Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Тв.: Выбраныя творы. Мінск, 2001; Драматычныя творы. Мінск, 2006.
Літ.: Навуменка I. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч. Мінск, 1992.
Т.А. Сінькевіч.
ДЎНІНАМАРЦІНКЁВІЧА ТЭАТР. першы беларускі нацыянальны тэатр сучаснага тыпу. Існаваў у 1840— 50я гг. Арганізаваны й.ДунінымМарцінкевічам. Выступаў пераважна ў фальварку Люцынка (цяпер вёска ў Валожынскім рне), які належаў пісьменніку, і ў Мінску. Выступленні прымяркоўваліся да свят і ўрачыстых дзён, для якіх пісьменнік спецыяльна пісаў новую камедыю (большасць не збераглася). У спектаклях ужываліся рус., бел., польск. мовы. Тэатр абуджаў нац.
свядомасць гледачоў, быў цэнтрам дэмакр. культуры, садзейнічаў развіццю прафес. тэатр. мастацтва. Сярод пастановак: «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «Сялянка» (1852, 1853, 1855). У складзе трупы было больш за 20 чал., у т.л. В.ДунінМарцінкевіч, яго дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў, Кжыжаноўскі, Ляўданскі, Лопат, Кабылінскі, Прушынскі і інш., а таксама аркестр, хор сялян з в. Люцынка. На фарміраванне тэатра ўздзейнічалі таксама прафес. польск. і рус. тэатры. У 1852—56 ён працаваў нелегальна. Ставіліся спектаклі ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Глуску і інш.
ДУРНАВО Мікалай Мікалаевіч (4.11. 1876, в. Парфёнкі Маскоўскай вобл. — 27.10.1937), рускі філолагславіст, педагог. Чл.кар. AH СССР (1924), акад. НАН Беларусі (1928), праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ўнт (1899). Працаваў ва ўнтах Харкава, Саратава, Масквы, БГУ. Даследаваў гісторыю мовы і дыялекталогію, вывучаў фанетыку бел. мовы, рэцэнзаваў працы бел. лінгвістаў. Аўтар «Дыялекталагічнай карты Калужскай губерні» (1903), першага рус. слоўніка лінгв. тэрмінаў «Граматычны слоўнік» (1924), працы «Да пытання аб старажытнейшых перакладах на стараславянскую мову біблейскіх тэкстаў. Супрасльскі рукапіс» (1926), «Думкі і меркаванні аб паходжанні стараславянскай мовы і славянскіх алфавітаў» (1929) і інш. У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1964.
Тв.: йзбранные работы по нсторнн русского языка. М., 2000.
Літ.: Сумннкова Т.А. Ннколай Ннколаевнч Дурново: Штрнхн к портрету // йзвестая Рос. АН. Сер. лнтры н языка. Т. 54. 1995. П.А.Міхайлаў.
ДУРНЫ ЧОРТ, персанаж многіх беларускіх казак, у якіх просты чалавек абдурвае чорта. Дурасць чорта намалявана ў такім камічным плане, што знікае нават уяўленне аб яго міфічнай сіле (сюжэты казак «Дзяль
ба ўраджаю», «Пагроза моршчыць возера вяроўкаю», «Гульня ў карты на арэхі, пстрычкі», «Капялюш грошай», «Як мельнік чорта надуваў» і інш.). У пераважнай большасці казак міфічная істота саступае чалавеку ў розуме, хітрасці, кемлівасці.
ДЎРЧЫН Пётр Сідаравіч (25.10. 1918, г. Мазыр — 19.7.1997), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Вучыўся ў Ві
цебскім маст. тэхнікуме (1934—37). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча (1949). Працаваў у станковай графіцы ў тэхніцы пастэлі, літаграфіі, афорта і інш. Творчасці ўласцівы дакументальнасць, дакладнасць, лаканізм, манументальнасць кампазіцыі, вастрыня маст. вобразных вырашэнняў. Асн. творы прысвечаны абароне Брэсцкай крэпасці: «Брэсцкая крэпасць» (1957), «Холмскія вароты» (1966), «Цытадэль над Бугам» (1967), «Руіны чырвонаармейскага клуба» (1972), «Свяшчэнныя камяні», «Зорка бессмяротнасці» (абодва 1974), трыпціхі «Салдаты Брэста» (1979—81), «Памяці Брэста» (1992). Аўтар дыярамы «Абарона Брэсцкай крэпасці» ў Брэсцкім абл. краязнаўчым музеі (1957, з Ф.Зільбертам). Выканаў шэраг партрэтаў абаронцаў крэпасці: П.М.Гаўрылава, Я.М.Фаміна, І.М.Зубачова, А.М.Кіжаватава і інш. з мемар. серыі «Жыццё за Радзіму» (1960—84). Сярод твораў на інш. тэмы: «Касцёл Святой Ганны» (1972), «Над Прыпяццю» (1975), «Май» (1992—93), серыя «Мінск» (1959) і інш. Г.А.Фатыхава.
533
ДУСІК
П.Дурчын. Холмскія вароты. 1966.
ДУСІК (Dusik) Ян Ладзіслаў (9.2.1760, г. Часлаў, Чэхія — 20.3.1812), чэшскі кампазітар, піяніст, арганіст і педагог. Арганнае майстэрства пераняў ад свайго бацькі, вучыўся ў Школе езуітаў у Л.Шпінара. Працаваў арганістам у Чэхіі і Нідэрландах. У 1783 прыязджаў у Нясвіж, дзе працаваў у Радзівілаў як кампазітар і выкладчык. 3 1784 займаўся канцэртнай дзейнасцю. Найб. інтарэс выклікаюць фартэпіянныя творы Д., у якіх шырока і шматбакова выкарыстоўваюцца магчымасці інструмента. Сяродтвораў: 2 оперы, 12 канцэртаў для фп., 53 санаты (9 з іх — у 4 рукі), п’еса «Суцяшэнне», «Ронда на рускую тэму».
ДУХАВАЯ МЎЗЫКА, разнавіднасць інструментальнай музыкі, прызначаная для выканання на традыц. нар. і сучасных духавых інструментах. Ахоплівае творы для асобных інструментаў, ансамбляў і аркестраў. Вядома са старажытнасці. Яе вытокі звязаны з магічнарытуальнымі абрадамі, ваен., паляўнічымі, пастухоўскімі і інш. сігналамі (гл. Сігнальная музыка). На працягу стагоддзяў складваліся маст. выразныя сродкі, асаблівасці, жанры, формы Д.м. Вылучаюць асн. жанры: камернаінструм. (санаты, фантазіі, мініяцюры, трыа, квартэты і інш.), маршы, папу
ры. У рэпертуары духавых аркестраў розныя п’есы, уверцюры, часам сімфоніі (М.Мяскоўскі, І.Стравінскі), інструментоўкі сімф., балетнай, вак., нар., а таксама аранжыроўкі і кампіляцыі эстр., танц. і джазавай музыкі.
У Беларусі выкарыстанне труб, рагоў, дудак у вайсковым, паляўнічым, прыдворным побыце і старажоўстве адлюстравана ў летапісных і літ. крыніцах («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, «Александрыя», «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча), муз. антуражы архаічных помнікаў стылю ракако, нац. геральдыцы. 3 13 ст. музыка на духавых інструментах стала абавязковым атрыбутам выступленняў скамарохаў. Пастухоўскія сігналы, песенныя, танц. імправізацыі і найгрышы на духавых інструментах (драўляная труба, рог, дудка, дуда, жалейка, фуярка, чаратоўка, флейта, кларнет) здаўна ўваходзілі ў рэпертуар нар. інструм. ансамбляў, капэл ці аркестраў. Пра характар быт. Д.м. 16—17 ст. дае ўяўленне т.зв. «Полацкі сшытак» («Ягелонскі рукапіс»). У канцы 17 — пач. 18 ст. выканальніцтва на нар. духавых інструментах актыўна развівалася на Магілёўшчыне. У жанрах Д.м. ў пач. 19 ст. плённа працавалі І.Дабравольскі, Вус, Няльгоўскі 1 інш. У 2й пал. 17 — пач. 20 ст. Д.м. Беларусі ўключала пераважна п’есы прыкладнога характару (маршы, бальныя танцы і інш.) і камернаінструм. творы. У 1930—50я гг. асновы арыгінальнага бел. рэпертуару для духавога аркестра залажылі М.Аладаў, Ю.Бяльзацкі, Д.Лукас, П.Падкавыраў, С.Палонскі, М.Чуркін, Я.Цікоцкі. У 1960—90я гг. ў розных жанрах Д.м. актыўна працавалі Л.Абеліёвіч, У.Алоўнікаў, П.Альхімовіч, А.Багатыроў, У.Буднік, Г.Вагнер, В.Войцік, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, А.Гураў, У.Дамарацкі, Я.Дзягцярык, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, Э.Казачкоў, С.Картэс, А.Клеванец, У.Каральчук, А.Крамко, В.Кузняцоў, І.Кузняцоў, І.Лучанок, І.Мангушаў, А.Мдывані, У.Палуэктаў, У.Прохараў, Ю.Семяняка, Д.Смольскі, Р.Сурус, В.Сярых,
К.Цесакоў, Л.Шлег і інш. У 20 — пач. 21 ст. ў творах бел. кампазітараў авангарднага кірунку назіраецца сукупнасць спецыфічных выканальніцкіх сродкаў і прыёмаў на духавых інструментах з іх адпаведнай нотнаграфічнай фіксацыяй у выглядзе дэтэрмінаванай ці недэтэрмінаванай натацыі (творы Д.Смольскага, С.Бельцюкова, А.Залётнага, Г.Ермачэнкава, С.Картэса, В.Капыцько, Д.Лыбіна, Я. Паплаўскага і інш.). Бел. саюз кампазітараў рэгулярна праводзіць канцэрты выключна з твораў Д.м. бел. аўтараў. А.Л.Карацееў. ДУХАВЬІАРКЁСТР, аркестрдухавых і ўдарных інструментаў, калектыў выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. Сярод спецыфічных асаблівасцей Д.а.: тэмбравакаларыстычная яскравасць гучання, кантрасті камбінацыідынамікаакустычных градацый, штрыхавая палітра 1 эфект яе супастаўлення, шырыня дыяпазону, высокая тэсітура, магчымасць выкарыстання на адкрытым паветры (канцэртныя выступленні ў спецыфічнаэфектных відовішчных формах: «пленэрканцэрт», «плацканцэрт», «дэфіле»), у руху, пры эфектных перастраеннях, што абумоўлівае яго абавязковае ўключэнне ў ваен. побыт, а таксама ў творчае функцыянаванне прафес. грамадскіх і аматарскіх Д.а. Удзельнічаюць у маштабных сац.культ. мерапрыемствах, служаць важным сродкам муз.эстэтычнага выхавання і папулярызацыі муз. мастацтва. Склад Д.а. гістарычна мяняўся. Сучасныя калектывы адрозніваюць па відах: прафес.ведамасныя (Мінва абароны Рэспублікі Беларусь, МНС Рэспублікі Беларусь, Мінва ўнутраныхспраў, пагранкамітэта і інш.), грамадскія канцэртныя, муніцыпальныя і інш.; аматарскія (дзіцячыя, дарослыя, жаночыя, цывільныя, вучэбныя, Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.) і па складзе: медныя і мяшаныя малыя, няпоўныя і вял. (вял. медны ўключае групы характэрных, удар
534
ДУХОЎНАЕ
ных і асн. амбушурных інструментаў; вял. мяшаны — увесь сучасны духавы і ўдарны інструментарый). Часам у Д.а. уключаюць эпізадычныя (фп., электрапіяна, электрагітары і інш.) і нетрадыц. (скрыпка, баян, цымбалы, бел. дудка і інш.) сольныя інструменты.
Д.а. вядомы са старажытнасці. Яны служылі для суправаджэння розных урачыстасцей, рэліг. цырымоній і ваен. дзеянняў. У 17 ст. з’явіліся ў Еўропе. Музыку для Д.а. пісалі Л.Бетховен, Г.Берліёз, Р.Вагнер, Э.Меполь, М.РымскіКорсакаў і інш. Д.а. выкарыстоўвалі ў складзе сімф. аркестраў, часам уводзілі ў оперу (напр., медны Д.а., ці т.зв. «банда», іграе ў «Сівой легендзе» Д.Смольскага, «Матухне Кураж» С.Картэса).
У Беларусі, паводле летапісных і літ. крыніц, ансамблі духавых і ўдарных інструментаў — правобразы Д.а. здаўна выкарыстоўваліся ў вайсковым і прыдворным побыце. У 16— 17 ст. найб. пашыраныя былі ваен. аркестры, сярод іх «янычарская музыка», і прыгонныя, у т.л. рагавыя аркестры («паляўнічая музыка»), «музыка шклоўскага корпуса» С.Зорыча і інш. У пач. 19 — пач. 20 ст. існавалі шматлікія ваен. і цывільныя Д.а., у т.л. пад кіраўніцтвам І.Дабравольскага ў Магілёве, Т.Сіпайлы і А.Васілеўскага ў Гомелі, I. і К. Вяржбіцкіх, Д. і В. Стафановічаў, А.Чартовіча ў Мінску, пры культавых установах, пажарных дружынах, гімназіях і рэальных вучылішчах (аматарскія калектывы навучэнцаў). На сучасным этапе ў Беларусі плённа працуюць аркестры ўзорнапаказальныя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Мінскі духавы дзяржаўны аркестр «Няміга», лепшыя гар. ў Баранавічах, Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Пінску, вучэбныя ў Бел. акадэміі музыкі («Фанфары Беларусі»), Бел. унце культуры і мастацтваў («Светач»), Магілёўскім муз. каледжы, а таксама шмат