• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ініцыятарамі пашырэння Г.а. ў Беларусі сталі Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны і інш. У сферы айчыннай адукацыі асобныя гуманітарныя прадметы фрагментарна ўжываліся ў пратэстанцкіх і брацкіх школах з канца 16 ст. Езуіты канцэнтравалі ўвагу на вывучэнні лац. мовы, філасофіі і красамоўства, выкарыстоўваючы антычных аўтараў толькі ў якасці метадычнадыдактычнага дапаможнага матэрыялу. Уздым Г.а. ў Беларусі прыходзіцца на сярэдзіну 18 ст., калі спачатку піяры, а затым і езуіты пачалі ўключаць у вучэбныя курсы польск., ням. і франц. мовы, гісторыю, геаграфію, логіку і этыку. Пры Адукац. камісіі
    Г.а. атрымала падкрэсленую выхаваўчую функцыю і была пашырана за кошт паліт. і прыроднага права, эканомікі, гісторыі навук і рамёстваў. У Віленскай навуч. акрузе дадаткова да іх чыталіся курсы па міфалогіі, палітэканоміі, псіхалогіі і эстэтыцы. У Віленскім унце гуманітарныя дысцыпліны вывучаліся на 2 фтах — навук маральных і паліт., а таксама лры і вольных мастацтваў, дзе ў 1803 мелася 11 кафедр (з 26) і працавала 15 праф. (з 34). У 1824 з прычыны раскрыцця тайных студэнцкіх тваў з вучэбных праграм былі зняты прыроднае права, палітэканомія, псіхалогія і этыка, а колькасць заняткаў па рыторыцы і паэзіі скарочана. У далейшым змест гуманітарных прадметаў у айчынных школах быў уніфікаваны з агульнаімперскімі вучэбнымі праграмамі. У савецкі перыяд Г.а. падзялялася на агульную і прафес. У ВНУ мела палітыкаідэалагічную афарбоўку — акцэнт рабіўся на вывучэнні гісторыі КПСС, навук. камунізму і атэізму, марксісцкаленінскай эстэтыкі і інш. У сучаснай Беларусі Г.а. ахоплівае шырокі спектр дысцыплін паліт., сац.эканам. і культ. профілю, што цалкам адпавядае агульным тэндэнцыям мадэрнізацыі сістэмы адукацыі ў бок яе гуманізацыі (у аснову навучання пакладзены антрапакультуралагічны падыход) і гуманітарызацыі (сістэма мер, праз якія рэалізуюцца мэты і прынцыпы гуманіст. каштоўнасцей). Арганізацыйнае і навук.метадычнае забеспячэнне Г.а. ажыццяўляюць БДУ, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Бел. акадэмія мастацтваў, Бел. акадэмія музыкі, Бел. ўнт культуры і мастацтваў, Бел. эканам. ўнт, Мінскі лінгвістычны ўнт і інш. А.Ф.Самусік. ГЎМАР (ад англ. humour нораў, настрой, схільнасць), галоўная побач з сатырай праява камічнага ў маст. творы. Смешнае ў жыцці Г. выяўляе не ў здзеклівым, а ў жартоўным, добразычлівым тоне. За блюзнерствам
    звычайна хавае сур’ёзнае, за камічным — сумнае, за дураслівым — мудрае. Можа быць дабрадушны і жорсткі (чорны), тонкі і грубы, забаўны, чуллівы, зларадны і інш. Творы маст. лры гумарыст. характару выкарыстоўваюць выяўл. магчымасці іроніі, гратэску, досціпу. Для іх характэрны ўсмешка, добразычлівы жарт, мяккая смяшынка, жартаўлівы намёк, сатыр. шпілька. Генетычна бел. гумарыстыка звязана з фальклорам — узыходзіць да прыпевак, анекдотаў, жартаў, казак з камічным сюжэтам і інш. Гумар заўважаецца ў многіх творах стараж. бел. лры, асабліва ў творах 18—19 ст. (К.Жэра, Ф.Багамолец, В.Равінскі, І.Легатовіч, І.Ходзька, К.Вераніцын і інш.). У бел. лры гумарыст. творы стваралі В.ДунінМарцінкевіч, Я.Купала, Я.Колас, А.Мрый, К.Крапіва, А.Макаёнак і інш. Сярод найб. пашыраных жанраў бел. гумарыстыкі — гумарыст. аповесць («Цыганскі кароль» У.Караткевіча), апавяданне («Дзядзіна» Ф.Багушэвіча), памфлет («Кат у белай манішцы» К.Чорнага), байка («Дыпламаваны баран» К.Крапівы); сустракаюцца фельетон, гумарэска. Бел. аўтары звяртаюцца да жартоўных паэм, вершаў і песень, ствараюцца эпіграмы, досціпы, літ. пародыі (М.Хведаровіч, Н.Гілевіч, Р.Барадулін і інш.). Для лры мяжы 20— 21 ст. характэрны ананімныя гумарыст. творы («Сказ пра Лысую гару» і інш.). В./.Еўмянькоў.
    ГУМАРЫСТЬІЧНЫЯ ПЁСНІ, асобная жанравая разнавіднасць абрадавых і пазаабрадавых песень. Узніклі разам з каляндарнымі і сямейнаабрадавымі творамі, вылучаюцца дасціпнасцю, гумарам і сатырай. Ёсць асобая разнавіднасць — сатыр. песні. Г.п. спяваюцца «на міру», ствараюць у слухачоў пэўны настрой. У той жа час многія з іх разлічаны на праяўленне інтымнага, асабістага, індывід. ў пачуццях («Хлопец пашаньку пахае», «Чаму ж мне не пець»). Жартоўны характар маюць зімовыя песні, асабліва пра казу: «Каза мая ўчо
    307
    ГУМАРЭСКА
    на, // Кіем ахрышчона, // Прайшла ўсе навукі // Знае розны штукі. Го!» Тонкі камізм сітуацыі ўтвараецца ў наступнай масленічнай песні ў выніку недарэчных свякроўчыных папрокаў нявестцы, якая пайшла ў клець з запаленай свечкай: «У той клеці свет дабра: // Саломена дудка мёду было, // Арэхава чашка круп была, // Камарова лытка мяса было, // I ўсё ж тое згарэла, // Каб нявестка згалела». У юр’еўскіх і купальскіх песнях з’едліва падаецца супрацьпастаўленне дзяўчатхлопцам: «Загарэўся шэры бор. // Выхадзіце, мальцы, тушыці, // Рэшатам воду насіці! // А ў рэшаце вады нет, // У нашых мальцах праўды нет! //Загарэўся шэры бор. // Выхадзіце, дзеўкі, тушыці, // Кубкам воду насіці! // А ў тым кубку вада ёсць, // А ў нашых дзеўках праўда ёсць!» У Г.п. незласліва асмейваюцца многія ўдзельнікі хрэсьбіннага застолля — бабкапавітуха, парадзіха, бацькі, кума, кумы і інш. Гумар у такіх песнях больш прызначаны для пацехі. Вызначальнай тэмай у іх з’яўляюцца сямейнабыт. адносіны паміж мужам і жонкай, дзедам і бабай, зяцем і цешчай, хлопцам і дзяўчынай. Гумар суправаджае амаль усе этапы бел. вяселля. Пры гэтым высмейваюцца ўсе ўдзельнікі шлюбнай урачыстасці, асабліва сваты: «Ды ўвашлі ў хату тры сваткі, //Ды ніводнага людскога няма: // У аднаго — крывая нага, //
    У другога — сіва барада, // А ў трэцяга — лыса галава. // Крывою нагою жар заграбаць, // Сівою барадою печ мясці, // А на лысай галаве боб малаціць, // Ды нікуды зерне не паляціць: // Ніўбок, ніўток, ніўстарану, // А ў лысу галаву, у сватаву». Гэтыя песні прызначаны рассмяшыць прысутных, пазабаўляць іх. Смех узнікае праз камічны эфект, у аснове якога ляжыць канфлікт паміж знешнім воблікам і яго ўнутранай сутнасцю.
    Літ.: Васнлевнч В.А. Восточнославянская юморнстнческая песня. Мннск, 1969; Жартоўныя песні. Мінск, 1974; Паэзія беларускага земляробчага календара. Мінск, 1992. А.М.Аляхновіч.
    ГУМАРЭСКА (ням. Humoreske ад Humor гумар), 1)улітаратуры — невялікі празаічны або вершаваны твор жартоўнага характару. Звычайна выкрывае пэўныя заганы жыцця, высмейвае недахопы. У аснове Г. ляжыць канкрэтны жыццёвы выпадак, здарэнне. Для яе характэрны гратэск, прысутнічаюць таксама адзнакі бурлескі. Узыходзіць да фальклору — мае агульныя рысы з анекдотам, нар. жартам, гумарыст. казкай. У бел. лры ўзнікла ў 2й пал. 18 ст. Адным з першых аўтараў Г. быў Караль Антоні Жэра («Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...»). Да гэтага віду апавядання звярталіся Ф.Багушэвіч («Сведка»), А.Міцкевіч («Упар
    тая жонка»), Ядвігін Ш. («Вучоны бык»), Я.Купала («Маладая ачуняла»), Я.Колас («Недаступны»), Г. пісалі Н.Гілевіч, Р.Барадулін. Аўтарам адразу некалькіх зборнікаў гумарэсак з’яўляецца І.Аношкін (кн. «Херувім з чорнымі крыламі», 1984; «Каханне з памялом», 2007 і інш.).
    2)	У м у з ы ц ы — музычны твор жартаўлівага, гратэскнага характару, блізкага да скерца. Належыць да жанру камернай музыкі, з’яўляецца самаст. п’есай ці часткай цыкла. Г. пішуцца для саліруючых інструментаў (фп., скрыпкі), дуэта, трыа аднародных і разнародных інструментаў (скрыпкі і фп., флейты і фп.), зрэдку для аркестра, 4галосага мужчынскага хору. Форма Г. простая, утрымлівае элементы імправізацыі ў галіне тэмпу, агогікі, дынамікі. Першую Г. для фп. стварыў у 1839 Р.Шуман. У бел. музыцы Г. шырока прадстаўлена ў творчасці бел. кампазітараў Л.Абеліёвіча, У.Алоўнікава, Г.Вагнера, Д.Камінскага, І.Лучанка (Г. для скрыпкі і фп.); У.Дарохіна, Я.Дзягцярыка, А.Мдывані (Г. для фп.); В.Войціка, Д.Даўгалёва, С.Картэса, Р.Суруса (Г. для змешаных саставаў).
    В.І.Еўмянькоў (літаратура), Т.Г.Мдывані (музыка).
    ГЎМЕН Фелікс Фёдаравіч (н. 28.3. 1941, в. Кальцова Амурскай вобл., Расія), беларускі графік. Скончыў Віцебскі пед. інт (1962), у 1965—74 выкладаў у ім. Адзін з пачынальнікаў Віцебскай маст. школы акварэлі. Працуе пераважна ў жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта. Для творчасці Г. характэрна эмацыянальная, тэмпераментная, шырокая манера пісьма, адухоўленасць, жыццесцвярджальнасць. Аўтар пейзажаў: «Новы Віцебск» (1965), «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацк. Сонца над горадам» (1968), «Горад над Дзвіной» (1972), «Віцебскі дворык» (1975), «Лагойшчына» (1993), «Ушацкія азёры» (1994), «Вясна» (2004) і інш. Нацюрморты Г. вылучаюцца сакавітым колерам, кантрастамі святла і ценю, дакладнай
    308
    ГУМІЛЕЎСКІ
    Гуменнік. Малюнак В. Слаука. 2005.
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961),у 1968—72 выкладаўуім. Працуе ў манумент. і станковай скульптуры. Для творчасці Г. характэрны
    перадачай формы і фактуры прадметаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Званочкі з яра» (1995), «Кветкі восені» (2005) і інш. Сярод партрэтаў: «Маці» (1975), «Жаночы партрэт» (1996) і інш. Л.Ф.Салавей.
    ГУМЁННІК, падавіннік, у беларускай міфалогіі сядзібны дух, які жыве ў гумне, пад асеццю або за печчу, ахоўвае гэту пабудову і дапамагае гаспадару сушьшь і малаціць збожжа. Уяўляўся дабрадушным дзядком маленькага росту, падпяразаным саламяным перавяслам. Паводле інш. звестак, Г. — стары з каўпаком на галаве, апрануты ў чорную куртку, падпяразаную чорным поясам (Рагачоўскі рн). Убачыўшы Г., не трэба з ім загаворваць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады ён зробіць сваю работу і стане нябачным. Пакуль гумны стаялі пустыя, лічылася, што Г. жыў на полі ў жыце, таму яго часам блыталі з Палевіком.
    Літ:. Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Быт белоруса. Внльна, 1912. У.А.Васілевіч.
    ГУМІЛЁЎСКІ Леў Мікалаевіч (н. 31.10. 1930, Масква), беларускі скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1977). Нар. мастак Беларусі (1991).
    разнастайнасць кампазіцый, шырыня абагульнення, добрая архітэктанічная арганізацыя аб’ёмаў. Сярод твораў: помнікі Я.Купалу ў Мінску (1972, з А.Анікейчыкам, А.Заспінкім) і ў Маскве (2005), праект помніка Я.Купалу і Я.Коласу ў Варшаве (2011, з С.Гумілеўскім); мемар. комплекс «Змагарам за савецкую ўладу» ў Магілёве (1982); паркавая скульп