Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У пач. 20 ст. ўзводзіліся Д.д. павышанай камфортнасці, пры іх праектаванні выкарыстоўваліся традыц. матэрыялы і канструкцыі, у т.л. наватарскія для таго часу металічныя дэталі і жалезабетон. Захаваліся будынкі Д.д. ў Мінску (вуліцы Савецкая, Кірава, К.Маркса), Гродне (вул. Тэльмана), Полацку (вул. К.Маркса), Гомелі (вул. Савецкая) і інш. Значны ўклад у развіццё архітэктуры Д.д. унеслі архіт. Г.Гай, С.Гайдукевіч, С.Гур’еў, Ц.Кібардзін, С.Краснапольскі, С.Шабунеўскі і інш.
Літ.: Кнрнченко Е.Н. Русскаяархятектура 1830—1910х гг. М., 1978.
Л. С.Асташонак.
«ДАЧКАПТЎШКА», сюжэт і персанаж міфалагічнай балады. У аснове сюжэта — аповед пра ператварэнне дзяўчыны ў птушку. Адлюстроўваецца нешчаслівы лёс дачкі, якую аддалі замуж у чужую сям’ю з умовай 7 гадоў не наведваць бацькоў. Дзяўчына, засумаваўшы, ператвараецца ў зязюлю і ляціць у родны сад. На яе кукаванне ў розных варыянтах балад родныя рэагуюць парознаму. У адных з іх птушку хоча застрэліць брат, але яму забараняюць страляць бацька ці маці, у другіх — кукавання зязюлі за работай не чуюць ні маці, ні бацька, a родны брат нібыта чуе голас сястры. «Д.п.» не прымае запрашэння маці ці брата ісці за стол, яна ляціць у бор,
садзіцца на дрэва і жаліцца яму на свой лёс. Пранікнёна паказваюцца ў баладзе пачуцці і перажыванні дзяўчыны пасля наведвання родных: яе горкія слёзы затапляюць лугі і палі.
ДАЧНЕНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ « ПРАЛЁСКА». Створана ў 1999 у пас. Дачны Аршанскага рна пры сельскай бцы. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.У.Пазняк (з 1999), К.В.Шынкарэнка (з 2010), Т.А.Якаўлева (з 2011). У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 27 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя лры і музыкі, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары вершы, песні, літ.муз. кампазіцыі. Сярод канцэртных праграм: «I родны твар душу нам грэе», «Вясна сорак пятага года», «Яе вялікасць жанчына» і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята паэзіі ў філіяле Літ. музея Я.Купалы ў в. Ляўкі Аршанскага рна (2010, 2011), раённых і пасялковых мерапрыемстваў. Т.А.Якаўлева. ДАШКАЎКА, вёска ў Магілёўс.кім рне, каля р. Дняпро. За 18 км на Пд ад Магілёва, чыг. станцыя на лініі Магілёў—Жлобін, на аўтадарозе Магілёў—Быхаў. Цэнтр Дашкаўскага с/с. 632 гаспадаркі, 1576 ж. (2011).
Вядома з 1597 як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ, засн. кн. Б.Саламярэцкім, старостам крычаўскім і слуцкім. У 1604 у Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага стараства, дзярж. ўласнасць. У 1758 мястэчка ў Быхаўскім графстве. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796— 1802 у Бел. губ. У 1860 — 75 двароў 661 ж. У 1885 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 195 двароў, 1197 ж., царква, нар. вучылішча, параходная прыстань, 3 заезныя дамы, магазін, 2 кузні, млын, маслабойня, крупадзёрка, 10 крам, карчма. У 1909 мястэчка, 120двароў, 757 ж. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета
373
ДАШКАЎСКАЯ
Магілёўскага рна, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 28.6.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1971 — 1807 ж. У 1991 — 707 гаспадарак, 2009 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплсксны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла ахвяр фашызму. Археал. помнікі — стаянка, селішча і гарадзішчы ранняга жал. веку, курганны могільнік. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.). ДАШКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Дашкаўка Магілёўскага рна. Закладзена ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў фальварку Жукоўскага на высокай тэрасе р. Дняпро. Сядзібны дом — складанай аб’ёмнай канфігурацыі, накрыты 4схільным дахам. 3 левага боку да фасада прыбудавана 3ярусная вежа. У вонкавым і ўнутраным аздабленні прасочваюцца эклектычныя стылі і элементы стылю мадэрн. Атынкаваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Парк пейзажнага тыпу. У кампазіцыі дамінуе вадаём, у цэнтры якога знаходзіўся востраў (разбураны ў 1968). У дэндралагічным складзе больш за 34 пароды дрэў: бяроза, дуб, клён, каштан конскі, ірга каласістая, куст спірэі, рабіннік рабіналісты і інш. Захаваліся сядзібны дом і рэшткі парку. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэсітублікі Беларусь.
ДАШКбЎ Яўген Іванавіч (н. 15.2. 1941, г. Екацярынбург, Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1976). 3 1961 працаваў у тэатрах Казані, Свярдлоўска, Бранска. У 1967—89 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго мастацтва адметнае спалучэннем мяккага лірызму з
адчуваннем драматызму чалавечага лёсу. Сярод лепшых роляў: Салавей («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Павел («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка), Башлыкоў («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), князь Уладзімір («Гора і слава» А.Петрашкевіча), Васіль («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Тамаш («Экзамен на восень» І.Шамякіна), Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Восіп («П’еса без назвы» А.Чэхава), Касіа («Атэла» У.Шэкспіра), Дон Хуан («Каханне не жарты» П.Кальдэрона) і інш. Т.Д.Арлова. ДАШКОЎСКАЯ Вольга Іванаўна (н. 19.10.1923, в. Коўрын Бабруйскага рна), беларуская дзяячка аматарскага мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыла Слуцкае пед. вучылішча (1950). У 1961—80 прапавала ў Варатынскім сельскім Савеце Бабруйскага рна. 3 1950 кіраўнік нар. хору ў в. Варатынь Бабруйскага рна. Аўгар апрацовак шэрагу бел. нар. песень («Аўжо вечар», «Бацька едзе па лучыну», «Закончым работу ў суботу», «Зялёная вішня», «Кавалёк», «Калгасныя прыпеўкі», «Ой, там, на таргу», «Чупурушачка», «Як пасеяў Сцяпан грэчку» і інш. Зрабіла шэраг запісаў бел. песеннага фальклору на Бабруйшчыне («Шчыпала, ламала чырвону лазу», «Я мілога любіла» і інш.).
ДАШЎК Віктар Нічыпаравіч (н. 16.9. 1938, в. Валокі Хойніцкага рна), беларускі рэжысёр, аператар, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Нар. артыст Беларусі (1989). Скончыў БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). 3 1960 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1993 арганізаваў студыю «Спадар Д». Сярод работ: фільмы дакум. «Лясная казка» (1963), «Курган» (1969), «А зязюля кукавала...» (1972), цыклы «Я з вогненнай вёскі» (1975), «У вайны не жаночы твар» (1980), «Віцебская справа» (1988—92), «Чурбанаў і ін
шыя» (1989), «Дэкамерон пабеларуску» (1996—2012); маст. «Удвух на востраве слёз» (1986), «Салодкая атрута кахання» (1995) і інш. Прэмія
Ленінскага камсамола Беларусі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
ДАШЧЬІНСКІ Юзаф (28.1.1781, Вільня — 1844), беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. 3 1813 выкладаў музыку ў Віленскім унце. У 1814 па запрашэнні вядомага скрыпачааматара Л.М.Ракіцкага пераехаў на жыхарства ў яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімф. аркестр. Пад яго кіраўніцтвам у Гарадзішчы і ў Мінску былі пастаўлены оперы «Аксур, цар Армуза» А.Сальеры і «Белая дама» Ф.Буальдзьё, прагучалі сімфоніі І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена. Аўтар каля 100 муз. твораў, у т.л. канцэртаў і квартэта amoll для фп., струннага секстэта, музыкі да камедыі «Сядзіба пры дарозе» Л.Дмушэўскага, паланэзаў.
ДВАНАЦЦАЦІРАДКОЎЕ, страфа з дванаццаці радкоў. Выкарыстоўваецца рэдка, у асн. у маштабных тэкстах. Д. з адметнай рыфмоўкай АбАбВгВгДееД напісана паэма «Рыбакова хата» Я.Коласа. Яскравым узорам Д., што рыфмуецца аабвбвггдеде, могуць служыць строфы паэмы «Журавінавы цвет» М.Танка:
Начамі месячнымі аж да дня Бялела ў прымаразках цішыня. Прыслухаешся: рана, ледзь чуваць
Шуміць вада на грэблі пад мастом, Ды сонна шэпча ссохлая трава
374
ДВАРЭЦ
Над верхаводкай з шэрым лазняком.
Як толькі на альховыя сукі
Навесіць дзень зару, цецерукі Падымуць спрэчку п'яную і шум. Часамі вецер з плёсаў прынясе, Дзе мох, як перавернуты кажух, Плач кнігавак, крыкжуравоў, гусей...
Часта Д. ўтвараецца злучанымі строфамі меншага аб’ёму. Так, з 3 чатырохрадкоўяў па схеме АБАБВГВГДЕДЕ складаюцца Д. ў паэме «Крычаўская спакуса» і ў вершы «Думкі на будаўніцтве» У.Дубоўкі, 6 двухрадкоўяў па схеме ААББВВГГДДЕЕ ўтвараюць Д. ў вершы «Красуйце вечна, кіпарысы» Я.Пушчы. Ю.В.Пацюпа.
ДВАРЧАНІН Ігнат Сымонавіч (8.6. 1895, в. Погіры Дзятлаўскага рна — 8.12.1937), беларускі літаратуразнавец, паэт, публіцыст, грамадскі дзе
яч. Скончыў Пражскі ўнт (1925). У 1912—15 настаўнічаў. У 1918 сакратар культ.асветніцкага аддзела Бел. нац. камісарыята ў Маскве, супрацоўнічаў у газ. «Дзянніца». У 1919— 20 вёў культ.асветніцкую работу ў Дзятлаўскім павеце, за што быў зняволены ўладамі Польшчы ў беластоцкі канцлагер. У 1921 арганізаваў у Даўгаўпілсе бел. настаўніцкія курсы, дзе чытаў лекцыі па бел. мове і лры, стварыў бел. тэатр. калектыў і хор. 3 1926 у Вільні. Выкладаў бел. лру Ў бел. гімназіі. Выконваў даручэнні Ц нтр. сакратарыята Бел. сялянскаработніцкай грамады. Уваходзіў у Гал. ўправу Тва бел. школы (1926—30). У 1928 выбраны паслом (дэпутатам) у польск. сейм. Адзін з
арганізатараў, намеснік старшыні рэв.дэмакр. 1 нац.вызваленчай аргцыі «Змаганне» (1928—30). За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны. 3 1932 пранаваў у АН БССР. Для паэт. і ііубліцыст. твораў Д. характэрны балючы драматызм, развага пра нягоды і страты свайго народа, рамантычная вера ў светлы дзень. Склаў і выдаў у Вільні «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)», (1927), якая адыграла вял. ролю ў школьным навучанні. Пераклаў на бел. мову пад псеўд. І.Гудок паэму А.Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926). У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв.'. Вершы // Ростані волі. Мінск, 1990; Бел. пер. — Францішак Багушэвіч як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мінск, 1991. А.М.Пяткевіч.
ДВАРЫІПЧАНСКАЯ СЯДЗІБА. помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Дворышча Лідскага рна. Закладзена ў 18 ст. манахаміезуітамі. Належала Ільінічам, Пратасевічам, Ромерам, Шукевічам, Незабытоўскім, Ксаверыям, Вольскім 1 інш. Уключала драўляны жылы дом, дамы эканома і млынара, вадзяны млын, спіртавы завод, капліцу, гасп. пабудовы. У сярэдзіне 19 ст. на месцы драўлянага дома пабудаваны палац (53,5 х 13 м). Уяўляў сабой асіметрычны ў плане будынак ступеньчатай кампазіцыі,