нашчадкаў заклаў каменны храм, які не быў узведзены. У 1587 упершыню згадваецца як мужчынскі манастыр. У 1609 царква перайшла да ўніятаў. У 1613 манастыр адроджаны як базыльянскі (заснавальнікі Я.Мялешка, Д.Солтан, Л.Сапега). Першым ігуменам быў І.Кунйэвіч. У 1655 манастыр спалены, на працягу 6 гадоў яго апекавалі слонімскія францысканцы і бернардзінцы (базыльяне вярнуліся ў 1660). Пры манастыры існавалі школа іканапісу і гімназія, замест якой у 1828 створана Літоўская духоўная семінарыя. Найб. таленавітых вучняў накіроўвалі ў Пецярбургскую і Маскоўскую духоўныя акадэміі. У 1839 манастыр і семінарыя сталі праваслаўнымі. У 1845 семінарыя пераведзена разам з кансісторыяй у Вільню, дзе замест яе створана духоўнае вучылішча (праіснавала да 1915). Манастыр меў багатую бку (збіра
    Жыровіцкі абраз Маці Божай.
    лася з канца 15 ст.) з рэдкімі рукапісамі, у іх ліку Жыровіцкае евангелле, і архіў. 3 1989 тут знаходзілася Мінская вышэйшая праваслаўная духоўная семінарыя (у 1996 на яе базе адкрыта Мінская духоўная акадэмія). Архітэктурны ансамбль манастыра ўключае Успенскі сабор, Яўленскую і Крыжаўзвіжанскую цэрквы, званіцу, будынкі старой і новай семінарый, жылы корпус, трапезную, шпіталь, шэраг гаспадарчых пабудоў, пладовы сад, агарод, сажалкі. Манастырскі комплекс мае нерэгулярную планіроўку, маляўнічую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю і выразны сілуэт. Ядро ансамбля — Успенскі сабор, злучаны крытымі пераходамі з будынкам семінарыі (на Пн) і з жылым корпусам (на Пд), у 1м паверсе якога зроблены арачны праезд. Будынак семінарыі фарміруе парадны двор перад апсідай сабора. Каля ўваходнага крыла размяшчаецца вял. прамавугольны гасп. двор, абкружаны аднапавярховымі карпусамі. На ПдУ ад сабора знаходзіцца Яўленская царква. Ва ўсх. частцы манастыра на самым высокім месцы ўзведзена Крыжаўзвіжанская царква — вертыкальная дамінанта ансамбля. Успенскі сабор пабудаваны як гал. храм манастыра базыльян у
    667
    ЖЫРОВІЦКІ
    Званіца Жыровіцкага Успенскага манастыра.
    1629—71 намаганнямі ігумена П.Мімонскага. Узведзены ў стылі барока, пасля рэканструкцыі (1828) набыў рысы класіцызму. Мураваная 3нефавая крыжовакупальная базіліка з паўкруглай апсідай ступеньчатага контуру. 3 Пн і Пд да сабора прымыкаюць прыдзелы Пакрова Прасвятой Маці Божай і Раства Іаана Хрысціцеля. Інтэр’ер захаваў рысы барока. Цэнтральны авальны купал
    Да арт. Жыровіцкі Успенскі манастыр. Яўленская царква.
    пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сячэння. Прастора трансепта павялічана кесаніраваным купалам паўночнага крыла і скляпеннем на ветразях паўднёвага. Нефы аддзелены высокімі аркадамі, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Падлога выкладзена мармуровымі плітамі. У паўн.зах. частцы храма на манументальнай 3пралётнай аркадзе размешчаны шырокія хоры, парапет якіх дэкарыраваны дарычным фрызам. Пад апсідай знаходзіцца скляпеністая крыпта з крыніцай. 3 Пд да сабора прыбудавана зімняя М і кал аеўс кая царква, якая першапачаткова называлася Ануфрыеўскай. Mae характэрную структуру трапезнай: невысокі прамавугольны ў плане будынак, з прыгожым паўцыркульным безарачным скляпеннем і люнетамі. Яўленская царква(угонар Раства Прасвятой Багародзіцы) пабудавана ў 1672 у стылі барока на месцы драўлянага храма. У 1796 перабудавана. Бязвежавы адназальны храм. Гал. фасад — шчыт, які выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Паўкалоны і крапаваны фігурны франтон з бакавымі валютамі ствараюць уражанне вертыкальнай накіраванасці. У зах. частцы інтэр’ера размешчаны хоры, абмежаваныя ўвагнутавыпуклым парапетам, крапаваным пілястрамі і профілямі.