• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДАЛЁКІЯ, вёска ў Браслаўскім рне. За 27 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 51 км ад чыг. ст. Паставы на лініі Варапаева— Лынтупы, 247 км ад Віцебска, аўта
    Далёкаўскі Станіславаўскі касцёл.
    дарогай звязана з Браславам. Цэнтр Далёкаўскага с/с. 151 гаспадарка, 394 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У 2й пал. 18 ст. цэнтр войтаўства. У 1779 — 7 гаспадарак. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губ. 3 1842 у Віленскай губ. У 1897 вёска ў Багінскай воласці, 26 двароў, 163 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Багінскай гміне Дзісенскага, затым Браслаўскага паветаў Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Відзаўскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 20.1.1960 у Браслаўскім рне Віцебскай вобл. У 1997 — 184 гаспадаркі, 460 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курган
    ны могільнік 8—11 ст. Помнік архітэктуры — Станіславаўскі касцёл (1930ягг.). В.М.Князева.
    ДАЛЖОНАК Арэст Васільевіч (н. 7.5.1935, в. Падомхі Докшыцкага рна), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, харавы дырыжор. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963). У 1963—2002 кіраўнік нар. хору цэнтр. Дома культуры ў в. Казловічы Слуцкага рна. Для творчасці Д. характэрны беражлівыя адносіны да нар. песні, імкненне захаваць яе ў блізкім да аўтэнтычнага выглядзе. Аўтар песень «Беларусі юбілейнай», «Наш край случанскі».
    ДАЛІДОВІЧ Генрых Вацлававіч (н. 1.6.1946, в. Янкавічы Стаўбцоўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Настаўнічаў. 3 1973 у час. «Полымя», з 1979 у час. «Маладосць» (з 1991 гал. рэдактар), у 2002— 09 нам. гал. рэдактара «Краязнаўчай газеты». Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), «Цяпло на першацвет» (1976), «Міланькі» (1980), «Станаўленне» (1985) «Жар кахання» (1996), кніг эсэ «БНР і БССР» (2002), «Сярод лесу, сярод поля» (2007), трылогіі «Гаспадаркамень» (1986), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (1989) і інш. Карціна жыцця сялянства і інтэлігенцыі з канца 1940х гг. паказана ў рамане «Заходнікі» (1992). Раманхроніка «Кліч роднага звона» (2000) закранае перыяд утварэння ВКЛ.
    Тв.: Маладыя гады: апавяданні, аповесць. Мінск, 1979; На новы парог: аповесці. Мінск, 1983; Аплявуха: апавяданні. Мінск, 1994.
    Літ.: Генрых Далідовіч: 50 год з дня нараджэння. Мінск, 1996.
    ДАЛЬВА, мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў б. в. Дальва Лагойскага рна, якіх загубілі (спалілі жывымі) ням.фаш. захопнікі 19.6.1944 у Вял. Айч. вайну. Узведзены ў 1973 (скульпт. У.Церабун, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974). Размешчаны на адкры
    349
    ДАЛЯГЛЯДЫ
    Мемарыяльны комплекс Дальва.
    тай паляне сярод лесу. Каля дарогі каменьвалун, на якім высечаны надпіс: «Да 19 чэрвеня 1944 года тут была вёска Дальва. За 10 дзён да вызвалення гітлераўцы жывымі спалілі яе жыхароў». Кампазіцыйны цэнтр комплексу — скульптура жанчыны з дзіцём на фоне 3 сімвалічных абгарэлых бэлек. Каля помніка бетонная сцяна з пералікам 44 прозвішчаў тых, хто загінуў. Побач у памяць аб ахвярах пасаджаны 44 бярозкі.
    «ДАЛЯГЛЯДЫ», штогадовы літаратурны зборнік. Выдаваўся штогод у 1975—92 у Мінску. У перакладах на бел. мову змяшчаў творы класікаў сусв. лры, пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін. 3 1982 друкаваў толькі пераклады твораў замежных пісьменнікаў. Беларускамоўныя пераклады твораў літаратуры народаў СССР публікаваліся ў зб. «Братэрства». Асн. рубрыкі — «Проза, паэзія, драматургія», «Спадчына», «Пісьменнік і кніга», «Голас наш чуцён далёка» (пра выданні твораў бел. лры і даследаванні яе ў блізкім і далёкім замежжы), «Хроніка перакладных выданняў». Перакладчыкі: А.Куляшоў, М.Танк, П.Панчанка, Э.Агняцвет, А.Асташонак, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Я.Брыль, Г.Бураў
    кін, В.Вітка, Ю.Гаўрук, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, А.Зарыцкі, В.Зуёнак, З.Колас, А.Кудравец, П.Макаль, А.Мальдзіс, М.Навіцкі, Б.Сачанка, Я.Семяжон, В.Сёмуха,Я.Сіпакоў, М.Стральцоў, І.Чарота, І.Чыгрынаў, Л.Яўменаў і інш. Л.А. Казыра.
    ДАМАВІК, Дамавы, Хатнік, Гаспадар, Падпечнік, персанаж беларускай міфалогіі, міфічны дух дома, які жыве ў хаце (пад печчу ці за печчу) або ў сенцах, каморы, клеці. Паводле павер’яў, у кожнай хаце, сям’і быў свой Д. Ён ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку, падтрымліваў агонь, назіраў за побытам, караў вінаватых у сварках, нядбайных. Людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя дні яго клікалі да стала, «частавалі», прасілі не чыніць шкоды, дарогу ад клеці высцілалі белым палатном. Дзеля ахвяры Д. перад пабудоваю дома па чатырох вуглах насыпалі жыта. Воблік і лад існавання Д. ў народзе малявалі паводле чалавечага падабенства ці зааморфных уяўленняў. Д. паўставаў у выглядзе старога дзеда з сівой барадой, у белай вопратцы або чорнай, пакрытай валасамі чалавекападобнай істоты. Часам гаварылі, што ён падобны на гаспадара хаты. Мог ус
    прымацца і ў выглядзе нейкай татэмнай жывёлы: змея, вужа, жабы, ката, сабакі. ГІаводле некаторых павер’яў, Д. можа вывесціся з яйка, знесенага пеўнем (апісана Я.Баршчэўскім у зб. «Шляхціц Завальня...»), якое трэба было 6 месяцаў насіць пад пахай з левага боку, пасля чаго вылуплялася змеяня — Д. Ад сваіх жонак — Дамавіх (Дамавух), Д. прыжываюць дзяцей. Дарослыя дамавіковы сыны сыходзяць на новыя пабудовы, а дочкі выходзяць замуж за іншых Д. або, застаўшыся ў дзеўках, заляцаюцца да хлопцаў, што жывуць у хаце. Д. вядуць сваё існаванне нябачна для людзей: ядуць, п’юць, смуткуюць, радуюцца, нараджаюцца і паміраюць. Вобраз гэтага міфічнага персанажа спалучае ў сабе і добрае, і ліхое. Ён увесь час просіць для сябе работу, мые хату, мэблю, песціць жывёлу, прасушвае збожжа, меле зерне па начах і разам з тым можа прынесці разлад у сям’ю, неўраджай, падзеж жывёлы. Верылі, што па начах Д. заезджвае коней і кароў, душыць і шчыпае сонных гаспадароў, калі яны правінаваціліся, раскідае хатняе начынне, б’е посуд. Яму блізка ўсё чалавечае. Ён, напр., любіць мыцца, парыцца ў лазні, дзе з гэтай нагоды
    Дамавік і Дамавуха. Малюнак В. Слаука. 2005.
    350
    ДАМАНАВІЧЫ
    пакідалі венік і вядро вады. Вуснапаэт. традыцыя захавала тэксты замоў, адрасаваных Д.: «Дамавы хазяін і дамавая хазяюшка, прашу вас, упрашываю, малю вас, умаліваю, што ў гэтым доме жывіце, і жывотных не абіжайце», або «Дамавік, дамавік, ідзі шукай лесавіка. Тут табе не бываць, і ўрэда не дзелаць ні схода, ні малода, ні пад поўна, ні маладзіком, ні вавек вяком». У вобразе Д. знайшлі адбітак стараж. вераванні, культ продкаў.
    Літ.: Беларуская міфалогія. Мінск, 2002; Чароўны свет. 2 выд. Мінск, 2010.
    У.А.Васілевіч.
    ДАМАВЎХА, персанаж беларускай міфалогіі, дух дома, жонка Дамавіка. Уяўлялася ў выглядзе нізкай, тоўстай, нібы дзяжа, кабеты сярэдніх гадоў. У хаце добрай гаспадыні яна падтрымлівала парадак і лад, спрыяла ёй у розных гасп. справах, глядзела і калыхала дзяцей, лячыла іх чароўнымі зёлкамі. 3 дапамогаю Д. дзеці хутка папраўляліся. Сама чысценькая і акуратненькая, Д. вельмі не любіла нядбайных і неахайных гаспадынь і падкідвала ў прыгатаваную імі страву свірэпку, пасля чаго ў тых сем’ях адбываліся сваркі і бойкі. Любімай стравай Д. лічылася вараная бульба з квасам ці малаком, па святах яна разгаўлялася салам. Ела Д. няшмат, але пільныя гаспадыні раніцай прыкмячалі, што ў чыгунку паменшала бульбы, а ў збанку — малака. Пачастункаў Д. не выстаўлялі, бо яна сама ўяўлялася гаспадыняю і магла браць усё, што хацела. Згадвалася на Маладзечаншчыне.
    Літ.: Зямная дарога ў вырай: беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
    ДАМАМЕРЫЧЫ, вёска ў Клімавіцкім рне, на р. Сасноўка. За 14 км на Пн ад горада і 12 км ад чыг. ст. Клімавічы на лініі Орша—Унеча (Расія), 110 км ад Магілёва, нааўтадарозе Магілёў—Масква. Цэнтр Дамамерыцкага с/с. 40 гаспадарак, 78 ж. (2011).
    Вядомы з 1604 як вёска ў Крычаўскай воласці Мсціслаўскага ва
    яв. ВКЛ. У 1747 — 40 двароў, карчма і млын. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1779 — 47 двароў, 301 ж., царква, млын, сукнавальня. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 73 двары, 515 ж., нар. вучылішча, бальніца, паштовая станцыя, піцейны і заезны дамы, магазін, кузня. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Клімавіцкага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 88 двароў, 433 ж. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да 28.9.1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны Д. адноўлены. У 1997 — 88 гаспадарак, 151 ж.
    У 2011 магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДАМАНАВА, вёска ў Івацэвіцкім рне, на р. Грыўда. За 19 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, чыг. станцыя на лініі Брэст—Баранавічы, 151 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Івацэвічамі. Цэнтр Даманаўскага с/с. 495 гаспадарак, 1100 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Слонімскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай губ. 3 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губернях. У 1871 тут адкрыта станцыя на чыг. Брэст—Масква. У 1886 вёска, 48 двароў, 504 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Быценскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Быценскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 даліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 14.10.1957 у Івацэвіцкім, з 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 зноў у Івацэвіцкім раёнах. У 1979 — 1450 ж. У 1997 — 541 гаспадарка, 1348 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Кацярынінская царква (пач. 21 ст.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму.