Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
М.М.Віннікава.
ДАМАШЭВІЧ Уладзімір Максімавіч (н. 17.2.1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага рна), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у выдвах «Народная асвета», «Беларусь», «Мастацкая літаратура», на Бел. радыё, у час. «Полымя».
У 197277 і 197888 у час. «Маладосць». Аўтар кніг прозы «Заклінаю ад кулі» (1960), «Абуджэнне» (1968), «У лабірынце вуліц» (1979), рама
на «Камень з гары» (1990), аповесцей «Порахам пахла зямля» (1975), «Першым заўсёды цяжка» (з У.Сазановічам, 1986), «Кожны чацвёрты» (1991), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972).
Літ.: Выбранае. Мінск, 1977; Выбраныятворы. Мінск, 1988.
ДАМБА (галандскае dam), гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе насыпу, будовай аналагічнае земляной плаціне. Вылучаюць Д: напорныя (выкарыстоўваюцца для аховы ад затаплення і падтаплення с.г. угоддзяў, населеных пунктаў, прам. аб’ектаў), безнапорныя (для рэгулявання рэчышчаў, прадухілення іх размываў, адкладання наносаў, паляпшэння ўмоў суднаходства і работы вадазліўных плацін, насосных станцый і інш.). У залежнасці ад размяшчэння адносна напрамку патоку падзяляюцца на падоўжныя і папярочныя. Будуюцца з мясц. матэрыялаў, гал. чынам каменнага накіда. У Беларусі вядомы з даўніх часоў. Д. робяцца пры пабудове вадасховішчаў і водных сістэм (Д. на ВілейскаМінскай воднай сістэме).
ДАМБАВЁЦКІ Аляксандр Станіслававіч (1840 — каля 1914), беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ўнт. 3 1872 губернатар Магілёўскай губ., з 1893 сенатар. Ініцыятар выдання і рэд. калект. працы «Спроба апісання Магілёў
354
ДАМЕЛЬ
скай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах» (кн. 1—3, 1882—84). У кнізе дадзена характарыстыка асн. заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны, змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэліг. песень. Апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гісторыкаэтнаграф. музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У.З.Завітневічу і М.В.Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, правядзенні археал. раскопак у Падняпроўі, выданню «Дзённіка курганных раскопак» М.В.Фурсава і С.Ю.Чалоўскага (1892).
ДАМБРОЎСКІ Антоній Самуэль (10.6.1774, г. Тураў Жыткавіцкага рна — 22.6.1838), беларускі жывапісец і тэатральны мастак. Вучыўся ў Ф. Смуглевіча. Творчую дзейнасць пачаўу 1780 Слоніме ў прыдворным тэатры гетмана М.К.Агінскага, потым працаваў у Варшаве. Аўтар фрэсак у варшаўскім палацы Т.Мастоўскага; працаваў таксама ў станковым жывапісе (партрэты, пейзажы і інш.).
ДАМЁЙКА Ігнат Іпалітавіч (31.7. 1802, б. маёнтак Мядзведка, Карэліцкі рн — 23.1.1889), геолаг, мінералог. Скончыў Віленскі ўнт (1822). У час вучобы пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1819 прыняты ў студэнцкае тва «Саюз сяброў», потым у тва філаматаў пад імем Жэгота (пад гэтым імем Д. ўвасоблены ў паэме А.Міцкевіча «Дзяды»). Восенню 1823 арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (цяпер Лідскі рн), потым у в. Жыбуртоўшчына (цяпер Дзятлаўскі рн). Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы і Беларусі, змагаўся ў атрадзе генерала Д.Хлапоўскага. У ліп. 1831 разам з інш. паўстанцамі перайшоў грані
цу з Прусіяй і склаў зброю. 3 1832 у Парыжы, дзе скончыў Горную школу (1837), у 1838 па кантракце выехаў у Чылі. 3 1838 праф. мінералогіі Горнай школы ў г. Какімба, з 1846 — Чылійскага ўнта (г. Сант’яга; у 1867— 83 рэктар). Упершыню арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі Берагавых Кардыльераў, ЧылійскаАргенцінскіх Андаў, пустыні Атакама і Араўканіі (аўтаномная правінцыя на Пд Чылі), заснаваў мінералогію ў Чылі, арганізаваў метэаралагічную службу краіны, стварыў этнаграф. музей. Падрыхтаваў праект арганізацыі школьнага навучання, увёў у краіне метрычную сістэму вымярэння, напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. У 1884 Д. наведаў радзіму, пабываў у Мядзведцы, Міры, Крошыне. Памёр у Сант’яга. У 1903 у Чылі выдадзены яго навук. працы ў 5 тамах, у 1962—63 у Польшчы — мемуары «Мае падарожжы».
Я.Дамель. Вызваленне Т.Касцюшкі з астрога.
1830я гг.
Імем даследчыка названы мінерал дамейкіт і выкапнёвы слімак, горад і пасёлак у Чылі, хрыбет у Андах (КардыльераД.), астэроід, унт і нац. бка ў Сант’яга. Чылійскі ўрад абвясціў Д. нац. героем рэспублікі. У яго гонар быў выбіты медаль і пастаўлены помнік у Сант’яга. У в. Крупава Лідскага рна адкрыты музей Д.
ДАМЕЛЬ Ян (1780, г. Елгава, Латвія — 30.8.1840), жывапісец, рысавальшчык. Скончыў Віленскі ўнт (1809), выкладаў у ім. 3 1822 жыў у Мінску. Яго творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму. Працаваў у станковым жывапісе пераважна ў гіст. жанры. Сярод работ: «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам» (абедзве 1820я гг.), «Вызваленне Т.Касцюшкі з астрога» (1830я гг.), «Пераправа французаў цераз Бярэзі
355
ДАМІНІКАНЦЫ
ну», «Разбітыя войскі Напалеона на плошчы ратушы ў Вільні», «Смерць Глінскага ў няволі», «Хрышчэнне славян», «Цар Аляксандр I падпісвае ў Вільні амністыю», пейзажы Мінска і наваколля і інш. У 1820—30я гг. звяртаўся да рэліг. тэматыкі: «Адрачэнне Святога Пятра», «Маленне аб чашы», «Святая Дзева з дзіцем», «Спакушэнне Хрыста» і інш. Лепшым партрэтам Д. ўласцівы тонкая псіхал. характарыстыка (вобразы кн. Д.Радзівіла, графа І.Храптовіча, К.Тышкевіча, праф. Я.Рустэма) і інш. Пакінуў значны след у маст. жыцці Беларусі і Літвы.
ДАМІНІКАНЦЫ, каталіцкі манаскі жабрацкі ордэн. Створаны ў пач. 13 ст., зацверджаны Папам Ганорыем III у 1216. Заснавальнік — іспанец Дамінік дэ Гусман. На чале ордэна спачатку стаяў абраны пажыццёва (пазней — на фіксаваны тэрмін) магістр. Кожныя 3 гады збіраўся капітул — вышэйшы калегіяльны орган іерархаў Д. Яму падпарадкоўваліся правінцыяльныя прыёры (кіравалі пэўнымі тэр.). Д. займаліся прапагандысцкамісіянерскай дзейнасцю. Сярод чл. ордэна — філосафы і тэолагі Альберт Вялікі, Фама Аквінскі, царк.паліт. дзеяч Д.Саванарола. У Беларусі кляштары Д. былі засн. ў Астраўцы (1474), Пінску (1542) і Гродне (1553). У 1596 створана Рус. правінцыя Св. Яцака (кляштары ў Заслаўі, Мінску, Ракаве, Стоўбцах, Клецку, Пінску, Мсціславе, Рэчыцы, Шклове і інш.), а ў 1647 — Літоўская правінцыя Анёла Ахоўніка (кляштары ў Ашмянах, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Нясвіжы, Слоніме, Полацку, Оршы і інш.). У 1813 аб’яднаны ў адну правінцыю (у 1818 налічвала 38 кляштараў). Адзіны жаночы кляштар Д. працаваў у Навагрудку. Д. заснавалі на тэр. Беларусі шэраг сярэдніх навуч. устаноў — гімназіі ў Забелах (1716; Верхнядзвінскі рн), Гродне (1797) і Навагрудку (1797), павятовыя вучылішчы ва Ушачах (1791), Нясвіжы (1809) і Рэчыцы (1809). У 1817 у іх навучалася 705 выхаванцаў
Н.Дамянікава. Букет. 2005.
(17,5 % ад агульнай колькасці ў Беларусі). У 1822 было заснавана яшчэ адно павятовае вучылішча ў Оршы. У 1830я гг. ўсе яны былі закрыты ці пераўтвораны ў дзярж. навуч. ўстановы. Сярод выхаванцаў Д. — пісьменнік А.ВярыгаДарэўскі, археолаг К.Тышкевіч, падарожнік А.Сузін, паэты А.Міцкевіч, Я.Чачот, У.Сыракомля, філосаф Ф.Бохвіц. Апошнія кляштары Д. у Беларусі ліквідаваны ў 1860я гг. А. Ф. Самусік.
ДАМЯНІКАВА Наталля Вітольдаўна (н. 11.12.1958, г. Магілёў), беларускі народны майстар саломапляцення. У 1986—2004 на Магілёўскай фабрыцы маст. вырабаў распрацоўвала ўзорыэталоны сувенірных вырабаў з саломы. Творчасць Д. адметная сучаснай інтэрпрэтацыяй традыцый маст. апрацоўкі саломы. Яе лялькі, букеты, дэкар. кампазіцыі вылучаюцца разнастайнасцю прыёмаў пляцення, адмысловасцю форм і дэкору. Удзельнік, прызёр, лаўрэат многіх выставак, фестываляў, конкурсаў, у т.л. нац. выстаўкі нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (2006).
Я. М. Сахута.
ДАНАЦІ Адольф Якаўлевіч (1897?— 1950), беларускі рэжысёр. У 1935—39
маст. кіраўнік Дзярж. рус. тэатра Беларусі, у 1947—48 — абл. драм. тэатра ў Магілёве. Для творчасці Д. характэрна вернасць традыцыям рэаліст. тэатра, імкненне да асэнсавання чалавечай сутнасці, карпатлівая работа з акцёрам над роляй. Сярод пастановак: «ЛюбоўЯравая» К.Транёва і «Браняпоезд 1469» У.іванава (1936), «Як гартавалася сталь» М.Астроўскага (1937), «Паненкасялянка» і «Каменны госць» А.Пушкіна (абедзве 1938), «Даўнымдаўно» А.Гладкова, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (абедзве 1947), «Каварства 1 каханне» Ф. Шылера (1949) і інш.
ДАНЁЗІ (Donesi) Алесандра, італьянскі спявак («сапраніст») і капельмайстар 18 ст. У 1776 і 1784—85 разам з суайчыннікам А.Калаўзэкам працаваў у прыдворным тэатры К.С.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы. У 1776—78 капельмайстар прыдворнага тэатра гетмана М.К.Агінскага ў Слоніме.
ДАНЁЛІЯ Пётр Аляксеевіч (23.1.1920, г. Махачкала, Дагестан, Расія — 6.10.2012), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995).
П.А.Данелія.
Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы памяці 1905 г. (193839). У 194767 кіраваў студыяй выяўл. мастацтва пры Брэсцкім абл. Доме нар. творчасці. У 1961—71 гал. мастакг. Брэст. Працуе ў станковых жывапісе і графіцы, манумент.дэкар. мастацтве (роспіс), скульптуры. Для творчасці Д. характэрны тонкае адчуванне прыроды, рамантычная прыўзнятасць. Сярод работ: «У Белавежскай
356
ДАНІЛАВІЦКАЯ
П.Данелія. Па родных прасторах. 2007.
ДАНІЛАВА Аляксандра Юр’еўна (27.3.1927, г. Гадзяч, Украіна — 11.1.2001), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970).
пушчы» (1951), «Апаленая вайной» (1952), «Плывуць аблокі» (1957), «Інтэр’ер царквы Брэсцкай крэпасці» (1958), «Беларуская мелодыя» (1972), «Абуджэнне» (1988), «Палеская ўсмешка» (1996), «Гераічны матыў» (1998), «Мелодыя Палесся» (2000), «На Брэстчыне» (2001), «Ветэран Вялікай Айчыннай вайны», «Па родных прасторах» (абедзве 2007) і інш. Выканаў манумент. роспісы «Мастацтва акрыляе» для Палаца культуры ў г. ІТінск (1976), «Палеская песня» для адм. будынка хімічнага камбіната ў г. Брэст (1986) і інш. Аўтар помнікабюста ўдзельніку нац.вызваленчага РУхуўЗах. Беларусі С.Я.Багданчукуў пас. Мухавец Брэсцкага рна (1970), памятных медалёў.
ДАНЖОН (франц. donjon), галоўная вежа феадальнага замка, якая была назіральным і камандным пунктам, апошнім сховішчам абаронцаў у выпадку прарыву ворага. Д. мог выконваць ролю аўтаномнай цытадэлі, для гэтага ў ім рабілі калодзеж, захоўвалі запасы правіянту, ваен. рыштунку. Сістэма размяшчэння байніц, пляцовак для стральбы праз машыкулі і зза зубцоў на сценах прадугледжвала магчымасць стварэння кругавой абароны. У Еўропе Д. будавалі ў 9—10 ст., у Беларусі выкарыстоўва