Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
лі ў абарончай архітэктуры 13—17 ст. (Брэст, Тураў, Гродна, Навагрудак, Полацк, Шклоў і інш.). Д. ўзводзіліся квадратнымі, прамавугольнымі, круглымі, шматвугольнымі ў плане. Размяшчаліся ўнутры замка, каля ўезда ці ў цэнтры двара. Захавалася вежаД. 13 ст. ў г. Камянец (Камянецкая вежа). С.А.Сергачоў.
Данжон.
А.Ю.Данілава.
Скончыла Кіеўскі інжынернабуд. інт (1951). У 1951—88 працавала ў інце «Віцебскграмадзянпраект». Асн. работы (усе ў аўтарскім калектыве): у Віцебску — электратэхнікум сувязі, гасцініца «Дзвіна», жылыя дамы па вуліцах Кірава і Леніна, дэтальная планіроўка праспекта Фрунзэ (1950—60е гг.), добраўпарадкаванне пл. Перамогі (1973—74), пл. 1000годдзя Віцебска (1975), забудова мікрараёнаў Поўдзень 3, 4 (1975) і 6 (1980), Юбілейны (1976), па вул. П.Броўкі (1986—87) і інш. Адзін з аўтараў генпланаў Полацка і Наваполацка (1964), Віцебска (1966), Оршы (1968). У 2007 у Віцебску ўстаноўлена мемар. дошка аўтарскаму калектыву архітэктараў ансамбля вул. Кірава.
ДАНІЛАВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Данілавічы Веткаўскага рна. Пабудаванаў2йпал. 19 ст. з дрэва. Уключае квадратны ў плане асн. аб’ём, 5гранную апсіду з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, 2ярусную званіцу (васьмярык на чацверыку), бабінец. Над дахам 8гранны шатровы барабан з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход аформлены 2слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём.
357
ДАНІЛАВІЧЫ
Данілавіцкая Мікалаеўская царква.
У інтэр’еры захаваліся абразы 19 ст.: «Дабравешчанне», «Каранацыя Марыі», «Маці Божая Траяручніца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай», «Цуд Георгія аб змеі». Царква дзейнічае.
ДАНІЛАВІЧЫ, всска ў Веткаўскім рне. За 17 км на ПнЗ ад г. Ветка, 13 км ад чыг. ст. Касцюкоўка на лініі Жлобін—Гомель, 20 км ад Гомеля. Цэнтр Данілавіцкага с/с. 146 гаспадарак, 296 ж. (2011).
Вядомы з 14 ст. як вёска ў Чарнігаўскім княстве. У 1483 сяло ў ВКЛ, уласнасць кн. Мажайскага. У 1492 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1777 да 1843 у Беліцкім павеце. У 1796— 1802 у Бел. губ. У 1897 сяло ў Пакалюбіцкай воласці, 123 двары, 616 ж., царква, нар. вучылішча, крама, карчма. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Гомельскага рна, да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 10.2.1931 у Веткаўскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 22.11.1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 659 ж. У 1997 — 152 гаспадаркі, 367 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2я пал. 19 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 14.5.1955, г. Віцебск), беларускі сацыёлаг. Чл.кар. НАН Беларусі(1996). Др сацыялагічных навук (1994),
А. М.Данілаў.
праф. (1997). Скончыў Віцебскі ветэрынарны інт (1980). 3 1978 на камсамольскай рабоце. 3 1991 у CM Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1991 выкладае ў БДУ (з 2005 заг. кафедры). 3 1997 гал. рэд. час. «Сацыялогія». Даследуе асн. кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі.
Тв.: Переходное обшество: проблемы снстемной трансформашін. 2 нзд. Мннск, 1998; Власть н обіцество: понск новой гармоннн. Мннск, 1998; Молодежь крнзнсных лет: нллюзнн в новые надежды. Мннск, 1999; Соцнологая властн: теорня н практмка глобалнзацнн. Мннск, 2001; Актуальные проблемы белорусского обшества: соцнол. аспект. Мннск, 2006 (у суаўт.).
ДАНІЛАЎ Павел Аўрамавіч (13.11. 1897, в. Красноўка Крупскага рна — 11.2.1975), беларускі рэжысёр, драматург. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскі
інт сцэнічных мастацтваў (1926). У 1930—36 у Бел. першым дзярж. тэатры, адначасова працаваў у студыяхтэатра: у 1932—33 загадчык, з 1935 маст. кіраўнік, у 1936—38 выкладчык. 3 1936 маст. кіраўнік Барысаўскага, з 1938 Заслаўскага калгаснасаўгасных тэатраў, у 1939—41 — Пінскага абл. драм. тэатра. У 1947—63 гал. рэж. на Бел. радыё. Сярод пастановак: «Мядзведзь» А.Чэхава, «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Канец маскараду» Ю.Рудзько 1 У'.Стэльмаха, «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні, «Слава» В.Гусева і інш. Аўтар п’ес «Лясная хата» (паст. 1956), «Лявоніха» («Згублены сын», паст. 1960), «Дзівосы на калёсах» (1961), інсцэніровак для радыё. Паставіў радыёспектакль «Прымакі» Я.Купалы (1959).
ДАШЛОВІЧ Алена Мікалаеўна (10.5. 1906, г. Разань, Расія — 8.11.1957), беларуская і руская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Працавала ў тэатрах Расіі. 3 1934 у Бел. трэцім дзярж. тэатры, з 1937 у Мазырскім тэатры рабочай і калгаснай моладзі і створаным на яго базе ў 1938 Палескім абл. драм. тэатры. У 1943—45 ва Упраўленні па справах мастацтва Беларусі (у Маскве, потым у Мінску), у 1945—46 дырэктар Брэсцкага абл. драм. тэатра. 3 1946 актрыса Палескага, а затым створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (з 1954) абл. драм. тэатраў. Характарная актрыса. Яе творчасць вызначалася лагічнай завершанасцю характараў, строгасцю форм. Сярод лепшых роляў: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), пані Яндрыхоўская («Партызаны» К.Крапівы), старшыня калгаса Марына Сямёнаўна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Франя («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага), Гурмыжская («Лес» А.Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Васа і Малання («Васа Жалязнова» і «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага).
Г. Р. Герштэйн.
358
ДАНЦЫГ
ДАНІЛОВІЧ Ігнат Мікалаевіч (10.8.1 787, в. Грынявічы Падляшскага ваяв., Польшча— 12.7.1843), гісторык, правазнавец. Праф. (1822). Скончыў Віленскі ўнт (1812). 3 1814 выкладаў права ва ўнтах Вільні, Харкава, Кіева, Масквы. У 1830—35 працаваў у Пецярбургу ў камісіі М.М.Спяранскага па падрыхтоўцы законаў для зах. губерняў. Даследаваў летапісныя і заканадаўчыя помнікі Беларусі і Літвы. У 1822 выявіў у бцы Супрасльскага манастыра Беларускалітоўскі летапіс 1446. У даследаванні «Гістарычны агляд Літоўскага заканадаўства» (1837) ахарактарызаваў гісторыю развіцця права ў Беларусі, акрэсліў яго вытокі і сувязь са стараж.рус. і зах.еўрап. заканадаўствам. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статутаў ВКЛ, падрыхтаваў першае навук. выданне Статута ВКЛ 1529 (апублікаваны ў 1841). Для выдання «Скарбніца грамат» (т. 1—2, 1860— 62) апісаў і пераказаў змест каля 2500 сабраных ім пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы. Працы Д. сталі пачаткам навук. вывучэння бел.літоўскага летапісання.
ДАНІЛОВІЧ Мікалай Аляксандравіч (н. 21.10.1955, в. Бабіна Гродзенскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2004), праф. (2006). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1977). 3 1984 у Гродзенскім унце (з 2007 заг. кафедры). Даследуе лексікалогію, фразеалогію, дыялекталогію, лінгвадыдактыку, лінгв. краязнаўства. Аўтар манаграфій «Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1991), «Беларуская дыялектная фразеалогія і яе лексічная аснова» (2003). Распрацаваў тэорыю фразеалагічных часцін мовы, заснаваў новы навук. напрамак у нац. лінгвістыцы — фразеалогію бел. дыялектнай мовы.
Тв:. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы. Мінск, 1991; Беларуская дыялекталогія. Гродна, 1995; Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны. Гродна, 2000; Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны. Гродна, 2008. Д.В.Дзятко.
ДАНІЛЮК Васіль Данілавіч (1899— ?), народны казачнік з в. Плянты Кобрынскага рна. Імправізаваў у межах традыцыі, не парушаючы яе. Ад яго запісаны 3 розныя варыянты тэмы «Ванька і чэрці», якія ўспрымаюцца як 3 розныя казкі. Яго казка «Салдат па загадзе цара шые боты на цэлы полк» увайшла ў том на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966).
ДАНІЛЮК Святлана Піліпаўна (25.9.1939, Кіеў 8.8.2003), беларуская спявачка (меццасапрана). Нар. артыстка Беларусі (1971). Нар.
С. П.Данілюк.
артыстка СССР (1977). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1963). Працавала ў Пермскім тэатры оперы і балета (Расія). 3 1966 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1986—2003 Бел. філармоніі. Валодала моцным унікальным па тэмбры і дыяпазоне, гнуткім, рухомым голасам. Віртуозная тэхніка, майстэрства вакалізацыі, яскравы драм. талент Д. спрыялі тонкай інтэрпрэтацыі разнастайных паводле стылю твораў. Творчая індывідуальнасць найб. поўна выявілася ў партыях драм. плана: Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна, Эбалі («Аіда». «Трубадур», «Дон Карлас» Д.Вердзі), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Сантуца («Сельскі гонар» П.Масканьі). Сярод партый у нац. операх: Алеся (аднайм. опера
Я. Цікоцкага), Вераніка («Зорка Венера» Ю.Семянякі).
Літ.:Жу р аў л ё ў Дз.М.,С.Данілюк// Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978.
Т.А.Дубкова.
ДАНІСЁВІЧ Стафан (1836, Магілёўскі павет — 3.12.1913), беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, педагог і мецэнат. Скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію са ступенню магістра тэалогіі (1863). Быў ксяндзом у Оршы, Магілёве, Пецярбургу. У час службы ў Смаленску выконваў абавязкі КлімавіцкаМагілёўскага дэкана. 3 1903 узначальваў Магілёўскую архідыяцэзію. У 1908 пасвячоны ў біскупы. Першым пачаў карыстацца ў казаннях бел. мовай, уводзіў яе ў рэліг. жыццё беларусаўкатолікаў. Рэд. і выдавец першых беларускамоўных падручнікаў па рэлігіі, у т.л. «Элементара (буквара) для добрых дзетак каталікоў» (СПб., 1906), для якога напісаў прадмову. Быў цэнзарам кніг на бел. мове (лацінкай) «Кароткі катэхізм» (1907) і «Кароткая гісторыя святая» (1914).
ДАНСКІХ Сяргей Уладзіміравіч (н. 1.8.1971, г. Шчучын), беларускі краязнавец, культуролаг. Канд. культуралогіі (1999). Скончыў Гродзенскі ўнт (1994), з 1997 працуе ў ім (з 2010 дэкан). Навук. працы па культуралогіі, тэорыі і гісторыі культуры, краязнаўстве.