• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДЗЕРАВЯШКІ, дзеравянікі, к л у м п ы, абутак з дрэва. Выдзёўбвалі Д. з кавалка дрэва ў выглядзе башмакоў з закрытым круглым ці завостраным наском ці выраблялі накшталт туфляў на драўлянай падэшве з прымацаваным да яе скураным верхам. Бытавалі пераважна ў Паазер’і да пач. 20 ст. Я.М.Сахута.
    ДЗЕРАНОК Таццяна Фёдараўна (1.7. 1920, в. Неглюбка Веткаўскага рна — 4.5.1996), беларускі майстар народ
    нага мастацкага ткацтва. У тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва вырабляла ручнікі, аздобленыя геаметрычным арнаментам (спалучэнне чырвонага і чорнага колераў на белым фоне), які шчыльнымі палосамі пакрываў большую частку паверхні вырабу (гл. Неглюбскія ручнікі). Кіравала гуртком «Юныя ткачыхі» пры Неглюбскай сярэдняй школе (з 1979). Г.А.Фатыхава. ДЗЕРАЎНАЯ, вёска ў Слонімскім рне, на р. Пляхоўка. За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, 163 км ад Гродна, аўтадарогай звязана са Слонімам. Цэнтр Дзераўноўскага с/с. 272 гаспадаркі, 687 ж. (2011).
    Вядома з 1505 як вёска ў Слонімскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ, уласнасць В.Клочкі. 3 1565 у Навагрудскім ваяв. У 1568 — 20 гаспадарак. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1844 сяло, 39 двароў, 333 ж. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. 3 1869 цэнтр воласці. У 1897 — 85 двароў, 721 ж., царква, нар. вучылішча, карчма, магазін, млын. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Казлоўшчынскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач.
    389
    ДЗЕРАЎНОЎСКАЯ
    Дзераўноўскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 20.1.1960 у Слонімскім рне. У 2003 — 298 гаспадарак, 748 ж.
    У 2011 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1914).
    ДЗЕРАЎНОЎСКАЯ СЯДЗІБА. Існавалаў 16 — 1й пал. 17 ст. ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага рна. Уключала панскі двор, бровар з лазняй і фальварак. Гал. жылы будынак складаўся з 3 зрубаў, накрытых самастойнымі
    Дзеркаўшчынскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    2схільнымі дахамі. Унутры размяшчаліся 4 жылыя пакоі, прыхожая і капліца. За панскім дваром знаходзіўся фальварак з курнай хатай, грыдніцай для чэлядзі, сыраварняй, свірнамі і інш. гасп. пабудовамі. У 1й пал. 17 ст. панскі двор быў перабудаваны. Цэнтрам кампазіцыі стаў вял. 2павярховы палац. На 1м паверсе размяшчаліся сталовая, 6 жылых пакояў каморы і кухня. На2м — зала з балконамі. Інтэр’ер аздоблены грубкамі з узорыстай паліванай кафлі, ажурнымі балюстрадамі. У 1620— 30я гг. ўзведзены дом аканома і гасп. пабудовы. У 17 ст. створаны сад. Уезд у сядзібу быў аформлены 2яруснай брамай з турмамі па баках і залай наверсе. Сядзіба не захавалася.
    ДЗЕРАЎНОЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага рна. Пабудаваны ў 1590 як кальвінскі збор па фундацыі М.К.Радзівіла і Г.Э.Вішнявецкай. У 17 ст. пераасвячоны ў касцёл. У 2й пал. 17 ст. надбудавана вежа з цэглы, у пач. 18 ст. рэстаўрыраваны, у 18 ст. пабудавана новая вежа. Касцёл аднанефавы з 3граннай апсідай і 2 вузкімі прамавугольнымі сакрысціямі. Гал. фасад вылучаны 3яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) вежай з бакавымі ўваходамі і вуглавымі контрфорсамі ў ніжнім ярусе. Верхні ярус вежы дэкарыраваны арачнымі нішамі і завершаны гранёным шатром. Касцёл накрыты 2схільным дахам, апсіда — 3гранным. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляваным карнізам, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі, на бакавых фасадах высокія контрфорсы. Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з глыбокімі распалубкамі над аконнымі праёмамі, нартэкс і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У інтэр’еры алтарная частка раскрываецца ў залу арачным праёмам. Гал. і бакавыя алтары дэкарыраваны ордэрнымі элементамі, залачонай разьбой. Над уваходам размешчаны арганныя хоры. Тэр. касцёла абнесена бутавай агароджай з брамай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    ДЗЕРКАЎШЧЬІНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры эклектыкі ў в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага рна. Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з бутавага каменю. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам з сігнатуркай над алтарнай часткай. Чатырохкалонны порцік гал. фасада размешчаны на высокім ганку, завершаны франтонам, над ім на каньку даху — невял. сігнатурка. На гал. фасадзе прамавугольны ўваходны
    390
    ДЗЕТКАВІЧЫ
    праём, вышэй у полі сцяны — паўцыркульнае акно. Паліхромныя фасады прарэзаны лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі ў атынкаваных абрамленнях, апяразаны прафіляваным карнізам. У інтэр’еры плоская бэлечная столь. Пры ўваходзе ў залу 2 масіўныя калоны, якія падтрымліваюць хоры. Тэр. касцёла абнесена высокай бутавай агароджай з брамай. Паўн.зах. бок агароджы фланкіраваны 2яруснай квадратнай у плане званіцай, завершанай 4схільным шатром. Верхні ярус яе атынкаваны, апяразаны карнізам, прарэзаны круглымі праёмамі, па вуглах дэкарыраваны пілястрамі. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    ДЗЕРУЖЬІНСКІ Авяр’ян Сафонавіч (10.6.1919, в. Хляўно Кармянскага рна — 4.1.2002), беларускі паэт. Скончыў Камуніст. інт журналістыкі ў Мінску (1941). Працаваў у СМІ. 3 1949 у выдве «Беларусь», з 1972 у выдве «Мастацкая літаратура», у 1981—84 у выдве «Юнацтва». Аўтар зб. паэзіі «Песні маладосці» (1959), кніг для дзяцей «Яе завуць Каця» (1965), «Чабарок» (1970), «Цягнікпрацаўнік» (1978), «Працалюбы» (1987), «Залаты каласок» (1989), «Бярозавы вецер» (1990), «Веснавей» (1994), «Жывая азбука» (1995), «Хлебхлябок» (1999) і інш. В^ідаў кн. гумару «Мая жонка — весялуха» (1997). Многія вершы пакладзены на музыку («Беларусь», «Песня аб Мінску», «Мяцеліца», «Залатыя каласы» і інш.).
    Тв.: Дзе жыве зіма. Мінск, 1962; Конікібудаўнікі. Мінск, 1977; Вяселікі: выбранае. Мінск, 1979; Касмічны агарод. Мінск, 1981; Азбукі. Мінск, 1997; Вернасць. Мінск, 1998.
    ДЗЕСЯЦІРАДКОЎЕ, страфа з 10 радкоў. Класічны варыянт Д. — адычная страфа з рыфмоўкай АбАбВВгДДг або аБаБввГддГ ці іспанская дэцыма, або эспінэла, якая рыфмавалася паводле схемы аббааввггв і ўкладалася харэічным памерам. У бел. паэзіі Д. напісаны паэмы А.Зарыцкага
    «Таварыш Саша» (паводле схемы аББаВгВгДД) і «Пяцёра» (паводле схемы АбАбВггВдд). Да Д. таксама звяртаўся Я.Колас у вершы «Палессе»; цікавае Д. з рыфмоўкай ааббввбггв і камбінацыямі 7, 6, 5 і 3стопных харэічных радкоў ужыў у тэксце «Сокал» А.Русак:
    Калі сонца не ўзыходзіць — над сусветам цьма, Калі мілы не са мною — радасці няма. Над гарамі кружыш, любы мой, I нясуцца думы за табой.
    За сцяной прысад
    Расцвітае сад,
    На маім жа сэрцы неспакой.
    He забуду слоў,
    Ціхіх вечароў,
    He забуду шчырай ласкі я тваёй.
    У вершах Д. сустракаюцца рэдка.
    Ю. В. Пацюпа.
    ДЗЁТКАВІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ
    ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дзеткавічы Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1740. Перабудавана ў 1884. Уключае 2 прамавугольныя ў плане зрубы з бабінцам і выцягнутую прамавугольную апсіду з тарцовай рызніцай. Над дахам з боку гал. фасада 2ярусны васьмярык з
    Дзеткавіцкая Пакроўская царква.
    цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні. Двухсхільны над асн. аб’ёмам дах пераходзіць над апсідай у вальмавы. Апсіда мае ярусную ступенчатую кампазіцыю. Фасады гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны лапаткамі. Перад царквой узведзена 2ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца з шатром. У інтэр’еры захаваўся іканастас 1830х гг. і абразы 19 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ДЗЁТКАВІЧЫ, вёска ў Драгічынскім рне. За 35 км на ПнЗ ад г. Драгічын, 20 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст—Гомель, 92 км ад Брэста, на аўтадарозе Антопаль—Бяроза. Цэнтр Дзеткавіцкага с/с. 216 гаспадарак, 585 ж. (2011).
    Вядомы з пач. 15 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ. 3 1566 у Брэсцкім ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губер
    391
    ДЗЕХНАЎСКІ
    Дзешчанскае народнае аматарскае аб 'яднанне «Каласок».
    няў. У 1886 сяло ў Зёлаўскай воласці, 52 двары, 534 ж., царква, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Зёлаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Антопальскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 у Драгічынскім рне. У 1970 — 211 гаспадарак, 698 ж. У 1997 — 244 гаспадаркі, 611 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, кафэ; капліца. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1740).
    ДЗЁХНАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЧАРНІЦА». Створаны ў 1976 у в. Дзехнаўка Мінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.С.Лявонаў (1989—93, 2004—10), С.І.Шарамецьеў (з 1997), Т.А.Сінько (з 2002), Д.У.Манквідас (з 2010), І.А.Сірабец (з 2011). У складзе хору 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. песні. У рэпертуары бел. нар. песні «А зязюля ўсё куе», «Ой,
    пад мостам», «Прывітальная», «Агурочкі», «Гыля, гыля, шэрыя гусі», «А калі той вечар», «На вуліцы дзіва», «Ты мой кавалер». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Крыніцы Расіі» (г. Чэбаксары, Расія, 2007, 2010), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2008), абл. «Грай, гармонік» (г. НясвІЖ, 2008). Н.І.Лебедзева.
    ДЗЕХЦЯРЭНКІ, Міхаіл Васільевіч (н. 18.5.1918, в. Траянаў Жытомірскага рна, Украіна) і Вера Нікадзімаўна (н. 24.5.1923, г. Жлобін), беларускія майстры мастацкай аплікацыі з саломкі па дрэве. У 1955 арганізавалі цэх інкрустацыі пры Гомельскай арцелі «XVIII партз’езд» (з 1961 Жлобінская маст. фка інкрустацыі). На аснове мясц. маст. традыцый аплікацыі саломкай утылітарнамаст. вырабаў распрацавалі тэхналогію аздаблення сувенірных вырабаў. Стварылі шматлікія ўзоры куфэркаў, шкатулак, пано для масавай вытворчасці ў 1970—80я гг. (пано «Па Ленінскім шляху», «Партрэт Я.Купалы», куфэркі «Дружба народаў», «СССР» 1 інш.). Я.М.Сахута.