Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
рык», «Лунёк», «Царэвіч», «Дзяцел»). На Масленічным тыдні былі пашыраны гульнявыя дзеянні — «маладую вазіць», «аб’езд маладога бычка», «трасенне падушак», «валачыць калодку» і інш. Вылучаюцца і агульнасезонныя забавы: катанні (на санках, каньках, конях), «крутаргі» на лёдзе, умоўнаспарт. (паляванні, катанні наперагонкі і інш.), атаксама кірмашовыя і фэставыя, што бытуюць ва ўсіх сезонах.
Да Масленіцы блізка па часе падыходзяць гукальныя гульнявыя звычаі, якія ва Усх. Палессі нават зліваюцца ў адно свята. Нямала гульняў і карагодаў прысвечаны сустрэчы птушак («Ой, чырачкапташачка...», «Вуціца», «Ой, шэрая вутка, дзе ты бывала?», «Чом, чом, селезень...», «Перапёлачка»). Найб. распаўсюджаны вясной гульнявыя карагоды. У многіх з іх адлюстроўваецца прац. тэматыка, звязаная з міфал. і магічнымі ўяўленнямі стараж. чалавека («Ляда», «Тур», «Баяры», «Проса», «Лянок», «Мак», «Крывы танок»), Лакальнае абрадавае ігрышча «Страла» мае рэгіянальную і часавую прывязанасць да некалькіх вясновых свят. 3 асн. велікодным ігрышчам звязаны многія вясновыя святы, калі людзі радаваліся сонцу, гушкаліся на арэлях, частаваліся. Да Вялікадня прымеркаваны валачобніцтва, абрадавыя гульні з яйкамі і інш. Шырока прадстаўлены абрадавыя гульні на пастухоўскае свята Юр’я |«Абрадавая гульня на Ягор’еў дзень», «Тураўскі (юраўскі) карагод»]. Сёмушныя і паслясёмушныя гульнявыя звычаі («Куст», «кумленне», «завіванне вянкоў», русальніца) з’яўляюцца пераходным этапам да асн. язычніцкага ігрышча, прымеркаванага да летняга сонцастаяння: купальскія і пятроўскія дзявочыя звычаі (збор зёлак, варажба, пляценне вянкоў купанне), хлапечыя (прыгатаванне вогнішча), агульныя (карагоды, песні, скаканне праз агонь, адшуканне папарацькветкі, гушканне на арэлях). Функцыі абрадавых гульняў выконваюць асобныя зажыначныя і дажы
начныя звычаі. На восеньскія святы прыходзіцца менш Г.н. Вылучаюцца Сямёнаў дзень («Жаніцьба коміна»), Звіжанне, Багач, Пакровы, Зміцер, фэсты і кірмашы. Гульнявая прастора больш запаўняецца вясельнашлюбнымі звычаямі.
Сярод гульняў сямейнаабрадавага цыкла вылучаецца вяселле. У яго першых этапах (сватанне, заручыны), калі адбываецца жартоўны дыялог купліпродажы нявесты, і ў апошніх (цыганы) праяўляецца гульнявы, тэатралізаваны, маскарадны характар абрадавых дзействаў. Сярод радзінных гульнявых звычаяў найб. вядомы «бабіна каша», «цяганне бабкі на баране», «ваджэнне кумоў на тапленне».
Гульні, не звязаныя з календаром і абрадамі (ці якія згубілі сувязь), падзяляюцца на гульні з інвентаром і без яго. Вядомы забавы з самым старадаўнім інвентаром — палкамі, якія могуць выкарыстоўвацца як кідальны снарад па вызначанай мішэні («Шпень», «Рухі», «Ланты») ці як мішэнь («Пікар»), клюшка («Сві'нка», «Кругляк», «Кавенькі», «Сука»), ракетка, калі меншая палачка падбіваецца большай («Пыж», «Клёк»); гульні з мячом ці інш. прадметамі, якія яго замяняюць («Вышыбайла», «Лапта», «Ямачкі», «Апука»); забавы з інш. прадметамі («Гула», «Кацёлка», «Каменьчыкі», «Костачкі», «Гузікі», «Кароль», «Класы»). У вял. групе гульняў без інвентару або з выпадковымі спадручнымі матэрыяламі вылучаюцца гульні з бегам, звязаныя з лоўляй і пошукам («Дагонкі», «Пятнашкі», «Кот і мышка», «Воўчы хвост», «Гусі», «Гарэлік», «Шыла», «Жмуркі»), з элементамі барацьбы і інш. сілавымі прыёмамі («Боркі», «Перацяжкі», «Таўкачыкі», «Пеўні», «Пацяг», «На сценку»), скаўцкія гульні з дзеяннямі, якія патрабуюць наглядальнасці, кемлівасці і інш. якасцей («Плётачка», «Тэлефон», «Фанты», «Змены ў памяшканні», «Бульбінка»), з перавагаю элементаў інтэрмедыі, харэаграфіі, імітацыі або
305
ГУМАНІЗМ
з творчай выдумкай («Канапелька», «Рэдзька», «Пастушок і авечкі», «Ручаёк», «Вугалькі»), розныя дзіцячыя забавы, пацехі («Сарокаварона», «Конікі», «Ласачка», «Маўчанка»).
У 19—20 ст. Г.н. запісвалі даследчыкі П.Бяссонаў, Л.Галямбіёўскі (Галамбёўскі), П.Дземідовіч, МДоўнарЗапольскі, М.Нікіфароўскі, Е.Раманаў, П.Шпілеўскі, ЕЕШэйн і інш. Імі зроблены і першыя класіфікацыі Г.н.: Е.Раманаў у «Беларускім зборніку» (1886—1912) падзяляе гульні на інтэлектуальныя і фіз.; М.Нікіфароўскі ў «Нарысах Віцебскай Беларусі» (ч. 1—8, 1892—99) — на «дзяцінныя бавы», бавы падлеткаў і моладзі; У.Казлоўшчык у арт. «Аб фізічным выхаванні беларусаў» (1928), акрамя традыц. («бежныя», «мячыкавыя» і інш.), вылучае «беларускія народныя спорты» — водныя, зімовыя, конная язда, дужанне, стральба і паляванне, лёгкая атлетыка, скаўцкія гульні і інш. У 1970 упершыню навук. класіфікацыю Г.н. зрабіў Я.Вількін. У кн. «Гульні, забавы, ігрышчы» (1996) серыі «Беларуская народная творчасць» прадстаўлена сучасная класіфікацыя гульнявога матэрыялу па каляндарным і функцыянальнатэматычным прынцыпах.
Розныя аспекты дзіцячых гульняў вывучае фалькларыст Е.Барташэвіч, Г.н. даследуюць таксама П.ДД, М.Каладзінскі, Т. Кухаронак, К.Лабчэўская, А.Лозка, Л.Салавей, Ю.Чурко і інш.
Літ:. Лозка А.Ю. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні. Мінск, 1997;Яго ж. Беларускаяфалькларыстыка: народныя гульні. Мінск, 2012; Гуд П.І. Беларускі кірмаш. Мінск, 1996; Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мінск, 2001; Гульні, забавы, ігрышчы. 3 выд. Мінск, 2003.
А.Ю.Лозка.
ГУМАНІЗМ (ад лац. humanus чалавечны, чалавечы), сістэма светапогляду, кірунак філас. і грамадскапаліт. думкі, паводле якога чалавечая асоба ў яе гарманічных суадносінах з народам, нацыяй, грамадствам з’яў
ляецца фундаментальнай каштоўнасцю грамадскага быцця і культуры. На розных этапах гіст. развіцця Г. разумеўся парознаму. У еўрап. навуцы і публіцыстыцы звычайна ідэнтыфікаваўся з культурай эпохі Адраджэння, характарызаваўся як вальнадумства, цесна звязанае з секулярызацыяй свецкай культуры, апалогія творчых магчымасцей свабоднай асобы. Склаліся розныя культ.гіст. тыпы Г. — антычны, хрысціянскі, буржуазналіберальны, народніцкі, сацыяліст., універсальны. Гуманіст. канцэпцыя свету, грамадства і чалавечай асобы самабытна выявілася на ўсіх этапах развіцця бел. культуры ў яе ўзаемасувязі са слав. і агульнаеўрап. дасягненнямі ў галіне навукі і культуры. Умоўна вылучаецца дахрысціянскі міфал. Г., згодна з якім Сусвет уяўляўся па аналогіі з чалавечай дзейнасцю ў натуральнай гармоніі з прыродай. У эпоху Сярэдневякоўя (10—15 ст.) пачалося засваенне маральных асноў хрысціянства — такіх як спасціжэнне духоўнамаральнага прызначэння чалавека, вучэнне аб роўнасці людзей усіх саслоўяў і народаў перад Богам, аб чалавеку як вяршыні зямнога жыцця. Хрысціянскі Г. пранікаў у свядомасць грамадства праз рукапісную лру, царк. набажэнства, асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча. Выдатным дзеячам культуры хрысціянскагуманіст. і рэнесансавага кірунку быў бел. і ўсх.слав. асветнік Ф.Скарына і яго паслядоўнікі — новалацінскі паэт Мікола Гусоўскі, дзеячы рэфармацыйнапратэстанцкага кірунку 16 ст. С.Будны, В.Цяпінскі, у 17 ст. — Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі. Для гуманіст. культуры Беларусі эпохі Адраджэння характэрна адсутнасць індывідуалістычных і элітарных канцэпцый чалавека, арыентацыя на гармонію асабістых і грамадскіх інтарэсаў, адзінства хрысціянскай веры і навук. пазнання, на ідэалы прававой дзяржавы і хрысціянскага адзінства. Гуманіст. эты
ка і хрысціянскі альтруізм гуманістаў паўплывалі на тры рэдакцыі Статута ВКЛ (16 ст.). У канцы 18 — 1й пал. 19 ст. пад уплывам Франц. рэвалюцыі 1789—99, ням. класічнай філасофіі і ўтапічнага сацыялізму ў Беларусі ўзніклі сацыяльна арыентаваныя плыні гуманіст. думкі, скіраваныя на адмену прыгону, пабудову грамадства без эксплуатацыі працоўных на аснове хрысціянскай згоды і гармоніі паміж грамадскімі саслоўямі (рукапіс І.Яленскага «Благавесць да Ісраіля Расійскага», таемнае «Дэмакратычнае таварыства» Ф.Савіча, гуманіст. сац.асветніцкая праграма філаматаў). У 19 — пач. 20 ст. сфарміраваўся нац. бел. кірунак грамадскапаліт. лры і філас. гуманіст. думкі, якія ставілі сваёй мэтай культ.нац. і дзярж. адраджэнне Беларусі. Яго прадстаўнікамі былі Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Гарэцкі і іх паслядоўнікі ў лры, філасофіі, публіцыстыцы пач. 20 ст. (І.Канчэўскі, У.Самойла і інш.).
У сучаснай Беларусі ідэі Е выяўлены ў маст. і філас. інтэрпрэтацыях базісных каштоўнасцей бел. народа. У творах лры — гэта вобразная і праўдзівая галерэя сапраўднай чалавечнасці, якую праяўлялі франтавікі і партызаны Вял. Айч. вайны, маральная прыўзнятасць чалавека над рэаліямі паўсядзённасці, шматсюжэтных і шматстайных гісторый «маленькага чалавека», які праносіць любоў да людзей праз боль чарнобыльскай трагедыі, праз эканам., фінансавыя, быт. складанасці і супярэчнасці сённяшняга жыцця. Праявы Г. знаходзяць адлюстраванне ў бел. музыцы, выяўл. мастацтве, тэатры і кінематографе. У сваіх філас., сацыялагічных, культуралагічных працах бел. грамадазнаўцы даюць навукова асэнсаванае тлумачэнне асаблівасцей, форм праявы жыццесцвярджальнай сілы Г. ў складаных, часта непрадказальных гіст. умовах канца 20 — пач. 21 ст. Праблемы Е, гісторыі станаўлення і развіцця гуманіст. ідэй у Беларусі даследуюцца ў рамках
306
ГУМАРЫСТЫЧНЫЯ
праектаў вывучэння гіст.філас. праблематыкі, бел. культ. спадчыны, сацыядынамікі культ. і маральных арыентацый розных сац. супольнасцей насельніцтва, над якімі працуюць навукоўцы інтаў філасофіі і сацыялогіі НАН Беларусі, БДУ, Бел. пед. ўнта, Бел. ўнта культуры і мастацтваў, Бел. акадэміі мастацтваў, Брэсцкага і Гродзенскага ўнтаў і інш.
Літ.: Нден гуманнзма в обшественнополнтнческой н фнлософской мыслн Белорусснм (дооктябрьскмй пернод). Мннск, 1977; Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990; Л а птё н о к А.С. Моральное наследне в соцнодннамнке культуры. Мннск, 2002; К о н а н У.М. Беларуская мастацкая культура эпохі сярэдневякоўя і Рэнесансу. Мінск, 2006; Бабосов Е.М. Фнлософскнепроблемы бытая, познанмя, веры н культуры. Мннск, 2010. Я.М.Бабосаў.
ГУМАНІТАРНАЯ АДУКАЦЫЯ. сукупнасць ведаў у сферы грамадскіх навук (філософіі, гісторыі, права, філалогіі, эканомікі, мастацтвазнаўства і інш.), а таксама звязаныя з імі навыкі і ўменні. У цэлым яны даюць магчымасць чалавеку ажыццяўляць самааналіз, пазнаваць навакольнае асяроддзе, разумець спецыфіку развіцця дзяржавы і грамадства з улікам здабыткаў гіст.культ. спадчыны.