Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГРЭЧАСКАЯ МОВА, адна са старажытных моў індаеўрап. сям’і. У ранні перыяд свайго развіцця (20—4 ст. да н.э.) існавала ў выглядзе дыялектаў, паступова набываючы пісьмовую форму. Першапачаткова грэкі карысталіся складовым пісьмом, з 8 ст. да н.э. перайшлі на літарнае. Найб. поўнай літ. апрацоўкай вызначаецца атычны дыялект (творы Фукідзіда, Ксенафонта, Платона, Дэмасфена, Эсхіла, Сафокла і інш.). Гэты дыялект у 3 ст. да н.э. меў прыярытэтнае значэнне пры складванні стараж.грэч. моўнага кайнэ, якое мела кароткія і доўгія галосныя гукі, асобы рад прыдыхальных зычных, муз. націск, у марфалогіі — развітую сістэму дзеяслоўных форм, спрошчанае іменнае скланенне, развітое словаўтварэнне. У 4 ст. гэта кайнэ лягло ў асновуліт. мовы Візант. імперыі.
Працэс станаўлення на нар. аснове важнейшых асаблівасцей сучаснай навагрэч. мовы завяршыўся ў сярэдзіне 15 ст. Ён характарызаваўся звужэннем галосных, менафтангізацыяй дыфтонгаў, ператварэннем прыдыхальных зычных у
спіранты, заменай муз. націску сілавым, спрашчэннем сістэмы скланення, заменай многіх сінтаксічных форм аналітычнымі канструкцыямі. У той жа час сучасная Г.м. карыстаецца стараж.грэч. алфавітам, як і стараж.грэч. абапіраецца на гаворкі (пантыйскія, крытскія, кіпрскія, цаконскія). Існуе ў гутарковай і пісьмовай (пераважна ў сферы маст. лры) формах. Для афіц. тэм, школьнай адукацыі і навук. ўжытку выкарыстоўваецца т.зв. «чыстая мова», якая штучна набліжана да стараж.грэч.
У 16—17 ст. вывучэнне Г.м. займала адно з вядучых месцаў у многіх гар. брацкіх школах на тэр. Беларусі. Г.м. добра валодалі Ф.Скарына, С.Будны, Л.Зізаній. Для гэтага часу характэрны павелічэнне колькасці перакладаў з грэч. мовы на бел. («Евангелле вучыцельнае», Еўе, 1616, «Бяседы Макарыя», Вільня, 1627, «Гісторыя пра Варлаама і Ісаафа», Куцейна, 1637), выкарыстанне ў бел. тэкстах грэч. прыказак і афарызмаў (часта ў арыгінальным грэч. афармленні), ужыванне грэч. слоў у загалоўках твораў рэліг. і палемічнай лры, якія выдаваліся на бел. і царкоўнаслав. мовах (апокрнсь альбо отповедь; гармоння альбо согласне веры; дноптра альбо зерцало; трефологнонь альбо цветословь), замена слав. прозвішчаў грэч. адпаведнікамі (Зізанійкуколь, Філялетпраўдалюбец). 3 канца 17 ст. папулярнасць Г.м. на тэр. Беларусі зменшылася ў сувязі з паланізацыяй грамадскага жыцця і адпаведна пашырэннем лац. мовы. У 20 ст. бел. мова пачала абслугоўваць сферы навукі, асветы, культуры, у сувязі з гэтым узнікла патрэба ў разнастайнай навук. тэрміналогіі. Прыкметную ролю ў яе развіцці адыгралі інтэрнацыяналізмы грэч. паходжання. Папаўненне міжнар. навук. тэрміналогіі за кошт Ем., несумненна, будзе працягвацца ў далейшым: стабільнасць семантыкі, адсутнасць стыліст. экспрэсіўнасці, вял. словаўтваральныя магчымасці робяць іх незаменным буд. матэрыялам для новых тэрмінаў.
Літ.: Соболевскнй С.Н. Древнегреческнй язык. М., 1948; Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. Мінск, 1980; Пятроўскі Ян. Класічны грэцкабеларускі слоўнік. Нанава апрацаваны. Ч. 1— 2. Фларыда (ЗША), 1983—85.
А.М.Булыка.
ГРЭЧНА Алеся Канстанцінаўна (1899, в. Аброва Івацэвіцкага рна — ?), беларуская народная казачніца. Працавала ў розных гарадах Беларусі на тэкстыльных фабрыках. 3 1940 у роднай вёсцы. У рэпертуары пераважалі дзіцячыя казкі. У 1й пал. 1940хгг. ад яе запісваў казкі Л.Бараг. Для творчасці Г. характэрна інтэрпрэтацыя, дадумванне традыц. сюжэтаў (напр., як дзікія гусі заносілі ў сваё царства дзяўчатак, мудрая гусь іх выхоўвала, а заморскія жаніхі прыязджалі ў гусінае царства сватаць дзяўчатнявест).
І.У.Саламевіч.
ГУАШ (франц. gouache ад італьян. guazzo вадзяная фарба), фарба, якая складаецца з тонка расцёртых пігментаў з дабаўленнем воднаклеявых раствораў (гумміарабік, дэкстрын, пшанічны крухмал і інш.), дамешкай бялілаў, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Ужываецца для жывапісу на паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку. Узнікла як разнавіднасць акварэлі, часта спалучаецца з ёю, адрозніваецца большай гушчынёй і матавасцю тонаў, але меншай празрыстасцю. Была вядома ў Стараж. Егіпце. Шырока выкарыстоўвалася ў сярэдневякоўі ў мастацтве многіх краін свету гал. чынам для выканання кніжных мініяцюр, з часоў Адраджэння — для эскізаў, у т.л. тэатр. дэкарацый і касцюмаў, кардонаў фрэсак, партрэтных мініяцюр. Адзін з асн. матэрыялаў плаката. Пачатак фабрычнай вытворчасці спец. гуашавых фарбаў садзейнічаў развіццю самаст. (у адносінах да акварэлі) тэхнікі Г, якая дасягнула высокага развіцця ў канцы 19 — пач. 20 ст. 1 выкарыстоўвалася пры выкананні станковых твораў для дасягнення дэкар. эфектаў. У наш час Г. выконваюцца
290
ГУБАРАЎ
Да арт. Гуаш. С.Кал е с н і к аў. Збор ураджаю. 1930ягг.
Г. выкарыстоўваюць большасць тэхнік, якімі працуюць у акварэлі ці акрыле. Праблемныя месцы паверхні трэба асцярожна саскрэбсці з асновы, зачысціць наждачнай паперай, a потым зрабіць папраўкі. Пры высыханні Г. значна мяняецца ў колеры і тоне (святлее). Фарба лёгка размываецца вадой. У тэхніцы Г. працавалі І.Ахрэмчык, Л.Лейтман, А.Лось, І.Немагай, М.Селяшчук, М.Тарасікаў, А.Тычына, У.Шапялевіч і інш.
Л. Ф. Салавей.
ГУБАРАУ Валянцін Аляксеевіч (н. 14.4.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), беларускі мастак. Скончыў Маскоўскі паліграф. інт(1980). 3 1979увыд
арыгіналы плакатаў, кніжная і прыкладная графіка, эскізы тэатр. дэкарацый, дэкар.афарміцельскія працы. Г. — клеявая фарба, разводзіцца вадой да кансістэнцыі вадкай смятаны. Жывапісныя якасці заснаваны на тым, што яна амаль непразрыстая. У Г. уваходзяць бялілы (свінцовыя, цынкавыя, тытанавыя, барытавыя), што робіць яе пасля высыхання матавай і аксамітнай. Бывае 2 відаў: маст. для станковага жывапісу і плакатная для афарміцельскіх работ. Плакатная Г. менш празрыстая, насычаная па колеры. Гэта дасягаецца заменай бялілаў каалінам, які робіць фарбу больш шчыльнай і гучнай. Колер, узяты на поўную моц на вял. паверхні, гучыць мякка і прыгожа, надае жывапісным матэрыялам большае дэкар. гучанне. Мазок Г. высыхае хутка, і сляды пэндзля становяцца вельмі прыкметнымі. Каб замарудзіць высыханне фарбаў, дабаўляюць увільгатняючы рэагент, а каб пазбегнуць эфекту палос — пасля высыхання па афарбаванай паверхні праводзяць вільготным пэндзлем. Акрамя традыц. Г. выпускаюцца фарбы на акрылавай аснове, больш водаўстойлівыя пасля высыхання (добра спалучаюцца з акрылавымі фарбамі). Ёсць 2 віды белай Г. — бялілы цынкавыя і тытанавыя. Першыя валодаюць большай ступенню празрыстасці, іх
колер чысты. Бялілы тытанавыя маюць эфект пры поўным перакрыцці цёмных кавалкаў паверхні. Вытворцы маюць сваю сістэму ацэнкі святлоўстойлівасці фарбаў і пазначаюць яе знакамі: АА — выдатная святлоўстойлівасць, A — добрая, В — сярэдняя, С — малаўстойлівая і г.д. У час працы Г. на аснову (паперу) спачатку наносіцца малюнак алоўкам сярэдняй цвёрдасці і для замацавання прамалёўваецца шэрай кітайскай тушшу, потым аркуш пакрываецца вадкай разведзенай фарбай, каб зрабіць каларыт больш актыўным. Пры рабоце
В. Губараў. Адведкі. 2010.
ве «Беларусь», з 1989 — «Мастацкая літаратура», у 1993—97 — «Белфакс». Працуе ў станковым жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Сярод твораў: «Аглядальнік» (2003), «Вяселле», «Сузор’е рыб», «Хутка вясна» (усе 2007), «Святочныя будні» (2008), «Жыццё цудоўнае» (2009), «Адведкі», «Зімовы вечар у Смаргоні» (абодва 2010), «О, цудоўная адзінота», «Радасці штодзённага жыцця», «Сцяна» (усе 2011) і інш. Аўтар іл. да кн. «Саламея Пільштынова. Авантуры майго жыцця» (1985), «Беларускія народныя казкі» (1989) і інш.
291
ГУБАРЭВІЧ
ГУБАРЭВІЧ Кастусь (Канстанцін Лявонавіч; 5.1.1907, в. Радучы Чавускага рна — 3.7.1987), беларускі драматург. Засл. дзеяч мастацтваў
К.Губарэвіч.
Беларусі (1966). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1932). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Бел. радыё, з 1949 у газ. «Літаратура і мастацтва», на к/студыі «Беларусьфільм». У 1966— 74 у Мінве культуры Беларусі. Аўтар зб. апавяданняў «Гайда туды і Жывыя шрубы» (1930), гіст.рэв. і ваен.патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1968), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш.
Губінскі Антоніеўскі касцёл.
Напісаў сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я.Гезіным і К.Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я.Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973), «Дрэвы на асфальце» (1983). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв:. П’есы. Мінск, 1969; Драмы і камедыі. Мінск, 1981.
ГУБІНСКІ АНТОНІЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры барока ў в. Губін Лепельскага рна. Касцёл і 2павярховы корпус францысканскага кляштара пабудаваны ў 1714 з цэглы. Храм уяўляў сабой 3нефавую 2вежавую базіліку з трансептам, злучаўся з кляштарным корпусам праз сакрысціі. Гал. фасад фарміравалі 3ярусныя квадратныя ў плане вежы і фігурны шчыт паміж імі. У дэкоры касцёла ўжываліся прафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя і круглыя праёмы. Крылы трансепта і апсіда завяршаліся фігурнымі шчытамі. Унутраная прастора падзялялася на 3 нефы слупамі і аркамі. Нефы перакрываліся цыліндрычнымі скляпеннямі. У інтэр’еры знаходзіліся разныя гал. і бакавыя алтары, амбон. Касцёл амаль цалкам разбураны, часткова захаваліся адна з вежаў і фрагменты сцен. А.М.Каласоўская.
ГЎБІЧЫ, вёска ў БудаКашалёўскім рне, на р. Чарамха (прыток р. Дняп
ро). За 20 км на 3 ад г. БудаКашалёва, 8 км ад чыг. ст. Шарыбаўка на лініі Жлобін—Гомель, 56 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр Губіцкага с/с. 232 гаспадаркі, 600 ж. (2011).
Вядомы 3 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1560 — 3 дымы. У 1640 — 15 дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім, з 1777 у Беліцкім паветах Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1838 — 44 двары. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1858 — 73 двары, 388 ж., вінакурня, сукнавальня. У 1895 адкрыта школа граматы. У 1897 вёска ў Недайскай воласці, 124 двары, 875 ж., 3 ветракі, карчма, магазін. У 1909 — 141 двор, 1004 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. У 1924 адкрыта 4гадовая школа. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета БудаКашалёўскага рна Бабруйскай, з 27.10.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У ліст. 1942 гітлераўцы спалілі 113 двароў і загубілі 9 чал. 2.3.1943 партызаны разграмілі тут ням. гарнізон. У 1959 — 625 ж. У 1997 — 322 гаспадаркі, 755 ж.