Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Дубайская Мікалаеўская царква.
505
ДУБАЙСКАЯ
Да арт. Дубайская сядзіба: 1 — уязная брама; 2 — капяіца.
мыкалі 2ярусныя вежыэркеры. Бакавыя фасады былі вылучаны вежаміалькежамі пад 4схільнымі дахамі. У дэкоры выкарыстана рустоўка вуглоў. У інтэр’еры бальная зала, упрыгожаная фрэскавым роспісам. У сядзібе прайшлі дзіцячыя гады польск. паэта А.Нарушэвіча. Ад сядзібных пабудоў захаваліся капліца з пахаваннямі ўладальнікаў, флігель, гасп. пабудовы. Капліца — 8гранны цагляны будынак, накрыты шлемападобным пакрыццём з ліхтаром. Да асн. аб’ёму прымыкаюць квадратныя апсіда і бабінец. Сцены дэкарыраваны вуглавымі пілястрамі, фрызам і шматслаёвым карнізам. Капліца ўне
Дубайская царква Раства Багародзіцы.
сенна ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ДЎБАЙСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Дубае Пінскага рна. Пабудавана ў 1811 з цэглы. Да асн. 8граннага аб’ёму прымыкаюць прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда пад 2схільнымі дахамі. Асн. аб’ём накрыты гранёным сферычным купалам з 8гранным барабанам і невял. купалам у завяршэнні. На тарцовых фасадах бабінца і апсіды трохвугольныя франтоны. Рызаліты бакавых фасадаў завершаны 2ступеньчатымі атыкамі. Вуглы
аб’ёмаў раскрапаваны руставанымі лапаткамі. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з архівольтамі і замковым каменем, прамымі сандрыкамі на кранштэйнах. Будынак апяразаны трыгліфным фрызам і прафіляваным паяском. У інтэр’еры захаваўся 3ярусны іканастас, а таксама фрэскавы роспіс у тэхніцы грызайль (1885). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДЎБАЙСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Дубае Пінскага рна. Закладзены ў 2й пал. 18 ст. Кужанецкімі. Парк рэгулярнага тыпу (пл. каля 5 га), на раўнінным участку. У плане квадрат, абкружаны перыферыйным каналам. Планіроўка сіметрычнавосевая. У цэнтры ўсх. канала знаходзіўся круглы вадаём з фантанамі, па баках — прамавугольныя вадаёмы. Унутры тэр. парку знаходзяцца сіметрычная сістэма каналаў і сажалак, якія ствараюць цэнтр. плошчу, 2 выспы з паркавымі насаджэннямі і прамавугольныя ўчасткі пладовых дрэў. У канцы 19 ст. цэнтр. плошча, на якой размяшчаліся сядзібны дом з партэрам перад ім, капліца і гасп. пабудовы, перапланавана ў пейзаж
506
ДУБАШЫНСКІ
ным стылі. Гал. ўезд у парк аформлены 2 пілонамі, ад бакавых уездаў уздоўж каналаў цягнуцца алеі з елкі. У парку растуць тсуга канадская, хвоя веймутава, лістоўніца еўрап., ясень звычайны.
ДУБАС, драўлянае, кругладоннае хадавое судна. Будавалі да пач. 20 ст. на Зах. Бугу і Мухаўцы. Даўжыня 28—32 м, шырыня 7—8 м. Грузападымальнасць ад 48—60 да 128—160 т. Служылі на працягу 5 навігацый.
ДУБАСАЎ Мікалай Аляксандравіч (28.9.1869, СанктПецярбург — 4.4.1935), рускі піяніст, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1923). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1889). Канцэртаваў у Расіі і за мяжой. У 18941917 і 192335 выкладаў у Ленінградскай кансерваторыі (з 1902 праф.). У 1921—23 працаваў у Віцебску (выкладаў у нар. кансерваторыі, з 1922 у муз. тэхнікуме). Паўплываў на станаўленне фартэпіяннай педагогікі ў горадзе. Лаўрэат 1га Міжнар. конкурсу піяністаў імя А.Рубінштэйна (1890).
ДЎБАЎ Георгій Савельевіч (9.12. 1933, г. Чыта, Расія — 9.8.1995), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.маст. інт (1958). 3 1959 працаваў у Гродзен
Г.Дубаў у ролі Жываты Цвіёвіча.
Фрагмент Дубайскага парку.
скім абл. драм. тэатры, з 1964 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выконваў камедыйныя, вострахарактарныя ролі. Мастацтву Д. ўласцівыя лёг
Г. С.Дубаў.
касць імправізацыі, пластычныя пераходы, яркасць формы, дакладнасць пэўнай лініі ролі. Сярод роляў: Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Антон Шэлестаў («Жыццё і злачынства Антона Шэлестава» паводле Р.Мядынскага), Марынін муж («Улада цемры» Л.Талстога), Кірыл Кісельнікаў («Багна» А.Астроўскага), Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.Макаёнка), Дон Хуан («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Тарон («Заставайцеся сонцам» А.Папаяна), Мітрафан («Тры мяхі засмечанай пшаніцы» паводле У.Цендракова), Яўрэй («Жыды горада Піцера,
або Невясёлыя гутаркі пры свечках» А. і Б. Стругацкіх) і інш.
ДУБАШЫНСКІ Павел Піліпавіч (14.3.1931, в. Гарбуны Шаркаўшчынскага рна — 2.4.2000), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1989). Скончыў Бел. тэатр.маст.
інт (1955). Працаваў у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, з 1967 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выконваў ролі маладых герояў і станоўчых персанажаў: ЖыльбертКараколь («Горад майстроў» Т.Габэ), Валодзя Езавітаў («Юныя мсціўцы» А.Гутковіча і В.Хазанскага), Аляксей («Дзяўчына з вяснушкамі» А.Успенскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям Д: Камендант, Ломцеў («Трыбунал», «Таблетку пад
507
ДУБЕЙКАЎСКІ
П Дубашынскі ў ролі князя К.
язык» А.Макаёнка), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Гастрыт, Шаргаёў («Вечар», «Парог» А.Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Кузьма Прыбыткаў («Плач Перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), князь К. («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Шпекін («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Ланс («Два веронцы» У.Шэкспіра) і інш. Здымаўся ў кіна і тэлефільмах («Тартак», «Мы — хлопцы жывучыя», «Трыбунал», «Ажаніцца — не журыцца», «Плач перапёлкі» і інш.).
ДУБЁЙКАЎСКІ (ВітанДубейкаўскі, Дубяйкоўскі) Лявон Янавіч (19.7.1869 ці 1867, в. Дубейкава Мсціслаўскага рна — 6.11.1940), беларускі архітэктар, пісьменнік, дзеяч нац.культ. руху. Скончыў Акадэмію архітэктуры ў Парыжы (1909). У 1903 здаў экзамен на званне інжынерабудаўніка пры Пецярбургскім інце цывільных інжынераў. У 1897 адкрыў буд. кантору ў Смаленску. 3 1910 працаваў у Варшаве, выкладаў уТэхн.прам. школе (1912—15), працаваў у створаным ім уласным бюро. У 1 ю сусв. вайну займаўся будаўніцтвам на Полаччыне і ў г. Арол (Расія).
Удзельнічаў у бел. нац.культ. руху: спрыяў дзейнасці клуба «Беларуская хатка», чытаў лекцыі на бел. настаўніцкіх курсах у Вільні і Гродне (1919), быў старшынёй Бел. кта ў Варшаве. 3 1922 займаўся архіт.буд. работамі ў Вільні, у 1925—29 дырэктар Мулярскай школы. Аднаўляў касцёлы ў гарадах Орша, Мсціслаў, Крычаў, вёсках Смаляны Аршанскага і Свіслач Асіповіцкага рнаў спраектаваў царкву ў в. Відзы Браслаўскага рна (1922), Петрапаўлаўскі касцёл у в. Дрысвяты Браслаўскага рна, мноства розных пабудоў у Вільні і на Віленшчыне. Аўтар сац.вострых твораў, скіраваных супраць вайны, антыгуманных сац. умоў. Рукапісы яго твораў («Эвалюцыя і рэформа драўлянага будаўніцтва», зборнік бел. прыказак і інш.) захоўваюцца частковаўМінску, Вільні, НьюЁрку.
ДЎБЕНЕЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Дубенец Столінскага рна. Пабудавана ў 1718—20. Уключае асн. прамавугольны ў плане аб’ём, 5гранную апсіду з невял. бакавой рызніцай і бабінец. Над бабінцам — 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Уваход вылучаны ганкам пад 2схільнай навіссю на 2 слупах. Цэнтр. аб’ём завершаны масіўным 8гранным барабанам з купалам.
Дубенецкая царква Раства Багародзіцы.
Сцены, акрамя цокальнай іх часткі, гарызантальна ашаляваны. Прамавугольныя аконныя праёмы са зрэзанымі верхнімі гранямі. У інтэр’еры драўляны іканастас. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДУБІНА БАЯРСКАЯ, вёска ў Валожынскім рне. За 14 км на Пн ад г. Валожын, 12 км ад чыг. ст. Валожын (в. Гародзькі) на лініі Маладзечна— Ліда, 80 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Вільнюс. Цэнтр Узбалацкага с/с. 80 гаспадарак, 182 ж. (2011).
Вядома з 18 ст. як сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1785 — 66 двароў, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1866 — 59 двароў, 370 ж., царква, карчма. У 1897 сяло ў Забрэзскай воласці, 137 двароў, 914 ж., 2 царквы, багадзельня, царк.прыходская школа, піцейны дом, магазін. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Валожынскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Валожынскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 ва Узбалацкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 8.7.1944 Д.Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 20.1.1960 цэнтр сель
508
ДУБЛЕННЕ
савета ў Мінскай вобл. У 1997 — 112 гаспадарак, 277 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч (25.10. 1884, в. Наройкі Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляскага ваяв., Польшча — 27.8.1937), беларускі археолаг. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім) унце (Эстонія, 1905—08), скончыў Пецярбургскі ўнт (1914). 3 1925 чл. гіст.археал. камісіі, з 1928 супрацоўнік Археал. камісіі Інбелкульта, з 1929 у Інце гісторыі АН БССР, з 1933 у Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (Ленінград). Правёў раскопкі курганных могільнікаў, гарадзішчаў і паселішчаў каля Віцебска, Полацка, Рагачова, Мазыра і інш. Атрыманыя матэрыялы садзейнічалі вывучэнню культур штрыхаванай керамікі і банцараўскай жал. веку і ранняга сярэдневякоўя на тэр. Беларусі. У 1933 склаў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін», у якой назваў звыш 4 тыс. кніг і артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, сфрагістыцы, стараж. дойлідстве, надрукаваных з пач. 19 ст. да 1932. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваныў 1958.
Літ.: Каробушкіна Т.М. Археолаг С.А.Дубінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1986. № 4; Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мінск, 1992.
В. С. Вяргей.
ДУБІЦЕЛЬ, рэчыва для дублення скур і аўчын. Выкарыстоўваецца для знішчэння бактэрый. Бываюць раслінныя і мінеральныя (квасцы). Раслінныя Д. вядомы са стараж. часоў. Утрымліваюцца ў каранях, кары, драўніне дуба, елкі, сасны, лазы, вярбы і інш. дрэў. Высушаную кару здрабнялі: секлі сякерай, таўклі таўкачом у ступе. У мястэчках і гарадах бытаваў і механізаваны спосаб
драблення Д. (у ступах пры вадзяных млынах, ветраках, з дапамогай коннай цягі). У пач. 20 ст. раслінныя Д. амаль выйшлі з ужытку і былі заменены мінеральнымі (вядомы з пач. 19 ст.), у аснове якіх растворы солей металаў перш за ўсё алюмінію, хрому, цырконію.