• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ДАБРАГОШЧА, вёска ў Жлобінскім рне. За 34 км на ПдЗ ад г. Жлобін, 6 км ад чыг. ст. Яшчыцы на лініі Жлобін—Калінкавічы, 117 км ад Гомеля, аўтадарогай звязана з Жлобінам. Цэнтр Дабрагашчанскага с/с. 191 гаспадарка, 521 ж. (2011).
    325
    ДАБРАЛЮБАЎ
    Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Належала Патоцкім, затым Масальскім. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1795 — 31 двор. У 1850 — 37 двароў. У 1897 вёска ў Якімаваслабодскай воласці, 38 двароў, 294 ж., магазін. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Стрэшынскага рна, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 4.8.1927 у Жлобінскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 28.6.1939 зноў у Стрэшынскім рне. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца чэрв. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена. 3 17.12.1956 зноў у Жлобінскім рне. У 1959 — 454 ж. У 1997 — 260 гаспадарак, 660 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДАБРАЛЮБАЎ Ігар Міхайлавіч (22.10.1933, г. Новасібірск, Расія — 19.7.2010), беларускі кінарэжысёр, акцёр, педагог. Засл. дзеяч
    /. М.Дабралюбаў.
    мастацтваў Беларусі (1974). Нар. артыст Беларусі (1985). Скончыў БДУ (1956), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1963). У 1956— 58 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. У 1962—96 на к/студыі «Беларусьфільм». У 1992—2006 выкладаўу Інце сучасных ведаў (заг. кафедры, з
    1993 праф.). Творчасці Д. ўласцівы актуальнасць праблематыкі, рэаліст. форма падачы матэрыялу, актыўная аўтарская пазіцыя. Сярод рэжысёрскіх работ: маст. фільмы «Іван Макаравіч» (1968), «Вуліца без канца» (1972), «Братушка» (1975), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Трэцяга не дадзена» (1980), «Белыя Росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Эпілог» (1994, і сцэнарыст), тэлесерыял «Плач перапёлкі» (1991) і інш. Здымаўся ў кіно («Дзевяць дзён аднаго года», «Каханая» і інш.). Аўтар кн. ўспамінаў «Асколкі памяці» (2006). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.
    ДАБРАМЬІСЛІ, вёска ў Лёзненскім рне, на р. Чарніца. За 15 км на ПдЗ ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна на лініі Віцебск—Смаленск, 55 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Лёзна. Цэнтр Дабрамыслінскага с/с. 479 гаспадарак, 1173 ж. (2011).
    Вядомы з 1749 як сяло ў Аршанскім павеце ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У пач. 1830х гг. мястэчка, цэнтр воласці. У 1860  350 ж. У 1909  215 двароў, 646 ж., нар. вучылішча, царква, малітоўны дом, 5 крам, млын. 3 26.4.1919 вёска ў Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.9.1919 у Віцебскім павеце Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лёзненскага рна, да 26.7.1930 Віцебскай акругі. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да кастр. 1943 Д. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1971 — 146 гаспадарак, 425 ж. У 1997 — 466 гаспадарак, 1236ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, Дом рамёстваў, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ДАБРАМЬІСЛІНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ АЎТАРСКАЙ ПЁСНІ I ПАЙЗІІ «ГАРМОНІЯ». Створана ў 1992 у в. Дабрамыслі Лёзненскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.М.Агееў (з 1992), Т.М.Агеева (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя твораў самадзейных паэтаў, кампазітараў, спевакоў, у т.л. ўдзельнікаў калектыву, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. Праводзіць творчыя вечары мясц. аўтараў(С. Агеева, Н. Кулагінай, Т.Макалевіч, У.Салохі), літ,муз. гасціныя, гутаркі пра творчасць знакамітых бардаў. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1992), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Лёзна, 2011) і інш. Аб’яднанне — ініцыятар правядзення і арганізатар абл. фестывалю самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» (з 1998 ).
    Т. М.Агеева.
    ДАБРАМЬІСЛІНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ СЁЛЬСКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1995 у в. Дабрамыслі Лёзненскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Музычэнка (з 1995), А.М.Сарокіна (з 2011). У складзе клуба 15 чал. ва ўзросце ад 17 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё нар. дэкар.прыкладнога мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. Кірункі дзейнасці — лоза, салома, бісера і карункапляценне, вышыўка, жывапіс, цестапластыка, выраб нац. касцюмаў, мяккіх цацак. Праводзіць выстаўкі, майстаркласы, вечарыпартрэты і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2003—11), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Лёзна, 2011) і раённых мерапрыемстваў. А.М.Коршак.
    326
    ДАБРОМЫСЛЕНСКАЯ
    Дабраслаўская Троіцкая царква.
    ДАБРАСЛАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Дабраслаўка Пінскага рна. Пабудавана ў 1758. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму з 5граннай апсідай прымыкае 3ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай, прыбудаваная ў 19 ст. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, у цэнтры якога 2ярусны 8гранны барабан з макаўкай. Звонку сцены вертыкальна ашаляваны. У прасценках брусысцяжкі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Царква дзейнічае.
    ДАБРАЎЛЯНСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 18—19 ст. ў в. Дабраўляны Смаргонскага рна. Належаў Стаброўскім, Жабінскім, Падбіпентам, Сангушкам, Абрамовічам, Гюнтэрам. Уключаў палац (разбураны ў 1ю сусв. вайну), дом аканома, гасп. пабудовы, капліцу. Кампазіцыйны цэнтр комплексу —
    2павярховы цагляны палац. Першапачаткова меў рысы стылю барока. У 1824—30 перабудаваны (архіт. Барэці) у класічным стылі. Гал. фасад вылучаны рызалітам з мансардай. На 1м паверсе размяшчалася капліца ў гатычным стылі, дзе была сабрана калекцыя зброі і амуніцыі 13—19 ст. (шлемы, латы, стрэлы, лукі, даспехі крыжакоў, ваен. і паляўнічае ўзбраенне розных стараж. бел. магнацкіх родаў і інш.). Пасля смерці А.Гюнтэра частка экспанатаў трапіла ў Варшаву. Палац быў абкружаны вял. паркам рэгулярнай планіроўкі з гротамі, вежачкамі, статуямі, памятнымі камянямі. 3 паўн. боку па перыметры знаходзіліся выцягнутыя сажалкі з перакіднымі масткамі і альтанкамі. У дэндралагічным складзе таполя чорная італьян., ліпа сэрцападобная, ясень, алешына, асіна, каштан, рабіннік, чаромха і інш. Захаваліся дом аканома, гасп. пабудовы, капліца 1 фрагменты парку. С.М.Чагадаева.
    ДАБРАХОЧЫ. персанаж славянскай міфалогіі; лясны бажок. Рост яго нібыта залежыць ад вышыні дрэў, вакол якіх ён ходзіць. Уяўляўся не злым духам, як інш. міфічныя насельнікі лесу, а апекуном пачцівых людзей. Як справядлівы суддзя, ён Kapay толькі вінаватага, насылаючы на яго пакутлівыя хваробы. Пэўныя шчасліўцы маглі выратаваць хворага, улагодзіўшы Д. ахвярамі — акрайцам хлеба і калівам солі, загорнутымі ў чысты шматок. Добразычлівец разам з пакутнікам ішоў у лес, дзе, па
    Дабрахочы. Малюнак В. Слаука. 2005.
    маліўшыся над ахвяраю, пакідаў яе, як задумвалася, разам з хваробаю. Пакараны чалавек вяртаўся назад здаровы. На таго, хто першы ступіць у яго след, Д. мог наслаць кару, прымусіўшы блукаць па лесе дацямна.
    Літ:. Чароўны свет. 2 выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
    ДАБРОМЫСЛЕНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Дабромысль Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1874 з цэглы. Уключае 2ярусную 4гранную званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асн. аб’ём і апсіду. Сферычны купал званіцы і 2схільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі макаўкамі на 8гранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі (падвойнымі ў асн. аб’ёме) аконны
    Да арт. Дабраўлянскі палацавапаркавы комплекс: I — дом аканома; 2 — капліца; 3 — гаспадарчая пабудова.
    327
    ДАБРОМЫСЛЬ
    мі праёмамі ў плоскасных руставаных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прамавугольныя панэлі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы. У інтэр’еры абразы: «Maui Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай», скульптура «Распяцце» (усе 18 ст.). Царква дзейнічае.
    ДАБРОМЫСЛЬ, вёска ў Івацэвіцкім рне, на р. Шчара. За 32 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, 24 км ад чыг. ст. Даманава налініі Брэст—Баранавічы, 174 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Івацэвічамі. Цэнтр Дабромысленскага с/с. 211 гаспадарак, 540 ж. (2011).
    Вядома з 15 ст. як сяло ў Клецкім княстве ВКЛ. У 16 ст. ў Слонімскім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі.
    у Слонімскім павеце Слонімскай губ. 3 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губернях. У 1862 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 63 двары, 474 ж., 2 царквы, капліца, нар. вучылішча. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёска ў Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Быценскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 Д. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 14.10.1957 у Івацэвіцкім, з 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 зноў у Івацэвіцкім раёнах. У 1997 — 309 гаспадарак, 688 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1874).
    ДАБРОЦІН Аляксандр Аляксандравіч (20.12.1904, г. Яраслаўль, Расія — 15.11.1985), расійскі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1958). Скончыў студыю камернага драм. мастацтва ў Ленінградзе (1925). Працаваў у Расіі. У 1966—68 гал. рэж. Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. 3 1971 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце, у 1975— 82 Мінскім інце культуры. Яго творчасці ўласцівы дакладнасць задумкі і няспынны пошук новых сродкаў выразнасці. Сярод пастановак: «Любоў
    Дабрыгорская Мікалаеўская царква.