Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
295
ГУДЗЕВІЦКІ
такоў. Зала «Гісторыя Гудзевічаў у дакументах і фотаздымках» знаёміць з гісторыяй вёскі ад дахрысціянскіх часоў да нашых дзён. У зале нар. медыцыны сабраны матэрыялы пра лекавыя ўласцівасці зёлак, апісаны спосабы вылячэння пры дапамозе медзі і «крамянёвай вады». Раздзел «Лён і ткацтва» размешчаны ў 3 залах, дзе дэманструюцца тэхніка, мясц. прылады апрацоўкі лёну, узоры разнастайных тканых вырабаў. Экспазіцыя «Сялянская хатка 18 ст.» складаецца з жылога пакоя, сенцаў, каморы, знаёміць наведвальнікаў з побытам сялян дарэв. часу. У выставачнай зале працуе стацыянарная выстаўка «Карысныя выкапні Беларусі». В.В.Клімуць.
ГЎДЗЕВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЗАРАНАЧКА». Створаны ў 1993 у в. Гудзевічы Мастоўскага рна на пры цэнтр. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Чэрнік. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 28 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне слухача, папулярызацыя акадэмічнай манеры спеваў. У рэпертуары творы духоўнай музыкі, сучасных кампазітараў, апрацоўкі бел., рус., укр. нар. песень, лірычныя творы самадзейных кампазітараў Гродзеншчыны: бел. нар. песня «Ехаў Ясь на кані», «Дай, добры Божа», «Свеце ціхі», «Што так сэрца растрывожана» Ц.Хрэннікава, «Родныя мясціны» Ю.Антонава, «Якім
Удзельнікі Гудзевіцкага народнага вакальнага ансамбля «Зараначка».
ты быў» I.Дунаеўскага, «Які цудоўны гэты свет» Д.Тухманава, «Ландышы» А.Фельцмана, «Рабіна чырвоная» М.Копа і інш. Ансамбль — дыпламант абл. аглядуконкурсу акадэмічных харавых калектываў 1 вак. гуртоў (г. Масты, 2002), фестывалю ўкр. песні (г. Масты, 2003; г. Гродна, 2006), удзельнік міжнар. фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, з 2000) і інш. А.М.Чэрнік. ГЎДЗЕВІЧЫ, вёска ў Мастоўскім рне, на р. Верацейка (прыток р. Свіслач, басейн Нёмана). За 38 км на ПдЗ ад г. Масты, 30 км ад чыг. ст. Рось на лініі Масты—Ваўкавыск, 60 км ад Гродна. Цэнтр Гудзевіцкага с/с. 254 гаспадаркі, 717 ж. (2011).
Удзельнікі Гудскага народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік».
Вядомы з пач. 19 ст. як вёска ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губ. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 15 двароў, 172 ж., царква, нар. вучылішча, вінакурны завод, млын, піцейны дом. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Ваўкавыскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 15.7.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3
6.1.1965 у Мастоўскім рне. У 1971 — 63 гаспадаркі, 201 ж. У 1997 — 196 гаспадарак, 662 ж.
У 2011 дзіцячы сад, гімназія, філіял мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурнакраязнаўчы музей, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Багародзіцкая царква (1852).
ГЎДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ МЎЗЫКІ «ГЎДСКІ ГАРМОНІК». Створаны ў 1988 у в. Гуды Лідскага рна пры сельскім До
296
ГУЖАЛОЎСКІ
ме культуры (з 2008 Цэнтр творчасці і вольнага часу). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Колышка. У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 23 да 52 гадоў. Mae інструм. і вак. групы. У рэпертуары муз. і песенны матэрыял у апрацоўцы А.Колышкі, інструм. музыка: полькі «Гудская полька», «Трапятуха», «Шабасоўка», вальсы «А мы музыканты», «Аўсядаўскі вальс», бел. і польск. нар. песні «Гады маладыя», «Дажынкі», «Дзед Піліп з гасцей ідзе», «Ой, ехалі кавалі», «Песніпералівы кветак», «Там у полі былінушка» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нац. культур «Родныя вытокі» (г. Клайпеда, Літва, 2009), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2010), фальклору «Ля возера» (г. Тракай, Літва), абл. нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, абодва 2011), нац. тэлеконкурсу юныхталентаў «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009) І інш. А.А.Колышка.
ГЎДСКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ АНСАМБЛЬ САХОНЬ. Створаны ў 1993 у в. Гуды Лідскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2008 Цэнтр творчасці і вольнага часу). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Сахонь (з 1993), В.М.Сахонь (з 2010). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 3 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне бел. нар. культ. спадчыны. Калектыў запісвае і захоўвае песні свайго рэгіёна (в. Жырмуны Лідскага рна і інш.). У рэпертуары бел. і польск. нар. песні («Ой, ты месяц», «Пей піёцца», «Заходзі яснэ слонко», «Смэнтны вечар», «Студзенка» і інш.), танцы («Абэрак», «Кракавяк», «Лявоніха», «Мясцовы вальс», «Полька з лыжкамі») і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў міжнар. сямейнай музыкі «Фамілія» (г. Тчэў, Польшча, 2003, 2010), нар. музыкі «Дзіва музыка» (г. Екабпілс, Латвія, 2009), рэсп. сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2011) і інш. В.М.Сахонь.
Удзе.іьнікі Гудскага народнага сямейнага ансамбля Сахонь.
ГУЖАВЫ ТРАНСПАРТ, традыцыйны сухапутны транспарт, дзе ў якасці цяглавай сілы прымяняліся жывёлы. Пры гэтым гужы ў вупражы служылі адным з асн. сувязных элементаў паміж цяглавай жывёлай і транспартным сродкам. У Беларусі асн. транспартнай жывёлай быў конь, радзей — вол (часцей выкарыстоўваўся пры апрацоўцы палёў). Асаблівасці Г.т. прадвызначаны гіст. эвалюцыяй, сезоннымі ўмовамі эксплуатацыі, рознай канструкцыяй транспартных сродкаў і тыпаў вупражы, іх сац. прыналежнасцю і ўплывам рэгіянальнай быт. культуры. У залежнасці ад пары года транспартныя сродкі падзяляліся на летнія, або колавыя (калёсы, мажара, раскаты, брычка, карэта, двухколка і інш.), і зімовыя, або палазныя (сані, развалкі, кары, вазок, падсанкі), паводле функцыянальнага прызначэння — на грузавыя і выязныя (пасажырскія). Выязныя экіпажы (карэты, брычкі, фаэтоны, фурманкі, дыліжансы) былі ва ўласным карыстанні і хадзілі на рэгулярных паштовых маршрутах. Г.т. быў асн. відам сухапутнага транспарту са старажытнасці да канца 19 ст., калі паступова саступіў месца чыг. Апрача практычных, выязныя экіпажы, як і
святочнае адзенне, выконвалі істотныя сацыякульт. і эстэтычныя функцыі. Заможная шляхта ўпрыгожвала свае экіпажы знутры аксамітам і футрам, звонку — рэльефным дэкорам і фамільнымі гербамі, коні і вупраж — званочкамі і бомамі, што чапляліся пад дугой і на шыі коней. У наш час экзатычныя павозкі з коннай запрэжкай можна сустрэць у парках масавага адпачынку і на цэнтр. вуліцах еўрап. гарадоў. У сельскай мясцовасці Г.т. не страціў і цяпер свайго значэння як адзін з эканомных і экалагічна чыстых відаў транспарту, які служыцьдля перавозкі разнастайных малагабарытных грузаў на кароткія адлегласці. В.С.Цітоў. ГУЖАЛОЎСКІ АляксандрАляксандравіч (2.7.1934, Баку 13.1.2007), беларускі педагог у галіне фізкультуры і спорту. Др пед. навук (1980), праф. (1981). Скончыў Азербайджанскі інт фіз. культуры (1957). У 1962—2007 у Бел. унце фіз. культуры: заг. кафедры (1981—85), прарэктар павучэбнаметадычнай рабоце (1994—97). Адначасова ў 1997—2007 гал. рэд. час. «Фнзяческая культура н здоровье». Аўтар прац па праблемах спарт. педагогікі.
297
ГУЖАЛОЎСКІ
Тв.: Сегодня н каждый день. М., 1983; Стаднон во дворе. Мннск, 1991; Нормпрованне нагрузок, направленных на развнтне коордннашіонных способностей младшнх школьннков на уроках фмзнческой культуры. Мннск, 1993.
ГУЖАЛОЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 27.6.1960, Мінск), беларускі гісторык. Сын АА.Гужалоўскага. Др гіст. навук (2004), праф. (2005) Скончыў Мінскі пед. інт (1983). У 1985—88 у Бел. дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны, з 1992 у Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі, з 1993 у БДУ. Даследуе гісторыю, тэорыю і методыку музейнай справы ў Беларусі, музейную інфарматыку.
Тв.: Нараджэнне беларускага музея. Мінск, 2001; Музеі Беларусі, 1918— 1941. Мінск, 2002; Нсторня музеев мнра. Мннск, 2003 (разам з В.П.Грыцкевічам); Музеі Беларусі, 1941 — 1991. Мінск, 2004; Музеі замежных краін. Мінск, 2004—08. Ч. 1—2 (разам з Л.У.Бярэйшык); Мннск музейный. Museums of Minsk. Мннск, 2008.
ГЎЗІКАЎ Міхаіл Іосіфавіч (14.9.1806, г. Шклоў — 27.10.1837), беларускі музыкант, віртуозксілафаніст. Іграў у нар. інструм. ансамблях, на флейце і цымбалах. У пач. 1830х гг., удасканальваючы нар. муз. інструмент брусочкі, распрацаваў сучасную канструкцыю ксілафона. 3 1833 выступаў з канцэртамі, у т.л. ў Аўстрыі, Германіі, Бельгіі, Францыі. Выконваў творы К.М.Вебера, І.Гумеля, Н.Паганіні ва ўласнай транскрыпцыі, папуры і варыяцыі на папулярныя оперныя мелодыі, імправізацыі, апрацоўкі бел., рус., укр., яўр. песень і танцаў. Г. прысвечана брашура З.Шлезінгера «Іозеф Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломьт» (Вена, 1936).
ГУК МУЗЬІЧНЫ, найменшы структурны элемент музыкі. Асн. яго ўласцівасці: дакладная вышыня, гучнасць, працягласць і тэмбр. У кожным актаўным прамежку часцей за ўсё выкарыстоўваюцца 12 розных па вышыні гукаў, якія адрозніваюцца паміж сабою на паўтона. 3 гукаў фіксаванай
вышыні (тонаў), якія здольны ўспрымаць чалавечы слых, у музыцы выкарыстоўваецца параўнальна нязначная частка; іх адбор вызначаецца фізіялагічнымі асаблівасцямі слыху, камунікатыўнай прыродай муз. мастацтва, эстэтычнымі патрабаваннямі музыкантаў і слухачоў. У характарыстыцы Г.м. істотнае значэнне маюць працэсы, якія не фіксуюцца нотамі: затуханне гукаў у фп. і арфе; перыядычныя і аперыядычныя змены тэмбру ў інструментах тыпу званоў, тамтама; вібрата ў спевах і г.д. Асобна ўзяты Г.м. не валодае маст. выразнасцю, аднак набывае яе пры ўключэнні ў пэўныя гукавую сістэму і муз. кантэкст.
ГЎКАВАЕ КАЛЫІО. адзін з найбольш пашыраных відаў кальца. Гл. Кальцо.
ГУКАВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЁРША, сістэма разнаякасных фанетычных з’яў, якія ў вершаваным тэксце ўспрымаюцца як эстэтычна значныя. Грунтуецца на фанетычных і прасадыйных уласцівасцях мовы і залежыць ад культурнага этасу. Усе элементы Г.а.в. можна падзяліць паводле значнасці на асн. — вершаўтваральныя і дапаможныя — арнаментальныя. Адзін і той жа элемент можа выконваць эўфанічную і семантычную функцыі. Г.а.в. падпарадкоўваецца законам сіметрыіасіметрыі, на аснове якіх камбінуюцца гукавыя паўторы і кантрасты. Традыц. ў бел. лры вершаўтваральную функцыю выконвалі рытм, памер вершаваны і ў значнай меры рыфма. Дапаможнымі сродкамі служылі такія гукавыя паўторы, як асанансы, алітэрацыі, унутраныя рыфмы, паўзы, анафары, эпіфары, а таксама розныя кампазіцыйныя канструкцыі; рэфрэнавая, цыклічная і г.д. У Г.а.в. пунктамі апоры служаць націскі, якія задаюць рытмавую інерцыю, арганізуюць рыфму, надаюць выразнасць асанансам і алітарацыям. Асобнае месца ў Г.а.в. займаюць гукаперайманні і іншамоўныя аплікацыі, якія найчасцей служаць «бар