• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    кнуўся да глыбокага, грунтоўнага маст. ўвасаблення сцэн. характараў, спалучаў пошукі сучаснага тэатра з нац. традыцыямі яўр., ствараў відовішчна яркія спектаклі: «Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вегі (1927), «Глухі» Д.Бергельсона (1929) і «Рэкрут» В.Аксенфельда (1933). У гады Вял. Айч. вайны тэатр працаваў у Новасібірску; у жн,—кастр. 1943 яго брыгады выязджалі на фронт. У кастр. 1946 вярнуўся ў Мінск. Рэпертуар складалі творы ваен. тэматыкі, яўр. і замежнай класікі: «Помста» І.Левіна, «Паўстанне ў гета» П.Маркіша, «Лясы шумяць» А.Брата, «Тэўемалочнік» і «200 000» ШоламАлейхема, «Свавольная нявеста» А.Гольдфадэна, «Так і будзе» К.Сіманава, «Пігмаліён» Б.Шоу. У крас. 1949 тэатр быў расфарміраваны. Значны след у яго творчасці пакінулі майстры Ю.Арончык, М.Моін, М.Сокал, А.Трэпель, акцёры М.Альтман, М.Бярозкін, П.Вольпіна, Э.Герцберг, Г.Герштэйн, Э.Дрэйзіна, М.Рывін, Б.Фельдман, М.Фрыдман, Г.Цорфас і інш. Музыку да спектакляў пісалі кампазітары І.Коўнер, А.Крэйн, В.Крукаў, М.Мільнер, Л.Пульвер, Я.Розенфельд, А.Шабалін, бел. А.Багатыроў і Я. Цікоцкі. Г. Р.Герштэйн.
    ДЗЯРЖАЎНЫЯ МбВЫ, мовы, выкарыстанне якіх ва ўсіх ці большасці сфер афіц. зносін у дзяржаве (дзярж. кіраванне, справаводства, судаводства, навучанне і інш.) замацавана заканадаўча (Канстытуцыяй, Законам аб мовах). Дзярж. статус той ці інш. мовы (тых ці інш. моў) звычайна вызначаецца ў шматнац. і шматмоўных дзяржавах. Як правіла, Д.м. становяцца мовы нац. большасці ці найб. распаўсюджаныя ў гэтай дзяржаве. У шэрагу выпадкаў з мэтай падтрымкі прэстыжу ў грамадстве і пашырэння сфер выкарыстання статус дзярж. можа атрымліваць і мова нац. меншасці ці абмежаваная ў камунікатыўных адносінах мова.
    У Рэспубліцы Беларусь існуе дзярж. двухмоўе, г.зн. у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» дзярж. з’яўляюцца 2 мовы — бел. і рус. Вы
    карыстанне бел. мовы ў якасці афіц. дзярж. мае працяглую традыцыю. У ВКЛ бел. мова таго часу (старабел.) да канца 17 ст. фактычна выконвала ўсе функцыі афіц. дзярж. мовы. Яна абслугоўвала сферу дзярж. кіравання і справаводства, выкарыстоўвалася ў афіц. перапісцы, была мовай міжнар. дагавораў і грамат, на ёй вялося навучанне і стваралася лра розных жанраў. Пазней яна была выцеснена з афіц. ўжытку польск. мовай. Пасля ўваходжання бел. земляў у склад Рас. імперыі функцыі афіц. мовы да пач. 20 ст. на тэр. Беларусі выконвала рус. мова. Бел. мова ў гэты час заставалася сродкам вусных зносін пераважнай часткі бел. насельніцтва.
    У 1й пал. 20 ст. са стварэннем БССР бел. мова набыластатус і функцыіафіц. дзярж. мовы. У 1920я гг. яна актыўна выкарыстоўвалася ў большасці сфер афіц. ўжытку, фарміравалася бел.моўная сістэма школьнай адукацыі і г.д. У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1927 бел. мова была прызнана мовай пераважнага выкарыстання ў афіц. сферах зносін, адукацыі і інш. Побач з ёй статус афіц. атрымалі таксама рус., польск. і яўр. мовы, на якіх вялося выкладанне ў школе і выдавалася разнастайная лра. Паводле Канстытуцыі СССР 1936 і Канстытуцыі БССР 1937 у краіне не існавала Д.м., усе мовы народаў СССР прызнаваліся раўнапраўнымі. У 1990 быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», згодна з якім бел. мова аб’яўлялася ў Беларусі Д.м., a за рус. замацоўвалася функцыя мовы міжнац. зносін. Па выніках Рэферэндуму 1995 рус. мова ў Рэспубліцы Беларусь таксама набыла статус Д.м. побач з бел., што знайшло прававое замацаванне ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». А.А.Лукашанец. ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРбМІІ РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, гл. ў арт. Прэміі дзяржаўныя Рэспублікі Беларусь.
    «ДЗЯРЖЬІНАВА», Музейсядзіба « Д зяржынава». Засн. ў 2006
    427
    ДЗЯРЖЫНСК
    на б. хутары Дзяржынава (Стаўбцоўскі рн) на базе філіяла Мемар. музея Ф.Э.Дзяржынскага (з 2006 Івянецкі музей традыц. культуры). Размешчаны на тэр. б. маёнтка Дзяржынскіх — помніка прыроды рэсп. значэння. Пл. 80 га. Сядзібны дом з надворнымі пабудовамі, дзе прайшло дзяцінства Ф.Э.Дзяржынскага, быўспалены ням.фаш. акупантамі летам 1943, адноўленыў2004. У1972—77тутпабудаваны мемар. комплекс (архіт. Ю.Казакоў, скульпт. С.Вакар). Асн. фонд
    музея — 453 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 10 (2012), з іх экспануюцца 362. Пл. памяшканняў 759 м2, экспазіцыйных — 329 м2. Экспазіцыя размешчана ў сядзібным доме ў 6 залах. У 3 залах на 1м паверсе знаходзіцца раздзел, які распавядае пра гісторыю роду Дзяржынскіх, атмасферу, што панавала тут у канцы 19 — пач. 20 ст. Рэчы чл. сям’і размешчаны ў інтэр’еры пакояў —дзіцячага, сталовай, кабінета, гасцёўні. На 2м паверсе знаходзяцца яшчэ 3 тэматычныя раз
    Да арт. «Дзяржынава»: 1 — будынак домамузея сям ’і Дзяржынскіх; 2 — стол, за якім працаваў Ф. Э.Дзяржынскі, будучы вучнем 1й Віленскай гімназіі; 3 — экспазіцыя «Гісторыя роду Дзяржынскіх».
    дзелы. У першым экспануюцца асабістыя рэчы Ф.Э.Дзяржынскага, яго пасмяротная маска (скульпт. С.Мяркураў). Другі раздзел уключае творы мастакоў і скульптараў, якія адлюстравалі вобраз Ф.Э.Дзяржынскага ў філатэліі, фалерыстыцы, філакартыі. Завяршае экспазіцыю калекцыя сувеніраў і падарункаў ад дэлегацый, што наведвалі мемар. комплекс. Уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Т.М. Чуйко.
    ДЗЯРЖЫНСК, горад у Мінскай вобл., цэнтр Дзяржынскага рна, на р. Нецечка. За 38 км на ПдЗ ад Мінска, чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Мінск—Баранавічы. 25,4 тыс. ж. (2011).
    Вядомы з 12 ст. як Крутагор’е ў Полацкім, затым у Мінскім княствах. У 12—13 ст. тут пабудаваны замак. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца пад 1442 як Койданаў (Койданава) у ВКЛ. 3 1483 належаў кн. В.Вярэйскаму, Гаштольдам, з 1542 — вял. кн. ВКЛ Жыгімонту I Старому і Жыгімонту II Аўгусту. 3
    428
    ДЗЯРЖЫНСК
    Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Дзяржынск.
    1550 уладанне Радзівілаў, цэнтр Койданаўскага графства. 3 1566 у Мінскіх павеце і ваяв. 3 2й пал. 16 ст. адзін з буйнейшых у Беларусі цэнтраў кальвінізму. У 1560х гг. Мікалай Радзівіл Руды пабудаваў унутры сцен замка драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны; не захаваўся). У 1588 мястэчка, 120 дымоў замак, ратуша, касцёл, 2 карчмы, 4 млыны, 4 штогадовыя кірмашы, 7 вуліц, рынак. У 1620 — 110 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскіх павеце і губ. У 1800 — 277 двароў, 1237 ж. 3 1831 дзярж. ўласнасць. У 1863 адкрыта нар. школа. У 1866 мястэчка, цэнтр воласці, 234 двары, 1383 ж. У 1871 пабудавана чыг. станцыя на лініі Брэст—Масква. У 1897 — 4744 ж.
    У канцы 19 — пач. 20 ст. дзейнічалі царква, касцёл, кальвінскі збор, сінагога, 2 малітоўныя дамы, нар. і гар. вучылішчы, бальніца, багадзельня, млын, больш за 30 крам, 6 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 Мінскай акругі. У 1926 — 750 дамоў, 5475 ж. 3 3.5.1932 горад. 29.6.1932 перайменаваны ў Д. 3 31.7.1937 да 4.2.1939 у Мінскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 7.7.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне больш за 17 тыс. ж. Са жн. 1941 да ліп. 1944 у Д. дзей
    нічала антыфаш. падполле. Вызвалены войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. У 1959 — 7,5 тыс. ж. У 1970 — 11,5 тыс. ж. У 1999 — 23,8 тыс. ж.
    Сучасны горад падзелены р. Няцеча на зах. (асн.) 1 ўсх. часткі. Гал. вось горада — вул. Ленінская, на якой сфарміравалася пл. Дзяржынскага — грамадскі цэнтр з адм. будынкамі. Бульварам яна злучаецца з жылымі раёнамі горада. На стыку вуліц К.Маркса і Ленінская знаходзіцца гіст. цэнтр Д. Горад мае 2 прам. зоны. Зона адпачынку — уздоўж ракі, дзе пабудавана вадасховішча. Паводле генплана 2011 прыярытэтнай з’яўляецца шматпавярховая (вуліцы Мінская, Пратасава, 2я Ленінская) і малапавярховая (вул. Астроўска
    Гасцініца спартыўнааздараўленчага комплексу «Веста» ў г. Дзяржынск.
    га) забудова. У паўд, частцы горада ўведзены спарт.аздараўленчы комплекс «Веста». На вул. Мінская здадзены ў эксплуатацыю прадуктовы магазін. Праведзена рэканструкцыя Пакроўскай царквы. Вядзецца капітальны рамонт (2012) жылой забудовы і добраўпарадкаванне тэр. па вул. Кастрычніцкая.
    У 2011 аграрнатэхн. ліцэй, 2 гімназіі, 8 дашкольных устаноў 4 сярэднія школы, школы мастацтваў муз., ДЮСШ, Дом школьніка, Цэнтр прафес. адукацыі, гар. Дом культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, гіст.краязнаўчы музей, 2 бкі, кінатэатр, Бел. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў, бальніца, паліклініка, аптэкі, раённыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва, Дом быту, камбінат быт. абслугоўвання, стадыён. Брацкая Marina чырвонаармейцаў, якія загінулі ў польск.сав. вайну 1919—20; брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму, помнік у гонар вызваленпя горада. Памятны знак у гонар 850годдзя заснавання горада (1996). Помнікі архітэктуры — касцёл Св. Ганны (2я пал. 18 ст.), Пакроўская царква (1851). Археал. помнік — гарадзішча жал. веку, эпохі Кіеўскай Русі і позняга феадалізму.
    ДЗЯРЖЬІНСК (да 1931 Радзілав і ч ы), вёска ў Лельчыцкім рне, на р. Плаў За 80 км на 3 ад г.п. Лельчы
    429
    ДЗЯРЖЫНСКАЯ
    цы, 70 км ад чыг. ст. Жыткавічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 295 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Лельчыцы— Тураў. Цэнтр Дзяржынскага с/с. 305 гаспадарак, 850 ж. (2011).
    Вядомы з 15 ст. як вёска ў Троцкім ваяв. ВКЛ. 3 1565 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1816 сяло, 35 двароў. У 1866 — 68 двароў 302 ж. У 1897 сяло ў Тонежскай воласці, 76 двароў 522 ж., царква, магазін. 3 жн. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з жн. 1920 у БССР. У 1922 адкрыта школа. 3 20.8.1924 вёска ў Букчанскім с/с Тураўскага рна. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 25.12.1930 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У студз. 1943 партызаны разграмілі каля вёскі гітлераўскі карны атрад. У чэрв. 1943 акупанты спалілі вёску. Пасля вайны Д. адноўлены. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959  1038 ж. 3 17.4.1962 у Лельчыцкім рне. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мазырскім рне. У 1997 — 420 гаспадарак, 1112 ж.