Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДАМАНАВІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне, на канале Ненач. За 29 км на Пн ад г. Калінкавічы, 7 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, 151 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Калінкавічы—Бабруйск. Цэнтр Даманавіцкага с/с. 291 гаспадарка, 725 ж. (2011).
Вядомы з пач. 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1552 сяло, 35 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1811 — 26 двароў, 135 ж. 3 1861 цэнтр воласці. У 1897 — 92 двары, 679 ж., царк.прыходская школа, нар. вучылішча, магазін, 2 крамы. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёс ка, цэнтр сельсавета Калінкавіцкага, з 27.9.1930 Мазырскага, з 12.2.1935 Даманавіцкага раёнаў. 3 15.7.1935 да 27.9.1938 мястэчка. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канцажн. 1941 да 12.1.1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У лясах каля вёскі базіраваліся Даманавіцкія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, 101я Даманавіцкая партыз. брыгада. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 321 ж. 3 20.1.1960 у Калінкавіцкім рне. У 1997 — 301 гаспадарка, 808 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ, фізкультурнаспарт. комплекс. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
351
ДАМАНАВІЧЫ
ДАМАНАВІЧЫ, вёска ў Салігорскім рне. За 51 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 184 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Салігорскам. Цэнтр Даманавіцкага с/с. 109гаспадарак, 252 ж. (2011).
Вядомы з 17 ст. як сяло ў Навагрудскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1677 — 29 дымоў, уладанне кн. Д.Радзівіла. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1909 вёска, 102 двары, 777 ж. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Старобінскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 21.6.1935 зноў у Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Любанскім, з 6.1.1965 у Салігорскім раёнах. У 1969 — 134 гаспадаркі, 509 ж. У 1997 — 142 гаспадаркі, 369 ж.
У 2011 клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДАМАНАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СПАДЧЫНА». Створана ў 1988 у в. Даманава Івацэвіцкага рна пры сельскім
Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Курленя (з 1988), Т.А.Піскун (з 1992), Т.У.Сіманчук (з 1993), А.А.Каліноўская (з 2001). У складзе аб’яднання 23 чал. ва ўзросце ад 18 да 76 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і развіццё бел. нар. культуры. Працуюць4 секцыі: аматараў песні «3 песняй па жыцці», нар. творчасці «Вечарніцы», дэкар. прыкладнога мастацтва «Свой кут упрыгожу сваімі рукамі», кветкаводаагародніка «Вяночак». Праводзяцца канцэрты, майстаркласы, выстаўкі, пасяджэнні на розныя тэмы. Калектыў — удзельнік фестывалюкірмашу «Дажынкі»: рэсп. (г. Кобрын, 2009) і абл. (г. Іванава, 2003; г. Драгічын, 2004; г. Івацэвічы, 2006; г. Жабінка, 2007), абл. фестывалю мастацтваў «Беларусь — мая песня» (г. Івацэвічы, 2005) і інш.
А.А. Каліноўская.
ДАМАНЁЎСКІ (Даманоўскі) Фабіян, беларускі мысліцельгуманіст і паэт 2й пал. 16 ст. Ідэолаг нонадарантызму (рэліг.філас. рух у Беларусі ў 2й пал. 16 ст.). Крытыкаваў Біблію, лічыў Хрыста не Богам, a простым чалавекам, адмаўляў неўміручасць душы. У 1589 з С.Будным вёў дыспут з езуітамі ў Полацку, даказваў, што душа чалавека пасля смерці гіне разам з яго целам. Аўтар верша на
У.Дамарад. Дарога да мора. 1983.
польск. мове «Эпіграма на герб Лясот», надрукаванага ў кн. С.Буднага «Пра свецкую ўладу» (1583). У творы выказаў думку, што ўсякая ўлада павінна кіравацца і кантралявацца розумам.
ДАМАНЁЎСКІ (Даманоўскі) Язэп (2я пал. 16 ст. — 1я пал. 17 ст.), беларускі мысліцельгуманіст, паэт эпохі позняга Адраджэння і барока. Сын Ф.Даманеўскага. 3 пазіцый сацыніянства ў 1594 у Навагрудку ўдзельнічаў у дыспуце з філосафамсхаластам М.Сміглецкім. Адмаўляў перадіснаванне Хрыста. У канцы 1590х гг. схіляўся да атэізму, за што быў выключаны з сацыніянскай абшчыны (1600). У 1620—23 у Любчы на польск. і лац. мовах вышлі яго маральнапавучальныя вершаваныя творы «Жыццё сельскае і гарадское», «Перасцярога 1 заахвочванне тым, хто многа гаворыць і думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні». У іх адлюстраваны філас.этычныя погляды і творчы метад у духу эстэтыкі барока. Д. ідэалізаваў вясковае жыццё як увасабленне «натуральнага становішча» чалавека, гар. — разумеў як «супрацьнатуральнае». Каларытна апісваў жыццё бел. горада пач. 17 ст., выкарыстоўваў канкрэтнагіст. быт. дэталі, фальклор, нар. гумар.
ДАМАРАД Уладзімір Аляксандравіч (1.12.1919, г. Бабруйск — 2.2.2005), беларускі графік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). Працаваўпераважна ў акварэлі. Сярод твораў: «Карпаты», «Снег выпаў» (абодва 1960), «Замаразкі» (1965), «Пасля рыбалкі», «Цішыня» (абодва 1966), «Бабруйская прыстань» (1973), «Хлеб партызанам» (1974), серыя «Стары Бабруйск» (1968), «Дарога да мора» (1983), эстамп «Ішлі ў партызаны» (1970), лінагравюра «Свяшчэнныя магілы» (1967), малюнкі і інш. Сярод работ 1980—90х гг.: «Бярэзіна ў кра
352
ДАМАЧАЎСКАЯ
савіку», «Восень у Яловіцах», «Вялікая вада», «Раніца на Бярэзіне» і інш. У 2005 імя Д. прысвоена дзіцячай маст. школе ў г. Бабруйск.
ДАМАРАЦКІ Уладзімір Аляксандравіч (2.9.1946, г. Гомель — 25.3.2000), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1971)
і кампазіцыі (1979). Працаваў дырыжорам Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. 3 1984 выкладаў у дзіцячай муз. школе №9 г. Мінск. Музыцы Д. ўласцівы тэмбравая маляўнічасць, нестандартнасць драматургічных вырашэнняў. Найб. значныя творчыя дасягненні ў сімф. і канцэртным жанрах. Сярод твораў: кантаты «Мая Беларусь» на словы Я.Коласа (1982), «Каб ведалі» на словы М.Танка (1984); сімфоніі (1981, 1990); канцэрты — для трубы (1980, 1992), для валторны з аркестрам (1985), для аркестра (1987), «Палескія песні» для аркестра бел. нар. інструментаў (1988), канцэрціна для кларнета і фп. (1989); санаты для кларнета (1984) і «Мазаіка» для фп. (1986), «Партыта» для брасквінтэта (1988); інструм. п’есы; музыка да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Р.М.Аладава.
ДАМАЧАВА, гарадскі пасёлак у Брэсцкім рне, на р. Зах. Буг. За 52 км на Пд ад г. Брэст, 3 км ад чыг. ст. Дамачава на лініі Брэст—Уладава, каля аўтадарогі Брэст—Тамашоўка. Міждзярж. аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь. 1,2 тыс. ж. (2011).
Вядома з 18 ст. як мястэчка ў Брэсцкім павеце ВКЛ. У 1788 тут пабудаваны царква і капліца. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1860 цэнтр воласці, 1104 ж., уласнасць Вітгенштэйнаў. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1876 — 246 двароў, 1789 ж., 13 вуліц, царква, малітоўны дом, лячэбніца. У канцы 19 ст. адкрыта чыг. станцыя на лініі Брэст—Холм. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 rap. пасёлак, цэнтр раёна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 да 23.7.1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне каля 20 тыс. чал. У канцы 1941 акупанты стварылі ў Д. гета і знішчылі больш за 2,7 тыс. яго вязняў. 23.9.1942 каля в. Ляплёўка (цяпер Брэсцкі рн) фа
Даліачаўская царква Святога Лукі.
шысты расстралялі 54 дзіцяці з Дамачаўскага дзіцячага дома. У канцы ліст. 1943 партызаны разграмілі ў Д. гітлераўскі гарнізон. Вызвалена вайскамі 70й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. 3 17.12.1956 у Брэсцкім рне. У 1970 524 ж. У 1999 1,4тыс.ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, домінтэрнат, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 9 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква Святога Лукі (1905).
ДАМАЧАЎСКАЯ ЦАРКВА СВЯТОГА ЛУКІ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Дамачава Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1905 з дрэва на месцы старога храма. Складаецца з асн. квадратнага ў плане аб’ёму, завершанага вял.
353
ДАМАЧАЎСКІ
Дамачаўскі строй. Касцюм дзяўчыны. Пач. 20 cm.
8гранным светлавым барабанам, 5граннай апсіды, шырокага прамавугольнага ў плане бабінца. Над ім узвышаецца высокая 3ярусная шатровая званіца, верхнія грані якой дэкарыраваны балюстрадай і паўкалонамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Гал. ўваход вылучаны высокім шчыпцом на 6 тонкіх слупах. У інтэр’еры абразы 18 ст. Захаваўся 12пудовы звон (набыты вернікамі ў 1891). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ДАМАЧАЎСКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага касцюма 19 — пач. 20 ст. Быў пашыраны на тэр. ўздоўж р. Зах. Буг у ваколіцах сучаснага г.п. Дамачава
Брэсцкага рна (а таксама ў Польшчы і паўн.зах. раёнах Валынскай вобл. Украіны). Вылучаецца своеасаблівым зах.еўрап. стылем, які праявіўся ў адметнасцях крою асобных частак адзення і агульным каларыстычным вырашэнні, у якім дамінавалі насычаныя цёмныя колеры. Жаночы касцюм складаўся з палатнянай кашулі (з прамымі палікамі, доўгімі рукавамі і вял. адкладным каўняром), спадніцы з паліхромным падоўжанапаласагым дэкорам, фартуха (папярочнапаласатага шарсцянога ці белага льнянога з геаметрычнай вышыўкай па нізе). Кашуля аздаблялася шырокімі палосамі геаметрычнага арнаменту (цёмначырвонага з дадаткам чорнага колеру), які размяшчаўся на аплеччах і па нізе рукавоў, па краях каўняра. Безрукаўка сіняга або чорнага колеру шчыльна аблягала фігуру Яна мела адразную шматпялёсткавую баску і аздаблялася рознакаляровай тасьмой, галуном, фігурнай машыннай строчкай, гузікамі. Галаўны ўбор замужніх жанчын — чырвоны каптур з вушкамі, які па краі падшывалі вузкай палоскай белай тканіны, сабранай у шчыльныя зборкі, а зверху ўпрыгожвалі пазументам, бісерам. Паверх каптура павязвалі згорнутую ў валік пярэстую хустку. Дзявочы галаўны ўбор («чылка») — абруч з кардону, абшыты каляровай тканінай, тасьмой, пазументам. Касцюм дапаўнялі шматрадковыя нізкі пацерак, стужкі з нагруднымі крыжамі, амулетамі. Мужчыны насілі белыя кашулі, штаны, безрукаўку цёмнага колеру, суконную куртку аздобленую каляровымі абшыўкамі з тканіны і шнуроў, капелюшы, боты.