• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Гурскі М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2 выд. Мінск, 1972; Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мінск, 1973; Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 4 выд. Мінск, 1976.
    М.Р.Прыгодзіч.
    ДЗВЕ ДОЛІ, славянскія казачныя персаніфікаваныя міфалагічныя істоты, ад якіх нібыта залежыць лёс чалавека. Доля можа быць добрай, шчаслівай, а можа быць ліхой. Ёю, паводле нар. уяўленняў, пры нараджэнні надзяляе чалавека Бог. У казачных сюжэтах ён дзеліць паміж роднымі братамі няроўна: за багатага брата яго Доля робіць усю работу, а ў беднага Доля лянівая. Бедны брат б’е яе, а яна вучыць, як разбагацець. Найб. цікавыя бел. казкі пра Долю апублікаваў А.Сержпутоўскі (запісвалі таксама М.Дзмітрыеў, Е.Раманаў, П.Шэйн і інш.). У некаторых Доля ўвасабляецца ў чалавека і называе сябеДоляй, Шчасцем, Горам, Бядой, Злыднем.
    Дзверы Слабодкаўскага касцёла.
    ДЗВЁРЫ, канструктыўны элемент для закрыцця праёмаў у будынках на камунікацыях да знешняга асяроддзя і паміж памяшканнямі. Выконваюцца з дрэва, металу, шкла, пластмасы. Падзяляюцца на вонкавыя (размяшчаюцца на фасадах будынкаў) і ўнутраныя (у інтэр’еры). Колькасць Д. і іх месца вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж памяшканнямі. Канструктыўна Д. складаюцца з палатна, вушакоў (па баках), вершніка (уверсе). У залежнасці ад колькасці палотнаў і канструкцыі Д. бываюць адзінарныя, падвойныя, палутарныя; ад накірунку адкрыцця — правыя і левыя; ад тэхнал. працэсаў — браніраваныя, кратаваныя, супрацьпажарныя, гука і дыманепранікальныя, вільгацеўстойлівыя і інш. У гасп. пабудовах (хлявы, гумны і інш.) Д. называюцца варотамі. Найб. старадаўнія Д. выконвалі «на бегунах» (палатно навешвалі на вушак без металічных вырабаў, для лепшага захавання цяпла іх рабілі невысокімі, але з высокім парогам). Да 17 ст. пераважалі Д. «цяслярскай работы» з дошак, маст. выразнасць якіх дасягалася разнастайнай укладкай верхняга слою дошчачак (елачка, сонца,
    382
    ДЗЕД
    ромб, квадрат і інш.), іх профілямі, каванымі цвікамі і завесамі, выгібам вершніка. Пазней пашырылася выкарыстанне Д. «сталярнай работы», якія складаліся з рамы, куды замацоўваліся тонкія прафіляваныя дошкі, ствараючы філёнгі. Філёнгавыя Д. вырабляліся з часткова замкнёнымі элементамі архіт. і маст. разьбы. Выдатнымі помнікамі прафес. і маст. майстэрства з’яўляюцца Д. Глыбоцкага кафедральнага сабора Раства Багародзіцы, Гудагайскага касцёла Маці Божай, Слабодкаўскага касцёла і многіх інш. будынкаў. Сучасныя Д. камбінуюцца з розных матэрыялаў, забяспечваюцца сродкамі аўтаматызацыі. Пашырылася тыпалогія Д. — рассоўныя, абарачальныя (турнікеты), двухстворкавыя (адчыняюцца ў абодвух накірунках), складНЫЯ і Інш. С.А.Сергачоў.
    «ДЗВІНА», Культурнагістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвін a». Размешчаны ў будынках рэканструяванага помніка архітэктуры 18 ст. (б. саляныя склады, 1772— 74). Агульная пл. памяшканняў 1780 м2. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, развіццё і прапаганда традыц. відаў нар. мастацтва. Працуюць 22 клубныя фарміраванні (у т.л. 10 для дзяцей), з іх са званнем «народны» — 3 (ансамбль нар. песні «Сябрына», клубы аматараў фларыстыкі «Анюта» і самадзейных мастакоў «Контур»), са званнем «узорны» — 1 (ансамбль нар. музыкі «Жалейка»). Цэнтр мае навук.метадычныя фонды твораў нар. майстроў і самадзейных мастакоў, гіст. прадметы мясц. побыту, археал. матэрыялы. На падвор’і цэнтра ўладкавана паказальная майстэрня керамікі з печамі для абпальвання вырабаў па стараж. тэхналогіях; драўлянае падвор’е выкарыстоўваецца для правядзення масавых мерапрыемстваў, нар. гулянняў, тэатралізаваных паказаў майстаркласаў па розных відах рамёстваў і выставакпродажу вырабаў нар. майстроў; дзейнічае кафэ з нац. кухняй. У выс
    тавачных залах праходзяць выстаўкі дэкар.прыкладнога і выяўл. мастацтва, сямейныя абрады і святы па традыцыях побыту Віцебскага рна. Пры выставачнай зале ёсць пункт продажу сувенірнай прадукцыі — філіял салонамагазіна нар. промыслаў «Фэст». Калектывы цэнтра прымаюць удзел у гар., абл., рэгіянальных, рэсп. і міжнар. мерапрыемствах: фестывалях, канферэнцыях, праектах у галіне нар. творчасці і інш. Побач з цэнтрам праходзяць кірмаш нар. рамёстваў і мастацтваў «Горад майстроў» у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», пленэр па кераміцы «ІЗАтэра» і свята кавальскага майстэрства.
    Н.А. Бабровіч.
    ДЗЁВЕР, мужаў брат.
    ДЗЕВЯЦІРДДКОЎЕ, страфа з дзевяці радкоў. У межах Д. як кананічная форма вылучаецца нона (лат. nona дзевятая). Нона, як і актава, паходзіць ад нар. італьянскай песеннай формы «страмбота», што ўтвараецца нанізваннем перакрыжаваных рыфмаў АБАБАБ..., звычайна рыфмавалася паводле схемы: ABABABABB, але былі і інш. варыянты. Да кананічных Д. адносіцца і спенсерава страфа з рыфмоўкай: ababbcbcc. Бел. паэты да Д. звярталіся не часта. У Я.Коласа сустракаюцца Д. з парадкам рыфмаў: ААбВВбГГб («Панская ласка»), АббввАААв («Полымя»). М.Танк у вершах «Беларусь», «Дарогай» ужываў арыгінальную рыфмоўку аББавГввГ, а ў вершы «Родная мова» — АбАбВгВгВ. Арыентуючыся на італьян. формы В.Вабішэвіч уклаў Д. верш «Наіўная мелодыя Тасканы», якія рыфмуюцца ААбААбААб. Унікальнае паводле рыфмоўкі і рытмічнай будовы Д. ужыў у 1921 у вершы «Стэп» Ц.Гартны:
    У паўціне пузаты гайдаецца жук, Машкара навакола звініць, Павуцінаю мушку апутаў павук, На чуць бачанай нітцы вісіць;
    А кругом між травы, Зеляной муравы
    Камялькі, Матылькі I махнатага маку лісткі.
    У аснове страфы ляжыць чаргаванне чытырохстопнага анапеста з трохстопным, потым ідзе нанізванне і дзяленне памера няцотных радкоў: 4 паўтараецца як 2+2, a 2 паўтараецца як 1 + 1 і, урэшце, зноў нанізваецца 3; рыфмоўка мае схему: абабввггг.
    Ю. В.Пацюпа.
    ДЗЕД, персанаж беларускіх казак і песень. У большасці фалькл. твораў вобраз Д. камічны. У сац.быт. казках Д. — гал. персанаж («Дзедзлодзей, бабаваражбітка»), для якога крадзеж заканчваецца турмой і смерцю. Каларытна, з дапамогай добразычлівага гумару абмалёўваецца вобраз Д. ў жартоўных песнях («А як дзед з бабай пайшоў па каліну», «ГІасылала баба дзеда», «Дзед бабу тапіць ідзе», «Бабка мая, галубка мая»), якія адлюстроўваюць яго ўзаемаадносіны з жонкай. З’едліва высмейваецца Д., які задумаў ажаніцца з маладой («А дзе быў ты, дзядулька мой», «Ой, цяжка, цяжка старому»). Зрэдку вобраз Д. сустракаецца і ў каляндарнаабрадавых, карагодных, гульнявых песнях.
    ДЗЕД, мужык, стары, дзеддал а к о п, персанаж народнага тэатра. Часам мае імя (часцей Мацей ці Антон). Сустракаецца ў паказах калядных гульняў («Каза», «Шчадрэц»), батлейкі, народнай драмы. Е.Р.Раманаў апісваў, што Д.павадыра, які хадзіў з казой, мядзведзем і хлопцамішчадравальнікамі, апраналі ў вывернуты кажух, на спіне замацоўвалі горб. Вусы намазвалі сажай, бараду рабілі з пянькі або з лёну, маску — з берасціны. На выканаўцу Д. абавязкова выбіралі чалавека, які валодаў акцёрскімі здольнасцямі. Д. — гал. дзеючая асоба інтэрмедыйных сцэн традыц. і жывой батлейкі («Антон з казой і Антоніха», «Мацей і доктар» і інш.), нар. драмы («Цар Максімілян»). Дадатковы камічны эфект стварала пэўная традыцыя паказу Д.:
    383
    ДЗЕДЗІК
    прыём размовы з глухім, падкрэсліванне фіз. недахопаў, фамільярнасць у зносінах і інш.
    ДЗЁДЗІК Аляксандр Аляксандравіч (н. 19.1.1945, Ташкент), расійскі артыст оперы (тэнар). Засл. артыст Беларусі (1977). Засл. дзеяч мастацтваў
    А.А.Дзедзік.
    Польшчы (1977). Нар. артыст Беларусі (1979). Нар. артыст Расіі (1983). Вучыўся ў Бел. (1963—66), Адэскай (1966—69, Украіна), Новасібірскай (1970, Расія) кансерваторыях. 3 1969 працаваў у оперных тэатрах Расіі. 3 1974 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1979 — Марыінскага тэатра оперы і балета (СанктПецярбург). 3 2003 праф. СанктПецярбургскай кансерваторыі. Валодае голасам вял. дыяпазону, прыгожага мяккага тэмбру. Выканальніцкая манера адметная рамантычнай узнёсласцю, экспрэсіўнасцю ў спалучэнні з выразнай акцёрскай ігрой, паглыбленай псіхал. трактоўкай вобразаў. На бел. сцэне выканаў вядучыя партыі ў класічных і сучасных операх: Джардана Бруна (аднайм. опера С.Картэса), Раман («Сівая легенда» Д.Смольскага), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Іонтэк («Галька» С.Манюшкі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Дон Карлас, Манрыка, Радамэс («Дон Карлас», «Трубадур», «Аіда» Д.Вердзі), Вадэмон, Герман («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Самазванец, Васіль Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Паола («Франчэска да Рыміні» С.Рахманінава), Пінкертон, Каварадосі («Чыачыасан», «Тоска»
    Д.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш. Т.Г.Мдывані.
    ДЗЁДЗІЛАВІЧЫ, археалагічныя помнікі — гарадзішча позняй штрыхаванай керамікі культуры і селішча банцараўскай культуры каля в. Дзедзілавічы Барысаўскага рна.
    Гарадзішча за 5,7 км на 3 ад вёскі, на ўзвышшы левага берага р. Цна. Мясц. назва Замкавая Tapa. Авальная пляцоўка памерамі 42 х 28 м умацавана 2 валамі і 2 равамі. Першы вал праходзіць па схіле ўзгорка на 4 м ніжэй за край пляцоўкі, другі — на 2—3 м ніжэй першага. Выш. валоў 1—2 м, шыр. 10 м. Глыб. равоў 1,5—2 м, шыр. да 10 м. Адкрыў і даследаваў 70 м2у 1962 А.Р.Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены абломкі рабрыстых слоікавых гаршкоў, каменнай зерняцёркі, глінянае прасліца, жалезныя сякерападобная прылада, шпора, посахападобная шпілька. Датуецца першымі стагоддзямі н.э.
    С е л і ш ч а размешчана на спадзістых схілах гарадзішча. Адкрыў у 1962, даследаваў 4256 м2 у 1962— 66 А.Р.Мітрафанаў. Выяўлены рэшткі 54 жытлаў і гасп. пабудоў (8 на
    Дзедзінская Пакроўская царква.
    земных і 46 паўзямлянак) зрубавай і слупавой канструкцыі сцен. Паўзямлянкі пл. 7,2—16,8 м2 урэзаны ў схіл узгорка. Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце, размяшчаліся печыкаменкі, цалкам захаваліся ў 3 жытлах. Печы авальнай (памеры 1 — 1,1 х 0,75—0,95 м) або круглай (дыям. 0,8—0,95 м) формы, складзены з камянёў. Поды печаў — авальныя, памерамі 0,45—0,5 х 0,6—0,7 м, выш. скляпенняў 0,27—0,4 м. У 4 жытлах агнішчы ў выглядзе вымасткі з камянёў з вуголлем і попелам або пясчанавугальны пласт таўшч. 15—20 см. Гасп. пабудовы без печаў, пл. 5—6 м2. Унутры адной з іх выяўлена невял. яма, па краі якой ляжалі жорны. У жытлах знойдзены ляпныя’ слабапрафіляваныя, цюльпана і міскападобныя пасудзіны, жалезныя абломак сякеры, наканечнік кап’я, шылы, серп, нож, колыды, бронзавыя трапецападобныя падвескі, званочак, пярсцёнкі, гліняныя біканічныя прасліцы. Датуецца 5—7 ст.