Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДАРАФЁЕВА Ірына Аркадзьеўна (н. 6.7.1977, г. Магілёў), беларуская эстрадная спявачка. Засл. артыстка Беларусі (2007). 3 2005 у Бел. унце
І.А.Дарафеева.
культуры і мастацтваў (з 2012 заг. кафедры). 3 1989 салістка вак.інструм. ансамбля «Вясёлка». 3 1995 супрацоўнічала з ансамблем «Верасы». У 1997—99 у Дзярж. аркестры сімф. і эстр. музыкі Беларусі. У 2000 стварыла «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай». У рэпертуары песні бел., укр., румынскіх аўтараў, каверверсіі твораў М.Радовіч, У.Высоцкага, А.Панамарова. Лаўрэат многіх міжнар. фестываляў. Пра Д. створаны дакум. фільмы «Імгненне» (2000, рэж. А.Суханава), «Дарогі Ірыны Дарафеевай» (2003, рэж. І.Тамашэўская).
В. Р. ГудзейКаштальян.
ДАРАФЁЕЎ Гаўрыла, ліцейшчык 17 ст. з Полацка. У 1646 адліў для
Петрапаўлаўскай і Барысаглебскай цэркваў (абедзве ў г. Пскоў, Расія) званы, аздобленыя арнаментам і сцэнамі з Евангелля.
ДАРАХІ, археалагічныя помнікі — стаянкі, селішчы і курганныя могільнікі каля в. Дарахі Гарадоцкага рна.
С т а я н к і (4) паўночнабел. культуры размешчаны на ПнУ ад вёскі, на беразе воз. Сенніца. Абследавалі ў 1989 П.М.Драчоў, В.І.Ждановіч, Ю.К.Кульпановіч, В.М.Лоскутаў, С.М.Сіманюкоў. Знойдзены фрагменты ляпных пасудзін, арнаментаваных ямкавымі ўцісканнямі, насечкамі, грабеньчатым штампам, косці жывёл.
С е л і ш ч a 1 за 0,5 км на ПнЗ ад вёскі, на ўзвышшы правага берага воз. Сенніца. Мясц. назва Лысая Гара. У 1958 адкрыў краязнавец І.А.Вашчыла, у 1972—73 Г.В.Штыхаў даследаваў 104 м2. Культ. пласт 0,3— 0,6 м. Выяўлена некалькі ям ад слупоў. Знойдзены фрагменты ляпнога гладкасценнага посуду 3й чвэрці 1га тыс. банцараўскай культуры і кругавых пасудзін стараж.рус. часу.
Селішча2 за 1,2 км на ПнЗ ад вёскі, на беразе воз. Сенніца, на ўзвышшы сярод балота. Пл. 2 га. У 1978 Г.В.Штыхаў даследаваў 40 м2. Знойдзена 456 абломкаў ляпной керамікі 2й і 3йчвэрцяў 1гатыс., глінянае прасліца, 2 жалезныя шылы, фрагмент сярпа, жалезныя шлакі. На балоце каля селішча знойдзены жорнавы камень дыям. 38 см з паглыбленнем.
С е л і ш ч a 3 за 1,5 км на ПнЗ ад вёскі, на беразе воз. Сенніца. Мясц. назва Чорная Зямля. Пл. больш. за I га. У 1972 абследаваў Г.В.Штыхаў. Культ. пласт 0,8 м. У шурфе знойдзены 60 абломкаў гаршкоў 11 — 13 ст., на раллі — фрагменты ляпной керамікі.
Могільнік1 банцараўскай культуры 3й чвэрці 1га тыс., за паўд. ваколіцай вёскі. 12 падоўжаных памерамі 5 х 8 х 1 м і паўсферычных курганоў дыям. 7—11 м і
выш. 0,5—1 м. Адзін курган доўгі памерамі 22 х Ю х 1,2 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаўдаследаваў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне, ад 1 да 7 пахаванняў у ямках у верхняй частцы курганоў. Рэшткі крэмацыі былі змешчаны ў ляпныя урны, некаторыя з іх накрыты перавернутым гаршком. На розных узроўнях насыпаў прасочваюцца попельнавугальныя праслойкі з перапаленымі косткамі жывёл. У 3 насыпах пахаванняў не выяўлена. Пахавальны інвентар — жалезныя спражка, цуглі.
Могільнік2 крывічоў 8—9 ст. за 2 км на У ад вёскі, на беразе воз. Сенніца, ва ўрочышчы Яўграфаў Хутар. 17 насыпаў памерамі 7—9 х 6—7 м, выш. 1,5—2,2 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў 3 курганы. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі знаходзіліся на гарызонце ў ямах, накрытых перавернутым гаршком. Сярод перапаленых касцей знойдзены бронзавыя спіралькі, фрагменты скроневага кольца, 15 аплаўленых бляшак.
М о г і л ь н і к 3 за 0,3 км на Пд ад могільніка1. 5 курганоў: 4 круглыя дыям 7—10 м, выш. да 0,8— 1,4 м, 1 — падоўжаны памерамі 13,5 х 8 х 1,25 м. Могільнік поўнасцю даследаваны Г.В.Штыхавым у 1970я гг. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Пахавальны інвентар адсутнй іў. У 2 курганах пахаванняў не выяўлена.
Могільнік4 банцараўскай культуры 3й чвэрці 1га тыс. за 0,5 км на Пд ад вёскі. 15 насыпаўдыям. 6—10 м, выш. 0,5—1,7 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў 5 курганоў: 4 — круглыя і 1 падоўжаны памерам 14,2 х 8 х 1 м. Пахавальны абрад — трупаспаленне, пахаванні урнавыя і бязурнавыя ў ямах, на падсыпцы альбо на гарызонце. У падоўжаным кургане выяўлены 2 урнавыя і 6 бязурнавых пахаванняў. Знойдзены жалезныя шпора і спражка.
Могільнік5 крывічоў 2й пал. 10—11 ст. за 2,5 км на У ад вёс
363
ДАРАШКЕВІЧ
кі, ва ўрочышчы Яўграфаў Хутар, каля паселішча3. 63 насыпы дыям. 6—8 м, выш. 0,5—1 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў 10 курганоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне (больш раннія) і трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3, на месцы рытуальнага вогнішча. У некаторых выпадках у больш раннія насыпы з трупаспаленнем зроблены ўпускныя пахаванні з трупапалажэннем. Пахавальны інвентар — лірападобная і прамавугольная спражкі, шкляныя пацеркі, жалезныя крэсіва, цуглі, касцяныя грэбень з футаралам, падковападобная фібула, ляпны і кругавы посуд. Курганы насыпаны на месцы селішча 3й чвэрці 1 тыс.
Могільнік6 банцараўскай культуры 3й чвэрці 1га тыс. за 2 км на ПдУ ад вёскі, каля дарогі на в. Кайкі. 7 насыпаўдыям. 5,5— 8 м, выш. 0,9—1,2 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў 4 курганы. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Пахаванні — урнавыя і бязурнавыя ў ямах, ад 1 да 4, былі размешчаны ў верхняй частцы насыпу.
Могільнік7за 1,5кмад вёскі ва ўрочышчы Зуевы Ляды. 4 курганы дыям. 7—8 м, выш. 1 м. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў 1 насып. Пахавальны абрад — трупаспаленне паза курганом. Пахаванне ў цэнтры насыпу ў ямцы памерамі 0,2 х 0,5 м,
Ф.Дарашэвіч. У Белавежскай пушчы. Зубры. I960.
глыб. 0,3 м, пад дзірваном. Пахавальны інвентар адсутнічаў.
Могільнік8 за 0,7 км на У ад вёскі. 4 курганы. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў падоўжаны курган памерамі 9 х 6,3 х 0,8 м. Пахаванне не знойдзена.
М о г і л ь н і к 9 за 1 км на Пд ад вёскі ўздоўж дарогі ва ўрочышчы Зуевы Ляды. У 1970я гг. Г.В.Штыхаў даследаваў круглы курган дыям. 7,8 м, выш. 1,3 м, з раўком вакол яго. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Рэшткі крэмацыі знойдзены на глыб. 0,7 м у яме 0,7 х 0,5 м. У цэнтры кургана выяўлена іншая яма з попелам і вуголлем.
Могільнік10 за 1,2 км на Пд ад вёскі, побач з могільнікам9. 3 курганы дыям. 8—9 м, выш. да 1 м.
М о г і л ь н і к 11 за 1 км на ПдУ ад вёскі, каля дарогі на в. Рудня. 3 курганы дыям. 7—8 м, выш. 1—2 м.
Літ:. Ш т ы х а ў Г.В. Крывічы. Мінск, 1992. Г.В.Штыхаў. ДАРАШКЁВІЧ Віктар Іванавіч (9.6. 1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага рна — 12.10.2003), беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд. філал. навук (1977). Скончыў БДУ (1971). У 197478, 1982—90 у Інце лры АН Беларусі, у 1978—82 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці
пры Прэзідыуме АН Беларусі. Даследаваў гісторыю стараж.бел. лры, лацінамоўную лру Беларусі і Літвы 15—18 ст. Аўтар манаграфіі «Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы: першая палавіна 16 ст.» (1979). Падрыхтаваў да друку паэму «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1980). Укладальнік зб. дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988) і ayTap навук. каментарыя да яго.
ДАРАШКЁВІЧ Іван Канстанцінавіч (1890, в. Меляшкі Беластоцкага ваяв., Польшча — 24.2.1943), беларускі паэт. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1909). Настаўнічаў на Гродзеншчыне і каля Паневяжыса (Літва). 3 1909 пад псеўд. Янук Д. і Каршун друкаваў у газ. «Наша ніва» вершы і допісы. Яго творчасць развівалася ў рэчышчы бел. рэв.дэмакр. паэзіі, прасякнута суперажываннем чалавечаму ropy, болем за лёс абяздоленых, патрыятычнымі матывамі («Доля», «Стогн», «Псалм СХХХУЬ>). Інтымнай лірыцы паэта ўласцівы рамантычны парыў, глыбіня пачуццяў («Як засвецяць у небе зоры»), часам элегічнасць («Шкада разбітых мар»).
А.С.Ліс.
ДАРАШЭВІЦКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Дарашэвічы Петрыкаўскага рна. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. на левым беразе р. Прыпяць. Кампазіцыйным цэнтрам быў сядзібны дом з эліпсападобным партэрам перад дваровым фасадам (разбураны ў Вял. Айч. вайну). Парк пейзажнага тыпу (пл. каля 8 га). Пераважалі мясц. пароды дрэў, а таксама ўнікальныя для Беларусі экзэмпляры платана клёністага, піхты сібірскай і бальзамічнай. Захаваліся хвоя веймутава, елка чырвоная, дуб чырвоны, конскі каштан звычайны і інш.
ДАРАШЭВІЧ Фёдар Іванавіч (28.8. 1905, г. Камянец — 23.12.1986), беларускі мастак. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1938). У 1960—66
364
ДАРОЖНЫ
выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго творчасці ўласцівы выразнасць вобразаў, яснасць кампазіцыйных рашэнняў. Сярод твораў: «Пойма ракі Бярэзіны» (1953), «Пасля працы» (1954), «Гарманіст ідзе» (1955), «У Белавежскай пушчы. Зубры» (1960), «Трывога» (1961), «1941 год» (1967), «Над Прыпяццю» (1973), «Возера Мураці» (1975), партрэты і інш.
ДАРАШЭВІЧ Энгельс Канстанцінавіч (н. 26.10.1931, Мінск), беларускі філосаф, культуролаг. Др філас. навук (1984), праф. (1992). Скончыў
Э. К.Дарашэвіч.
БДУ (1953). 3 1958 у Інце філасофіі і права, з 1990 у Інце сацыялогіі НАН Беларусі. 3 2000 у Бел. дзярж. унце культуры і мастацтваў. Навук. работы па гісторыі эстэтычнай думкі, філасофіі і педагогіцы Беларусі, праблемах культуралогіі, этнічнай самасвядомасці, міжнац. адносін. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Аннол Довгнрд — мыслнтель эпохн Просвешення. Мннск, 1967; Фнлософня эпохн Просвешення в Белоруссгш. Мннск, 1971; Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн М., 1972 (разам з У.М.Конанам); Культурная спадчына: культуралагічнасац. даследаванне. Мінск, 2001 (у суаўт.); Снмволы в контексте культуры. Вып. 1—3. Мінск, 2001 — 2002 (у суаўт.); Фнлософская н соцнальная мысль Беларусн эпохн Просвешенмя. Гродно, 2010.
ДАРБІСТЫ,евангельскія хрысціяне дарбісты, п л і муцкія браты, рэлігійная гру
па пратэстанцкай накіраванасці. Створана ў 1820—30я гг. ў г. Плімут (Вялікабрытанія) прапаведнікам Д.Н.Дарбі (назва ад яго імя) як абшчына, апазіцыйная афіц. англіканскай царкве. Веравучэннем блізкія да баптыстаў і евангельскіх хрысціян. Вялі прапаганду сярод хрысціян і іудзеяў. Д. адмаўляюць духавенства як асобную прафес. групу і надаюць вял. значэнне асабістаму тлумачэнню Бібліі. Найб. распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі і яе б. калоніях і дамініёнах, Зах. Еўропе. У пач. 20 ст. з’явіліся ў Беларусі (Мінск). У 1920— 30я гг. ў Зах. Беларусі склаліся цэнтры Д. у Брэсце, Кобрыне, Пінску, якія праводзілі місіянерскую работу сярод мясц. сялян, а таксама яўрэяў. Пасля Вял. Айч. вайны дзейнасць Д. у Беларусі заняпала.