• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Часам карэнных грамадскіх зрухаў у Беларусі стаў канец 20 — пач. 21 ст. Пераўтварэнні ў жыцці гра
    403
    ДЗІЦЯЧАЯ
    мадства змянілі ідэйнатэматычны змест, сутнасць падыходаў да адлюстравання рэчаіснасці і жанравую палітру Д.л. У межах кожнага з традыц. родаважанравых кірункаў развіваліся свае рэнесансныя, традыц. і наватарскія элементы. Сучасная дзіцячая паэзія пазбавілася ідэалагічнай зададзенасці, больш шырокімі сталі яе жанраватэматычныя абсягі. 3 высокамаст. паэт. словам звяртаюцца да дзяцей Р.Барадулін, Н.Галіноўская, В.Гардзей, В.Жуковіч, К.Камейша, В.Лукша, У.Мазго, Г.Пашкоў, М.Чарняўскі, В.Шніп і інш. У тэматычным плане найб. традыц. застаецца прыродаапісальная лірыка (збкі «Восень едзе ў магазін» Н.Галіноўскай, 1990; «Пціч» Г.Пашкова, 1991; «Дарынкавесялінка» М.Пазнякова, 1999, і інш.). Самай шматлікай па колькасці твораў з’яўляецца маральнаэтычная тэматыка. У ёй стала менш маралізатарства, павучання, аўтары тактоўна і даходліва распавядаюць, «што такое добра і што такое дрэнна» («Таня — працаўніца» М.Пазнякова, «Дапамога» Л.Мароз, «Сцірка» І.Гурбана), далучыліся сюды і гумарыст.сатыр. творы, што асуджаюць ляноту, неахайнасць, сквапнасць («Борка і ўборка» М.Чарняўскага, «Па сцяжынцы ехаў Федзя» Т.Кляшторнай і інш.). Пановаму загучала тэма любові да Бацькаўшчыны. Вобраз Радзімы, само паняцце Бацькаўшчыны становяцца блізкімі да «маленькага» свету дзіцяці, уводзяць яго ў мікракосмас, у якім адлюстроўваюцца сувязі і вытокі вял. свету («Полацк» М.Маляўкі, «Там яна» К.Цвіркі, «Песня аб родным» У.Карызны, «Песня пра радзіму» М.Бусько). Яшчэ адзін новы ракурс у названай тэме — увага да традыцый бел. народа (збкі «Гуканне вясны» В.Жуковіча, 1992; «Дзяўчынкабеларуска» Л.Пранчака, 1993). Як водгук на вяртанне страчанай духоўнай спадчыны загучалі вершы, прысвечаныя рэліг. тэматыцы («Вялікдзень» А.Вольскага, «Божае блаславенне» Н.Галіноўскай, «Міласціна», «Кры
    жык» М.Маляўкі). З’явіліся вершы і на блізкую сучасным дзецям праблематыку, напр., аб празмерным захапленні камп’ютарам («Камп’ютарны вірус», «Света з Інтэрнэту» У.Мазго). Жанравую разнастайнасць набыла адукацыйназаймальная паэзія («Па ельнічку, па бярэзнічку» В.Зуёнка, 1993). Як сродак развіцця назіральнасці і мыслення дамінуе загадка («Азбука ў загадках» У.Мацвеенкі, 1992; «Ехаў воз, поўны дзівос» М.Пазнякова, 1994), папулярнымі засталіся займальныя азбукі. У апошняе дзесяцігоддзе сталі выходзіць збкі, у якіх змешчаны вершыпераблытанкі, вымаўлянкі, лагагрыфы, задачкі, каламбуры, небыліцы з выкарыстаннем элементаў гульні («Тры чарадзеі», 1991, «Гульня слоў: гульні з літарамі і словамі», 2011, М.Пазнякова). Выкарыстанне фалькл. традыцый у сучаснай паэзіі для самых маленькіх (калыханкі, забаўлянкі, жарты, пацешкі) таксама скіравана ў маст.пазнавальнае рэчышча.
    На мяжы 20—21 ст. асаблівую жанравую і тэматычную разнастайнасць набыла проза. Побач з традыц. з’явіліся творы з выкарыстаннем элементаў фантастыкі, міфалагічнай вобразнай сістэмы і г.д. Жыццё падлеткаў, актуальныя для іх праблемы ў збках апавяданняў «Госць з Чырвонай кнігі» (1997) Э.Луканскага; аповесцях «Прынцэса з тусоўкі» Я.Хвалея (2000), «Пастка на рыцара» В.Гапеева (2002), «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» А.Бадака (2011) і інш. Экалагічную культуру выхоўваюць апавяданні «Ратан» А.Федарэнкі, «Вясёлыя скокі» В.Макарэвіча, «Пчолы і трутні» В.Гурскага і інш. Сярод прыродазнаўчых кніг з’явіліся сінтэзаваныя, першая частка якіх складаецца з пазнавальных нарысаў, другая — з кароткіх ілюстраваных апавяданняў і абразкоў («Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» Я.Галубовіча, 2003). He страціла актуальнасці гіст. тэма, аб’ектам адлюстравання ў ёй стала далёкая гіс
    торыя (творы У.Арлова, У.Бутрамеева, С.Тарасава, В.Чаропкі). Многія таямніцы мінуўшчыны адкрывае серыя «Сем цудаў Беларусі» (кн. нарысаў «Адвечны покліч Радзімы», 2004, «Славутыя родам сваім», 2006, «Таямніцы Мірскага замка», 2009, А.Бутэвіча; «Свіцязянская русалка» У.Ліпскага, 2009, і інш.). Актыўна развіваецца навук.фантаст. і прыгодніцкая проза. Лепшыя трыдыцыі вострасюжэтных авантурных твораў у 2000я гг. працягвалі А.Казлоў, Л.Рублеўская, А.Федарэнка, М.Южык і інш. Сярод фантаст. твораў вылучыліся аповесці «Сакрэт Тунгускага метэарыта» А.Якімовіча (1993), «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу..» А.Наварыча (2007) і інш. Нязменнай засталася ўвага да казак. Адной з важных асаблівасцей сучасных літ. казак з’яўляецца іх пазнавальная скіраванасць: «Таямніца закінутай хаткі» А.Масла (2005), «Казкі з гербарыя» Р.Баравіковай, «Карона на дне віру, альбо Казкі з хутара Юстыны» Л.Рублеўскай, «Хто галоўны?» Л.Улашчанкі (усе 2008), «Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак» Г.Аўласенкі (2009) і інш. Сумесная праца пісьменнікаў і мастакоў садзейнічала ўзнікненню новых форм прозы: літ.маст. коміксаў і кніжакмаляванак («Прыгоды Какоса Маракоса» С.Мінскевіча, 2007). Мяжа стагоддзяў — гэта новы этап і ў развіцці бел. драматургіі для дзяцей. Ён пазначаны крытыкамі з аднаго боку, як час тэатр. эксперыментаў і адкрыцця новых тэм, з другога — як час фалькл. рэнесансу, звязаны ў першую чаргу з асваеннем фалькл. сюжэтаў і распрацоўкай жанру драматургічнай літ. казкі (рымейк нар. казкі «Новы калабок» П.Васючэнкі, 1999). Актыўна выкарыстоўваецца сучаснымі драматургамі матыў падарожжа і прыгод («Філасофскі камень» У.Сіўчыкава, 1994; «Янук, рыцар Мятлушкі» Л.Рублеўскай, 1995, і інш.). Перапляценне патрыятычных і экалагічных праблем, рэаліст. і казачнага назіраецца ў п’есах «Сінязорка» З.Дудзюк (паст. ў 1991), «Кветкі пад
    404
    ДЗІЦЯЧАЯ
    ліўнем» І.Сідарука (1993) «Ноч на Івана Купалу» Ю.Куліка (1995) і інш. Маральнаэтычныя праблемы ўздымаюцца ў п’есахказках «Чарадзейныя суніцы» А.Якімовіча (1993), «Як Лютасць стала Літасцю» Г. Васілеўскай (1995). Асобае месца ў сучаснай драматургіі для дзяцей займаюць творы, у якіх выкарыстоўваюцца прынцыпы алагізму і абсурдызацыі рэчаіснасці (п’еса «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага» П.Васючэнкі і С.Кавалёва, 2009). Наватарствам у галіне драматургіі стала выкарыстанне элементаў трылера (п’еса «У чорнымчорным горадзе» М.Адамчыка і М.Клімковіча, 1989), фэнтэзі і навук. фантастыкі (п’еса «Канікулы на астэроідзе» З.Дудзюк, 1994). Нерэальнасць у гэтых творах дапамагае спасцігнуць сапраўднае. Скарбонка Д.л. ў Беларусі папаўняецца і за кошт перакладаў на бел. мову (творы А.Борн, Г.Кірога, А.Ліндгрэн, М.Мацоўрак, А.Мілан, Ш.Перо, Т.Янсан і інш.).
    Літ.: Беларуская дзіцячая літаратура. Мінск, 1999; Беларуская дзіцячая літаратура. Мінск, 2008. А.В.Руцкая. ДЗІЦЯЧАЯ МЎЗЫКА, музыка, адрасаваная дзіцячай аўдыторыі або прызначаная для выканання дзецьмі. Для яе характэрны вобразная дакладнасць, канкрэтнасць, інструм. творам — праграмнасць. Тэмы Д.м. часцей за ўсё звязаны з казачнасцю, сюжэтамі ці сцэнкамі з дзіцячага жыцця, замалёўкамі роднай прыроды. Сярод чыста муз. асаблівасцей твораў для дзяцей — абагульненне праз быт. жанры, выкарыстанне выяўл. прыёмаў, выразнасць і прастата формы, меладычнасць, нац. акрэсленасць муз. мовы. У Д.м. прадстаўлены амаль усе муз. жанры, аднак, улічваючы выканальніцкія магчымасці дзяцей, кампазітары адмаўляюцца ад складаных прыёмаў інструм. і вак. тэхнікі.
    Узоры Д.м. былі вядомы ўжо ў Стараж. Грэцыі (песенькі, творы для навучання ігры на аўласе і інш.). У розных народаў свету існуе дзіцячы фальклор.
    Дзіцячы фальклор беларусаў no634 з размоўнымі жанрамі ўключае калыханкі і песенькі для дзяцей старэйшага ўзросту. Нар. песні змешчаны ў найб. ранніх нац. збках «Школьны спеўнік» (1920) і «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925) А.Грыневіча. У галіне Д.м. інтэнсіўна і разнастайна працуюць бел. кампазітары. Створаны нац. рэпертуар для муз. тэатра. Сярод муз.сцэн. твораў для дзяцей: першая дзіцячая onepa «Марынка» Р.Пукста (паст. 1955), першая муз. камедыя «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі (паст. 1979), балет «Маленькі прынц» Я.Глебава (паст. 1982). 3 канца 1980х гг. у Беларусі ўзнікалі тэатр. калектывы з дзіцячымі трупамі, якія значна стымулююць з’яўленне дзіцячых муз.сцэнічных твораў: мюзікл «Пітэр Пэн» А.Будзько (паст. 1990), onepa «Мілавіца» У.Солтана (1991), оперы і мюзіклы У.Саўчыка (2006—10), мюзіклы «Прыгоды ў замку Алфавіт» і «Лясная школа, або Сон першакласніцы» В.Войціка (паст. 1993, 1996, 2008), операпрытча «Маленькі прынц» А.Мдывані (2008). Пачынаючы з оперы «Рукавічка» М.Чуркіна (паст. 1948), развіваеццажанррадыёоперы для дзяцей («Раквусач» Д.Лукаса паводле казкі Я.Коласа, паст. 1960; «Тараканішча» Л.Шлег паводле К.Чукоўскага, паст. 1973; onepa «32 волаты» Н.Усцінавай, 1983). Значнае месца адводзіцца музыцы для дзяцей у спектаклях драм. тэатраў, з якімі актыўна супрацоўнічалі А.Атрашкевіч, Я.Глебаў, А.Залётнеў, Э.Зарыцкі, В.Кандрасюк, І.Кузняцоў, В.Помазаў, М.Русін і інш. Муз. афармленню дзіцячых тэле і радыёперадач, мультфільмаў вял. ўвагу аддавалі Л.Абеліёвіч, Г.Вагнер, Л.Захлеўны, А.Мдывані, Ю.Семяняка і інш. У жанры вак.сімф. і харавой музыкі найб. значныя араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» Я. Глебава і «Бай прыдумаў» С.Картэса, кантаты «Песня згоды» В.Помазава і «Упарты Фама» Р.Суруса, сюіта «Званы» М.Васючкова, харавыя гульні
    «Ладачкі» В.Кузняцова, вак. цыклы «Вясёлыя дзіцячыя песні» С.Картэса, «Пра дзяцей» П.Падкавырава, «Містэр Кваклі і іншыя» Э.Тырманд, разлічаныя на дарослых выканаўцаў. Багата пададзена ў бел. музыцы дзіцячая харавая песня. Далучэнню дзяцей да бел. фальклору спрыялі харавыя апрацоўкі бел. нар. песень Ю.Семянякі, К.Цесакова, Я.Цікоцкага, папулярныя ў дзяцей кампазіцыі У.Дамарацкага, Ш.Ісхакбаевай, В.Сярых. У рэпертуары юных выканаўцаўінструменталістаў найб. запатрабаваны творы Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, В.Карэтнікава, Л.Мурашкі, Л.Шлег. Развіццё Д.м. стымулюецца павышэннем тэхн. ўзроўню выканальніцтва і агульнай муз. культуры дзяцей, што звязана з удасканаленнем сістэмы муз. адукацыі і выхавання. Р.М.Амдава.
    ДЗІЦЯЧАЯ ТВбРЧАСЦЬ, мастацкая дзейнасць дзяцей у галіне выяўл., дэкар.прыкладнога, муз., харэагр., тэатр. мастацтва, дызайну, фатаграфіі, лры, арыентаваная на іх эстэтычнае выхаванне, развіццё густу, вобразнае ўспрыняцце рэчаіснасці, фарміраванне прафес. навыкаў. Ажыццяўляецца на занятках у дзіцячых садках, на ўроках і факультатывах у школе, у студыях, гуртках, сям’і, дамах (цэнтрах) рамёстваў, цэнтрах маст. творчасці, дамах (палацах) культуры. Развіццё Д.т. садзейнічае прыходу ў прафес. і аматарскае мастацтва моладзі, захаванню традыцый нар. творчасці, прапагандзе дасягненняў бел. культуры за мяжой. З’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзярж. палітыкі ў галіне культуры і адукацыі, адной з састаўных частак праграмы «Дзеці Беларусі» Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.