Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 2011 два лясніцтвы, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, ФАП, камбінат быт. абслутоўвання, аддз. сувязі, 2 магазіны; царква Раства Хрыстова (1999).
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ НАРОДНАЯ ГРЎПА «СУСЁДЗІ». Створана ў 1997 у г. Дзяржынск пры rap. Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Ермаловіч (з 1997), В.Б.Юрасева (з 2006). У складзе групы 9 чал. ва ўзросце ад 8 да 42 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і развіццё сямейнай творчасці, спалучэнне мясц. вак. каларыту і сучасных тэндэнцый развіцця песеннага самадзейнага мастацтва. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, музыка розных стылістычных кірункаў і жанраў: «Вёсачка» А.Васілюка, «Добрым людзям» Я.Хаменкі, «Бярозка» І.Лучан
Дзяржынская народная студыя дэкаратыўнапрыкяадной творчасці «Крынічка».
ка, «Ліюцца песні над Міншчынай» А.Васілька і інш. Калектыў — удзельнік юбілейных святочнай вечарыны паэтапесенніка А.Алпеева (Мінск, 2006) і канцэрта І.Лучанка (Мінск, 2007). Т.П.Жывіцкая.
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ народная стўДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВОРЧАСЦІ «КРЫНІЧКА». Створана ў 1990 у г. Дзяржынск пры раённым Цэнтры дзіцячай творчасці (з 2011 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага рна). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.І.Уласава (з 1990), А.А.Балясава (з 2011). У складзе студыі 80 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць: ткацтва, вязанне кручком і спіцамі, маст. вышыўка, бісера і саломапляценне, макрамэ. Студыйцы — удзельнікі выставак рэсп. «Калядная зорка» (Мінск, 2002—11), абл. дэкар.прыкладной творчасці «Скарбонка талентаў» (г. Салігорск, 2002—11). А.А.Балясава.
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ «ЛбКАН». Створана ў 1998 у г. Дзяржынск пры ра
ённым Цэнтры дзіцячай творчасці (з 2011 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага рна). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Т.Ахрэм. У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў Асн. кірунак дзейнасці — дэкар. апрацоўка скуры, стварэнне з яе карцін, кулонаў брошак, бранзалетаў ключніц, вокладак для кніг, ваз, скрыначак, сувеніраў дэкар. кампазіцый. Калектыў — удзельнік рэсп. выстаўкі «Калядная зорка» (Мінск, 2005), Рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. выстаўкі дэкар.прыкладной творчасці «Скарбонка талентаў» (г. Салігорск, 2004—11). Т.А.Ахрэм.
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ЖЬІВАПІСУ «ПРАСТбРА».
Створана ў 2003 у г. Дзяржынск пры раённым Цэнтры дзіцячай творчасці (з 2011 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага рна). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Р.Пашкевіч. У складзе студыі 42 чал. ва ўзросце ад 5 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне гарманічна развітой асобы, развіццё маст.творчых здольнасцей у дзяцей і падлеткаў Студыйцы — удзельнікі міжнар.
430
ДЗЯРЖЫНСКАЯ
Удзельнікі Дзяржынскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Локан».
конкурсаў «На сваёй зямлі» (Мінск, 2006—12), «Фантазіі Біенале» (Славенія, 2006, 2010), «Шанкарскі конкурс дзіцячай творчасці» (Індыя), «Мора і дзеці» (г. Адэса, Украіна), прысвечанага 65годдзю Перамогі ( СанктПецярбург), дзіцячага малюнка (Баку, усе 2010), «Марское брацтва» (2011), абл. выстаўкі дэкар.прыкладной творчасці «Скарбонка талентаў» (г. Салігорск, 2004— 11)іінш. А.Р.Пашкевіч.
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ФЛАРЬІСТЫКІ «МАРА».
Створана ў 1995 у г. Дзяржынск пры раённым Цэнтры дзіцячай творчас
ці (з 2011 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага рна). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.М.Мілюк. У складзе студыі 33 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і стварэнне розных форм фларыстычных работ: плоскай, паўаб’ёмнай і аб’ёмнай, развіццё маст.эстэтычнага густу ўдзельнікаў студыі. Студыйцы — удзельнікі рэсп. конкурсаў нар. студый (Мінск, 2002, 2005, 2008, 2011), абл. выстаўкі дэкар.прыкладной творчасці «Скарбонка талентаў» (г. Дзяржынск, 2002—11). Т.М.Мімж.
ДЗЯРЖЫНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «КРАСАВІК». Створана ў 1993 у г. Дзяржынск пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.П.Сянькова (з 1993), Н.А.Хрыстафорава (з 1999). У складзе студыі 22 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя сучасных і традыц. тэндэнцый развіцця эстр. вак. жанру, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў калектыву. У рэпертуары песні розных стыліст. кірункаў і жанраў бел., рус., укр. аўтараў. Сярод праграм: «3 надзеяй на «Красавік», «Гартаючы каляндар кахання», «Песні вясны і Перамогі», «Шчаслівыя ў песні», «Матыў срэбнага Месяца». Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2004), рэсп. маладых эстр. выканаўцаў «Белазаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2002— 2004), абл. конкурсу «Новыя імёны» (Мінск, 2007). Т.П.Жывіцкая.
ДЗЯРЖЫНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Дзяржынск. Пабудаванаў 1851 з цэглы на штучным насыпным пагорку. Да манумент. аб’ёму па падоўжнай восі прымыкаюць прамавугольныя
Удзельнікі Дзяржынскай народнай студыі жывапісу «Прастора».
Дзяржынская народная студыя эстраднай песні «Красавік».
431
ДЗЯРЖЫНСКАЯ
Дзяржынская Пакроўская царква.
ў плане апсіда і бабінец. Асн. аб’ём завершаны 4гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай (раней купалам), па вуглах — невял. цыбулепадобнымі галоўкамі. Вуглавыя шырокія лапаткі завершаны кілепадобнымі арачкамі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палавіну вышыні фасады руставаныя, у верхняй частцы прарэзаны арачнымі
аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі. Гал. і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі. У інтэр’еры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі і асветлена вокнамі барабана, які праз скляпеністыя ветразі падтрымліваецца 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы аб’яднаны са сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі.
Над уваходам размешчаны адкрытыя ў залу вузкім арачным праёмам хоры, на якія вядзе лесвіца авальнай бакавой клеці 1га яруса званіцы. Апсіда вылучана 2ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў. У інтэр’еры знаходзіцца абраз «Маці Божая» (16—17 ст.). Асобна ад храма знаходзілася мураваная званіца з 3 званамі (не захавалася). Царква дзейнічае.
ДЗЯРЖЬІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Створана ў 1920я — 30я гг. ў г. Дзяржынск. У 1941 яе кніжны фонд налічваў 20 тыс. экз. У Вял. Айч. вайну знішчана. Аднавіла работу ў 1944. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2011) каля 76 тыс. экз.; 8,6 тыс. чытачоў. Кірункі дзейнасці: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя кнігі і чытання, экалагічная і прававая адукацыя, прапаганда здаровага ладу жыцця, духоўнамаральнае выхаванне. Пры бцы дзейнічаюць цэнтры публічны прававой інфармацыі, інфармацыйны краязнаўчы і духоўнакульт. Выдае бібліяграфічныя спісы «Пісьменнікіземлякі», «Дзяржыншчына літаратурная», «Што
Да арт. Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка: 1 — кніжная выстаўкапанарама, прысвечаная Дню Перамогі; 2 — на літаратурнамузычным прывале «Памятае сэрца, не забудзе ніколі».
432
ДЗЯРЖЫНСКІ
чытаць аб Дзяржыншчыне», краязнаўчы каляндар «Памятныя даты Дзяржыншчыны», штоквартальны «Бюлетэнь новых паступленняў» і інш. Выйшлі збкі вершаў «Юныя таленты Дзяржыншчыны», «Выток», «Красуйся, Дзяржынск, я з табою», «Сэрцам да подзвігу дакраніся». У мэтах знаёмства з гісторыяй развіцця бібліятэчнай справы ў Дзяржынскім рне выдадзены паказальнікі (ч. 1—3). Пры бцы працуюць клубы: літ.краязнаўчы «Крыніца» і краязнаўчы «Крутагорачка», літ.паэт. «Выток», экалагічны «Пазнайка», сямейнага чытання, праводзіцца майстарклас «Свет прафесій».
ДЗЯРЖЬІНСКІ Іван Іванавіч (9.4. 1909, г. Тамбоў Расія — 18.1.1978), расійскі кампазітар. Нар. артыст Расіі (1977). Скончыў Ленінград
скую кансерваторыю (1934). Оперы Д., створаныя на аснове песенных форм, адыгралі значную ролю ў станаўленні сав. муз. тэатра, у т.л. бел. Аўтар опер «Ціхі Дон» (1934, паст. ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі ў 1938 і 1951), «Надзея Святлова» (1943, паст. ў Мінскім нар. оперным тэатры Палаца культуры Белсаўпрафа, 1987), «Узнятая цаліна» (1937), «Навальніца» (1940—55), «Лёс чалавека» (1961), муз. камедый, 3 канцэртаў для фп. з аркестрам, сімф. паэм, песень, рамансаў, музыкі да драм. спектакляў, к/фільмаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950. Т.АДубкова.
ДЗЯРЖЬІНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў крас. 1961 як раённы Дом культуры. 3 1981 су
часная назва. 3 1.2.2012 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1167,4 м2. Дзейнічаюць 24 клубныя фарміраванні, з іх 8 маюць ганаровае званне «народны» (ансамблі нар. музыкі «Спадчына», нар. песні «Карагод», вакальны «New Talents», харэагр. «Альянс», група «Суседзі», студыя эстр. песні «Красавік», клубы аўтарскай песні «Надзея», інтэлектуальных гульняў «Надзвычайная камісія») і 2 — «узорны» (студыя эстр. песні «Задорынка» і дзіцячаюнацкі тэатр. калектыў «Маяк»). Гал. мэты дзейнасці — захаванне нар. традьшый і развіццё духоўнай культуры. Калектывы ўстановы — удзельнікі фестываляў, конкурсаў, творчых праектаў, сярод якіх фестывалі: міжнар. ваен.патрыятычнага фільма «Валакаламскі рубеж» (Расія), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. эстр. песні «Вясеннія рытмы», сямейнай творчасці; міжнар. дзіцячая асамблея «Дзеці — наша агульная будучыня»; міжнар. 24гадзінны марафон па гульні «Што? Дзе? Калі?». Т.І. Чаган.
Дзяржынскі заслужаны аматарскі ансамбль старадаўняй беларускай музыкі «Ластараль».
ДЗЯРЖЬІНСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ СТАРАДАЎНЯЙ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ «ПАСТАРАЛЬ». Створаны ў 1994 у г. Дзяржынск пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2001 прысвоена званне «народны», у 2005 «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Ф.Лук’янава. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 30 да 57 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне традыцый салоннага музіцыравання на аснове выканання твораў бел. кампазітараў 17—19 ст. і вывучэнне іх уплыву на культуру Беларусі і Еўропы. У рэпертуары бел. камерная музыка: «Дывертысмент рэ мажор», «Паланэз» М.Радзівіла, «Менуэт», «Паланэз», п’есы вак. цыкла «Да Касі» Міхаіла Казіміра Агінскага, «Прэлюдыі» Я.Роланда, «Паланэз ля мінор» Міхаіла Клеафаса Агінскага, «Кантрдансы» В.Казлоўскага. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2008), рэсп. нац. культур (Мінск, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2010) іінш. І.Ф.Лук’янава.