• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДОМ ЛІТАРАТАРА. Пабудаваны ў 1976 у Мінску (архіт. Ю.Грыгор’еў, В.Шубіна) на скрыжаванні вуліц Фрунзэ і Румянцава. Вакол унутранага, квадратнага ў плане двара арганізавана аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя збудавання. Гал. фасад 2ярусны: ніжні ярус утрымлівае нішу гал. ўвахода і з’яўляецца асновай верхняга яруса, які нагадвае выгнутую плоскасць з вертыкальнымі панэлямі і вузкімі аконнымі праёмамі. Спалучэнне акруглых і прамавугольных плоскасцей надае бакавому фасаду плаўны пластычны сілуэт. Для маст. аздаблення выкарыстаны вітражы (маст. УСтальмашонак) і метал (маст. Ю.Любімаў). Сцены абліцаваны светлым туфам. Mae глядзельную (на 336 месцаў) і канферэнцзалу, бку.
    ДОМ РАМЁСНІКА, тып жылога будынка, які бытаваў у Беларусі з сярэдневякоўя да пач. 20 ст. Складаўся з жылой і службовай частак, падзеленых капітальнай сцяной. Жылая звычайна размяшчалася з боку двара, службовая арыентавалася на вуліцу. Будаваўся пераважна з дрэва, меў ад 3 да 6 пакояў. 3 2й пал. 18 ст. па
    466
    ДОМЖАРЫЦКІ
    шырыліся Д.р. змешанай канструкцыі: зруб спалучаўся з мураванай сцяной фасада (гл. Нясвіжскі «Дом нарынку»), Гал. фасады ўпрыгожваліся дэкар. разьбой, элементамі стыляў барока (2 Д.р. Пастаўскага архітэктурнага ансамбля), класіцызму.
    ДОМ УРАДА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, помнік архітэктуры канструктывізму ў Мінску. Пабудаваны ў 1930—34 (архіт. І.Лангбард) на пл. Леніна (з 1991 Незалежнасці плошча). З’яўляецца самым буйным даваен. грамадзянскім будынкам у Беларусі (аб’ём 240 тыс. м ). Яму ўласцівы класічнасць, сіметрычнасць,
    яснасць кампазіцыйнага вырашэння, прысутнасць рысаў стылю ардэко. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя пабудавана на сіметрычных рознавысотных аб’ёмах, што надае сілуэту будынка дынаміку. Цэнтр. 9павярховая частка збудавання адсунута ўглыб на 50 м. Яе фланкіруюць бакавыя карпусыкрылы, якія паступова паніжаюцца да 5 паверхаў і ствараюць унутраную плошчу. У строгім, стрыманым вонкавым дэкоры па ўсім перыметры выкарыстаны вертыкальныя чляненні — лапаткі, якія надаюць збудаванню адзінства, манументальнасць і энергічную накіраванасць уверх. Да тыльнага фасада
    цэнтр. часткі прымыкае аб’ём, перакрыты паўсферычным купалам на барабане. Унутраная прастора комплексу падпарадкавана строгай канструкцыйнай сістэме. У інтэр’еры збудавання насценныя роспісы і шматфігурныя рэльефы. У 1933 перад будынкам ўстаноўлены помнік УІ.Леніну (скульпт. М.Манізер), што стала адным з першых і значных прыкладаў сінтэзу архітэктуры і скульптуры. І.ІСацукевіч.
    ДОМЖАРЫЦКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ХбР «БЕРАЗІНАЧКА». Створаны ў 1960 у в. Домжарыцы Лепельскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.П.Шынкевіч (з 1960), Н.П.Мядзведзева (з 1979), С.І.Зяленя (з 1982), Т.Д.Аліцкая (з 1984), А.М.Паўлоўская (з 1987), А.У.Пракаповіч (з 1997), В.Г.Касых (з 2011). У складзе хору 18 чал. ва ўзросце ад 20 да 64 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё навыкаў харавых спеваў, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары творы бел. і рус. кампазітараў, нар. песні «Калі каліна не цвіла», «Ночка цёмная», «А ў полі ніўка», «Цераз садвінаград», «Беларусь мая», «Лепельскі край» Э.Літвіна і інш. Калектыў — удзельнік міжраённага аглядуконкурсу маст. самадзейнасці (в. Язна Мёрскага
    Дом урада Рэспублікі Беларусь.
    467
    ДОМЖАРЫЦЫ
    Да арт. Домжарыцы. Гасцінічны комплекс «Сяргуч».
    рна, 2012), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна і інш.
    В.Г.Касых.
    ДОМЖАРЫЦЫ, вёска ў Лепельскім рне, на правым беразе р. Сергуч. За 35 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Лепель на лініі Орша—Лепель, 150 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Мінск— Віцебск. Цэнтр Домжарыцкага с/с. 162 гаспадаркі, 380 ж. (2011).
    Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як вёска ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Лепельскім павеце Полацкай, з 1802 Віцебскай губерняў. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бягомльскага рна, да 26.7.1930 у Барысаўскай акрузе. 3 21.6.1935 уЛепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1940 — 85 двароў, 340 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі вёску, знішчылі 23 ж. Пасля вайны Д. адноўлены. 3 20.1.1960 у Лепельскім рне Віцебскай вобл. У 1971 — 115 гаспадарак, 342 ж. У 1997 — 172 гаспадаркі, 445 ж. Цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
    Забудоўваецца паводле генплана 1966 з улікам карэкціровак 1973, 1976 і 1987. Цэнтр кампазіцыі — вял. прамавугольная ў плане плошча, якая з’яўляецца грамадскаадм. і культ.гандлёвым цэнтрам. Тут размешчаны 3павярховы адм.лаба
    раторны корпус запаведніка, зблакіраваны з 2павярховым будынкам музея прыроды, 4павярховая гасцініца са сталовай і рэстаранам, сярэдняя школа, дзіцячы сад, гандлёвы цэнтр у блоку з Домам культуры. На зах. баку пабудаваны 2павярховыя 8 і 16кватэрныя жылыя дамы. Плошчу ўпрыгожваюць дэкар. вадаём, газоны, клумбы. Вёска забудавана пераважна 2павярховымі жылымі дамамі, у паўд. частцы — аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Усе грамадскія і жылыя будынкі выкананы па індывід. праектах. На У Д. спарт. зона са стадыёнам, адкрытым плавальным басейнам, на 3 і Пд — вытворчая зона. Уведзены ў эксплуатацыю станцыя фонавага маніторынгу (2011) і шматкватэрныя дамы для працаўнікоў біясфернага запаведніка па вул. Кветкавая (2012). Праведзена мадэрнізацыя вальераў для ўтрымання дзікіх жывёл, асфальтаванне вуліц. Распрацоўка праекта і забудова вёскі адзначаны дыпломам ВДНГСССР(1981).
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, музей прыроды Бэрэзінскага біясфернага запаведніка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», рэстаран, 2 кафэ, 2 магазіны. Археал. помнікі — 2 курганныя могільнікі.
    ДОМКАМЎНА, сацыяльная структурная форма жылля на аснове новых узаемадносін жыхароў. Узнік як
    форма рабочага жылля па ініцыятыве працоўных у першыя гады сав. улады, разглядаўся як кірунак да новай камуніст. культуры, перабудовы быту. Адзін з найб. характэрных тыпаў будынкаў, уласцівых авангарднай архітэктуры 1920—30х гг. у СССР. У Беларусі першыя Д.к. пабудаваны ў канцы 1920 — пач. 1930х гг. (г. Бабруйск, Віцебскі домкамуна, Гомельскі домкамуна). Акрамя жылых пакояў у склад Д.к. ўваходзілі грамадскагасп. памяшканні і ўстановы быт. і камунальнага абслугоўвання жыхароў. На першых паверхах 4 і 7павярховых будынкаў размяшчаліся агульныя памяшканні для жыхароў (залы, бібліятэкічытальні, сталовыя, дзіцячыя дашкольныя ўстановы). Пераважала калідорная планіроўка жылых паверхаў з групамі асобных пакояўдля мала і несямейных (Віцебск) або з жылымі ячэйкамі па 2—3 пакоі (Гомель), агульнымі санвузламі, кухнямі і пакоямі для адпачынку. С.А.Сергачоў.
    ДОМРА, старажытнарускі народны струнны шчыпковы муз. інструмент. Найб. пашырана ў 16—17 ст. Мела грыф, авальны корпус. Як сольны і ансамблевы інструмент выкарыстоўвалася скамарохамі, якія стварылі сям’ю Д. (домрышка, Д., Д. басістая). У 2й пал. 18 ст. паступова знікла. У сучасным выглядзе рэканструявана па ініцыятыве віртуоза балалайкі і стваральніка аркестра рус. нар. інструментаў В.Андрэева (1896). Mae паўсферычны корпус, кароткую
    Домра.
    468
    ДОЎГАЕ
    шыйку з грыфам, на якім прарэзаны металічныя лады, галоўку з калкамі, 3 металічныя струны. Гук здабываецца плектрам (пласцінкай). У Беларусі прафес. і аматарскае музіцыраванне на Д. (сольнае, ансамблевае, аркестравае) развіваецца пераважна ў гар. асяроддзі. Секстэт Д. працаваў на Бел. тэлебачанні і радыё. У некаторых муз. навуч. установах Беларусі ёсць класы Д.
    ДОНКА, вуда без паплаўка для лоўлі рыбы з дна вадаёма, донная вуда. У Беларусі лоўля на Д. — адзін з самых распаўсюджаных метадаў летняй рыбалкі. Простая Д. звычайна складаецца з вудзільна, доўгай лёскі, на KaHeu якой прывязваецца грузіла. Для распазнавання клёву на лёску ці KaHeu вудзільна ставяць сігналізатар — розныя падвескі ці званочак. Пры лоўлі з берага ў дно вадаёма ўбіваюць калок, які выкарыстоўваюць замест вудзільна. Да яго мацуюць лёску з адным або некалькімі кручкамі. На Д. можна злавіць практычна ўсе віды рыб.
    ДОРСКІ Іосіф Львовіч (17.12.1911, Мінск — 7.12.1964), беларускі тэатральны дзеяч, драматург. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў мінскія курсы кінасцэнарыстаў (1930). 3 1935 заг. літ часткі, з 1948 дырэктар Бел. тэатра імя Я.Коласа. У 1961—64 дырэктар к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар п’ес «Цэнтральны ход» (паст. 1948, з К.Губарэвічам) і «Права на шчасце» (паст. 1956), «Алазанская даліна» (паст. 1949, з К.Губарэвічам). Аўтар нарысаў, артыкулаў па праблемах тэатр. мастацтва.
    Д.У.Стэльмах.
    ДОРЫ, вёска ў Валожынскім рне. За 26 км на У ад г. Валожын, 23 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск— Маладзечна, 60 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны. Цэнтр Дорскага с/с. 206 гаспадарак, 486 ж. (2011).
    Вядомы з 1473 як паселішча ў ВКЛ, дзейнічаў парафіяльны касцёл. У 1511 маёнтак. 3 1567 сялоў Мінскіх
    павеце і ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 1688 пабудавана царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскіх павеце і губ. У 1800 — 29 двароў, 182 ж. У 1858 сяло і маёнтак, уласнасць графа В.Тышкевіча. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 72 двары, 428 ж., царква, капліца, нар. вучылішча, 2 млыны, кузня, карчма, магазін. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Пяршайскай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Валожынскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 5.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 23.7.1943 учас карнай аперацыі «Герман» спалілі 49 дамоў, сагналі ў царкву і жылы дом 146 чал. і спалілі іх жывымі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. У 1971 — 124 гаспадаркі, 432 ж. У 1997 — 223 гаспадаркі, 567 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Пакроўская царква (канец 20 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму, мемар. комплекс «Загінуўшых чакаюць вечна». Археал помнік — гарадзішча.
    ДОЎГАЕ, вёска ў Клічаўскім рне, на р. Даўжанка. За 29 км на ПнУ ад г. Клічаў, 25 км ад чыг. ст. Друць на лініі Магілёў—Асіповічы, 66 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Клічаў—Чачэвічы. Цэнтр Доўгаўскага с/с. 170 гаспадарак, 405 ж. (2011).