Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Бантынг («Незвычайнае здарэнне ў Айпінгу» паводле Г.Уэлса), Ягораў («Эх, Маня!» Г.Шчарбаковай), Ламбурд («Трэцяя галава» М.Эме).
ГЎСЕЎ Віктар Яўгенавіч (2.5.1918, г. Марыупаль, Украіна — 2002), рускі фалькларыстславіст. Акадэмік Рас. акадэміі гуманітарных навук (1994). Др гіст. навук (1966), праф. (1971). Скончыў муз. тэхнікум у Гомелі (1931). 3 1955 працаваў у Інце рус. лры Pac. АН (Пушкінскі дом). Даследаваў гісторыю і тэорыю фальклору, эстэтыку, нар. тэатр, параўноўваў нар. творчасць славян. Аўтар манаграфіі «Эстэтыка фальклору» (1967), якая мела важнае значэнне для развіцця агульнай фалькларыстыкі. Запісваў бел. фалькл. творы, аналізаваў бел. веснавыя святы, у т.л. абрад «Страла». А.М.Ненадавец.
ГЎСЕЎ Юрый Аляксандравіч (29.5. 1929, г. Прыволжск Іванаўскай вобл., Расія — 2.10.2010), беларускі філосаф, пісьменнік. Др філас. навук (1982). праф. (1984). Скончыў БДУ (1954). Быў на журналісцкай і парт.
В.Гусеў у ролі Крогстада ў спектаклі «Нора» Г./бсена.
рабоце ў Гродзенскай вобл. 3 1961 у БДУ, з 1983 заг. кафедры ў Акадэміі агр. навук, з 2001 у Інце падрыхтоўкі навук. кадраў НАН Беларусі. Навук. працы па тэорыі пазнання, метадалогіі, тэорыі тэхналогіі творчасці, культуры і мастацтве. Аўтар збкаў прозы і паэзіі «Я гімны жанчыне спяваю» (2005), «Дзяцінства — адвечная вясна» (2007), «Беларусь — любоў мая» (2009), «Пасланніцы нябёсаў» (2010).
Тв.: Актуальные проблемы педагогнкн высшей школы. Мннск, 1979; Познанне н творчество. Мннск, 1987; Соцмальноепознанне. Мянск, 2002; Вундеркннды Беларусн: лнт., нзобраз., музык., научнотехн. н спортнвное творчество одаренных детей. Мннск, 2004.
«ГЎСІ», беларуская народная дзіцячая гульня. Вядома некалькі варыянтаў правілаў і назваў. У варыянце «Гусілебедзі», які запісаны М.ДоўнарЗапольскім на Піншчыне, «гусячая маці» ў «полі» або седзячы на лаўцы кліча «гусей», якія знаходзяцца за 20—25 м ад яе: «Гусі, дадому!» Тыя хорам пытаюцца: «А што дома?» Маці: «Піці і есці, але ж BayKi дзесьці!» Гусі: «А што ім рабіць?» «Ваўкі»; «Гусей лавіць!» «Маці» камандуе: «Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе дахаты!» «Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «Maui». Гульня паўтараецца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе «гусі». У в. Нікольск (цяпер в. Мікалаеўшчына) Мінскагарна П.Дземідовіч зафіксаваў гульню, у якой, акрамя «воўка» і «гусей», удзельнічаў яшчэ і «гаспадар», што выганяў птушак на пашу. За адзін выган «воўк» меў права схапіць са сваёй «засады» толькі аднаго «гуся».
У Беларусі гульня папулярная і цяпер. Яна грунтуецца на дыялогу паміж «маці» і «гусямі»; — «Гусі. Гусі!» — «Гагага!» — «Есць хаціце?» — «Да, да, да!» — «Так ідзіце дамой!» — «Шэры воўкза гарой!» — «Такляціце, якхаціце!»
Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. А.Ю.Лозка.
316
ГУСЬКІ
ГУСЛЯР (стараслав. гусельннк, гусл е н іі к), народны музыкант, які іграў на гуслях, часам пад акампанемент спяваў быліннаэпічныя і інш. нар. песні, а таксама прыпеўкі да танцаў. Вылучаліся з нар. асяроддзя ў рус., карэлаў, эстонцаў, латышоў і літоўцаў. У Беларусі былі вядомы ў сумежных з Расіяй і Латвіяй паветах Віцебскай губ. Мастацтва Г. апяваецца ў творах вуснай нар. творчасці (легендарныя вобразы Баяна, Садко, Дабрыні Мікіціча). У бел. лры Г. прадстае як нязломны і горды герой, барацьбіт за нар. шчасце (паэма «Курган» Я.Купалы). Сярод бел. Г. 20—21 ст. В.Зінкевіч, МЛакушэвіч, А.Чумакоў.
ГУСбЎСКІ Мікола [1470(?)1533(?)], беларускі лацінскамоўны паэтгуманіст, мысліцель і асветнік эпохі Адраджэння; прадстаўнік новалац. усходнееўрап. літ. школы. Нарадзіўся ў сям’і лоўчага (паляўнічага). Адукацыю атрымаў у Беларусі, Польшчы і Італіі (паводле некаторых сведчанняў вучыўся ў Кракаўскім і Балонскім унтах), меў духоўны сан. У 1518—22 у складзе польск.літоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Э.Вітэліус, Г. працаваў у Рыме. У 1522 па заказе Папы Рымскага Льва X напісаў свой лепшы твор «Песню пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго». У 1523 у Кракаве выдаў зб. «Песня пра зубра», у склад якога ўваходзілі празаічнае прысвячэнне каралеве Боне Сфорца, аднайм. паэма і 11 вершаў. У прысвячэнні паэт прасіў каралеву ўзяць пад дзярж. апякунства таленавітых людзей навукі і мастацтва. У паэме «Песня пра зубра» Г. выступае як прадстаўнік рэнесанснага рэалізму, папулярызатар гісторыі і культуры Беларусі ў свеце. Паэт заклікаў да яднання еўрап. народаў перад пагрозай турэцкага нашэсця, выступаў супраць вайны. Усе раздзелы паэмы аб’яднаны тэмай адданасці роднай зямлі, клапатлівых адносін да прыродных багаццяў. Гэта гімн Радзіме, яе прыгажосці, мужнасці і працавітасці бел. народа. Зубр у па
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная памяці Міколы Гусоўскага.
эме — алегарычны вобраз роднага краю, яго вальналюбства і магутнасці. Г. першы ў слав. лры адлюстраваў пачатак сац.паліт. крызісу ВКЛ, напісаў аб пакутах бел. народа. У творы яскрава адлюстраваны жыццё і працоўная дзейнасць паляўнічых,
Да арт. Гусоўскі Мікола.
Першы аркуш 1га кракаўскага выдання «Песні пра зубра» (1523).
CARМЕN
пйш nussonm
DE STATERS mm AC ТПЖП BIS01T1S.
CRACOVIAE
XUXXtll
воінаў, бортнікаў, апісаны ix звычаі, пададзены карціны палявання; створаны ідэалізаваны вобраз вял. кн. Вітаўта. У паэме «Новая і слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (Кракаў, 1524) Г. памастацку апісаў нар. подзвіг, падкрэсліў, што перамога атрымана нар. апалчэннем. Твор аказаў вял. ўплыў на развіццё гераічнай паэмы і хронікі ў лры Беларусі, Польшчы і Літвы. Дыдактычнарэліг. паэма Г. «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» (1525) прапаведуе хрысціянскагуманіст. подзвіг як служэнне народу. Яна прысвечана Кракаўскаму ваяводу Хрыстафору з Шыдлоўца, звяртаючыся да якога паэт кажа аб неабходнасці папулярызацыі жыцця славутых людзей мінулага. Паэма сцвярджала адзінства прынцыпаў хрысціянскай маралі, нар. этыкі і рэнесансных ідэалаў, услаўляла розум і духоўную веліч чалавека. Яна аказалася творам вял. мастацтва, панарамнай карцінай жыцця народа і лёсу краіны ў пераломны момант гісторыі, на этапе пераадолення сярэдневяковай закаснеласці і містыкі. Імя Г. ЮНЕСКА уключыла ў каляндар міжнар. дат вял. дзеячаў слав. культуры. Да творчасці Г. звярталіся перакладчыкі (Я.Семяжон, Я.Каспровіч, У.Шатон, Н.Арсеннева), мастакі (А.Кашкурэвіч, Э.Агуновіч, В.Басалыга, М.Селяшчук, А.Марачкін, М.Купава і інш.), драматургі (А.Петрашкевіч). Іменем Г. названа вуліца ў Мінску.
Р. Н.Дожджыкава.
«ГУСЬКІ», беларуская народная зімовая гульня. Удзельнікі бралі «калкі» — падвоеныя на канцах палкі даўжынёй 1—1,2 м, падобныя на клюшкі, а таксама «гуські» (шайбы) — цуркі даўжынёй 10—12 см. Асн. задача ўдзельніка — па асобнай камандзе, апярэдзіўшы астатніх, загнаць «калком» у сваё «гняздо» «гуська», які знаходзіцца на ледзяной пляцоўцы на роўнай адлегласці ад усіх «гнёздаў». Перамагае той, хто загоніць сабе больш «гуськоў». Гульня была запісана ў розных раёнах Віцеб
317
ГУТА
скай вобл. У Навагрудскім рне запісана падобная на «Г.» гульня «Мяцёлка», якая адрозніваецца тым, што гульцы «замяталі» мяцёлкамі ў свае «гнёзды» кавалкі лёду. Многія варыянты гульні праводзіліся ў летні перыяд. Як зімовыя, так і летнія падобныя забавы нагадваюць вядомую спарт. гульню хакей.
Літ:. Вількін Я.Р. Беларускія народныя гульні. Мінск, 1996; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. А.Ю.Лозка. ГЎТА (ад лац. gutta кропля), назва шклозаводаў у 16—19 ст. Будаваліся пераважна на берагах рэк з якаснымі пяскамі, мелам, глінай, паліўнымі рэсурсамі. У 16—18 ст. на тэр. Беларусі дзейнічала каля 70 Г. Яны сталі базай, на якой утвараліся шкляныя мануфактуры. У 18—19 ст. самымі буйнымі былі Налібоцкая шкмная мануфактура, шкляная мануфактура ў г.п. Урэчча Слуцкага рна. «Гута старая» ваУрэччы, «здрэва цёсанага» і крытая драніцамі, згодна з інвентаром 1765 складалася з 2 вытворчых памяшканняў («ізб») з 3 мураванымі печамі і 1 «алькежа», у якім складалі вырабы. Усе памяшканні добра асвятлялі 13 акон. Знадворку Г. мела ганак з 2 лесвіцамі, якія ішлі наверх да вежы. «Другая гута», таксама драўляная (2 «ізбы» з алкежамі і 2 каморы), мела 2 мураваныя печы, у якіх выраблялі кафлю. Г. «Камінтэрн» у Бабруйскім рне (пабудавана ў 1887, перабудавана ў 1926) складалася з 4 вытворчых карпусоў і шэрагу дапаможных будынкаў. Гал. «выду
вальны» корпус — высокі драўляны будынак з ярусным гонтавым дахам, які меў паясы акон для асвятлення ўнутранай прасторы. Удасканаленне шкларобнай вытворчасці садзейнічала стварэнню шклозаводаў, якія па традыцыі яшчэ доўга зваліся Г.
ГЎТАВА, вёска ў Драгічынскім рне, на р. Няслуха. За 14 км на У ад г. Драгічын, 9 км ад чыг. ст. Снітава на лініі Брэст—Гомель, 124 км ад Брэста. Цэнтр Гутаўскага с/с. 179 гаспадарак, 457 ж. (2011).
Вядома з 15 ст. як сяло ў Пінскім княстве ВКЛ. 3 1565 у Пінскім павеце Берасцейскага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1858 сяло, у Варацэвіцкай воласці, цэнтр сельскай грамады, 435 рэвізскіх душ, царква, нар. вучылішча. У 1886 — 46 двароў 513 ж. У 1905 — 787 ж., царква, прыходская школа. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёскаў Варацэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Драгічынскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 вёска ў Агдэмерскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў 1942 расстралялі 45 вяскоўцаў. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета Брэсцкай вобл. У 1970 — 672 ж. У 1997 — 201 гаспадарка, 504 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом
Галоўны «выдувамны» корпус гуты «Камінтэрн» у Бабруйскім раёне. Здымак 1920хгг.
культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; школьны краязнаўчы музей. Магіла ахвяр фашызму, помнік партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГЎТАРАЎ Іван Васільевіч (15.4.1906, в. Воўкаўка Мсціслаўскага рна — 8.2.1967), беларускі літаратуразнавец, фалькларыст. Чл.кар. НАН Беларусі
/. В. Гутараў.
(1953). Др філал. навук, праф. (1949). Скончыў БДУ (1928). 3 1957 заг. сектара фальклору Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў пытанні эстэтыкі, тэорыі і гісторыі бел. лры, партыз. вуснапаэт. творчасць, шматлікія жанры бел. фальклору (казкі, замовы, песні, прыказкі і прымаўкі). У кн. «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» (1949) разглядаў асаблівасці партыз. твораў, скіраваных супраць фашыстаў. Адзін з аўтараў выдання «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967). Аналізаваў праўдзівасць адлюстравання гіст. падзей у фальклоры, значную ўвагу надаваў зах.бел. рэв. песням. У тэарэт. плане вызначыў найб. важныя маст. сродкі фалькл. твораў: гіпербалы, літоты, эпітэты, алітэрацыі, гукаперайманні і інш. Асобныя працы прысвяціў сістэме вершаскладання ў вуснапаэт. творчасці бел. народа. Складальнік хрэстаматыі «Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа» (1959, разам з С.Васілёнкам), збкаў «Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны» (1961, у суаўт.), «Сучасны беларускі фальклор» (1963).