Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ДАДАТАК, 1) несамастойны твор друку, выдадзены асобна, але звязаны з гал. выданнем, якое ён тлумачыць, каменціруе, дапаўняе (альбомы карт, малюнкаў, фотаздымкаў). 2) Састаўная частка кнігі, даведачны апарат, змешчаны ў канцы кнігі (артыкулы, дакументы, пісьмы, карты, схемы, паказальнікі, каментарыі, заўвагі, храналогія жыцця і творчасці, змест тамоў, спіс іл. і інш.), што аблягчае карыстанне кнігай. Напр., у Д. апошняга тома «Збору твораў» Я.Купалы (т. 1—7, 1972—76) змешчаны «Каментарыі», «Летапісы жыцця і творчасці», «Алфавітны ўказальнік», «Пералік ілюстрацый». 3) Самастойны твор друку (твор пісь
менніка), што распаўсюджваецца па падпісцы разам з асн. перыяд. выданнем (Д. да час. «Вожык»; гл. «Бібліятэка «Вожыка»),
ДАДАНЫ СКАЗ, у беларускай мове прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая сінтаксічна падпарадкавана гал. частцы. Фармальнымі паказчыкамі сінтаксічнага падпарадкавання даданай часткі служаць злучнікі і злучальныя словы. Адзінай класіфікацыі даданых частак складаназалежнага сказа не існуе. У бел. мовазнаўстве найб. пашырана традыц. класіфікацыя, якая апіраецца ў асн. на адпаведнасць даданых частак членам простага сказа. Сярод іх вылучаюцца даданыя дзейнікавыя: «Хто не спадзяваецца на сябе, той заўсёды бывае слабы» (Я.Колас); выказнікавыя «Ён не той, якім умее прыкідвацца» (К.Чорны); дапаўняльныя: «Алесь адчуў, што ўся адказнасць за падрыхтоўчыя работы ляжыць цяпер толькі на ім» (П.Броўка); азначальныя «Недзе там, у далячынях, ёсць і рэкі, і лугі, штб калісь мяне лячылі ад маркоты і тугі» (А.Марціновіч); акалічнасныя, у т.л. месца «Там, дзе былі маладыя пасадкі сасоннікаў, падняўся сапраўдны бор» (І.Навуменка); часу «Калі хлопцы ехалі з горада, Сяргей даў ім некалькі кніжак» (Я.Брыль); умовы «Калі не пераскочыў, то не кажы «гоп» (прыказка); прычыны «На ўскраіне горада машына спынілася, таму што сталі пярэднія» (І.Мележ); мэты «Два разведчыкі пайшлі шукаць якое жыллё, каб разжыцца на ежу і пакарміць параненага» (В.Быкаў); уступальныя «Юрка хлопчык ужо вялікі, хай сабе замала год...» (Я.Купала); выніку «Хлопец гаварыў з намі ветліва і тактоўна, так што і мы расхрабрыліся, задавалі яму пытанні, смяяліся з жартаў» (Е.Лось); спосабу дзеяння «Як будуць граць, так будзем і скакаць» (прыказка); меры і ступені «Дзеці смехам гэткім заліваліся, што пачуўся на далёкіх нівах ветлы шолах маладога лісця» (А.Вялюгін); параўнальныя «Правей носа карабля два разы нешта слаба бліснула ў цем
337
ДАДАНЫЯ
ры, нібы хтосьці пстрыкаў ліхтарыкам» (В.Хомчанка). Складаназалежныя сказы нярэдка маюць 2 і больш даданых частак, якія паралельна ці паслядоўна звязаны з гал.: «Ледзь перабрапіся на другі бераг, Сцяпан Фёдаравіч атрымаў вестку, што праціўнік перайшоў у наступленне» (І.Мележ). Незалежна ад колькасці даданыя часткі могуць займаць у складаназалежным сказе фіксаваную ці свабодную пазіцыю: даданыя выказнікавыя, выніковыя, прычыны, далучальныя, спосабу дзеяння, меры і ступені звычайна размяшчаюцца пасля гал. часткі; азначальныя — пасля або перад ёй; дзейнікавыя, дапаўняльныя, часу, месца, мэты — перад, пасля ці ў сярэдзіне яе. Розныя пазіцыі даданых частак у складаназалежным сказе абумоўлены яго будовай і характарам семантыкасінтаксічных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; яны сведчаць аб шырокіх стылістычных магчымасцях у выкарыстанні даданых частак, іх здольнасці павышаць камунікатыўную дзейнасць аформленых імі паведамленняў. Т.Ф.Рослік. ДАДАНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА, словы ці спалучэнні слоў, якія не ўтвараюць прэдыкатыўнага ядра сказа. Залежаць ад гал. ці інш. даданых чл. і тлумачаць, удакладняюць або дапаўняюць іх значэнні. У сказе служаць для выражэння атрыбутыўных, аб’ектных ці адвербіяльных адносін. Да Д.ч.с. адносяцца дапаўненне: «Дай зямлі. і яна дасць табе» (прыказка); азначэнне (яго разнавіднасць — прыдатак): «Паплылі Дняпровы хвалі ажно ў сіне мора» (Я.Купала), «Цалуюць твар пякучыя гарэзымастакі» (П.Пестрак); акалічнасць: «Дзед Талаш ідзе не спяшаючыся» (Я.Колас). У сучаснай бел. мове адзін і той жа Д.ч.с. можа сумяшчаць у сабе атрыбутыўнае і аб’ектнае, атрыбутыўнае і акалічнаснае ці аб’ектнае і акалічнаснае значэнні. Т.Ф.Рослік.
ДАДЗІЁМАВА Вольга Уладзіміраўна (н. 5.8.1955, г. Гомель), беларускі гісторык музыкі. Доктар мастацтва
знаўства (2004), праф. (2007). Скончыла Бел. кансерваторыю (1978). Працавала ў Бел. інце культуры, з 1993 у Бел. акадэміі музыкі (з 2004 заг. кафедры). Даследуе муз. культуру Белар''сі. Аўтар кн. «Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі» (2001), «Музыка Беларусі эпохі Класіцызму» (2007) і інш. Навук. кіраўнік і вядучая муз. фестываляў «Адраджэнне», «Беларуская капэла», «Музы Нясвіжа», «Мірскі замак» і інш.
Тв.: Музычная культура Беларусі XVIII ст.: гіст.тэарэт. даследаванне. Мінск, 2002; Музыка Беларусі эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу. Мінск, 2005; Музыка Беларусі эпохі Рамантызму. Мінск, 2009.
ДАДЫШКІЛІЯНІ Атар Міхайлавіч (н. 21.8.1923, г. Новачаркаск, Расія), расійскі і беларускі балетмайстар, оперны рэжысёр. Засл. артыст Расіі (1961). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1955). У 1955—65 1 з 1976 балетмайстар у тэатрах оперы і балета Расіі. 3 1965 гал. балетмайстар, з 1972 гал. рэж. Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Д.балетмайстру ўласцівы сцвярджэнне рэаліст. танц. вобразнасці, пошукі ў галіне сцэнічнай формы. Першы пастаноўшчык на бел. сцэне балетаў «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я.Глебава, «Пасля балю» Г.Вагнера (1971). Сярод інш. пастановак: балеты «Спартак» А.Хачатурана (1964), «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга (1966), «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева (1968), оперы «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1970), «Пікавая дама» (1972) і «Іаланта» (1975) П.Чайкоўскага, «Дон Жуан» В.А.Моцарта (1973), «Русалка» А.Даргамыжскага(1974). А.І.Калядэнка.
ДАДЫШКІЛІЯНІ Натэла Атараўна (н. 2.12.1960, г. Чэлябінск, Расія), беларуская артыстка балета. Дачка А.Дадышкіліяні. Засл. артыстка Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1979). У 1979—2000 са
лістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра балета Рэспублікі Беларусь. Вызначаецца стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары боль
А.М.Дадышкіліяні.
шасць сольных і гал. партый: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль (аднайм. балет А.Адана), Маша, Адэта—Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна» К.Хачатурана), Сільфіда (аднайм. балет Х.Левенскольда), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Джульета («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева) і інш. А.І.Калядэнка.
ДАДЭКАФОНІЯ (ад грэч. dodeka дванаццаць + phone гук), метад стварэння музыкі, пры якім уся тканіна твора выводзіцца з своеасабліва арганізаваных 12 (часам менш) гукаў храматычнай гамы; адзін з Biflay некласічнай, альбо новай кампазітарскай тэхнікі 20 ст. Узнікла на аснове т.зв. «атанальнасці», або дакладней — атанікальнасці (А.Брукнер, Х.Вольф, М.Рэгер, Г.Малер), і атрымала развіццё ў творчасці кампазітараў «Новай венскай школы» (А.Берг, А.Веберн, А.Шонберг). Складаецца з 2 арганічных кампанентаў: 12тонавасці гукарада і прынцыпу серыіінварыянта (магчыма іх індыферэнтнае існаванне). Адрозніваюць Д. строгую (серыйную, або з серыяй) і свабодную (без серыі). Найб. радыкальнай з’явілася серыйная Д. Серыя мае 4 формы:
338
ДАЖЫНКАВЫЯ
першапачатковую, або прыму, ракаход (тоны ідуць у адваротным парадку), інверсію (інтэрвалы серыі дададзены ў абярненні), ракаходную інверсію. Кожная форма можа быць пачата з любога з 12 тонаў тэмпераванай сістэмы, у выніку атрымліваецца 48 раўназначных серыйных радоў. Серыя можа выкладацца гарызантальна, утвараючы меладычную лінію, вертыкальна, утвараючы акордыку, або ў розных камбінацыях рухаў. Д. — метад поліфанічны ў сваёй сутнасці, паколькі абапіраецца на агульны кантрапунктычны прынцып перманентнага правядзення серыйных радоў адзін адразу з другім, г.зн. адзінакалейна (праводзіцца адзіны рад), 2, 3 і чатырохкалейна (праводзіцца адразу некалькі радоў). Эстэтычны сэнс выкарыстання Д. — дасягненне канструкцыйнага адзінства і лагічнай звязнасці гукаў (тонаў, акордаў) пры адсутнасці класічных танальных адносін. Да Д. звяріаюцца многія сучасныя бел. кампазітары, часцей фрагментарна ў рамках танальна арганізаванай музыкі (В.Воранаў, В.Войцік, ГГарэлава, А.Гураў, У.Дарохін, В.Капыцько, С.Картэс, В.Кузняцоў, А.Літвіноўскі, Д.Лыбін, А.Мдывані, Д.Смольскі, А.Сонін, Р.Сурус і інш.).
Т.Г.Мдывані.
ДАЛЭРКА,Дзядзерка Якуб Ігнацы (1751 — 1829), першы мінскі рымскакаталіцкі епіскап (біскуп). Прозвішча паходзіць ад назвы родавага маёнтка Дадэркалы (Валынь). Нарадзіўся ў Вількамірскім павеце. Пасля навучання ў Віленскай акадэміі ўступіў у ордэн езуітаў. У 1776 пасвячоны ў ксяндзы. Канонік Віленскай катэдры (1781), дэпутат літоўскага духоўнага трыбунала (1783, 1786, 1788, 1791), інфулят Алыцкі (1789). Першы біскуп Мінскай дыяцэзіі (1798—1816). У 1810 засн. у Мінску Тва дабрачыннасці, распачаў будаўніцтва дома для бяздомных, сірот, жабракоў і невылечнахворых. У 1812 прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Полацкай езуіцкай акадэміі. Прыхільнасць Д. да На
палеопа 1 у час вайны 1812, прадузятасць у адносінах да праваслаўнай царквы выклікалі гнеў рас. імператара Аляксандра 1, які перадаў Д. на суд м ітрапаліта С. 1.БогушСестранцэвіча. 16.5.1816 Д. быў пазбаўлены пасады і адпраўлены з Мінска на Валынь пад нагляд луцкага біскупа.
ДАЕНКА, бандарная пасудзіна на 6—Юл, крыху расшыраная ў верхняй частцы. Выкарыстоўвалася для даення кароў. Рабілі Д. з хваёвых, радзей з дубовых ці кляновых клёпак. Адна падоўжаная клёпка ўтварала ручку, у клёпцы насупраць рабілі літок (рыльца). Для даення кароў у полі выкарыстоўвалі Д. з почапкай.
ДАЖБОГ, ва ўсходнеславянскай міфалогіі бог Сонца. Сутнасць Д. да канца не зразумелая, як і паходжанне самой назвы. 3 «Аповесці мінулых гадоў» вядома, што ў Кіеве (каля 980) на пагорку сярод выяў язычніцкіх багоў стаяў ідал Д. («поставн кумнры... Перуна... Хьрса Дажьбога, м Стрнбога, н Снмарьгла, н Мокошь»). У Іпацьеўскім летапісе пад 1114 ва ўстаўцы ўрыўка з «Хронікі Іаана Малалы» паведамляецца, што разам са Сварогам быў Д.: «Н по семь царствова сынь его, нменемь Солнце, его же нарнчють Дажьбогь... Солнце царь сынь Свароговь, еже Дажьбогь... не хотя отца своего закона разсыпатн Сварожа...» 3 гэтага вынікае, што Д. з’яўляўся богам Сонца і лічыўся сынам Сварога. Летапісец вылучае ў другой перыядызацыі язычніцтва яго 3ю стадыю, эру Д., калі з’явілася класавае грамадства і людзі пачалі плаціць даніну князям. У «Слове аб палку Ігаравым» Дажбогавымі ўнукамі называюцца ўсх. славяне, якія загінулі ў барацьбе з полаўцамі: «Вьстала обвда вь снлаь Дажьбожа внука...» Іх родапачынальнікам і заступнікам лічыцца Д. Абрад беларусаў «Жаніцьба коміна» ўтрымлівае рэшткі язычніцкіх уяўленняў аб агні «сварожычы», які жыў у сушні, на печы і пад ёй, у коміне. Пра пакланенне агню ўсх. славянамі сведчаць царк. па