• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    вы. На Д. заснаваны такія антычныя строфы, як архілохава, гіпанактава і большасць форм у арабскаперсідскай паэзіі. Ф.Скарына Д. уклаў 10 запаведзяў Майсея. Пазней Д. стала асн. формай рыфмоўкі ў паэтаўсілабістаў (А.Рымша, Я.Пашкевіч, Сімяон Полацкі і інш.). Як страфу і форму рыфмоўкі Д. ахвотна практыкавалі паэты 19 ст. (Я.Чачот, В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч і інш.). Д. напісаны вершы Я.Купалы («На прызбе», «Першы снег», «Чорныя вочы»), Я.Коласа («Каля акна ў астрозе», «На рэчцы»), П.Броўкі («Александрына», «Ты, мая пчолка», паэма «Голас сэрца»), раздзелы ў паэмах У.Дубоўкі, балады Я.Сіпакова. Прыкладам тэксту з двухрадковымі строфамі можа служыць мініяцюра А.Грачанікава:
    Стары арол і малады груган Аднойчы разам селі на курган.
    Груган павёў наўкол крывавым вокам: — О, слава мне! Як я ўзляцеў высока!
    Мярцвяніка арол убачыў зблізку: — О, ганьба! Як я апусціўся нізка!
    Ю.В.Пацюпа.
    ДВУХСКЛАДОВЫЯ ПАМЁРЫ, у сілабатанічным вершаванні памеры вершаў, што раскладаюцца на стопы харэя (—U) і ямба (U—), у якіх чаргуюцца т.зв. моцныя месцы (для націскных складоў) і слабыя месцы (для ненаціскных складоў). У паэт. маўленні не ўсе моцныя месцы запаўняюцца рытмічнымі націскамі (іктамі), і наадварот — на слабыя месцы часам падае фанетычны нерытмічны націск. Абавязковы толькі апошні ікт радка — канстанта. Рэальным элементам верша служыць цэласная адзінка — рытмема, якая складае піраміду (парадыгму) інварыянтных рытмаў, дзе О — моцны ікт, 0 — слабы, о — ненаціскны склад, х — пераменная (0/1/2/3) колькасць складоў клаўзулы:
    ОоО(х) оОоО(х) ОоОоО(х) оОоОоО(х)
    ОоОоОоО(х) оОоОоОоО(х) ОоОоОоОоО(х) оОоОоОоОоО(х) ОоОоОоОоОоО(х) оОоОоОоОоОоО(х) ОоОоОоОоОоОоО(х) оОоОоОоОоОоОоО(х) ОоОоОоОоОоОоОоО(х)
    Рэальны верш, напісаны Д.п., распадаецца на рытмемы — кожная займае цэльны радок або частку радка. У апошнім выпадку рытмемы раздзяляюцца цэзурамі (рэгулярна) ці разломамі (нерэгулярна). Мінімальны цэльны радок, дзе распазнаецца памер верша (гл. вяршыню піраміды), — двухстопны харэй, які можа адначасова прачытвацца як аднастопны анапест, а пры наяўнасці дактылічнай клаўзулы ўтварае пяціскладовік, вядомы як «кальцоўскі» верш. Чатырохстопны харэй і чатырохстопны ямб сярод Д.п. — аптымальныя паводле даўжыні і таму найб. пашыраныя. Усе даўжэйшыя радкі маюць тэндэнцыю распадацца на некалькі рытмемаў хаатычна, ці, пры наяўнасці цэзуры, — сіметрычна або асіметрычна. Аднак пры альтэрнацыі — правільным чаргаванні націскаў — цэльная рытмема захоўваецца і ў пяці і ў шасцістопных памерах, што стварае вельмі прыгожае і напеўнае гучанне. Васьмістопныя радкі дзеляцца цэзураю на 2 чатырохстопныя паўрадкі нават пры наяўнасці альтэрнацыі. Цэльнасць рытмемы можна захаваць, калі сярэдзіна радка супадзе з сярэдзінаю слова (сінярэза), а не з падзелам слоў (дыярэзаў што здараецца рэдка. У Д.п. здараюцца інверсіі (пераакцэнтуацыі), калі фанетычны націск падае на слабае месца, а на месцы суседняга ікта няма націску. У сілабатоніцы звычайна не бывае інверсій на моцных іктах, бо гэта выклікае грубыя парушэнні рытму. Затое інверсіі на сярэдняй моцы іктах у паэзіі 19 — пачатку 20 ст. былі вельмі пашыраныя. Для Д.п. таксама не характэрны леймы (пропускі складоў).
    380
    ДЖАЗ
    Д.п. гістарычна звязаныя з сілабікай. Менавіта Д.п. — пераважна харэй — ляжаць у аснове бел. т.зв. сілабічнага верша, як стараж.кніжнага, так і народнага. Гэтым тлумачыцца тое, што ў бел. паэзіі 19 ст., калі ўсталёўвалася сілабатанічная сістэма, харэй выразна дамінаваў над ямбам, а трохскладовыя метры трапляліся зусім рэдка.
    У Д.п. праз альтэрнацыю, пірыхіі, спандэі, цэзуры, разломы і інверсіі ўзнікла шмат мадыфікацый і варыяцый рытму — ад гутарковага да напеўнага. Таму Д.п. выкарыстоўваюцца ў александрыйскім, анакрэантычным, лявонінскім і інш. класічных вершах, а таксама ў кананічных жанрах, жанравых формах і строфах: вершаванай драме, санеце, трыялеце, рандо, актавах, тэрцынах і г.д. Калі ў Д.п. паслядоўна захоўваюцца фанетычныя і семантычныя акцэнты на моцных месцах і ў той жа час паслядоўна прапускаюцца на сярэдніх месцах, то такія вершы часта трактуюцца як чыстыя пеоны (чатырохскладовыя памеры), а пры мадыфікацыі харэя ці ямба можна імітаваць і шасціскладовыя памеры (гептоны). Да Д.п. адносяць таксама вершы з пераменнай анакрузай (спалучэнне ямбаў і харэяў).
    Літ.: Ралько I. Верш і мова: праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша. Мінск, 1986; Пацюпа Ю. Страла Зенона: рытмалагічны трактат // Arche. 2004. №5;Квятковскнй А. Рнтмологня. М., 2008. Ю.В.Пацюпа.
    «ДЕНЬ», руская штотыднёвая грамадскалітаратурная газета, орган славянафілаў. Выдавалася з 27.10.1861 да 1865 у Маскве. Выдавецрэд. І.С.Аксакаў, у 2й пал. 1862 афіцыйны рэд. Ю.Ф.Самарын. Друкавала гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы, інфармацыйныя матэрыялы. Гал. ўвагу ўдзяляла праблемам гісторыі і тагачаснага становішча слав. народаў Рас. імперыі і Еўропы, якія разглядаліся пераважна са славянафільскіх і панславісцкіх пазіцый. Асабліва вылучала бел.
    пытанне, лічыла сябе першаадкрывальнікам яго для рус. публікі. У рэд. маніфесце, прысвечаным бел. пытанню (24.2.1862), газета сцвярджала, што выступае ў падтрымку бел. народа «супраць прыгнёту шляхецтва і каталіцызму», лічыць беларусаў «сваімі братамі па крыві і духу» і ўпэўнена ў тым, што «рускія ўсіх назваў павінны складаць адну агульную, суцэльную сям’ю». У 1861—65 М.В.Каяловіч апублікаваў у газеце шэраг гіст. прац, шматлікія публіцыст. арт. і нататкі, дзе імкнуўся абгрунтаваць канцэпцыю «заходнерусізму». У 1861—62 выданне, асвятляючы бел. тэмы, яшчэ прытрымлівалася вонкавай памяркоўнасці, выступала за «сумленны літаратурны бой». Аднак у час паўстання 1863—64 і пасля яго рэзка змяніла тон на агрэсіўна шавіністычны. У якасці адзінага сродку «выратавання» Беларусі ад польск. ўплыву ў той час прапаноўвала неадкладную і рашучую яе русіфікацыю. Дапускала выкарыстанне бел. мовы ў Беларусі на пачатковым этапе адукацыі, адмаўляла нават магчымасць існавання і развіцця нац. бел. культуры і лры.
    ДЖ, графема ў беларускім алфавіце для абазначэння асобнага складанага гука. Дыграф, утвораны з літар «д» і «ж», перадае афрыкату «дж». Упершыню пачаў ужывацца ў літ. помніках 16 ст., аднак старабел. аўтарамі гук «дж» часцей перадаваўся літарамі «ч», «ж», спалучэннямі «д» і «ч», «ж» і «ч» («1>зджнваль», «роз'ьежчал'ь», «прнеждчнй»). Сучаснай бел. афрыкаце «дж» у рус. мове адпавядае «ж», a ў запазычаннях са стараслав. мовы — «жд» («сяджу — снжу», «асуджэнне — осужденне»). Спалучэнне літар «дж» у сучаснай бел. літ. мове вымаўляецца парознаму: у словах тыпу «аджыць», «паджылкі», дзе «д» — частка прыстаўкі, а «ж» — пачатак гукавога кораня, «дж» чытаецца як спалучэнне 2 гукаў «д» і «ж» («аджыць»); у выпадку, калі «д» і «ж» не стаяць на стыку 2 марфем, яны вымаўляюцца як адзін непадзельны гук («джунглі», «загароджаны», «ураджай»).
    Літ.: Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мінск, 1973; Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 4 выд. Мінск, 1976.
    М.Р.Прыгодзіч.
    ДЖАЗ (англ. jazz), род прафесійнага эстраднага музычнага мастацтва, у аснове якога ляжыць ансамблевая ці сольная выканальніцкая імправізацыя (часам у выглядзе фігурацыйных варыяцый) муз тэмы, створанай кампазітарам. Сфарміраваўся ў канцы 19 — пач. 20 ст. на аснове аплікацыі на негрыцянскі фальклор (песенная, інструм. і вак.інструм. муз. творчасць) традыцый еўрап. прафес. музыкі. Ад афраамер. вытокаў бярэ пачатак вядучая роля рытму і рэгулярная метрычная (харэічная) пульсацыя, імправізацыйнасць (меладыйная, рытмавая), «адкрытасць» формы (джазавая кампазіцыя не заканчваецца, а спыняецца), сінкапіраваны метрарытм у арганізацыі меладыйнага руху, «блюзавы» лад (лад з «засмучанымі» нотамі: cesfgbс і асабліва cesfg«gbc, т.зв. лад з паніжанай квінтай), перманентная паўторнасць кароткіх матываў (т.зв. «рыфаў»). Традыцыі еўрап. прафес. музыкі вызначылі сябе ў апоры на тэмпераваную сістэму, прынцыпе танальнасці (сістэмы гукавышынных сувязей і прыцягненняў), будове акордаў (строга тэрцавых, тэрцавых з дапаўняльнымі тонамі і г.д.), сістэме працягласці гукаў і дынамічных адценняў, а таксама прынцыпе формаўтварэння (матыў, фраза, перыяд). Выключна джазавымі з’яўляюцца: 1) экмелічнае інтаніраванне (гукапераймальныя элементы), 2) некаторыя гарманійныя звароты: DST (замест SDT) і TDDDDDDT; 3) сугуччы: септа, нона, дэцым і ўндэцымакорды, квартакорды, акорды з септымай і секстай, поліакорды, г.зн. дысанантныя ў сваёй сутнасці гукаспалучэнні; 4) формы: блюзавыя 12тактавая і песенная форма («стандарт», aaba і састаўная). Існуюць інструм. і вак.інструм. джазавыя кампазіцыі. Найб. паказальнай
    381
    ДЗ
    выканальніцкай манерай у Д. з’яўляецца драйв, звязаны са стварэннем эфекту нарастаючага тэмпу і дынамікі. Ён дасягаецца цэлым шэрагам выканальніцкіх прыёмаў, якія накіраваны на эмацыянальны ўздым і дэманструюць высокі клас музыкантаў. Гіст. тыпы Д.: традыц. (архаічны: блюз, спірычуэл, рэгтайм; класічны: новаарлеанскі, чыкагскі, дыксіленд, свінг) і сучасны (боп, кул, рокнрол, рокабілі, рэгей, соул, фанк і г.д.), дзе ёсць т.зв. «трэцяя плынь» (сімфаД., ф’южн, авангардны рок). Найб. знакамітыя імёны ў Д.: Л.Армстронг, Г.Мілер, Г.Шулер, Д.Элінітан. Узнікненне Д. ў Беларусі звязана з дзейнасцю Дзяржаўнага джазаркестра БССР. У 1960я гг. джазавыя кампазіцыі выконваліся аркестрамі Мінскага дзярж. цырка (дырыжор М.Фінберг) і Белтэлерадыёкампаніі (дырыжор Б.Райскі). У 1990я гг. лідар сярод выканаўцаў Д. ў Беларусі — Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь. Найб. вядомымі Д.фестывалямі з’яўляюцца: «Віцебская восень» (з 1979), «Міжнародны парад дыксілендаў» (з кан
    Дзверы Глыбоцкага кафедральнага сабора Раства Багародзіцы.
    ца 1970х гг.), «Мінскі джаз» (з 1999) і інш. Значна паўплывалі на развіццё джазавай музыкі ў Беларусі калектыў «Яблычная гарбата», вак. група «1<амерата» (выконвае а капэла класічную музыку ў джазавай апрацоўцы), канцэртнае агенцтва «Джазсаўндклуб» Я.Уладзімірава. Т.Г.Мдывані.
    ДЗ, графема ў беларускім алфавіце для абазначэння асобнага складанага гука. Дыграф, утвораны з літар «д» і «з», перадае афрыкату «дз». У помніках старабел. пісьменнасці адзначаецца з 16 ст. («дзедзнчь», «жарьдзье», «медзь»). Як сродак паказудзекання выступаў спарадычна, пераважна ў запазычаных словах. Асобнае вымаўленне «д» і «з» («дзякуй», «дзень»), а таксама вымаўленне «дз» як мяккага «д» з’яўляецца парушэннем нормы бел. літ. вымаўлення. У якасці 2 асобных гукаў спалучэнне «дз» вымаўляецца толькі ў словах тыпу «падзагаловак», «падзямелле», дзе «д» — канцавы гук прыстаўкі, а «з» — пачатковы гук кораня («падземны»).