• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Гал. функцыі Д.п.: інфармацыйнатлумачальная (паведамленні аб з’явах нар. культуры, уяўленнях, маральных нормах і г.д.), рэгламентная, пабуджальназасцерагальная (што і яктрэба рабіць, чаго пазбягаць), выхаваўчая (як сябе трэба паводзіць у розных абставінах, ставіцца да рэліг. і нар. звычаяў), аксіялагічная (акцэнтуецца грамадская каштоўнасць калектыўных ведаў).
    У фалькл.этнаграф. выданнях Д.п. падаецца ў адлюстраваным
    (штучным) выглядзе як структураваныя адказы інфармантаў на традыц. тэматычныя пытанні збіральнікаў. Асн. метад вывучэння Д.п. — структурнасеміятычны з вызначэннем тыпалагічных элементаў выказвання і іх семантыкі. Р.М.Кавалёва.
    ДЫСКЎСІІ МУЗЫЧНЫЯ, публічныя абмеркаванні практычных і тэарэт. пытанняў развіцця муз. мастацтва, у т.л. дасягненняў муз. крытыкі і музыказнаўства, дзейнасці муз.грамадскіх аргцый і інш. праблем. Характарызуюцца лакалізаваным у часе абвастрэннем сутыкненняў розных пунктаў погляду на праблематыку музыказнаўства, творчасць аднаго ці многіх кампазітараў, выканаўцаў, якія працуюць у пэўным кірунку, або асобны твор (маст., навук.даследчы, публіцыст.). Д.м. спрыяюць высвятленню памылковых ці аднабаковых муз.эстэтычных канцэпцый, станаўленню новых муз. стыляў і жанраў. У Беларусі актыўныя Д.м. пачалі разгортвацца на мяжы 19—20 ст. Палемічныя матэрыялы, прысвечаныя развіццю бел. і сусветнай муз. культуры, друкаваліся ў час. «Вестнйк Европы», газ. «Внтебскйе губернскйе ведомостй» (рэд. кампазітар М.Анцаў), «Могйлёвскйе губернскйе ведомостй» (рэд. фалькларыст і этнограф Е.Раманаў), «Найіай Ніве» і інш. Аўтары артыкулаў у завостранай форме імкнуліся прабудзіць у чытачоў цікавасць да нац. гісторыі, культуры і мастацтва. У Д.м. удзельнічалі многія дзеячы бел. культуры. ут.л. З.Жылуновіч, Е.Міровіч, М.Багдановіч і інш. Так, на старонках штотыднёвага час. «Музыка» (1915, № 211) разгарнулася Д.м. паміж Б.Асаф’евым (псеўд. І.Глебаў) і М.Багдановічам. Апошні ў арт. «Пра цікавае меркаванне Глебава» выступаў супраць трактоўкі М. Мусаргскага як кампазітарарамантыка і даваў глыбокую характарыстыку яго творчай манеры. Палемічным адказам на публікацыю М.Багдановіча стаў артыкул І.Глебава «Пра рамантычную сутнасць творчасці Му
    саргскага, дадаткова агульна аб рамантызме». У перыяд станаўлення бел. кампазітарскай школы (1910— 20я гг.) прадметам Д.м. былі пытанні пераадолення абсалютызацыі фалькл. вытокаў яе існавання і недаацэнкі сусв. муз. спадчыны або, наадварот, ігнаравання нац. традыцый і механічнага перанясення класічных муз. форм на бел. глебу. Праблемы адраджэння нац. культуры ў 1920я гг. асвятляліся ў час. «Трыбуна мастацтва» (1925). Пытанням муз. мастацтва Беларусі былі прысвечаны палемічныя артыкулы Ю.Дрэйзіна (№ 1, 13), Я.Загвы (№ 5), А.Крывіча (№ 7) і інш. У выніку Д.м. былі акрэслены магчымыя кірункі развіцця бел. музыкі і ўказана на неабходнасць падтрымкі разнастайных пошукаў і эксперыментаў бел. кампазітараў у сферы муз. мовы, жанру і стылю. Адзін з вядучых муз. крытыкаў таго часу Ю.Дрэйзін падкрэсліваў імкненне кампазітараў увасобіць нац. тэму ў музыцы, «вылучыць са свайго асяроддзя новых Глінак» («Трыбуна мастацтва», 1925, № 1). Пытанні развіцця бел. муз. тэатра ўзнімалі ў сваіх артыкулах Я.Загва («Неабходнасць стварэння беларускай оперы», у час. «Трыбуна мастацтва», 1925, № 5), А.Крывіч («Патрэбнасць беларускай оперы», там жа, № 7), А.Сэлях («Па пытаннях аб беларускай оперы», там жа, № 9). Гіст.культ. сітуацыя 1930х гг. (прыпыненне палітыкі беларусізацыі, рэпрэсіі, адасобленасць сав. культуры) паўплывала на змест Д.м., гал. прадметам якіх сталі абмеркаванні афіцыйнай для сав. мастацтва дактрыны сацыялізму і народнасці. У канцы 1940х — пач. 1950х гг. у Д.м. па пытаннях фармалізму і касмапалітызму ў сав. музыцы ўдзельнічалі бел. кампазітары У.Алоўнікаў і Д.Лукас. Ажыўленне маст. жыцця 1960х гг. спрыяла развіццю розных яго плыней і кірункаў. Прысвечаныя гэтай тэме Д.м друкаваліся на старонках газ. «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», час. «Мастацтва Беларусі» і інш. У 1970—80я гг. ўзнімаліся пытанні развіцця эстр.
    552
    ДЫСКУСП
    і рокмузыкі, якая негатыўна ўспрымалася афіц. ўстановамі культуры. Напачатку 1990х гг. абвастрылася сітуацыя, звязаная з уключэннем бел. муз. культуры ў сусветную культ.маст. прастору. Прысвечаныя гэтай тэме артыкулы друкаваліся ў газ. «Культура», «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў», «Музычная акадэмія» і інш. У 2000я гг. актуальнымі для Д.м. сталі тэмы развіцця бел. муз. культуры ў перыяд постмадэрнізму і суадносін паміж эстр. і акадэмічнай музыкай.
    Ю. В. Тарануха.
    ДЫСКЎСІІ ТЭАТРАЛЬНЫЯ. публічныя абмеркаванні практычных і тэарэтычных праблем тэатр. мастацтва і драматургіі. У шырокім сэнсе — адна з форм тэатр. жыцця, дзейнасці тэатр. калектываў, крытыкі і тэатразнаўства. У больш вузкім, спецыфічным значэнні — лакалізаванае ў часе абвастрэнне тэатр. спрэчак, сутыкненне розных поглядаў на гісторыю, сучасны стан і перспектыву развіцця тэатра (рэпертуар, сцэнаграфію, метад, плыні і стылі). Асаблівае значэнне і вастрыню Д.т. набываюць у перыяды станаўлення тэатр. прафесіяналізму, узнікнення новых маст. плыняў і ў часы крызісу тэатраў. У 1921—23 на старонках газ. «Савецкая Беларусь» адбылася палеміка паміж бел. адраджэнцамі, якія марылі пра стварэнне самабытнага сцэнічнага мастацтва, арыентаванага на нац. і агульначалавечыя каштоўнасці, і прадстаўнікамі бальшавіцкай крытыкі, якія імкнуліся ператварыць тэатр. мастацтва ў школу «пралетарскага» выхавання і ў трыбуну для пашырэння сацыяліст. ідэй. Погляды на далейшае развіццё бел. тэатра прагучалі ў артыкулах «Аб святкаванні Купалля», «Аб мове ўтэатры» Я.Светляка, «Тэатр на Беларусі» З.Жылуновіча, «Наш тэатр» З.Бядулі (усе 1921), «Яшчэ аб рэпертуары беларускага тэатра» А.ГІзеля (1922) і інш. Д.т. скончылася 3дзённым грамадскім абмеркаваннем дзейнасці мінскіх тэатраў (6.4.1923). У кан
    цы 1920х гг. пачаліся ідэалагічныя ганенні на нац. свядомую інтэлігенцыю, і працэс беларусізацыі быў фактычна перапынены. Гэта яскрава засведчыла Д.т. 1927—28, што вялася на старонках газ. «Савецкая Беларусь» і «Звязда». Яе гал. ўдзельнікі М.Зарэцкі, Т.Глыбоўскі, З.Жылуновіч абгрунтавана крытыкавалі тэатры за адыход ад нац. традыцый, за пасіўнасць у фарміраванні арыгінальнага бел. рэпертуару. Іх апаненты, у асн. парт. функцыянеры, з вульгарнасацыялагічных пазіцый выступалі супраць «беларускага нацыяналізму» і арыентавалі тэатры на творы пралетарскай сучаснай тэматыкі. Вынік Д.т. быў падведзены ў пастанове «Аб беларускай літаратурнамастацкай і тэатральнай крытыцы» (1928), якая рэгламентавала неабходнасць напісання сцэнічных твораў з ідэалагічных, класавых пазіцый. 3 рэпертуару бел. тэатраў былі выключаны «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Эрас і Псіхея» Е.Жулаўскага, «Апраметная» В.Шашалевіча, «Вакханкі» Эўрыпіда. Для барацьбы з «варожымі канцэпцыямі і плынямі ў мастацтве» быў створаны час. «Мастацтва і рэвалюцыя».
    Пасля Вял. Айч. вайны Д.т. страцілі абвострана паліт. напал і ўзнімалі ў асн. праблемы, спецыфічныя для тэатр. мастацтва і драматургіі. У 1960я гг. т.зв. «адліга» значна паўплывала на развіццё лры і мастацтва. Новы рэпертуар, як і новы тып героя, абумовіў пэўныя змены ў галіне тэатр. эстэтыкі. Узніклі праблемы, звязаныя са зменай акцёрскіх пакаленняў і станаўленнем маладых творчых індывідуальнасцей. Гэта знайшло свой адбітак у Д.т., наладжанай газ. «Літаратура і мастацтва» ў 1962 («Думкі аб тэатры» Я.Рамановіча, «Тэатр — трыбуна эпохі» А.Грыгар’янца, «У пошуках п’есы» М.Алтухова, «Патрэбна не сярэдняя, a добрая п’еса» М.Співака і інш.). Размову аб сродках сцэнічнай выразнасці вёў А.Сабалеўскі ў арт. «Пошукі сучаснага стылю». Палеміка вакол яго выступлення была падтрыма
    на М.Рыбаковым («3 прычыны і па сутнасці...»), К.Губарэвічам («Драматург і тэатр») і інш. Важную праблему суадносін майстэрства акцёра з пошукамі рэжысурай новай сцэнічнай вобразнасці ўзняў Д.Арлоў у арт. «Уладар пачуццяў і дум». Пераемнасць акцёрскіх пакаленняў, спецыфіка існавання абл. драм. калектываў узаемаадносіны рэж. і акцёраў, творчасцьопернагатэатраі шматінш. пытанняў былі ўзняты ў выступленнях акцёраў Ц.Сяргейчыка, А.Клімавай, І.Лакштанавай, А.Мілаванава, крытыкаў Т.Бушко, Г.Коласа, драматургаў П.Васілеўскага, А.Гутковіча і інш. Вынікам дыскусіі з’явілася абмеркаванне праблем тэатр. мастацтва на сумесным пасяджэнні маст. савета Мінва культуры Беларусі, прэзідыумаў праўленняў Саюза пісьменнікаў і Бел. тэатр. аб’яднання (1962). Д.т. ў час. «Нёман» (1969) пэўным чынам падсумавала эстэтычны вопыт тэатра 1960х гг. у абнаўленні сродкаў сцэнічнай вобразнасці, метаду і стылю акцёрскага выканання: «Беларускі тэатр сёння» У.Няфёда (№1), «Аб нацыянальных традыцыях» С.Місько і «Мая думка» М.Манохіна (№8), «Галоўная праблема» А.Вольскага (№6), «Працягваючы размову» С.Казіміроўскага (№4) і інш. Артыкулы выявілі розныя погляды практыкаў і тэарэтыкаў на сцэнічнае мастацтва. У наступныя дзесяцігоддзі гэтыя разыходжанні павялічыліся. Праблема ўзаемаадносін тэатраў і крытыкі паўстала ў цэнтры Д.т. пад назвай «Аб карысці ўзаемадзеяння», што адбылася ў час. «Нёман» у 1983 (№10). У ёй прынялі ўдзел крытыкі Т.Арлова, Б.Бур’ян, А.Сабалеўскі, драматургі А.Петрашкевіч, А.Дудараў, рэж. В.Маслюк і інш. Д.т. 1980х гг. абагульніла працэсы сцэнічнага жыцця рэспублікі 20 ст. На старонках час. «Мастацтва Беларусі» у 1986 падчас Д.т. «У цэнтры ўвагі — акцёр» узнімаліся пытанні рэпертуару, своеасаблівасці бел. рэжысёрскай школы, незапатрабаванасці майстроў старэйшага пака
    553
    ДЫСМЕТРЫЧНЫ
    лення, станаўлення маладых выканаўцаў і падрыхтоўкі акцёраў у Бел. тэатр.маст. інце і інш. Вынік дыскусіі падвёў А.Сабалеўскі ў арт. «Апошняя інстанцыя» (№8). У 1988—89час. «Мастацтва Беларусі» наладзіў Д.т. пад назвай «Купалаўскі тэатр: шляхі і ростані». У ёй прынялі ўдзел крытыкі Г.Алісейчык, Л.Брандабоўская, Т.Гаробчанка, К.Кузняцова, А.Савіцкая; акцёры купалаўскага тэатра А.Мілаванаў, Н.Піскарова, В.Манаеў, З.Белахвосцік, рэж. М.Пінігін і інш. Абмяркоўваліся праблемы рэжысёрскага дыктату ў адносінах да акцёра, дамінавання ў спектаклях вонкавай выразнасці, недасканаласці драматургічнага рэпертуару, неабходнасці калектыўнага ўзаемадзеяння творцаў і інш.