Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Вядома з 1502 як сяло ў Бабруйскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць. 3 1565 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 17961802 у Бел. губ. У 1816 33 двары, 204 ж. У 1839—62 дзейнічаў цукровы зд. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1885 — сяло ў Ціхініцкай воласці, 59 двароў, 437 ж. У 1897 — 109 двароў, 760 ж., царква, нар. ву
Прылады працы, упрыгожанні і кераміка днепрадзвінскай культуры.
чылішча, вінакурня, магазін, 3 крамы. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Бабруйскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 у Харлапавіцкім с/с. 3 12.2.1935 у Кіраўскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1986 — 135 гаспадарак, 385 ж. У 2002 — 160 гаспадарак, 462 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЬІСТВА АМАТАРАЎ КНІ'П БЕЛАРЎСКАЙ ССР. Існавала ў 1974—1990х гг. Асн. мэты і задачы: прапаганда кнігі і інш. друкаваных выданняў сярод насельніцтва; аказанне дапамогі ўстановам культуры і кнігагандлёвым аргцыям у распаўсюджванні лры; садзейнічанне выдвам, кнігагандлёвым аргцыям і бкам рэспублікі ў вывучэнні попыту на кнігі, вызначэнні заказаў на новыя выданні па тэматычных планах выдваў; стварэнне кніжных магазінаўклубаў і клубаў бібліяфілаў, грамадскіх літ. музеяў. Тва арганізоўвала масавыя мерапрыемствы — лекцыі, месячнікі, дэкады і святы кнігі, кніжныя выстаўкі, літ. вечары, чытацкія канферэнцыі і сустрэчы з пісьменнікамі, работнікамі выдваў, бк і кніжнага гандлю,
453
ДОБРАЯ
Папяровая фабрыка «Герой працы» ў г. Добруш.
распрацоўвала і выдавала метадычныя матэрыялы ўдапамогу прапагандзе кнігі. У 1989 твам быў выдадзены першы ў Беларусі (і да сённяшняга часу апошні) альманах бібліяфілаў Беларусі «Свіцязь», артыкулы якога былі прысвечаны гісторыі кніжнай справы і кнігазбораў, лёсам кніг і іх збіральнікаў, асобным кніжным помнікам. У 1991 пераўтворана ў Бел. тва «Кніга». Т.І.Рошчына.
ДбБРАЯ, вёска ў Горацкім рне, каля р. Дабранка. За 9 км на Пд ад г. Горкі, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў, 70 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Горкі—Слабодка. Цэнтр Добраўскага с/с. 145 гаспадарак, 452 ж. (2011).
Набярэжная р.Іпуцьуг. Добруш.
Вядома з 1622 як сяло ў складзе маёнтка Вялікія Горы Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКД, шляхецкая ўласнасць. У 1683 — 31 двор, дзярж. ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губ. У 1784 — 38 двароў, 279 ж. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1897 вёска ў Гарадзецкай воласці, 44 двары, 312 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 4.5.1922 у Горацкім павеце, з 27.7.1922 у Смаленскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Горацкім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 у Панкратаўскім с/с. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну зліп. 1941 да 26.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала антыфаш. падп. група. 3 18.2.1972 цэнтрсельсавета. У 1997 — 148 гаспадарак, 447 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, стадыён, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча. ДбБРУШ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Добрушскага рна, на р. Іпуць. За 28 км на У ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Унеча (Расія), аўтадарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавам (Расія). 18,2 тыс. ж. (2011).
Вядомы з 1560 як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павета Мін
скагаваяв. ВКЛ.У 1640сяло, 9дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. Да 1834 Д. належаць фельдмаршалу графу П.А.Румянцаву, затым — Паскевічам. У 1775 засн. палатнянапарусінавая мануфактура. У 1776 87 двароў, 587 ж., сукнавальня, карчма, 3 млыны. У канцы 18 — пач. 19 ст. засн. чыгуналіцейная, медзеапрацоўчая, мукамольная мануфактуры, цукровы зд. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1870 засн. папяровая фабрыка. У 1886 — 185 двароў, больш за 1 тыс. ж., царква, школа, бальніца, заезны дом. У 1887 уД. адкрыта чыг. станцыя на лініі Гомель—Бранск. У 1897 — 332 двары, 1784 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр раёна, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 4.8.1927 горад у Гомельскім рне. 3 12.2.1935 зноў цэнтр раёна. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1939 — 13,8 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 22.8.1941 да 10.10.1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 321 чал. Вызвалены часцямі 48й арміі Цэнтр. фронту. У 1970— 16,8тыс.ж.У 1999 — 20 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць вул.
Помнік Ф. 1. Паскевічу ў г. Добруш.
454
ДОБРУШСКІ
Князя Ф.І.Паскевіча і праспект Міру (забудаваны пераважна 2—5павярховымі дамамі), на перакрыжаванні якіх сфарміраваўся грамадскаадм. і культ.гандлёвы цэнтр. У сярэдняй, нізіннай, частцы Д. (паміж ракой і чыг.) знаходзяцца прам. будынкі (KaHeu 19 ст.) і жылыя дамы (мікрараён Антонаўка), папяровая фабрыка «Герой працы». У паўд.ўсх. — фарфоравы завод, 2 , 5 і 9павярховыя жылыя дамы. Генплан 2011 прадугледжвае горадабуд. развіццё Д. да 2030 у паўн,зах. і паўд.ўсх. напрамках з перавагай шматкватэрнай забудовы. Зона адпачынку — гар. сквер па праспекце Міру, набярэжная р. Іпуць. Пабудаваны мікрараёны сядзібнага тыпу Паўднёвы, Маладзёжны (2009—11), помнік воінамінтэрнацыяналістам на вул. Князя Ф.І.Паскевіча, здзейснены капітальны рамонт кінатэатра «Усход», рэканструкцыя будынка пажарнага аварыйнавыратавальнага пункта па вул. Чкалава, добраўпарадкаванне пл. Леніна (усе 2010).
У 2011 прафес.тэхн. вучылішча с.г. вытворчасці, гімназія, 7 дашкольных устаноў, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., пазашкольнай работы і дзіцячай творчасці, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, гар. Дом культуры «Меліяратар», раённыя Дом культуры, Цэнтр рамёстваў, 3 бкі, станцыя дзіцячай творчасці, краязнаўчы музей, кінатэатр, клуб фіз. падрыхтоўкі, 8 спарт. залаў, бальніца, паліклініка, 6 аптэк, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва; Мікалаеўскі сабор (1995). Помнік Вызвалення, брацкія магілы сав. воінаў і партызан, мемар. комплекс «Памяць», прысвечаны жыхарам Д., якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; памятны знак адселеным вёскам, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС; бюсткн. Ф.І.Паскевіча.
ДОБРУШСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1919 у г. Добруш. У Вял. Айч. вайну разбурана. Аднавіла працу ў 1943.
У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2011) каля 65 тыс. экз.; больш за 4 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя бел. мовы і лры, экалагічная і прававая асвета, прапаганда здаровага ладу жыцця, распрацоўка эфектыўных метадаў працы з людзьмі з абмежаванымі фіз. магчымасцямі. Функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. 3 1998 пры бцы працуе нар. клуб аматараў паэзіі «Натхненне». Праводзіць сустрэчы з пісьменнікамі, кампазітарамі, прэзентацыі новых кніг, літ.муз. і паэт. вечары.
ДОБРУШСКІ ГАРАДСКЁ ДОМ КУЛЬТЎРЫ «МЕЛІЯРАТАР». Засн. ў 1927 у г. Добруш. Агульная пл. памяшканняў 1642 м2, глядзельная зала на 120 месцаў. Дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў. Калектывы Дома культуры актыўна ўдзельнічаюць у раённых і абл. фестывалях. У 2012 прынялі ўдзел у абл. фестываліконкурсе імя В.Палевіка (г. Чарнігаў, Украіна).
У абанементнай зале Добрушскай цэнтраяыіай раённаіі бібліятэкі.
ДОБРУШСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1927 у г. Добруш. Агульная пл. памяшканняў 2223 м2, глядзельная зала на 400 месцаў. Дзейнічаюць 18 клубных фарміраванняў, з іх 2 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Свята» і хор «Зараначка»). Калектывы Дома культуры — актыўныя ўдзельнікі фестываляў: штогадовага міжнар. «Славянскае брацтва» каля Манумента Дружбы (на стыку Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей), песні і музыкі Падняпроўя Беларусі, Расіі, Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў нар. песні (2007), міжрэгіянальнага свята нар. творчасці і слав. пісьменнасці «На зямлі Баяна» (2005) і інш. Л.У.Пратасава.
ДОБРУШСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВЯТА». Створаны ў 1995 у г. Добруш пры раённым Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.В.Жывапісцаў (з 1995), Н.М.Канцавая (з 2010), К.А.Мядзведзева (з
455
ДОБРУШСКІ
Добрушскі народны ансамбль народнай песні « Свята».
2011). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і прапаганда нар. песні. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы, творы бел. кампазітараў: «Святочная» Р.Платава, «Полькавесялуха» Л.Захлеўнага, «Вёсачка» А.Васілёк, «Шумяць вербы», «Звончыкі» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. песні і музыкі Падняпроўя Беларусі, Расіі, Украіны «Дняпроўскія галасы ў
Дуброўне» (г.п. Дуброўна, 2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004), рэсп. нар. творчасці чарнобыльцаў «Трэба жыць» (1998, абодва Мінск), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Гомель, 2007), міжрэгіянальнага свята нар. творчасці і слав. пісьменнасці «На зямлі Баяна» (г. Трубчэўск, Расія, 2005), фалькл. свята «Слабадскі кірмаш» (г. Навазыбкаў Бранскай вобл., Расія, 2003) і інш. А.А.Хітрова.
ДОБРУШСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1980 у г. Добруш пры дзіцячай муз. школе (з 2002 дзіцячая школа мастацтваў). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Шлёмін (з 1980), Р.П.Козыраў (з 1997), С.М.Владыкоўскі (2004). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. інструм. музыкі, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары творы бел. і рус. кампазітараў, нар. песні: «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава, «Сентыментальны вальс» П.Чайкоўскага, «Рускі сувенір» А.Цыганкова, «Гарэзлівыя найгрышы» В.Грыдзіна, «Распрагайце, хлопцы, коней» і інш. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу інструм. ансамбляў і аркестраў, удзельнік абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» (абодва г. Гомель, 2009), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна і інш. І.Л.Дзегцярова.