• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    549
    ДЫНАМІКА
    ці, здольны аказваць вял. псіхафізіялагічнае і эмацыянальнае ўздзеянне, выклікаць пэўныя вобразныя і прасторавыя асацыяцыі. Побач з агогікай, артыкуляцыяй, фразіроўкай яна адыгрывае вял. ролю ў муз.выканальніцкім мастацтве. Трактоўка Д. вызначаецца сутнасцю музыкі, яе стылем і эстэтычнымі патрабаваннямі эпохі. Т.Г.Мдывані.
    ДЫНАМІКА КУЛЬТЎРЫ, культурная дынаміка, культуралагічнае паняцце, якое прымяняецца для апісання змяненняў, мадыфікацыі або трансфармацыі культуры ў прасторы і часе. Уключае ўзнікненне пэўных культ. з’яў працэсаў іх распаўсюджанне, развіццё, функцыянаванне і заняпад. Прычынамі, каталізатарамі Д.к. выступаюць неабходнасць адаптацыі да зменлівых знешніх і ўнутраных умоў культ. адкрыцці і вынаходніцтвы, творчыя ініцыятывы асобных індывідаў і супольнасцей. Вылучаюць Д.к. інтэграцыйную і дэзынтэграцыйную, эвалюцыйную і рэв., прагрэсіўную і рэгрэсіўную, паскораную і замаруджаную, цыклічную. Працэсы дынамічных змен маюць сваю спецыфіку на ўзроўні ўсёй нац. культуры і яе асобных сфер (навукі, філасофіі, рэлігіі, розных відаў мастацтва) і могуць прыводзіць да ўзбагачэння і дыферэн
    С.Цімохаў. Дыпціх «Вялікдзень». 2012.
    цыяцыі культуры, яе спрашчэння, дэградацыі. У розныя гіст. эпохі для культ. развіцця Беларусі былі ўласцівыя розныя віды Д.к.: найчасцей пераважала эвалюцыйная, але мелі месца і рэв. (напр., у перыяд рэвалюцый, 1й сусв. і Грамадз. войнаў пач. 20 ст.), рэгрэсіўная (напр., у 2й пал. 17 — пач. 18 ст.), паскораная (у эпоху Адраджэння, у пач. і ў канцы 20 ст.).
    Літ.: Смолік А.І. Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме. Мінск, 1999: Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. 2е выд. Мінск, 2004.
    Э. С.Дубянецкі.
    ДЬІНЬКА ў архітэктуры, дэкаратыўная дэталь (патаўшчэнне) слупоў калонак, ліштваў акон і дзвярных парталаў. Mae круглую або крыху падоўжаную (дынепадобную) форму. Была пашырана ў рус. мураванай архітэктуры 15—17 ст., у драўляным дойлідстве — да канца 18 ст. У Беларусі Д. сустракаецца пераважна ў пабудовах 19 — пач. 20 ст. стыляў рэтраспектыўнарус. і мадэрн (будынак пазямельнасялянскага банка ў Віцебску, Пакроўская царкваў Гродне).
    ДЫПЦІХ (ад грэч. diptychos падвойны, складзены ў дзве столкі), два творы выяўленчага мастацтва, аб’яднаныя адзінай задумай. У Стараж. Грэцыі і Стараж. Рыме Д. называлі 2
    пакрытыя воскам дошчачкі для пісьма, у мастацтве сярэдневякоўя — 2створкавы складзень з рэльефнымі або жывапіснымі выявамі. Сярод Д., створаных бел. мастакамі, жывапісныятворы «Бетон» Г.Вашчанкі (1970), «Маці» і «Урачы» А.Малішэўскага (абодва 1975), «I кветкі, і хлеб — паэтам» А.Марачкіна (1982), «Аб вайне і міры» П.Крохалева (1978—83), графічныя — «1917 год», «Наабаронурэвалюцыі» Л.Воранавай (абодва 1982), «Нуда сабачая» У.Гардзеенкі (1991), «Гімнасткі» М.Фінскага (2010), «Сонца і Месяц» А.Ліпінскай (2011), «Вялікдзень» С.Цімохаў (2012) і інш.
    ДЫРХЁМ (араб. dircham ад грэч. drachma), назва сярэбраных манет мусульманскага Усходу. 1) Манета Арабскага халіфата. Упершыню Д. эмітаваны паміж 692 і 696. У сучаснай нумізматыцы называецца куфіцкім — па найменні арнаментальнага пісьма, што ўзнікла ў канцы 7 ст. ў г. АлКуфа (Ірак), якім выконваліся легенды на аверсе і рэверсе манет халіфата. 3 пач. 9 ст. Д. сістэматычна з’яўляўся на Русі і стаў асн. сродкам грашовага абарачэння да канца 980х гг. Стараж.рус. грашовая сістэма складалася з цэлых (куна, нагата) і фрагментаваных (разана, вевярыца) экзэмпляраў Д., пра што сведчаць скарбы 9—10 ст. у Беларусі (Добрынскі манетнарэчавы скарб, Казьянкаўскі манетны скарб і інш.). Стараж.рус. абарачэнне куфіцкага Д. працягвалася (за кошт паступленняў у 9—10 ст. разам з зах.еўрап. дэнарыямі) да 12 ст. (Гараўлянскія манетнарэчавыя скарбы і інш.). 2) Манета Залатой Арды, якая мела абмежаванае абарачэнне на Пд Беларусі (тэр. Брэсцкай і Гомельскай абласцей у 13— 15 ст.). /.Ф.Масько.
    ДЫРЫЖОР (ад франц. diriger кіраваць), музыкант, які кіруе калектыўным выкананнем муз. твора, прапаноўваючы арыгінальны варыянт яго інтэрпрэтацыі. Д. паказвае асаблівасці муз. мовы твора пры дапамозе спец. распрацаванай сістэмы
    550
    ДЫСКУРСІЎНАЯ
    жэстаў. Да 15 ст. было пашырана кіраванне хорам з дапамогай умоўнай жэстыкуляцыі — хейраноміі, пазней з гэтай мэтай выкарыстоўвалі спец. палачку — батуту. 3 17 ст. капельмайстры спалучалі дырыжыраванне з выкананнем партыі генералбаса ці 1й скрыпкі. Дырыжыраванне як самаст. від выканальніцкага мастацтва склалася ў 2й чвэрці 19 ст., што было звязана з ускладненнем муз. мовы і неабходнасцю вызваліць Д. ад удзелу ў ансамблі. Сярод вядомых бел. Д. 19 ст.: І.Дабравольскі, ЮДашчынскі, браты В. і Д. Стафановічы. У 20—21 ст. вылучыліся харавыя Д. (М.Дрынеўскі, В.Роўда, Г.Цітовіч, Р.Шырма), Д. нар. аркестра (\.Жыновіч, М.Казінецў опернасімф. Д. (І.Абраміс, /У.Анісімаў, Б.Афанасьеў, Я.Бушкоў, П.Вандзілоўскі, В.Воліч, Т.Каламійцава, В.Пласкіна, Р.Праватораў, М.Фінберг, Ю.Яфімаў).
    Ю.В. Тарануха.
    ДЫСАНАНС (ад лац. dissono нязладжанагучу), 1) у ве рш ас кл ад ан н і — від гукавых суадносін у вершы, заснаваны на эфекце недакладных рыфмаў. Супадзеннем аб’ядноўваюцца толькі зычныя гукі, а галосныя, найб. важныя для рыфмавага эфекту, «гучаць несуладна» («гнеў — гнаў», «дым — дом», «хмара — хмура»). Такім чынам, Д. утварае некаторую тэрміналагічную супярэчнасць: рыфмы якраз наадварот патрабуюць фанетычнай сугучнасці, а не няўзгодненасці. Таму ў літ.знаўстве часцей сустракаецца інш. абазначэнні — кансананс, кансананснаярыфма. Як разнавіднасць недакладнай рыфмы Д. становіцца магчымым у паэт. практыцы, спрыяючы разнастайнасці рыфмавага рэпертуару паэзіі і на фоне развітой дакладнай рыфмы выступаючы дадатковым сродкам эўфанічнага ўзбагачэння верша:
    Цябе раздзьмухне веры подых — Пачуе неба твой уздых.
    Табе прытлела ў стахлых одах — Гары на вуснах мала^ых!
    (Р.Барадулін. «Чувашскаму слову») 2) У музыцы — гучанне тонаў
    якія не зліваюцца адзін з адным па акустычных (прыродных, фіз.) параметрах; індыкатар катэгорыі муз. мыслення. СугуччыД. абавязкова ўключаюць у сваю структуру інтэрвалы секунды, септымы, трытоны, што надае музыцы напружанасць і няўстойлівасць. Адносіны да Д. гіст. змяняліся. У сярэдневякоўі і ў эпоху Адраджэння Д. меў падпарадкаванае значэнне ад кансанансу і ў выглядзе акорда абавязкова падрыхтоўваўся, а потым вырашаўся ў кансананс (напр., дамінантавы септакорд, які меў у сваёй структуры малую септыму, спачатку падрыхтоўваўся трохгуччам, а потым вырашаўся ў кансаніруючае мажорнае ці мінорнае сугучча). У творчасці кампазітараў класічнай і класікарамантычнай эпохі Д. ужо не падрыхтоўваўся, а толькі вырашаўся ў кансананс. Пачынаючы з Р.Вагнера і Г.Малера, Д. стаў незалежнай і самаст. структурай муз. сістэмы і катэгорыяй муз. мыслення. У дадэкафоніі (А.Веберн, А.Шонберг) пануе эмансіпацыя Д. У бел. музыцы Д. прымяняецца шырока і разнастайна. А.Багатыроў схіляецца да класікарамантычнай традыцыі, Я.Глебаў і А.Мдывані трактуюць Д. роўна з кансанансам, Д.Смольскі ў сваіх дадэкафонных творах абапіраецца на вопыт прадстаўнікоў нававенскай школы.
    Літ:. Р а г о й ш а В.П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мінск, 2001; Теорня современной компознцнн. М., 2005.
    І.В.Жук (літаратура), Т.Г.Мдывані (музыка).
    ДЫСКАГРАФІЯ (ад франц. disque пласцінка, дыскі + ...графіяў 1) апісанне зместу і афармлення грампласцінак, кампактдыскаў і да т.п. 2) Каталогі і пералікі (алфавітныя, сістэматычныя, тэматычныя і інш.), раздзелы ў перыяд. выданнях з анатаванымі спісамі новых запісаў, рэцэнзіямі, біягр. і нотаграфічнымі дадзенымі, інш. інфармацыяй. 3) Спец. дадаткі ў кнігах пра выдатных выканаўцаў, кампазітараў і г.д. Д. ўзнікла адначасова з развіццём грамзапі
    су і вытворчасці грампласцінак на мяжы 19—20 ст. У Расіі спісы грампласцінак выпускаліся фірмай «Грамафон». Адной з першых сістэматызаваных і анатаваных была Д. амер. фірмы «Віктар Рэкардз» (1934). У 1950 былі ўпершыню выпушчаны каталогі доўгайграючых грампласцінак. Найб. вядомыя каталогі выпускалі Усесаюзная студыя грамзапісу (з 1959) і Усесаюзная фірма грампласцінак «Мелодыя» (з 1965). У Беларусі спісы грампласцінак друкаваліся ў методыкабібліяграфічных дапаможніках Дзярж. бкі БССР імя Леніна, у дадатках да бюлетэняў «Новыя кнігі БССР», звесткі пра новыя дыскі — у часопісах. Адно з вядомых тэматычных выд. — «Грамафонны і магнітафонны запіс беларускай музыкі» (1958). Сярод сучасных — «Залатыя дыскі беларускага рокнрола» (2004), у якім змешчана Д. 20 найб. вядомых айчынных ансамбляў. У цяперашні час таксама выдаюцца нац. даведнікі, ствараюцца камерцыйныя (фірменныя, гандлёвыя) і навук. дакументаваныя (энцыклапедычныя) Д. В.Р.ГудзейКаштальян.
    ДЫСКУРСІЎНАЯ ПРОЗА, у фальклоры від няказкавай прозы, звязаны з натуральнай камунікатыўнай падзеяй. Уяўляе сабой выказванні на традыц. тэмы, якія тычацца сферы нар. культуры — этнічных звычаяў, абрадаў, павер’яў, рацыянальных і міфал. поглядаў на свет, Бога, чалавека, жывёл, птушак, раслін, прыродных (ландшафтных) і культ. аб'ектаў (збудаванняў, рэчаў, прадметаў). Выказванні апелююць да калект. фалькл.міфал. свядомасці і карціны свету. Яны не маюць строгай жанравай формы, існуюць у свядомасці як пэўныя веды. «Прывязка» Д.п. — канкрэтная жыццёвая сітуацыя з удзелам 2 асоб — інфарманта і адрасата.
    Д.п. ўключае прозу: магічную — звод прадпісанняў, правіл, парад, якія тычацца зместу і функцыі магічных дзеянняў (напр.: «Каб жанчына пры родах доўга не мучы
    551
    ДЫСКУСІІ
    лася, трэба пакласці ёй на пасцель нож і суровыя ніткі»); міфалагічную — тлумачэнні, апісанні, паведамленні, звязаныя з міфал. ўяўленнямі аб з’явах прыроды, персанажах вышэйшай і ніжэйшай міфалогіі, духах і нячысціках, аб чалавеку і частках яго цела, аб’ектах матэрыяльнай культуры і г.д. (напр.: «А русалкі, хто іх знае, можа, эта дочкі вадзяніка, а можа, і ўтопленыя дзеўкі, я ж не знаю»); каляндарнаабрад а в у ю — выказванні аб каляндарных святах, абрадах, іх выканаўцах, паведамленні аб звычаях (напр., аб купальскіх: распальванні вогнішчаў, пошуках папарацькветкі, купанні на досвітку, пусканні вянкоў па вадзе, варажбе, назіранні за ранішняй «ігрой» сонца і інш.; юраўскіх: «На Юр’я рано, рано, до сонца выгонялы коровы на Юр’еву росу»; сямейнаабрадавую — выказванні аб рэгламенце радзін, хрэсьбін, пахавання, памінання, вяселля і яго асобных абрадаў (напр., сватання, заручын, суборнай суботы, пасаду, застрыгання, каравайнага абраду, вянчання і інш.); нар.хрысція н с к у ю — паведамленні пра Госпада Бога, Ісуса Хрыста, Прачыстую, св. прападобных, анёлаў і інш. персанажаў хрысціянскай міфалогіі, пра хрысціянскую тапаніміку і этыку — рай, апраметную, неба, грэх, дабро, зло і г.д.; с а ц ы я л ь н a  б ы т а в у ю — разнастайныя чуткі, байкі, плёткі, пагалоска з такімі пачаткамі: як «мне казалі», «я чула», «кажуць», «перадавалі».