• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Л іс А. Жніўныя песні. Мінск, 1993. А.М.Аляхновіч.
    ГУКАПЕРАЙМАННЕ, аматапея, слова, якое служыць для імітацыі гукаў навакольнай рэчаіснасці фанетычнымі сродкамі мовы. Можа перадаваць шумы, што ўтвараюцца чалавекам («хахаха», «кхе», «тссс»), жывёламі («мяў», «чыкчырык», «гагага»), прадметамі нежывой прыроды («бух», «капкап»), Колькасць Г. ў канкрэтнай мове з’яўляецца адкрытай. Як правіла, імітацыя гукаў засн. на пэўным акустычным або артыкуляцыйным падабенстве (напр., «хіхікаць»). Доўгі час вывучэнне Г. не вылучалася з даследавання гукасімвалізму. У 1960—80я гг. была распрацавана ўніверсальная класіфікацыя Г. Пры сістэматызацыі часцін мовы гукапераймальныя словы часта ўключаюцца ў клас выклічнікаў, аднак у адрозненне ад іх Г. не выражаюць эмоцый або пабуджэнняў, a з’яўляюцца ўмоўным узнаўленнем фанетычнымі сродкамі мовы рознага тыпу гучанняў. Для фанетыкамарфалагічнай структуры Г. характэрна нязменнасць, наяўнасць нетыповых складоў, рэдуплікацыя. Лексічнае значэнне Г. часткова прадвызначана іх гучаннем. У граматычным плане яны займаюць пазіцыю паміж выклічнікамі і выклічнікавадзеяслоўнымі формамі. Г. могуць уключацца ў дзеяслоўную парадыгму са значэннем аднаразовага дзеяння: «лясь», «шчоўк», «плюх».
    Г. ў розных мовах не супадаюць па сваёй форме, што тлумачыцца адрозненнямі фаналагічных сістэм і спосабам нац. светаўспрыняцця. У бел. мове асновы Г. дастаткова прадуктыўныя, яны з’яўляюцца базай для ўзнікнення вытворных слоў («курняўкаць», «гаўкаць», «кукаваць»). Г. лёгка субстантывуюцца, могуць ужывацца ў дзеяслоўным значэнні, часцей за ўсё ў форме прошлага часу. У тэкстах выкарыстоўваюцца ў якасці экспрэсіўнастыліст. сродкаў. Д.В.Дзятко. ГЎКАПІС, 1) у п а э з і і — гукавыя паўторы, якія ўзмацняюць і раскрываюць тыя ці інш. семантычныя ас
    пекты ў паэт. тэксце. У межах гукавой інструментоўкі верша Г. трэба адрозніваць ад эўфаніі, якая не звязана з семантыкай тэксту. Г. можа праяўляцца ў мілагучнай і какафанічнай формах. Як праява аномапаэтычнасці маўлення найб. просталінейна рэалізуецца ў гукаперайманнях, больш умоўна — у выглядзе алітэрацый і асанансаў і яшчэ больш апасродкавана — у гукасімвалізме (прыпісванні пэўным гукам эмацыянальнай ці містычнай значнасці). Для Г. важна, каб былі збалансаваны суб’ектыўны і аб’ектыўны моманты падачы і ўспрыняцця. 3 аднаго боку, не кожная рэпрэзентацыя паэта можа быць расшыфравана чытачом, з інш. боку, вельмі часта сярод інтэрпрэтатараў назіраецца «вычытванне» такіх гукавых «падтэкстаў», якіх не меў на ўвазе сам аўтар. У цэлым эстэтычная значнасць Г. залежыць ад устаноўкі інтэрпрэтатара тэксту і яго культ. падрыхтоўкі. Просты прыклад гукапераймальнай алітарацыі ў творах М.Багдановіча — радок з верша «Завіруха»: «У бубны дахаў вецер б’е...». Ускосна, праз эўфанію, перадаецца рух матылька ў «Маёвай песні» паэта, дзе сцвярджаецца тэзіс: «Музыка перш за ўсё». Часцей за ўсё Г. выступае як дапаможны сродак выразнасці тэксту.
    2)	У м у з ы ц ы — увасабленне сродкамі музыкі розных гукавых і пазагукавых з’яў навакольнага свету. Паняцце Г. існуе ў музыцы са старажытнасці, канчаткова сфармуліравана яно было ў 18 ст. Апіраецца на выяўл. магчымасці муз. мастацтва, якія выступаюць у 2 асн. тыпах: гукавая імітацыя і выяўленчасць асацыятыўнага характару. Сярод рэальных гучанняў прадметнага асяроддзя, якія часта імітуюцца ў музыцы: пляск хваль, шум мора, шапаценне лесу (у оперы «Марынка» Р.Пукста), гучанне муз. інструментаў, гаворка, стогны, плач чалавека і інш. Імітацыя можа быць ідэнтычнай аб’екту пераймання па тэмбры, інтанацыях ці больш апасродкаванай. Гукавыяў
    301
    ГУКАРАД
    ленчасць асацыятыўнага тыпу засн. на слыхавым успрыманні муз. гукаў ва ўзаемасувязі з рознымі пазагукавымі з’явамі (дынамічнымі, каларыстычнымі, аптычнымі). Асацыятыўны Г. часта выступае як элемент праграмнай музыкі, дзе загалоўкі і рэмаркі канкрэтызуюць вобразны змест. На практыцы імітацыйны і асацыятыўны Г. часта аб’ядноўваюцца (харэагр. навела «Мушкецёры» Я.Глебава). Вялікае значэнне ў Г. маюць дынаміка, рэгістры, тэмбры інструментаў («светлыя» і «цёмныя», «бліскучыя» і «цьмяныя»), a таксама гукаколеравыя асацыяцыі. 3 узнікненнем электроннай музыкі (муз. камп’ютараў, сінтэзатараў і інш. электроннамуз. канструкцый) у Г. шырока выкарыстоўваюцца новыя гукавыяўл. эфекты, незвычайныя, «незямныя», «касмічныя» гучнасці (напр., выкарыстанне дыму, які рассейваецца ў спектаклі «Не мой» Б.Герлавана).
    Ю.В.Пацюпа (паэзія), Н.А.Юўчанка (музыка).
    ГУКАРАД, 1) пэўная паслядоўнасць усёй сукупнасці гукаў канкрэтнай муз. або гукавой сістэмы, якія размешчаны ва ўзыходзячым або нісходзячым руху. 2) Гарманічны рад, або паслядоўнасць абертонаў (аліквот, гарманічных прыгукаў), — акустычна ўпарадкаваны спектр інтэрвалаў, які стварае адзіны муз. гук (т.зв. натуральны Е). 3) Паслядоўнасць гукаў, якая фіксуе аптымальны выканальніцкі дыяпазон (аб’ём) пэўнага інструмента (напр., гукарад ад мі1 да соль3 у кларнета). 4) Схематычны выгляд тонаў лада (напр., мажорнага). 5) Агульны састаў гукаў (5ступенны — пераважна ў кітайскай музыцы, 7ступенны — у еўрап. музыцы і 12ступенны) дадзенагастрою (напр., раўнамернатэмпераванага) або сукупнасць гукаў муз. твора, якая выпісана ў паступальным парадку (1я, 2я, 3я ступені і г.д.) 6) Гукавая структура пэўнага інтэрвальнага роду — дыятанічнага, геміёльнага, міксадыятанічнага, мадальнага (напр.,
    сіметрычны Г. А.Месіяна). 7) Важнейшы крытэрый абіходных ладоў. Асаблівасць абіходнага Г. заключаецца ў тым, што ад кожнай з яго гукаступеняў, якая рухаецца ўверх ці ўніз, заўсёды знаходзіцца інтэрвал чыстай кварты, а агульная гукарадная сістэма з’яўляецца міксадыятанічнай (напр., стараж.слав. манодыя, праваслаўная пеўчая культура). Адзін і той жа Г. можа прадстаўляць розныя ладастварэнні і выконваць канкрэтную ролю ў розных тыпах муз. кампазіцыі (напр., канструкцыйную ў серыйнай дадэкафоніі). Як упарадкаваны комплекс гукаў Г. набліжаецца да гамы (мажорнай, мінорнай, храматычнай, падгалянскай, гамы М.РымскагаКорсакава і г.д.). Гукавы матэрыял твора вызначаецца канкрэтнагіст. ўмовамі бытавання музыкі, яе зместам, сац.дэтэрмінаванымі формамі музіцыравання.
    Т.Г.Мдывані.
    ГЎКІ БЕЛАРЎСКАЙ МОВЫ, комплексы артыкуляцыйных рухаў і іх акустычны эфект, якія фарміруюць фанацыйную абалонку значымых адзінак бел. мовы. Утвараюцца ў выніку маўленчай дзейнасці чалавека і ўспрымаюцца яго слыхавой сістэмай. Апісанне артыкуляцыйнаакустычных асаблівасцей асобных гукаў умоўнае, паколькі мін. вымаўленчай адзінкай з’яўляецца склад. Гук вылучаецца са складу на падставе ўяўленняў чалавека пра фанемны састаў дадзенага склада, слова. У бел. літ. мове 45 гукаў (39 зычных і 6 галосных), якія складаюць яе гукавую сістэму і могуць вывучацца ў 3 аспектах: артыкуляцыйным (анатамафізіялагічным), акустычным, функцыянальны.м.
    Артыкуляцыйна кожны гук утвараецца ў выніку складаных рухаў маўленчых органаў. Пры артыкуляцыйнай класіфікацыі Г.б.м. падзяляюцца на галосныя і зычныя. Пры вымаўленні галосных пераважае голас, або муз. тон, пры вымаўленні зычных значнае месца займае шум. Галосныя гукі адрозніваюцца паводле ўдзелу губ у іх вымаўленні (лабіяліза
    ваныя: [о], [у]; нелабіялізаваныя: [і], [ы], [э], [а]), паводле ступені пад’ёму языка (верхняга пад’ёму: [і], [ы], [у]; сярэдняга: [э], [о]; ніжняга: [а]), паводле месца пад’ёму языка (пярэдняга рада: [і], [э]; сярэдняга: [ы], [а]; задняга: [о], [у]). Пры артыкуляцыйнай класіфікацыі зычных гукаў улічваюцца суадносіны голасу і шуму, спосаб утварэння, месца ўтварэння, цвёрдасць (велярызацыя), мяккасць (палаталізацыя). Паводле ўдзелу голасу і шуму зычныя падзяляюцца на шумныя (складаюцца з шуму, які пераважае над голасам, — звонкія: [6], [б’І, [г]; [г’], [g], [g’L [3], [з’І, [ж], [дж], [дз], [дз’], [д] або толькі з шуму —глухія: [к], [к’], [п], [п’], [с], [с’], [ш], [х], [х’], [ч], [ф], [ф’], [т]) і санорныя (голас пераважае над шумам: [в], [в’], [ў], [м], [м’], [н], [н’], [л], [Л1 [р], [й]). У параўнанні з шумнымі санорныя не ўтвараюць пар па звонкасціглухасці, не асімілююцца па глухасці, не аглушаюцца на канцы слова, не ўплываюць на глухія зычныя, што стаяць перад імі, і не змяняюцца перад санорнымі на звонкія. Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя, або выбухныя (органы маўлення змыкаюцца, утвараючы перашкоду на шляху паветра, якое потым прарывае змычку: [6], [б’], [п], [п’1, [д], [т], [g], [g’], [к], [к’]), шчылінныя, або фрыкатыўныя (органы маўлення збліжаюцца, утвараючы шчыліну, праходзячы праз якую, паветра ўтварае шум: [з], [з’],[с],[с’],[ж],[ш],[г],[г’],[х],[х’], [в], [в’], [ў], [й], [ф], [ф’]), змычнашчылінныя, або афрыкаты (органы маўлення спачатку змыкаюцца, утвараючы поўную змычку, пасля чаго плаўна размыкаюцца: [дз], [дз’], [дж], [ч], [ц], [ц’]), змычнапраходныя (адны органы маўлення змыкаюцца, а другія ўтвараюць праход для паветра: [м], [м’], [л], [л’], [н], [н’]), дрыжачыя (утвараюцца пры дрыжанні канца языка, які шматразова дакранаецца да паднябення і тым самым стварае перашкоду на шляху паветра: [р]). Месца ўтварэння зычных гукаў вызначаецца актыўнымі
    302
    ГУЛЕВІЧ
    (губы, язык) і пасіўнымі (зубы, розныя часткі паднябення) органамі. Па месцы ўтварэння адрозніваюць 2 групы зычных — губныя (лабіяльныя) і язычныя. Паводле актыўнай або пасіўнай пазіцыі органаў артыкуляцыйнага апарату губныя падзяляюцца на губнагубныя (білабіяльныя): [6], [б’], [п], [п’], [м], [м'], [ў] і губназубныя (лабіяльнадэнтальныя): [в], [в’], [ф], [ф’]. У залежнасці ад таго, якая частка языка прымае ўдзел ва ўтварэнні гукаў, вылучаюць зычныя пярэднеязычныя ([т], [д], [с], [с’], [з], [з’], [ц], [ц’], [ж], [ч], [дж], [дз’], [н], [н’], |р], [л], [л’]), сярэднеязычныя ([й]) і заднеязычныя ([Г], [г’], [g], [g’], [K], |к'|, [x], [x’l). Паводле пасіўнага органа адрозніваюць гукі зубныя ([д], [т], [с], [з], [ц], [дз], [н], [л], [л’], [р]) і паднябенныя (пярэднепаднябенныя: [с’], [з’], [ц’], [дз’], [н’], [ж], [ш], [дж], [ч]; сярэднепаднябенныя: [й], [г’], [g’], [к’], [х’]; заднепаднябенныя: [r], [g], [к], [х]). Па наяўнасці або адсутнасці палаталізацыі (дадатковай сярэднеязычнай артыкуляцыі) зычныя падзяляюцца на мяккія (палаталізаваныя) і цвёрдыя (непалаталізаваныя). Большасць зычных сучаснай бел. мовы ўтвараюць пары па цвёрдасці і мяккасці: [6]  [б’], [п] — [п’], [д]  [дз’], [т] — [ц’], [з] — [з’], [с] — [с’], [в] — [в’], [ф]  [ф’], |м] — [м’], [н] — [н’1, |л]  [л’], [г]  [г’], [g]  [g'], |k] [к’], [x] — [х’]. He мае адпаведнага цвёрдага гук [й] (для якога сярэднеязычная — палатальная — артыкуляцыя з’яўляецца асноўнай), адпаведны мяккі адсутнічае ў гука [ў]. У асобную групу вылучаюцца зацвярдзелыя зычныя [ж], [ш], [дж ], [ч], [р], М