Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
та», «Церніца», «Радзімічы»), Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. фестываляў фалькл. песні (в. Бярозкі Гомельскага рна, 2008), патрыятычнай песні (г. Гомель), фалькл. свята (в. Новая Гута Гомельскага рна, абодва 2009) і інш. М.М.Гатальскі. ДАЎТАЛЁЎСКІ Мітрафан (Міхаіл), украінскі і беларускі пісьменнік, культ.асветніцкі дзеяч 1й пал. 18 ст. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1732). Пастрыгся ў манахі і ў 1733—37 працаваў у гэтай акадэміі. Аўтар панегірыкаў, школьных драм на біблейскія сюжэты: «Камічнае дзеянне» (1736) і «Упадатворчае аблічча чалавекалюбства божага» (1737), дадаткам да якіх былі 10 інтэрмедый (аўтарства невядома) пра жыццё укр. і бел. сялян, іх нац.рэліг. барацьбу супраць польск. паноў.
Тв.: Поетнка. (Сад поетнчный). Кнів, 1973; Комнчеськое дійствіе //Украінська література XV1I1 ст. Клів, 1983.
ДАЎГАЛЁЎ Дзмітрый Мікалаевіч (н. 28.12.1962, г. Гродна), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987). У 198789 муз. кіраўнік ансамбля «Равеснік». Працуе ў акадэмічных жанрах і ў галіне эстр. музыкі. У сваёй творчасці імкнецца сінтэзаваць дасягненні сучаснай музыкі з фалькл. традыцыямі. Тво
ры Д. адметныя яркасцю вобразаў, эмацыянальнай насычанасцю, баіаццем муз.выразных сродкаў: рондатаката (1982), канцэртная сюіта для ўдарных, раяля і аркестра, санатадля віяланчэлі і фп. (абедзве 1984), сімфанічная паэма (1986), канцэрт для кантрабаса і камернага аркестра (1987), сімфонія для аркестра і аргана (1991); музыка да радыёспектакляў: «Пэпі Доўгаяпанчоха» (1990), «Незачэпа» (1992); кантата «Дарогасцяжына матулі і сына», сімфарокопера «Агонь Праметэя» (абедзве 2010). Ю.В.Тарануха. ДАЎГАПОЛЛЕ, вёска ў Гарадоцкім рне, на р. Чарноўка. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Гарадок на лініі Віцебск—Невель (Расія), 55 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Гарадком. Цэнтр Даўгапольскага с/с. 109 гаспадарак, 248 ж. (2011).
Вядома з 16 ст. як вёска ў Віцебскіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 Полацкай губерняў. 3 1778 у Гарадоцкім павеце. 3 1796 у Бел., з 1802 у Віцебскай губернях. У 1834 вёска і маёнтак, 453 сял. душы, царква, 2 карчмы. У 1905 пагост і маёнтак у Селішчанскай воласці, 13 двароў, 120 ж., царк.пры
ходская школа. 3 1919 у РСФСР. 3 15.2.1923 зноў у Віцебскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Гарадоцкім рне, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.8.1924 у Селішчанскім с/с. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1940 — 35 двароў, 140 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца снеж. 1943 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1970 — 113 двароў, 540 ж. У 1997 — 160 гаспадарак, 408 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.М.Удальцоў. ДАЎГІНАВА, вёска ў Вілейскім рне. За 47 км на ПнУ ад г. Вілейка, 18 км ад чыг. ст. Крывічы на лініі Маладзечна—Полацк, 120 км ад Мінека, на аўтадарозе Мінск—Докшыцы. Цэнтр Даўгінаўскага с/с. 520 гаспадарак, 1183 ж. (2011).
Вядома з 1440х гг. як маёнтак віленскага ваяводы Я.Доўгірда ў ВКЛ. У 1590 мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв., уласнасць Хадкевічаў. У 1690 — 150 дымоў, царква, шпіталь. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 112 двароў, 526 ж. 3 1843 у Віленскай губ. У 1857 — 158 двароў 1469 ж., 2 штогадовыя кірмашы. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 цэнтр воласці, царква, касцёл, малітоўны дом, нар. вучылішча, 60 крам, 5 корчмаў, бровар, 3 заезныя дамы, паштовая станцыя. У 1897 — 3551 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Крывіцкім рне Вілейскай вобл. 3 1.5.1940 гар. пасёлак. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 3.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі тут гета,
370
ДАЎГІНАЎСКІ
у чэрв. 1942 расстралялі 2 тыс. чал. 26.3.1943 партызаны брыгады «Жалязняк» разграмілі ў гар. пасёлку гітлераўскі гарнізон. У ліп. 1943 акупанты расстралялі каля Д. 3 тыс. чал. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 вёска. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 у Вілейскім рне. У 1971 — 501 гаспадарка, 1477 ж. У 1997 — 596 гаспадарак, 1419 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школамастацтваў Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, ком
плексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў. Тры магілы ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча. Помнікі архітэктуры: Станіславаўскі касцёл (1853), Троіцкая царква (1870), капліца (19 ст.).
ДАЎГІНАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Даўгінава Вілейскага рна. Пабудавана ў 1870
з цэглы. Крыжовакупальны храм сіметрычнай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі ўключае званіцу, бабінец, асн. аб’ём з прыдзеламі, паўкруглую апсіду. Над сяродкрыжжам асн. аб’ёму ўзвышаецца купал на высокім 8гранным светлавым барабане, які прарэзаны круглымі і падвоенымі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі. Над бабінцам размешчана 2ярусная 8гранная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатром з галоўкай у завяршэнні. Фасады званіцы дэкарыраваны броўкамі, зубчастымі паясамі, фрызам. Гал. і бакавыя ўваходы ў храм аформлены 2калоннымі порцікамі з трохвугольнымі драўлянымі франтонамі. У інтэр’еры драўляны пазалочаны іканастас. Царква дзейнічае.
ДАЎП'НАЎСКІ СТАНІСЛАВАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Даўгінава Вілейскага рна. Пабудаваны ў 1853 з цэглы ў выглядзе 3нефавай базілікі з паўкруглай апсідай. На гал. фасадзе цэнтр. аб’ём вырашаны ў выглядзе 4калоннага порціка стылізаванага
Даўгінаўскі Станіславаўскі касцёл: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр ёр.
371
ДАЎГЯЛА
тасканскага ордара, бакавыя паніжаныя нефы завяршаюць атыкавыя шчыты. На бакавым фасадзе ўваход вырашаны ў выглядзе выступаючага аб’ёма пад 2схільным дахам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі ў апсідзе аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, дэкарыраваны вуглавымі плоскімі пілястрамі, прамавугольнымі нішамі ў прасценках, апяразаны развітым карнізам. Цэнтр. неф накрыты 2схільным дахам, роўнавысокая з ім апсіда — конхай, бакавыя нефы — аднасхільнымі дахамі. Унутраная прастора падзелена 8 слупамі на 3 нефы, перакрытыя плоскай столлю. У інтэр’еры гал. і бакавыя алтары вырашаны з выкарыстаннем ордара, амбон упрыгожаны разьбой, сцены распісаны раслінным арнаментам. Над уваходам размешчаны хоры з арганам. Побач з касцёлам пастаўлена аднаярусная чацверыковая драўляная званіца пад 4схільным дахам з чыгунным крыжам у завяршэнні. Тэр. вакол касцёла і званіцы абнесена высокай бутавай агароджай з 3пралётнай брамай. Цэнтр. пралёт брамы і гал. ўваход у
Дахі: 1 — двухсхільны; 2 — двухсхільны з прычолкам; 3 — трохсхільны; 4 — паўвальмавы з залобкам; 5 — дымнікавы; 6 — паўвальмавы з прычолкам; 7 — вальмавы; 8, 9, 10 — ламаныя; 11 — ярусны; 12 — мансардавы; 13, 14 — шатровыя.
У.Даўгяла. Ілюстрацыя да кнігі «Веліканэгаіст» О.Уайльда. 2011.
храм маюць лучковае завяршэнне. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская. ДАЎГЯЛА Уладзімір Уладзіміравіч (н. 21.5.1970, г. Омск, Расія), беларускі мастак. Скончыў Бел. акадэмію мастацтваў (1993). Працаваў у выдавецтве «Русіч» у г. Смаленск. 3 2002 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў
і БДУ. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Сярод работ: афорты «Белая маўклівасць», «Брама караля» (абодва 2003), «Казкі яблыні», «Сон караля», «Табернакулум» (усе 2004), «Атлантыда», «Белы Вавілон», «Дама і адзінарог» (усе 2005) і інш. Праілюстраваў кн. «Чароўныя казкі» (1998), «Труфальдзіна» (2005), «1000 і адна ноч» (2006), «Шчаслівы прынц» (2009), «Веліканэгаіст» О.Уайльда (2011).
ДАХ (ням. Dach праз польск. dach), верхняя агараджальная канструкцыя пабудовы, якая складаецца з нясучых канструкцый і пакрыцця. У традыц. жылых і гасп. сялянскіх пабудовах называўся страхой. Са старажытнасці на тэр. Беларусі выкарыстоўвалі 2 тыпы канструкцый Д.: каркасную і вянковую (закот). Сярод каркасных Д. найб. дасканалы кроквенны, у якім свабодныя ад нагрузкі шчыты сталі важнымі элементамі дэкар. ўпрыгожання будынкаў. Акрамя 2схільных і пірамідальных формаў з 16 ст. пачалі пашырацца вальмавыя (з залобкамі, прычолкамі, дымнікамі) і 3схільныя, а з 17 ст. — ламаныя, ярусныя, мансардавыя. У манумент. архітэктуры Адраджэння і барока з’яўляюцца эфектныя формы Д., якія садзейнічалі стварэнню выразных сілуэтных кампазіцый — шпілі, купалы, шлемападобныя купалы і інш. Для архітэктуры класіцызму характэрны невысокія Д. з франтонамі. Пакрыццё Д. ў стараж. пабудовах — салома, чарот, гонта, дошкі, чарапіца, бляха, у сучасным будаўніцтве — шыфер, руберойд, металачарапіца, палімерныя матэрыялы і інш. У сучасным індустрыяльным будаўніцтве часцей выкарыстоўваюць плоскі дах з нязначным ухілам (да 2,5%), сумешчаны з жалезабетоннымі панэлямі перакрыцця. Формы, функцыянальныя і дэкар. элементы Д. (дахавыя вокны, коміны, шчыты, мезаніны, мансарды і інш.), колер пакрыцця з’яўляюцца важнымі сродкамі стварэння архіт.маст. вобраза будынка.
С.А. Сергачоў.
372
ДАШКАЎКА
Былы даходны дом Д. Е. Захарына па вул. Савецкая ўг. Гомель. Пач. 20 cm.
ДАХОДНЫ ДОМ, тып жылога архітэктурнага збудавання, якое прызначалася для здачы кватэр у наём. Былі характэрны для цэнтр. забудовы гарадоў Рас. імперыі 19 — пач. 20 ст. На тэр. Беларусі вядомы з 1870х гг. Размяшчаліся ў цэнтр. раёнах гарадоў на гал. магістралях (Дняпроўскі праспект і вул. Вял. Садовая ў Магілёве), уздоўж вуліц (Смаленская, Суворава, Замкавая, Вакзальная ў Віцебску, Свярдлова ў Мінску). Мелі элементы эклектыкі, мадэрну, неакласіцызму. Дзякуючы архіт. акцэнтам ў выглядзе вуглавых раскраповак і завяршэнняў, дамінавалі ў забудове кварталаў і неслі горадафармавальнуюфункцыю. Найб. пашыраны Д.д. прамавугольныя ў плане з вуглавымі рызалітамі, накрытыя 2схільнымі дахамі. Фасады ўзбагачаліся эркерамі, шпілямі, парапетамі і шчытамі. Для інтэр’ера характэрны сотападобная прасторавая структура аднолькавай планіроўкі. парадныя лесвіцы з акцэнтаваным гал. і дадатковымі парталамі, аздабленне лепкай, разьбянымі драўлянымі дэталямі, кафлянымі печамі. Багаццем афармлення вызначаліся Д.д., у якіх размяшчаліся мэбляваныя пакоі («Парыжскія», «Купецкія» ў Брэсце, «Капулцэвіча» ў Віцебску, «Каломенскі» ў Мінску і інш). Многія Д.д. на 1м паверсе мелі гандлёвыя прадпрыемствы.