• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЯДОВІЧ Ігнат Феафанавіч (21.6. 1908, г. Слуцк — 12.11.1937), беларускі акцёр. Скончыў Дзярж. драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэнічнага мастацтва ў Мінску (1932). У 1926—28 працаваў у Бел. дзярж. трэцім тэатры, потым у Бел. дзярж. першым тэатры. Меў добрыя сцэнічныя даныя, тэмперамент, валодаў мастацтвам пераўвасаблення, што дазваляла яму з поспехам выконваць рознахарактарныя ролі: Аляксандр («Апошнія» М.Горкага), Адась Гушка («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Генерал («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна) і інш.
    ДЗЯДЬІ. архаічны каляндарны памінальны абрад у беларусаў, прымеркаваны да строга вызначаных дзён календара. Прысвечаны рэліг. ўшанаванню памерлых продкаў роду, які выконваўся ў хаце. У абрадзе выражаны традыц. нар. ўяўленні, звязаныя з культам продкаў. Уключае ах
    вярапрынашэнні памерлым, якія, згодна з уяўленнямі ўдзельнікаў абраду, здольны ўплываць на жыццё нашчадкаў. Тэрмін «Д.» мае даволі шырокае кола значэнняў: продкі, нябожчыкі; душы памерлых продкаў; памінальны абрад; памінальная вячэра, пачастунак; памінальны дзень (або дні). Колькасць дзён, прысвечаных памерлым продкам роду, у канкрэтных лакальных традыцыях розная. У некаторых рэгіёнах Д. маглі адзначацца 3—4 разы на год. У лакальных традыцыях найб. вядомы Д.: 1) мясаедныя, зімовыя, велікапосныя, масляныя; 2) траецкія; 3) восеньскія, прымеркаваныя да розных суботніх дзён — перад Змітравым (26 кастр.), Міхайлавым (8 ліст.) днямі. У лакальных традыцыях Віцебскай вобл. праз 3 тыдні пасля Пакроваў, звычайна ў суботу, здзяйсняліся Д., якія называліся Асяніны. Напярэдадні Д. гаспадыні прыбіралі ў хаце, наводзілі парадак на падвор’і. Паводле нар. уяўленняў, душы памерлых продкаў прыходзяць у свае хаты ў пэўны час на памінальную вячэру, спажываюць прыгатаваныя для іх стравы. Калі Д. спраўляюць на працягу 2 дзён (пятніца, субота), то ў пятніцу гатуюць посную памінальную вячэру, а ў суботу скаромны абед. Гатавалася вызначаная колькасць страў, якая часцей за ўсё была няцотнай. На Д. гатавалі спец. памінальную куццю (канун, сыту). Падчас трапезы адкладвалася і пакідалася ежа, прызначаная для памерлых продкаў. Яны ў абрадзе Д. — заўсёды адзіны адрасат і аб’ект запрашэння на вячэру (абед). Старэйшы з мужчын, гаспадар хаты, быў у цэнтры абрадавай цырымоніі — чытаў малітву, запрашаў душы продкаў за памінальны стол. Памінальны характар рытуалу не дапускаў забаў, гульняў, спеваў, атмасфера была сумная і строгая. Пасля памінальнай трапезы выконваліся абрадавыя дзеянні провадаў Д. У абрадзе, строга прымеркаваным да канкрэтных дзён у годзе, памінаюцца ўсе продкі, незалежна ад таго,
    калі яны памерлі. У зборным звароце «Д.» імпліцытна існуе думка, што ў доме прысутнічаюць душы не толькі тых продкаў дадзенага роду, пра якіх памятаюць, але і больш аддаленых.
    Літ.: Шарая О.Н. Ценностнонорматнвная прнрода почнтання предков. Мянск, 2002; Я е ж. Абрад дзяды ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2003. №1; Яе ж. Родавая свядомасць у традыцыйнай духоўнай культуры народаў Усходняй і ПаўднёваУсходняй Еўропы // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. Мінск, 2008. В.М.Шарая.
    ДЗЯЖА, дзежка, хлебніца, беларуская традыцыйная пасудзіна для прыгатавання (закваскі) хлебнага цеста. Звычайна ўяўляла сабой бандарную кадушку на 20—40 л з накрыўкай (века). Д. меншых памераў — блінніца — служыла для закваскі цеста на бліны, аладкі і інш. кулінарныя вырабы. Прыгатаванне цеста і выпечка хлеба для бел. гаспадынь былі сакральным актам, які як і малітоўны рытуал, патрабаваў цішыні, засяроджанасці. Д. выступала тут як асн. абрадавы атрыбут, цесна звязаны з культам хлеба. Яе звычайна трымалі ў доме ў пэўным, шаноўным месцы. Д. не прынята было пазычаць суседзям. Нар. павер’е не раіла гаспадыні рашчыняць хлеб у кепскім настроі. Зважалі на дрэва, з якога рабілася Д. Найлепшай пародай лічыўся дуб, што садзейнічаў працэсу закваскі цеста і надаваў яму спецы
    Дзяжа.
    416
    ДЗЯМАРЫН
    фічны водар. Вельмі часта ў Д., амаль цалкам зробленую з сасновага дрэва, дадавалі некалькі дубовых клёпак, прычым рошчыну, што пакідалі ад мінулай выпечкі, акуратна зграбалі і прыціскалі да дубовай клёпкі. У нар. традыцыі, уласцівай беларусам, Д. надаваліся важныя сімволікаабрадавыя і магічныя функцыі. Яна служыла сімвалам жыцця і плоднасці, сямейнага дабрабыту і згоды. Благаслаўляючы да шлюбу, маладую нявесту садзілі на пасад — JJ,., пакрытую кажухом футрам наверх (пры ўмове, што нявеста была цнатлівай). Накрыўку зпад дзяжы (века) ўжывалі ва ўрачыстым абрадзе вясельнага каравая, паднашэнні хлебасолі. Лічылася, што Д. гаюча і жыватворна ўплывала на здароўе, таму яе выкарыстоўвалі і ў нар. медыцыне. 3 гэтай мэтай у яе з благаславеннем садзілі хворае дзіця, каб зняць бяссонніцу, спалох, сурокі. «Падскробышы» (булачкі, выпечаныя з рэшткаў цеста) з Д. давалі дзецям, каб у тых выраслі здаровыя і прыгожыя зубы. Каб надаць новай Д. магічныя якасці, яе асвячалі і клапатліва «прыручалі»: ставілі на працягу сутак па суседстве са старой Д. на адной посцілцы і пад адной накрыўкай. Пры наваселлі Д. ў ліку першых рытуальных прадметаў (абразы, узорны ручнік, жар у гаршку) уносілі ў новы дом. В.С.Цітоў.
    ДЗЯКАВІЧЫ. вёска ў Жыткавіцкім рне. За 57 км на ПнУ ад г. Жыткавічы, 18 км ад чыг. ст. Старушкі на лініі Лунінец—Калінкавічы, 295 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Любань—Марохарава. Цэнтр Дзякавіцкага с/с. 213 гаспадарак, 527 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Слуцкім княстве Навагрудскага ваяв. ВКЛ. 3 1784 цэнтр воласці. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1811 — 46двароў. У 1885 — 59двароў, 632 ж. У 1897 вёска, цэнтр воласці, 131 двор, 960 ж., нар. вучылішча, карчма. 3 1919у БССР. 3 20.8.1924 цэнтрсельсавета ў Старобінскім рне Слуцкай акругі. 3 8.10.1924 у Жыткавіцкім рне
    Мазырскай акругі. 3 21.8.1925 зноў у Старобінскім рне Слуцкай акругі. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 5.4.1935 зноў у Жыткавіцкім рне. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 6.3.1943 спалілі вёску, знішчылі 651 чал. Пасля вайны Д. адноўлены. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959  942 ж. У 1959  942 ж. У 1997 — 278 гаспадарак, 721 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Магіла ахвяр фашызму.
    ДЗЯЛЁНДЗІК Анатоль Андрэевіч (н. 4.3.1934, в. Кулакі Салігорскага рна), беларускі драматург. Скончыў Мінскі мед. інт (1957), Літ. інт імя
    А.А.Дзялендзік.
    М.Горкага ў Маскве (1969). У 1968— 80 на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар драм «Выклік багам» («Чатыры крыжы на сонцы», паст. 1965), «Грэшная любоў» (паст. 1967), «Гаспадар» (паст. 1984), камедый «Абы ціха» (1964), «Амазонкі» (паст. 1972), «Султан Брунея» (паст. 1997), «Смак яблыка» (паст. 1999), «Лісток на ветры (Алена)» (паст. 2000), «Лета» («Яго апошняе каханне», паст. 2009), «Жанчына як сродак ад бяссонніцы» (паст. 2010), «Карона з кахання. Янка Купала і Паўліна Мядзёлка» (паст. 2012) і інш. Аўтар сцэнарыяў тэлевізійных фільмаў «Спазнай сябе» (1972), «Блакітны карбункул» (1979), маст. «Заўтра будзе поз
    на» (1973, з М.Крно), «Нязручны чалавек» (1985), «Ваўкі ў зоне» (1990), «Анастасія Слуцкая» (2003), дакум. «Паслуга за паслугу» (1977), «Хірургі — вучні хірурга» (1980), «Калінебудзь...» (1989) і інш.
    Тв.: П’есы. Мінск, 1985; Султан Брунея. Мінск, 1999; Легенда про Анастаслю Слуцкую. Князь Мнханл Глннскнй. Мннск, 2008.
    ДЗЯЛЯЦІЦКАЯ СЯДЗІ'БА. Існавала ў 1й пал. 17 ст. ў в. Дзяляцічы Навагрудскага рна. Уключала палац, панскі двор і адасобленую ад яго гасп.вытворчую частку. Двор быў абнесены абарончай сцяной з 3 вежамі, 2 двух’яруснымі брамамі з жылымі пакоямі ў верхнім ярусе. Тут таксама размяшчаліся кухня, мураваны склеп, пякарня, лазня. Цэнтр кампазіцыі двара — вял. 3павярховы крыжападобны ў плане драўляны палац, накрыты гонтавым дахам складанай формы. На 1м паверсе знаходзіліся 3 жылыя пакоі, гасцёўня і кухня, на 2і вялі 2 лесвіцы. Інтэр’ер быў аздоблены грубкамі з паліхромнай паліванай кафлі, камінамі, лавамі, канапамі, разнымі шафамі, скуранымі палотнамі, драўлянымі панэлямі. На 3м паверсе знаходзілася вял. зала. У гасп.вытворчай частцы сядзібы былі стайня, млын, хата аканома, пякарня, свірны, сыраварня, гумно, бровар і інш. Сядзіба не захавалася.
    ДЗЯМАРЫН Аляксандр Міхайлавіч (н. 15.3.1938, г. Багародск, Ніжагародскай вобл., Расія), беларускі графік. Скончыў Бел.тэатр.маст. інт (1966), у 1969—78 выкладаў у ім. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, жывапісе. Асн. творы; серыі станковых графічных работ «Не забудзе Беларусь» (1970), «Калектывізацыя на Палессі» (1982), трыпціх «Нараджэнне тканіны» (1978). Выканаў ілюстрацыі да кн. «На ростанях» Я.Коласа (1968), «Векапомныя дні» М.Лынькова (1969), графічныя серыі партрэтаў класікаў бел. лры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Крапівы, І.Мележа, М.Танка,
    417
    ДЗЯМЕНЦЬЕВА
    А.Дзямарын. Ілюстрацыя да кнігі «На ростанях» Я.Коласа. 1968.
    М.Лынькова, В.Быкава, кампазіцыю «Плошча Перамогі» (2001), серыю літаграфій «Мінск Славуты» (2001 — 09). Сярод жывапісных палотнаў «Пераправа 1944» (1985), «29ы год. Палессе» (1987) і інш. Творы Д. вылучаюцца арыгінальнасцю кампазіцыі, тонкім адчуваннем псіхалогіі вобразаў, эмацыянальнай насычанасцю, эстэтызмам. Л.Ф.Салавей.
    ДЗЯМЁНЦЬЕВА Людміла Сяргееўна (н. 4.5.1938, с. Чарноўскія Копі Чыцінскай вобл., Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1978). Скончыла студыю пры Бел. тэатры імя Я.Купалы (1959). У 1959— 63 у Брэсцкім, у 1968—93 у Гродзенскім абл. драм. тэатрах. Стварыла каларытныя вобразы жанчын з народа: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча), Бабуся («Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзэ і Р.Лордкіпанідзэ). Сяроддрам. вобразаў: Клава («Мілы чалавек» К.Крапівы), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Аркадзіна («Чайка»
    А.Чэхава), Адрыяна («Ноч памылак» У.Шэкспіра), Варвара («Навальніца» А.Астроўскага), Клаўдзія («Салдацкая ўдава» М.Анкілава), Таісія Пятроўна («Стары дом» А.Казанцава) і інш.