Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДЗЮБАЙЛА Павел Кузьміч (5.8.1931, в. Кукарава Бярэзінскага рна — 24.1.1995), беларускі крытык, літаратуразнавец. Др філал. навук (1973),
праф. (1982). Скончыў БДУ (1954). 3 1960 у Інце лры АН Беларусі. Даследаваў сучасную бел. лру, тэндэнцыі і заканамернасці развіцця рамана, стылявыя накірункі ў прозе. Аўтар літ. і літ.крыт. прац «Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне» (1964), «Сучасны беларускі раман» (1971), «Сучасная беларуская проза» (1975), «Вобраз нашага сучасніка ў беларускай прозе» (1978), «У вялікай дарозе» (1981), «Наш сучаснік — у жыцці і літаратуры» (1984), «Панарама сучаснай беларускай прозы» (1986), «Станоўчы герой у беларускай літаратуры» (1990) і інш. Адзін з аўтараў 2томнага даследавання «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.: Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. Мінск, 1973; Вобраз на
413
ДЗЮПРЭ
шага сучасніка ў прозе. Мінск, 1977; У пошуках духоўных каштоўнасцей: беларуская проза сёння. Мінск, 1987.
ДЗЮПРЭ (Dupre) Луі Максімілян (каля 1697 — 1774), французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэнічнага танца. Вучыўся ў школе пры «Каралеўскай акадэміі музыкі і танца» ў Парыжы («ГрандАпера»), У 1715—51 працаваў у розных краінах Еўропы, гастраліраваў. Выконваў вядучыя партыі ў лірычных трагедыях, балетах, операхбалетах, а таксама чыконы і паскаллі. Яго танец вылучаўся грацыёзнасцю, пластычнасцю, высакароднай манерай выканання. У 1756 разам з А.Пуціні запрошаны Г.Ф.Радзівілам у прыдворны тэатр у Слуцку, выкладаў у балетнай школе, выступаў у Слуцку і ў Белым (БялаПадляска, Польшча). У рэпертуары школы былі балеты пастаральнага плана «Балет з Арлекінам», «Венгерскі балет», «Турэцкі балет», танцы «стралкоў», «садоўнікаў», «чарцей» і інш. У 1758—60 Д. працаваў у Нясвіжы, дзе паводле дагавору з М.К.Радзівілам Рыбанькай рыхтаваў для тэатра прыгонных дзяцей. Сярод яго вучняў Ж.Ж.Навер, Г.Вестрыс, М.Гардэль.
«ДЗЯВбЧАЯ ГАРА», Дзевяціг а р а, этнаграфічнаархеалагічныя помнікі ў выглядзе культавых узгоркаў, гор, курганоў, гарадзішчаў і інш., якія ўшаноўваліся з часоў язычніцтва. Узгоркі з назвай тыпу «Д.Г.» і інш. часта сустракаюцца на слав. землях. Яны маглі быць звязаны з культам жаночага бажаства, багіняйдзевай, якая з’яўлялася папярэдніцай хрысціянскай Багародзіцы Дзевы Марыі.
У Беларусі захавалася некалькі помнікаў з назвай «Д.Г.». У 1й пал. 19 ст. З.Я.ДаленгаХадакоўскі згадваў аднайменнае гарадзішча ў ваколіцах в. Любонічы (Кіраўскі рн). У шэрагу выпадкаў помнікі мелі блізкія па значэнні назвы — «Паненская Гара», «Мар’іна Горка». На ўскраіне Лагой
ска знаходзіцца гарадзішча «Паненская Гара», дзе выяўлена кераміка ранняга жалезнага веку. 3 гарой звязана паданне пра дзяўчыну, якая тут загінула, выкарыстанае потым В.ДунінымМарцінкевічам у вершаванай аповесці «Вечарніцы» (1855). Пра «Мар’іну Горку» ў Пухавіцкім рне захавалася паданне, што на ёй знаходзіўся культавы камень, якому пакланяліся язычнікі і наладжвалі тут трызны і гульні. Потым духоўнік акрапіў гэта месца святой вадой, пасля чаго гара раскалолася і камень праваліўся. Падобны помнікзахаваўся паміж вёскамі Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага рна (гл. Гудавіцкае свяцілішча). Пасля ўвядзення хрысціянства некаторыя ўзгоркі, звязаныя раней з культам багінідзевы, сталі прысвячацца Дзеве Марыі — Maui Божай. Найб. даследаваны ўзгоркі з назвамі «Д.Г.» ў Мсціславе і каля в. Дубрава Маладзечанскага рна.
Э.М.Зайкоўскі.
ДЗЯВОЧНІК, тое, што Суборная субота.
ДЗЯГА, п а п р у г а, рэмень з сырамятнай скуры; атрыбут традыц. бел. мужчынскага касцюма. Выраблялі з доўгага скуранога паска з адтулінамі на адным канцы і металічнай спражкай на другім. Я. М. Сахута.
ДЗЯГІЛЕВА Галіна Аляксееўна (н. 23.4.1947, Мінск), беларуская актрыса, рэжысёр. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1968). Працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1986 у Бел. філармоніі. 3 1989 заснавальнік і маст. кіраўнікдырэктар Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зьніч». Сярод роляў: Лада («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Святлана («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Караліна («Кастусь Каліноўскі» У.Караткевіча) і інш. Майстэрства імправізацыі, пераўвасаблення раскрылася ў выкананні монаспектакляў «Любіць!..» паводле вершаў А.Вярцінскага, «Мне сняцца сны аб Беларусі» паводле вершаў Я.Купалы, «Віленскія мроі» паводле ўспамінаў Ю.Ві
танДубейкаўскай і інш. Рэж.пастаноўшчык монаспектакляў «Маленькі анёлак» С.Кавалёва (1995), «У краіне светлай...» паводле вершаў М.Багдановіча (1997), першай нац. манаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева паводле твораў А.Міцкевіча, Я.Чачота, Р.Барадуліна (2001, і аўтар лібрэта).
ДЗЯГІЛЁВІЧ Уладзіслаў (каля 1674, Беларусь — 13.1.1714), беларускі архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1691 уступіў у ордэн езуітаў. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум (1695—98), езуіцкі паслушніцкі дом у Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (170405 і 170709), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07). У 1710—14супрыёр, архітэктар і прэфект будоўлі ў Мсціславе. Туг у 1707 паводле праекта Д. пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудова.
ДЗЯГЦЯНСКІ МАНЁТНАРЭЧАВЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1957 на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага рна, на глыбіні 0,6—0,7 м, у круглым арнаментаваным гаршку з ручкай. Складаўся з 21 фрагмента сярэбраных ювелірных вырабаўз дробным зярненнем і сканню і 320 манет: дэнарыі Англіі (10), Венгрыі (3), Германскай імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызначаныя (4), манетыперайманні дэнарыяў Англіі (3) і Германіі (9), куфіцкія дырхемы Арабскага халіфата часоў дынастыі Абасідаў (фрагменты). Па
Рэчы з Дзягцянскага манетнарэчавага скарбу.
414
ДЗЯДЗЮШКА
колькасці чэшскіх дэнарыяў не мае аналагаў на тэр. Усх. Еўропы. Скарб ухаваны каля 1050.
ДЗЯГЦЯРЫК Яўген Рыгоравіч (2.12. 1924, г. Пржавальск, Кыргызстан — 2001), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1954). 3 1962 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. Асн. жанры творчасці: камернаінструм. і камернавак. Сярод твораў: кантата «Радзіма» на вершы Я.Коласа (1954), «Карнавальная сюіта» (1959), паэмы «Мора», «Світанне» (абедзве 1960), «Палессе» (1962) для сімф. аркестра, «Беларуская рапсодыя» для цымбалаў з аркестрам, «Палеская сюіта» (абедзве 1966), сімфонія «Акварэлі» (2000), п’есы для аркестра бел. нар. інструментаў; камернаінструм. ансамблі і п’есы; вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Ш.Пецёфі, А.Міцкевіча, М.Хведаровіча; харавы цыкл «Ляцяць песні над Белай Руссю» на нар. словы і вершы Я.Купалы. Р.М.Аладава.
ДЗЯДЗІНА, дзядзькава жонка.
ДЗЯДЗІНЕЦ, гл. Дзяцінец.
ДЗЯДЗЬКА, 1) брат бацькі (дзядзька па бацьку) або маці (дзядзька па Maui); цётчын муж. 2) Дарослы мужчына наогул; форма звароту да старэйшага ўзростам мужчыны.
«ДЗЯДЗЬКА АНТОН», перакладны твор бел. лры 19 ст.; агітацыйная брашура. Першая спроба выдання датуецца 1887. Пад назвай «Старая прысказка» выдадзена К.Гучкоўскім у Львове, але ўвесь наклад быў канфіскаваны паліцыяй. Упершыню на бел. мове апубл. М.Абрамовічам у 1892 у г.Тыльзіт (Германія, цяпер г. Савецк Калінінградскай вобл., Расія) пад назвай «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, a чаму баліць — не ведаем». У 1903 выдадзена ў Лондане пад назвай «Куды мужыцкія грошы ідуць». Пераклады зроблены з розных рэдакцый польскамоўнай брашуры «Бацька Шыман». Змест твора блізкі да кніг украінца С.А.Падалінскага «Пра багацце
і беднасць» і рус. публіцыста А.І.Іванова «Хітрая механіка». У цэнтры ўвагі — былы віленскі настаўнік Антон. Седзячы ў карчме, ён называе прычыны беднасці сялян: сац. няроўнасць і вялізныя падаткі. Мужык — крыніца ўсіх багаццяў дзяржавы — эканамічна неабаронены. Вуснамі дзядзькі Антона прысутны ў тэксце распавядальнік даводзіць тое, што адзіным выйсцем для бел. мужыка можа быць узброенае паўстанне. Аўтарства твора доўгі час памылкова прыпісвалася А.Гурыновічу.
В.І.Еўмянькоў.
ДЗЯДЗЬКАВАННЕ, звычай выхавання фізічных і духоўных якасцей; спосаб нар. педагогікі. У канцы 16 — 18 ст. на бел. землях ВКЛ быў пашыраны звычай аддаваць дзяцей заможнай шляхты ў працавітыя сялянскія сем’і, «да дзядзькі». Адарваныя ад бязмежнай матчынай ласкі і залішняга бацькоўскага выпеставання, заможнасці, пасучы жывёлу з вясковымі падлеткамі, выконваючы цяжкую земляробчую працу, дзеці багацеяў набывалі ў звычайным сялянскім побыце станоўчыя фіз. і духоўныя якасці: працавітасць, вынослівасць, фіз. загартоўку, непатрабавальнасць у харчаванні і адзенні, нар. вынаходлівасць і мудрасць, любоў да роднай зямлі і яе традыцый. Звычай Д. адлюстраваны ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіча.
А.Ю.Лозка.
ДЗЯДЗЮШКА Уладзімір Іосіфавіч (14.2.1905, Мінск 30.3.1973), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1949). Нар. артыст СССР (1971). Сцэн. дзейнасць пачаў як акцёраматар. 3 1923 у Бел. трэцім дзярж. тэатры, з 1937 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Характарны, самабытны акцёр з яркім нац. каларытам; адзін з найбуйнейшых дзеячаў бел. тэатра. Яго творчасць вызначалася глыбінёй спасціжэння нар. характару, уменнем псіхалагічна абгрунтаваць учынкі герояў, надаць ролі выразную сцэн. форму. Сярод роляў: Мірон, Ксёндз, плытагон Адзінота («Суд»,
«Пінская мадонна», «Плытагоны» У.Галубка), Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), камбат Акімаў («Контратака» Д.Курдзіна), Мірон
У. І.Дзядзюшка.
Бокуць («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Ксаверый («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Салавей» З.Бядулі), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Пімен («Барыс Гадуноў» А.Пушкіна), Жадаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Дон Джэром («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана), Багалей («Гістрорыя пяці хвастоў» Л.Левіна. Здымаўся ў кіно («Несцерка», «Паўлінка», «Запомнім гэты дзень», «Я, Францыск Скарына») і тэлевізійных пас
У.Дзядзюшка ў ролі прафесара Багалея.
415
ДЗЯДОВІЧ
У.Дзядзюшка ў рояі Моцкіна.
таноўках («Людзі на балоце» паводле І.Мележа, «Прымакі» Я.Купалы) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1952.
Літ.: А р л о в a Т. Купалаўцы: Эцюды праакцёраў. Мінск, 1985; Я е ж. Театральная крнтнка нового временн. Мннск, 2010;СабалеўскіА. Народныя//Мастацтва. 2010. № 9.