• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ ЛІТАРАТЎРА, сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, засн. на дакум. матэрыялах, дакладных фактах, рэальных падзеях, якія ўяўляюць іх поўнае ці частковае літаральнае ўзнаўленне. Нягледзячы на пакладзены ў аснову твораў выразны дакум. пачатак, ад навук. і гіст. лры Д.л. адрозніваецца мастацкасцю дакумента (гл. Дакумент у літаратуры), калі па волі аўтара адбываецца пэўны падбор і кампанаванне дакум. матэрыялу, малююцца яркія, вобразныя карціны гіст. падзей або псіхал. партрэты канкрэтных асоб, выразна падаецца аўтарская ацэнка рэальных фактаў, а часам нават уласная версія адносна нейкага сапраўднага выпадку, якая дапаўняе або аспрэчвае існыя тлумачэнні. Характэрныя прыёмы Д.л.: фактаграфічнасць, супастаўленне, тэксталагічны, псіхал. аналіз дакументаў, мантаж, рэтраспекцыя.
    Бел. Д.л. бярэ пачатак ад стараж. летапісаў і гіст. хронік («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Беларускалітоўскі летапіс 1446», Баркулабаўская хроніка, Хроніка Быхаўца і інш.), апісанняў жыцій святых («Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Жыціе Кірылы Тураўскага», «Жыціе прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага», «Жыціе Аўрамія Смаленскага» і інш.).
    Развіццё філас. і прававой думкі, літ. мовы спрыяла ўзнікненню ў 17 ст. неабходнасці выказаць свой
    адметны погляд на грамадскапаліт., сац. ці культ. сітуацыю адрозным ад летапіснага спосабам. Так узніклі мемуары — занатоўкі ад асобы аўтара пра рэальныя падзеі мінулага, сведкам або ўдзельнікам якіх ён быў («Дыярыуш» А.Філіповіча, 1646; «Мемуары» А.Абуховіча, 1894; «Аповесць для сябе» Б.Мікуліча, 1946—49; «Споведзь» Л.Геніюш, 1993 і інш.). Характэрныя прыкметы мемуараў — хранікальнасць апісаных падзей, фактаграфічнасць, нязмушанасць і непасрэднасць аўтарскіх ацэнак наблізілі іх да дзённіка — перыядычных запісаў аб падзеях бягучага жыцця. У бел. лры 20 ст. вял. папулярнасць атрымалі пісьменніцкія дзённікі («Дзённік» К.Чорнага, «На схіле дзён» Я.Коласа, «Лісткі календара» М.Танка, «Першая кніга» І.Мележа, «Жменя сонечных промняў» Я.Брыля і інш.), а таксама маст. творы ў форме дзённікавых запісаў («На імперыялістычнай вайне» М.Гарэцкага, «Агонь і снег» І.Шамякіна і інш.). Асобнае месца ў Д.л. занялі кнігісведчанні «Я з вогненнай вёскі» А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка, «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна, «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч.
    Паводле матэрыялу, яго дакладнасці і адсутнасці вымыслу да Д.л. набліжаюцца нарысы (збкі нарысаў «Шугае сонца», 1930, «Права на энтузіязм», 1932, «Недапісаны профіль», 1932 Я.Скрыгана; нарысы «Дзівасіл» В.Палтаран, 1974; «Зямля пад белымі крыламі» У.Караткевіча, 1977; літ.знаўчыя нарысы «Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці» В.Каваленкі, 1980; «Хараство і боль жыцця: нарыс творчасці В.Адамчыка» Я.Лецкі, 1985; «Ад даўніны да сучаснасці: нарыс пра беларускую паэзію» У.Гніламёдава, 2001 і інш.) або біяграфіі. Дакум. біяграфія з’яўляецца пераемніцай (значна больш дасканалай з маст. боку) стараж. агіяграфічнай лры (жыцій святых), дае на падставе фак
    тычнага матэрыялу шырокую панараму жыцця той ці іншай асобы на фоне сучаснай ёй эпохі. Дакум. біяграфія паводле сваіх маст. асаблівасцей часта мае прыкметы эсэ, нарыса або дзённіка. Яна дапамагае зразумець фарміраванне асобы, перадумовы, матывы творчай і грамадскай дзейнасці чалавека (збкі аўтабіяграфій бел. пісьменнікаў «Пяцьдзесят чатыры дарогі», 1963; «Пра час і пра сябе», 1966; «Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага> Т.Дасаевай, 1993; «Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць» А.Вераб’я, 2005; «Нескароны талент: праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці М.Зарэцкага» М.Мушынскага, 2005, і інш.).
    Разнапланавасць Д.л. і разам з тым узаемапранікальнасць яе відавых формаў, шматварыянтнасць, пэўная жанравая абмежаванасць і адначасова маст. арыгінальнасць, магчымасць творчага падыходу да строгага дакумента, пазнавальнасць і канцэптуальнасць абумоўліваюць яе папулярнасць і запатрабаванасць. Н.В.Якавенка.
    ДАКУТОВІЧ Барыс Нічыпаравіч (1.8.1921, Масква — 26.3.2002), расійскі рэжысёр. Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1951), выкладаў ў ім. У 1958—60 гал. рэж. Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі, у 1962—63 Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Пастаноўкам Д. ўласцівы яркая тэатр. форма, вобразнаасацыятыўная сцэнічная мова, інтэлектуальнасць: «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Чырвоныя чарцяняты» П.Бляхіна, А.Палявога і А.Талбузіна (1961), «Клоп» У.Маякоўскага (1962), «Бітва ў космасе» М.Гамолкі (1963). Аўтар кн. «Акцёр і роля: некаторыя рэжысёрскія ўрокі Ю.А.Завадскага» (1983), «Загадкі малой драматургіі» (1989).
    ДАКЎЧНЫЯ ПЁСНІ, прамаўл я н к і, жанр дзіцячага фальклору, т.зв. песні без канца. Адносяцца да гульнявой групы, блізкія да забаў, дзе пераважаюць славесныя фор
    347
    ДАЛГІХ
    мулы, а гульнявая функцыя займае непрыкметную ролю. У адрозненне ад забаўлянак і пацешак, якія ўзбуджаюць і супакойваюць дзіця, Д.п., наадварот, «дакучаюць» сваёй паўтаральнасцю. Напевам, манатоннасцю, словам яны блізкія да калыханак больш дарослых дзяцей, якімі падлеткі забаўляліся звычайна перад сном. Ёсць і тэксты ў стылі дзіцячых прыпевак. Яны ўяўляюць сабой бясконцае паўтарэнне звычайна рыфмаванага песеннага або прамоўнага тэксту і будуюцца на кальцавым паўторы: «Хадзіў бай па сцяне // У чырвоным жупане, // Нёс сямёра лапцёў: // I сабе, і жане, // I дзіцёнку па лапцёнку. // Ці бавіць, ці не? // — Баў. // Хадзіў...». Маятнікавы паўтор праследжваецца ў творах, дзе паслядоўна паўтараюцца 1я і 2я часткі, а потым ідзе той звычайны парадак апавядання. У Д.п. развіццё сюжэту задаюць пытанні тыпу «Добрая мая казка ці не?», адказ на якія дае права на паўтор («Ну добрая. // Як табе добрая, то і мне добрая. // Бегаў бай па сцяне...»). Гэтым творам таксама характэрны займальнасць і нейкая хітрынка.
    Вядома некалькі сюжэтных варыянтаў Д.п.: «Сядзеў я на пні, еў я канаплі...», «Кудыедзеш, Рамане? На кірмаш, маспане...», «Куды едзе, Сілівон? Жаніцца еду, брацец мой...», «Брынбрын, шапавал, а дзе воўну падзяваў?..», «Як жыў журавок і з журавачкай...», «У папа ды быў сабака...», «Была ў майго дзеда хароша аўца...» і інш. Сустракаюцца прамаўлянкі і з больш актыўнай функцыяй. Дарослы ці падлетак бярэ дзіця за вуха і пытаецца: «Муха ці пчала? — Муха. — Села каля вуха! (круціць вуха). — Муха ці пчала? — Пчала. — Зноў пачала...». Д.п. запісвалі М.Гарэцкі, А.Грыневіч, А.Гурыновіч, К.Кабашнікаў, Е.Ляцкі, Ч.Пяткевіч, Л.Салавей, Я.Саламевіч, С.Сахараў, А.Шлюбскі, А.Ягораў і інш. У фальклоры сустракаюцца таксама дакучныя казкі.
    Літ.: Дзіцячы фальклор. Мінск, 1972.
    А.Ю.Лозка.
    ДАЛПХ Уладзімір Вітальевіч (н. 26.2.1969, г. Гродна), беларускі артыст балета. Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1987). 3 1989 саліст
    Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Творчасці Д. уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак (аднайм. балет А.Хачатурана), Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Факір («Баядэрка» Л.Мінкуса). Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Т.М.Мушынская. ДАЛЁНГАМАСТОВІЧ (Dol?ga Mostowicz) Тадэвуш (сапр. Мастовіч; 10.8.1898, б. маёнтак Акунёва, Глыбоцкі рн — 20.9.1939), польскі пісьменнік, журналіст. Вучыўся ў Кіеўскім унце. У 1922—26 у варшаўскай газ. «Rzecz Pospolita» («Рэспубліка»), Удзельнік польск.германскай вайны 1939. Аўтар раманаў «Кар’ера Нікадзіма Дызмы» (1932), «Браты Дальч і К“» (1933), «Знахар» (1937), «Прафесар Вільчур» (1939), аповесцей «Пракурор Аліцыя Горн» (1933), «Трэці пол» (1934), «Доктар Мурэк зволь
    нены» (1936). Большасць твораў экранізаваны («Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Знахар» і інш.).
    ДАЛЁНГАХАДАКОЎСКІ Зарыян Якаўлевіч (сапр. Ч а р н о ц к і Адам; 24.12.1784, каля в. Гайна Лагойскага раёна — 17.11.1825), славяназнавец,
    пачынальнік бел., укр., польск. і рус. фалькларыстыкі, археалогіі, дыялекталогіі і этнаграфіі. Скончыў Слуцкае павятовае вучылішча. Працаваў хатнім настаўнікам. Шмат падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. 14.12.1818 упершыню ў Беларусі атрымаў ад Віленскага ўнта адкрыты ліст на права раскопак. Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, в. Старое Сяло (Віцебскі рн) і інш. Запісваў фалькл. творы, дыялектную лексіку, абрады. У працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню зрабіў спробу сістэматызавана апісаць старадаўні побыт славян, нар. культуру і вуснапаэт. творчасць, вызначыць шляхі далейшага вывучэння. У «Даследаваннях адносна рускай гісторыі» (1819) выказаў крытычныя заўвагі адносна сцверджання М.Карамзіна па бел. землях і тутэйшай дзяржаўнасці, і той улічыў іх у наступных перавыданнях. Абгрунтаваў археал. тэорыю гарадзішчаў, прынцыпы збору фальклору і дыялектнай лексікі, упершыню ў славістыцы паказаў ролю тапанімікі для гіст. даследаванняў, склаў рэестр агульнаслав. тапонімаў, у т.л. беларускіх. Большасць яго прац не апублікавана.
    348
    ДАЛЬВА
    Літ.: Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: жыццё і дзейнасць З.Я. ДаленгіХадакоўскага. Мінск, 1991. А.М.Ненадавец.
    ДАЛЁКАЎСКІ СТАНІСЛАВАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры канструктывізму ў в. Далёкія Браслаўскага рна. Пабудаваны ў 1930я гг. з дрэва, у 1944 адрамантаваны. Трохнефавая аднавежавая базіліка з 5граннай апсідай. Да высокага цэнтр. нефа, накрытага 2схільным дахам, прымыкаюць больш нізкія бакавыя нефы пад аднасхільным з бакавымі вальмавымі пакрыццямі. Вертыкальная дамінанта кампазіцыі — 2ярусная 4гранная званіца з пластычным купалам. Дах над прэсбітэрыем завершаны 4граннай шатровай сігнатуркай. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны разнастайнымі па памеры прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Захаваўся абраз 18 ст. «Каранацыя Маці Божай». Касцёл дзейнічае.