• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 гімназія, 3 дашкольныя ўстановы, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, дзіцячы дом, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры сац.пед. з дзіцячым прытулкам, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац. абслугоўвання насельніцтва, раённы Дом культуры, Дом творчасці, кінатэатр, 2 бкі, гіст.краязнаўчы музей, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі. Брацкія магілы падпольшчыкаў сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1624—46), сядзіба (1751), капліца (1813).
    ДЗЯТЛАВІЦКАЕ НАРОДНАЕ ФАЛЬКЛОРНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СВІТАНАК». Створана ў 1991 у в. Дзятлавічы Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Д.Яскевіч. У складзе аб’яднання 16 чал. ва ўзросце ад 11 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне традыц. бел. сямейнабыт. абрадаў і свят. У рэпертуары песні бел. нар. дыялектныя дзятлавіцкія («Ой, знацізнаці, што чужая маці...», «Не сядзеце, сваты, да ў нашэй хаці...», «На дзятлоўскэй вуліцы...», «Цёмно, цёмно да ў бору цёмно», «Ой, роступецес, да ворэжанькі», «Ой, хто ж будзе даромдарыць дароваць?»), бел. нар. («Бур’ян у агародзе», «Жавароначкі, прыляціце...», «Вёсачка мая»),
    442
    ДЗЯТЛАВІЦКІ
    Удзельнікі Дзят.іавіцкага народпага фалыйіорнага аб'яднання «Світанако.
    рус. («Лучынушка», «Домік стаіць над рэчкаю»), укр. («Белакрылая птаха», «Месяц на небе»), аўтарскія («Беларус нідзе не прападзе» Г.Брэзін, «Цякла рэчачка» М.Алешкі, «Белыя сцяжынкі» А.Гурбановіча, «Родная хата» Л.Захлеўнага, «Сонца за хмаркамі ўранні...» І.Сушко), байкі,
    вершы («Гусак на водах», «Модная курыца», «Кармілец», «Двое», «Курачкачабатурка»), нар. абрады, вясковыя спектаклі («Ваджэнне Куста», «Піліпаўскія вячоркі», «Выпечка вясельнага каравая», «Першы дзень вяселля», «Другі дзень вяселля», «Заручыны», «Збор іванавых ягад і зёлак»,
    «Калядкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Тройца», «Ветрагоны»). Калектыў — удзельнік рэсп. канцэрта «Фальклор беларускай глыбінкі» (Мінск, 2009), абл. фестываляў «Калядны фестываль» (г. ДавыдГарадок Столінскага рна , 2006), «Рух зямлі» (г. Брэст, 2011). А.Д.Яскевіч.
    ДЗЯТЛАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1971 у в. Дзятлавічы Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.П.Галаўко (з 1978), А.А.Сакалова (з 1991), Б.І.Шур (з 1993), М.Р.Вайцяхоўскі (з 1999), Л.М.Ляшук (з 2005), Л.Р.Раковіч (з 2009). У складзе хору 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнага вак. жанру. У рэпертуары песні: бел. нар. песні («Ішоў Раман гаем», «Ой, у полі азярэчко», «I туды гара...»), аўтарскія песні («Спявай, маё Палессе», «Палешукі», «Купальскія вянкі» М.Вайцяхоўскага). Калектыў — удзельнік абл. фесты
    Дзяіплавіцкі народны хор.
    443
    ДЗЯТЛАВІЧЫ
    валю «Палескі карагод» (г. Пінск, 2000). Л.Р.Раковіч.
    ДЗЯТЛАВІЧЫ, вёска ў Лунінецкім рне, на р. Цна. За 13 км на Пн ад г. Лунінец, 1 км ад чыг. ст. Дзятлавічы на лініі Лунінец—Баранавічы, 250 км ад Брэста, каля аўтадарогі Лунінец— Баранавічы. Цэнтр Дзятлавіцкага с/с. 589 гаспадарак, 2405 ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Навагрудскім павеце ВКЛ. У 1622— 1855 уД. дзейнічаў праваслаўны Праабражэнскі манастыр, якому да 1842 належалі Д. і Лунінец. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1884 сяло ў КажанГарадоцкай воласці, 114 двароў, 734 ж., царква. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у КажанГарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ўЛунінецкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У вёсцы дзейнічала падп. камсамольская аргцыя. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1971 — 607 гаспадарак, 2882 ж. У 1997 — 816 гаспадарак, 2556 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў; Праабражэнская царква (канец 20 ст.). Магілы ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДЗЯТЛАЎ Алесь (Аляксандр Мікалаевіч; н. 3.6.1936, в. Туркі Бабруйскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у СМІ, на к/студыі «Беларусьфільм». У 1980—2003 у час. «Родная прырода». Аўтар збкаў аповесцей і апавяданняў «Росы на поплаве» (1974), «Белы месяц сакавік» (1977), «Сляды» (1981), «Вяртанне» (1987), «Парог» (1993), «Чорная «эмка» (2008), рамана «Над безданню» (2007), аповесцей «Брод», «Час даспелага жыта» (абедзве 1981) і інш.
    ДЗЯТЛАЎ Яўген Канстанцінавіч (17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага рна — 11.3.2003), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў
    Маскоўскі архіт. інт (1950). Працаваў у Казахстане. 3 1965 у Мінску: кіраўнік майстэрні генплана інта «Мінскпраект», гал. архітэктар горада (з 1970), інтаў«Белдзіпрагандаль» (з 1974), «Мінскпраект» (1980—85). Асн. работы ў Мінску (усе ў суаўт.): праекты забудовы мікрараёна Усход 1 (1968—69), дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68) і цэнтра горада (1969—73),
    Дзятлаўская народная тэатрстудыя гульні «Прымакі» на фестывалі «Карнавал весялосці». 2009.
    універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (абодва 1978—80).
    ДЗЯТЛАЎСКАЯ НАРОДНАЯ ТЭАТРСТЎДЫЯ ГУЛЬНІ' «ПРЫМАКІ'». Створана ў 1990 у г. Дзятлава пры раённым метадычным цэнтры нар. творчасці. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Панфіловіч (з 1990), Т.А.Ступак (з 2007), Т.Г.Янушкевіч (з 2009). У складзе студыі 11 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і захаванне нац. песеннамуз. традыцый, гульнёваабрадавай спадчыны Гродзеншчыны. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, мой конік вараны», «Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі», «Сказаў, як звязаў»; аўтарскія творы «Гаворка беларуская» і «А гармонік грае, грае» Л.Захлеўнага, «Быў у цешчы я на свята» М.Копа, «Ой, братка беларус» М.Скрундзя; нар. танцы «Кракавяк», «Кадрыль», «Падэспань», «На рэчаньку» і інш. Сярод лепшых сюжэтнагульнявых праграм: «Зноў Прымакі, ці Следам за сонцам» (2002), «Мужа спаць пакладу, сама пагу
    444
    ДЗЯТЛАЎСКАЯ
    Да арт. Дзятлаўская сядзіба: 1 — сучасны выгляд мураванага палаца; 2 — элементы дэкору на парадным фасадзе палаца.
    ляю» (2004), «Радзі, Божа, лён у нас» (2009), «Яку нас на кірмашы» (2011), «Калядныя пацехі» (2012) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, абодва 2010), абл. адкрытага гульнявых праграм «Карнавал весялосці» (г. п. Воранава, 2009), гульні «Вандраванні па родным краі» (г. Дзятлава, 2011). Т.Г.Янушкевіч. ДЗЯТЛАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г. Дзятлава. Узгадваецца ў актах Літоўскай Метрыкі ў 15 ст. як «Двор Здзецел». Належала Астрожскім (з 1498), Сапегам, Палубінскім, Радзівілам, прадстаўнікам шыдлавецкажырмунскай галіны Солтанам. Пасля 1831 канфіскавана і перададзена ў казну. Сядзібны ансамбль закладзены ў 1751 Радзівіламі на месцы падвор’я з палацам часоў Рэнесансу, умацаванага рвом з бравенчатым замётам. Уключаў палац, вял. газон, рэгулярны парк з баскетаў, створаных ліпавымі алеямі, вадасховішчы на р. Дзятлаўка, службовыя памяшканні і гасп. падвор’е з вял. Ппадобнымі пабудовамі. Палац — двухпавярховы будынак на высокім цокалі з вежападобнымі 3павярховымі алькежамі, якія завяршаліся фігурнымі глаўкамі. Дэкор і інтэр’ер былі ў стылі ракако. Рызаліт параднага фа
    сада на першым паверсе расчлянёны пілястрамі тасканскага, на 2 — карындскага ордара, завяршаўся плаўнаўвагнутым франтонам з геральдычнай лепкай і гербам Радзівілаў на тымпане. Больш глыбока рызаліт тыльнага фасада быў упрыгожаны фігурным атыкам. У дэкарыраванні фасадаў палаца выкарыстаны круглыя медальёны з партрэтнымі барэльефамі, канеліраваныя пілястры, лепка (лісты аканту, ракавіны, завіт
    Дзятлаўская сядзіба. Змалюнка Н.Орды. 19 cm.
    кі, гірлянды), арнаменты пад вокнамі, сандрыкі розных форм. Пазней быў закладзены пейзажны парк з выкарыстаннем матываў рамантызму. Дзятлаўская Аркадзія ўключала павільёны («хаткі»), вонкава проста, збудаваныя дамкі, але з вытанчанымі інтэр’ерамі (майстар Я.Норблін), альтану (майстар Я.Рустэм), «пейзажы шчаслівай Аркадзіі» на сценах, на столі — малюнак Апалона з канём, які сімвалізаваў узыход сонца,
    445
    ДЗЯТЛАЎСКАЯ
    Да арт. Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка: I — абанементная зала; 2 — у чытальнай зале.
    валуны з выбітымі на іх радкамі вершаў франц. паэтаў, канал з аркадным мастком, мураваную вежу. У цяперашні час парк страчаны. Відазменена і павялічана (да 3 вадасховішчаў) старая водная сістэма. У часткова змененым палацы размяшчаецца мед. ўстанова. A. Т. Федарук. ДЗЯТЛАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1947 у г. Дзятлава. У1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 116,5 тыс. экз.; 4050 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя бел. лры, арганіза
    цыя вольнага часу насельніцтва, фарміраванне прававой, экалагічнай і эстэтычнай культуры наведвальнікаў, прапаганда здаровага ладу жыцця. Пры бцы створаны куткі: «Родны край, ты мне мілы спрадвеку» (краязнаўчы), «Аўтары — чытачам». Выдае краязнаўчы каляндар, серыі памятак «Пішам летапіс бібліятэкі» і «3 гісторыі вёскі», буклеты, складзены і выпушчаны бібліяграфічны даведнік «Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны». Працуе аматарскае аб’яднанне «Сучаснік» (з 1983).
    ДЗЯТЛАЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПСГОРЫКАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1966 у г. Дзятлава як музей народнай славы. 3 1998 сучасная назва.
    Асн. фонд — 13 546 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 2832 адзінкі (2012). Пл. экспазіцыі 284 м2, у т.л. 48 м2 пад часовыя выстаўкі. Асн. экспазіцыя размешчана ў 8 залах. У 1й зале раскрываецца гісторыя краю з часоў каменнага веку да 20 ст. У 2й наведвальнікі знаёмяцца з матэрыяльнай культурай жыхароў Дзятлаўшчыны канца 19 — пач. 20 ст. Спец. зала прысвечана нац.вызваленчаМУ руху Ў Зах. Беларусі ў 1920—30я гг. Экспазіцыя, прысвечаная Вял. Айч. вайне, размешчана ў 3 залах на пл. 120 м2 («Абарончыя баі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны», «Партызанскі рух у Дзятлаўскім раёне», «Вызваленне нашага краю. Салда