• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    401
    ДЗІЦЯЧАЯ
    формай і зместам праецыруюцца на ўзроставаінтэлектуальныя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, іх нястрымную прагу да адкрыццяў і незвычайных прыгод, казачнага і фантаст., яркіх з’яў жыцця, асобаснага самасцвярджэння, пазнання свету і свайго месца ў ім. Бел. пісьменнікі стварылі багатую пазнавальным матэрыялам, гуманістычную, жыццесцвярджальную, тэматычна і жанрава разнастайную лру, гал. мэта якой — далучэнне юнай асобы да духоўнай культуры, фарміраванне яе светабачання ў адпаведнасці з ідэйнаэстэтычнымі ідэаламі грамадства. Д.л. Беларусі абумоўлена адметнасцю гіст. і сац. развіцця нацыі, эстэтычных традыцый, светабачання, асаблівасцямі нац. культуры.
    Зараджэнне і станаўленне бел. Д.л. цесна звязана з фалькл. традыцыямі, прыняццем хрысціянства, узнікненнем пісьменнасці і кнігадрукавання, развіццём нац. маст. слова, стварэннем кніг навуч.пазнавальнага зместу. Першымі творамі, якія належалі да кола дзіцячага чытання, былі перакладныя Евангелле, Апостал і Псалтыр. Ф.Скарына ў прадмове да «Псалтыра» (1517) пісаў, штояго кніга «детем малым початок всякое доброе наукы...». Каб «...деток своіх научалі», С.Будны выдаў «Катэхізіс» (1562). Да першых кніг, прызначаных непасрэдна для дзяцей, адносяцца буквары братоў Л. і К. Мамонічаў (1593), Л.Зізанія (1596), С.Собаля (1631). У 1590—1654 бел. друкарні выдалі 16 буквароў. У 1862 у Вільні быў надрукаваны «Лемантар для добрых дзетак католікаў». У 16 — 1й пал. 17 ст. пачала развівацца дзіцячая паэзія, звязаная з імем Сімяона Полацкага. Яго «школьная паэзія» ўяўляла сабой выклад тагачаснай навукі сілабічным вершам («Букварь языка словенска...»). У 18 ст. з’явіліся драматургічныя творы: школьная драмамаралітэ, інтэрмедыя, камедыя, батлейка, якія былі папулярныя сярод вучнёўскай моладзі, бо мелі займальныя фабулы і гумарыст. гучан
    не. Вял. значэнне для развіцця Д.л. ў сярэдзіне 19 ст. мела творчасць пісьменнікаў, якія пісалі папольску і пабеларуску («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (т. 1—4, 1844—46) Я.Баршчэўскага, гіст. балады Я.Чачота]. У 2й пал. 19 ст. вершы для дзяцей пісалі Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч. Ва ўмовах, калі яшчэ не было выразнага адгалінавання Д.л. ад дарослай, аўтары зрабілі першыя крокі да мэтанакіраванага напісання твораў, адрасаваных непасрэдна маленькім чытачам. Яны былі пранізаны гуманіст. пафасам, нар. мудрасцю, вызначаліся яскравасцю і даходлівасцю вобразаў.
    Імклівае развіццё бел. Д.л. пачалося на хвалі адраджэнскага руху і актывізацыі грамадскакульт. жыцця. У 1900—28 пачалі выходзіць бел. буквары і чытанкі, напісаныя кірыліцай і лацінкай: «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (1906) і «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (1906) Цёткі, «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909), кнігі для чытання «Наша крыніца» Я.Лёсіка (1920), «Лемантар» (1922) і «Роднае слова» (1922, 1923) С.Некрашэвіча і інш. Гэтыя выданні мелі дыдактычнае і пазнавальнае значэнне. У іх пісьменнікі праўдзіва адлюстроўвалі рэчаіснасць, узнімалі складаныя сац. і маральныя праблемы, выхоўвалі любоў да роднага краю. Рэчышчам развіцця і папулярызацыі Д.л. стаў і перыяд. друк, асабліва часопісы для дзяцей: «Лучынка» (1914), «Зоркі» (1921—22), «Беларускі піянер» (1924—29), «Іскры Ільіча» (1929— 41), газ. «Піянер Беларусі» (з 1929; з 1993 газ. «Раніца»). У Зах. Беларусі выдаваліся дзіцячыя час. «Заранка» (1927—31), «Снапок» (1937), «Пралескі» (1934—38), якія рэдагавала З.Верас. Многія пісьменнікі сталі вядомыя чытачу са старонак гэтых выданняў. Напр., час. «Беларускі піянер» аповесцю «Чалавек ідзе» (1926) адкрыў чытачам імя Я.Маўра. Гіст.
    падзеі пач. 20 ст. вылучылі новыя тэмы, новых герояў. Д.л. гэтага перыяду была прадстаўлена творамі грамадзянскага, сац. і сямейнапобыт. зместу (апавяданні «Міхаська» Цёткі, «Дзеравеншчына» Я.Коласа, «Малыя дрывасекі», «Велікодныя яйкі», «Юлька» З.Бядулі); рэв., аб грамадскіх зменах новага часу (аповесці «Свінапас» М.Чарота, «На прасторах жыцця» Я.Коласа, апавяданні «Бацькаў сын» М.Зарэцкага, «Гул бубна» А.Якімовіча, «Малы рызыкант» М.Гарэцкага); аб дзіцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзіцячых уяўленняў (апавяданні «Катыш» М.Багдановіча, «Малітва малога Габрусіка» З.Бядулі, «Варка» Л.Чарняўскай, вершы «Кароль» Я.Купалы, «Юрка і кот», «Савосьраспуснік» Я.Коласа); прыродаапісальнымі і прыродапазнавальнымі (вершы Цёткі, К.Каганца, З.Верас, Я.Купалы, Я.Коласа, апавяданні «Вандроўка кроплі вады», «Год», «Нашыя птушкі» К.Каганца, «Сварба», «Пчолы» Цёткі, «Амяла» З.Верас, паэма «Мушказелянушка і камарык — насаты тварык» М.Багдановіча і інш.); гіст. і тапанімічнагіст. зместу (легенды «Навасадскае замчышча», «Машэка» К.Каганца, апавяданні «Князёўна Рагнеда», «Усяслаў», «Вітаўт і Ягайла» В.Ластоўскага); эстэтычнымі і эстэтычнавыхаваўчымі (п’есы «Снатворны мак» К.Лейкі, «Жывыя казкі» А.Гаруна, вершы «Добрыя дзеці», «Салавейка» А.Гаруна, «Песня і казка» Я.Купалы); навуч.пазнавальнымі («Задачкі», «Бай» Я.Купалы, апавяданні Цёткі, З.Верас, Я.Коласа). Творы розных тэматычных кірункаў мелі шмат агульнага: яны перадавалі духоўную атмасферу часу, былі багатыя на яскравыя вобразы, вызначаліся глыбокім пранікненнем пісьменнікаў у дзіцячую псіхалогію, уменнем пісаць цікава і ўсхвалявана, сур’ёзна і з тонкім гумарам.
    Перыяд 1920—60 у развіцці Д.л. быў важным, плённым і ў той жа час складаным і трагічным. Дзіцячым пісьменнікам прадпісвалася адлюстроўваць толькі выключна станоў
    402
    ДЗІЦЯЧАЯ
    чых герояў, шчаслівы лёс сав. дзяцей, шмат увагі надавалася героікарэв. і піянерскай тэматыцы. На яе адгукнуліся вершамі Э.Агняцвет, А.Александровіч, У.Дубоўка, Я.Купала, П.Трус, М.Чарот, А.Якімовіч, аповесцямі і апавяданнямі — М.Лынькоў, К.Чорны, Х.Шынклер. Некаторыя пісьменнікі звярнуліся да жанру казкі («Раквусач» Я.Коласа, «КачачкаЦацачка» З.Бядулі, «Звярыны баль» С.Шушкевіча, «Каваль Вярнідуб» А.Якімовіча, «Вавёрчына гора» В.Віткі, п’есыказкі «Цудоўная дудка», «Дзед і Жораў», «Несцерка» В.Вольскага). Асобна ў гэтым шэрагу вылучаюцца алегарычныя апавяданні Я.Коласа «Казкі жыцця» (1921), цудоўны свет прыроды, неад’емны ад дзіцячага свету, паказаны ў паэме «Міхасёвы прыгоды» (1934) і раздзелах «Новай зямлі», прысвечаных дзецям. Алегарычнасць і філасафічнасць характэрна і для аповесціказкі «Сярэбраная табакерка» (1940) З.Бядулі. Пачынальнікам навук.маст. і прыгодніцкага жанраў стаў Я.Маўр (аповесці «Чалавек ідзе», 1926; «У краіне райскай птушкі», 1927; «Сын вады», 1928; «Палескія рабінзоны», 1930). У аповесці «ТВТ» (1934) пісьменнік у маст. форме загаварыў пра неабходнасць набыцця дзецьмі працоўных навыкаў, выхаванне гаспадарлівых адносін да свайго дому і сваёй краіны, грамадзянскай нераўнадушнасці. Класікай сталі творы, якія ўводзяць у свет дзіцячых захапленняў, раскрываюць праблемы школьнага жыцця, сяброўства (аповесці «Янкапарашутыст» М.Лынькова, «Насцечка» К.Чорнага, «Вераніка» І.Навуменкі). Героі гэтых твораў падаюць прыклады душэўнай прыгажосці чалавека, пераконваюць у вял. сіле дружбы. Адкрыццё ў 1931 Тэатра юнага гледача ў Мінску стымулявала стварэнне драм. твораў для дзяцей. Для тэатра пісалі В.Вольскі, К.Губарэвіч, І.Гурскі, В.Зуб і інш. З’явай сталі цесна звязаныя з фальклорам казкі і вершы М.Танка («Сказ пра Вяля», «Каз
    ка пра музыку», «Дзед і шчупак», «Казка пра Мядзведзя», «Мухамор» і інш.). У Вял. Айч. вайну пісьменнікі працягвалі пісаць творы для дзяцей, але знайшлі яны юнага чытача толькі пасля вайны. Падзеяй стаў падрыхтаваны Я.Маўрам зб. «Ніколі не забудзем» (1948), у які ўвайшлі апавяданні, напісаныя бел. дзецьмі, што перажылі жахі нацысцкай акупацыі, удзельнічалі ў партыз. барацьбе. Пра мужнасць і патрыятызм у барацьбе з захопнікамі расказвалі творы Я.Брыля, І.Навуменкі, І.Грамовіча і інш. Асобнымі выданнямі выйшлі творы А.Александровіча, П.Кавалёва, А.Кулакоўскага, І.Шамякіна, А.Якімовіча, прысвечаныя мірнаму жыццю, школьным будням, фарміраванню і станаўленню характару падлеткаў.
    Д.л. 2й пал. 20 ст. характарызавалася пашырэннем жанравай і тэматычнай разнастайнасці, увагай да псіхалогіі героя, актыўным стаўленнем да праблем тагачаснага жыцця. Глыбінёй асэнсавання вызначаліся творы на ваен. тэматыку: аповесці «Маланка ўначы» А.Васілевіч (1963), «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1971), «Мы з Санькам — артылерысты» (1989) І.Сяркова, «Высакосны год» (1974) В.Казько, «Лісце каштанаў» (1972) У.Караткевіча і інш. Новыя ракурсы набыло ў Д.л. адлюстраванне праблемы «чалавек і прырода». Заўважаць прыгажосць прыроды, разумець, берагчы і клапаціцца пра яе заклікаюць падлеткаў творы У.Ляўданскага, Я.Зазекі, П.Кавалёва. Шанаваць прыроду як крыніцу нар. дабрабыту, а таксама адчуваць яе як эстэтычную з’яву вучаць героі збкаў вершаў «Лясное возера» (1970), «Дуб і дубок» (1977) І.Муравейкі, «Зялёны акварыум» (1980), «Світаюць сосны» (1986) М.Дуксы. Шматколерны і багаты прыродны свет адлюстраваны ў вершах Э.Агняцвет, Р.Барадуліна, В.ВІткі, Н.Гілевіча, У.Дубоўкі, В.Жуковіча, В.Зуёнка, А.Лойкі, Е.Лось і інш. Новае рэчышча і часавую пра
    стору набыла гіст. тэма. Увага дзяцей акцэнтавалася на падзеях і постацях розных эпох, праз што фарміравалася гіст. свядомасць: «Дзікае паляванне караля Стаха» (1964), «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Кастусь Каліноўскі» А.Якімовіча (1971), «Зямля пад белымі крыламі» (1977), «Чорны замак Альшанскі» (1980) У.Караткевіча, «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» А.Клышкі (1983), «Скарына на Градчанах» А.Лойкі (1990). Зах.бел. падзеі знайшлі адбітак у аповесці «Данута» А.Карпюка (1959) і апавяданнях Я.Брыля. Самымі пашыранымі ў дзіцячай прозе засталіся тэмы паўсядзённых клопатаў, школьнага жыцця, фарміравання пачуццяў і этычных прынцыпаў дзяцей і падлеткаў. Праўдзіва, з веданнем псіхалогіі дзяцей, раскрыліся яны ў творах «Вайна каля Цітавай копанкі» І.Навуменкі, «Шосты акіян» М.Гамолкі (абодва 1959), «Апошняя арбіта» У.Шыціка (1962), «Лёнька Гром» П.Кавалёва (1963), «Данёўцы — нашы знаёмыя» А. Пальчэўскага (1965), «Паміж «А» і «Б» У.Машкова, «Пачакай, затрымайся...» А. Васілевіч (1966—70). Значнае месца занялі прыгодніцкія і навук.фантаст. творы: «Апошні вадзянік» (1964), «Хатабычмалодшы» (1965) М.Ваданосава, «Сшытаку чорнай вокладцы» (1965), «Святло далёкага Алькора» (1973) Г.Шыловіча, «Лёс Дункана» В.Вольскага (1976). Пра дзіцячы свет, вучобу і гульні, узаемаадносіны з дарослымі і равеснікамі, праявы характару, выхаванне высакародных пачуццяў у сур’ёзнай і гумарыст. форме вобразна прамаўляла паэзія Д.Бічэль, А.Вольскага, Н.Галіноўскай, С.Грахоўскага, К.Камейшы, А.Пісьмянкова, А.Пысіна, М.Чарняўскага. Літ. казкі стваралі амаль усе пісьменнікі, якія ў гэты перыяд арыентаваліся на чытача школьнага ўзросту (В.Вітка, У.Дубоўка, А.Грачанікаў, У.Караткевіч, М.Танк і інш.).