• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГУСАК Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына Мазырскага рна — 20.12.1969), беларускі крытык і літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1966). Скончыў БДУ (1955). 3 1960 у НДІ педагогікі, з 1962 у Мінве асветы Беларусі, з 1965 у БДУ. У 1968—69 рэктар пед. інта ў Брэсце. Даследаваў праблемы сучаснай бел. прозы (творчасць В.Адамчыка, Я.Брыля, М.Даніленкі, М.Капыловіча, М.Лобана, І.Навуменкі, Б.Сачанкі, раманы І.Шамякіна, і інш.), дыялектыку традыц. і наватарскага ў ёй, асаблівасці бел. апавядання.
    ГУСАРЖЭЎСКІ Тамаш (13.12.1732, Варшава — 13.12.1807), тэолаг, гісторык, педагог, прадстаўнік асветніцкага кірунку ў гіст. навуцы Польшчы, Літвы і Беларусі. Праф.тэалогіі (1760). Вучыўся ў Варшаве, дзе стаў ксяндзоммісіянерам. У 1756—69 выкладаўудухоўных семінарыях Варшавы і Вены. 3 1770 візітатар каталіцкіх касцёлаў у Расіі. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархіяльнай семінарыі, у 1782—1805 праф. кафедры ўсеагульнай гісторыі Віленскага ўнта. 3 1804 ганаровы чл. Віленскага тва навук і мастацтва. Аўтар працы «Прамова пры пачатку публічных лекцый па ўсеагульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага» (Вільня, 1784). Г. паўплываў на фарміраванне светапогляду І.Лялевеля і распрацоўку ім гіст.сацыялагічнай канцэпцыі, яго пед. дзейнасць спрыяла пашырэнню ў Польшчы, Літве і Беларусі асветніцкіх ідэй.
    М.Я.Рыбко.
    ГУСАРКА, вёска ў Клімавіцкім рне. За 7 км на ПнУ ад горада і 10 км ад чыг. ст. Клімавічы на лініі Орша— Унеча (Расія), 131 км ад Магілёва. Цэнтр Гусаркаўскага с/с. 29 гаспадарак, 53 ж. (2011).
    Вядома з 1723 як вёска ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ. У 1727 — 19 дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1779 — 19 двароў, 107 ж. У 1785 — 21 двор, 142 ж. У 17961802 у Бел. губ. У 1897 у Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губ., 27 двароў, 205 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Клімавіцкага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. У 1926 — 33 двары, 202 ж., адкрыта прац. школа 1й ступені. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 31 двор, 162 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. жн. 1941 да 28.9.1943 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У вер. 1943 гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 3 ж.
    Пасля вайны Г. адноўлена. У 1997 — 41 гаспадарка, 97 ж.
    У 2011 базавая школа, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    «ГУСАРЫКІ», «Гусары», беларускі карагод. Адносіцца да групы танцавальных. Выяўлены на Магілёўскім Падняпроўі. Муз. памер 2/4 або 4/4, павольнага ці ўмеранага тэмпу, з устойлівай структурай (дакладнай колькасцю фігур) і рэгламентаванай лексікай. У «Г.» звычайна задзейнічаны 8дзяўчаті 1 хлопец (завадатар). Будуецца карагод на аснове трохкрока. Гурт дзяўчат, утварыўшы ланцужок, рухаецца за завадатарам па коле. Абышоўшы кола, вядучы заводзіць усіх у «вароты», якія ўтвараюць узняццем угору злучаных рук 2 апошнія дзяўчыны. He разлучаючы рук, яны становяцца адна насупраць адной. Паўтараючы шматразова рух па коле і паслядоўнае ныранне ў наваствораныя «вароты» інш. дзяўчат, карагоднікі ўтвараюць 2 паралельныя шарэнгі з перакрыжаванымі рукамі. Затым шарэнгі, захоўваючы паставу, паварочваюцца па коле вакол цэнтр. восі. Вярнуўшыся на пачатковае месца, завадатар пачынае раскручваць фігуру: заводзіць дзяўчат ланцужком па коле ў адваротны бок, паслядоўна паднырваючы пад злучаныя рукі. Утварыўшы агульнае кола, карагод завяршаецца ці пачынаецца спачатку. Падчас «Г.» яго ўдзельнікі спяваюць:
    Любл ю тое жыта жаць, Дзе бальшыя кветкі, Люблю таго кавалера, Што носіць канфеткі...
    У пач. 20 ст. Я.Раманаў у мястэчку Манастыршчына Мсціслаўскага павета запісаў тэкст песні да «Г.»:
    Гэй, гэй, гусары, вы гусарыкі маі! Пайшла маці да Кіева, Дачку дома пакінула, Пакуль маці звярнулася, Дачка сем раз спаткнулася.
    У 1967 «Г.» быў упершыню паказаны этнаграф. гуртом в. Харошкі
    314
    ГУСЕЎ
    Магілёўскага рна (кіраўнік І.Талкачоў). На аснове аўтэнтычнага ўзору ў канцы 1960х гг. балетмайстар В.Гаявая стварыла ў магілёўскім нар. ансамблі танца «Вяснянка» сцэнічны варыянт карагода «Е», які з 1974 выконваецца харэагр. ансамблем «Харошкі». М.А.Козенка.
    «ГУСАЧОК», «Гу с а к», беларускі карагод. Адносіцца да гуртавых танцаў. Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. Часцей сустракаецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцях. Муз памер 2/4 і 4/4, умеранага тэмпу. Выконваецца пераважна вясной. На Піншчыне «Е» водзяць на Вялікдзень (в. Лемяшэвічы) і Тройцу (в. Церабень). У розных традыцыях выконваецца дзяўчатамі і змешаным складам дакладнай і рознай колькасці ўдзельнікаў пад песеннае і інструм. суправаджэнне. «Г.» мае свабодную або ўстойлівую кампазіцыю, рэгламентаваную пластыку (спружыністы крок, трохкрок, прытупы, узмахі рукамі, якія імітуюць палёт птушак, таксама крок з нахілам корпуса ў розныя бакі, паўпавароты). Рухі часам выконваюцца асінхронна, што стварае ўражанне «размовы». Часам у «Г.» сустракаліся падкрэсленыя ўзмахі галавой, якія імітавалі дзяўбанне, а таксама своеасаблівыя паклоны, якія падкрэслівалі адметную хаду гусей. Танец будуецца на звілістых (тып «Лукі»), у традыцыі Вілейшчыны — прамых (тып «Проса») лініях. Для «Г.» характэрны фігуры «качан», «кола», «пляцёнка», сустракаюцца павароты парамі. Нярэдка ў адным узоры спалучаюцца некалькі розных прасторавых малюнкаў пераважна кругавой формы. Ва ўзорах карагоднага тыпу выкарыстоўваюцца «хусткі з махрамі», якія выканаўцы накідваюць на плечы і трымаюць за канцы. Варыянт «Е» з Пінскага рна: Гусачок (хлопец ці дзяўчына), а за ім 7 Гусачак, узяўшыся за разведзеныя ўбакі рукі, шматразова рухаюцца па коле па ходзе сонца і паслядоўна, пачаргова (пачынаючы ад першых кара
    годніц) праходзяць у «вароты», заплятаюць «пляцёнку». Такім жа чынам «пляцёнку» раскручваюць, шматразова рухаючыся па коле супраць ходу сонца. Варыянт «Е» з Вілейскага рна: 2 шарэнгі — хлопцы і дзяўчаты — рухаюцца насустрач, бяруцца за рукі, прытупваюць, паварочваюцца на месцы, затым парамі рухаюцца па коле. У Іванаўскім рне пасля таго як закруцяць «качана» і завершаць песню, угору выкідваўся струмень вады. Танцоры з віскам разбягаліся. «Е» мае шэраг паэт. і муз. варыянтаў. Падчас карагода яго ўдзельнікі спяваюць:
    — Гэй, гэй, гусачок, Ці харошы касначок? — Гэр, гэр, гуска, Ці хароша хустка?
    — Гэр, гэр, гусачок, Вельмі добры каснычок. — Гэр, гэр, гуска, Вельмі добра хустка Сядзі, сядзі, гусачок, Да вывядзі гуску... Ой, павёў гусачок Гуску да па лужку.
    М.А.Козенка.
    ГУСАЧЭНКА (КрасноваГусач э н ка)Тамара Іванаўна(н. 1.4.1948, в. Шчэпяціна Бранскай вобл., Расія), беларуская пісьменніца. Скончыла Бранскі (1978) і Мінскі (1986) пед. інты. Працавала ва ўстановах нар. адукацыі. 3 2005 старшыня Віцебскага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кн. паэзіі «На адным дыханні» (1999), «Адпусці мяне, боль» (2000), «Пасярод зімы» (2003), «Залатая кропля» (2004), «Складаней за жыццё» (2005), «Я прыйшла» (2006), «Восень маладая» (2007), «У святла ценю няма» (2011). Піша для дзяцей: «Дзе ж сонейка начуе?» (2009), «Мой край родны» (2010), «Добрай раніцы» (2011), «Разумная кніга для разумных дзяцей», «Рабінзоны Прыдзвіння» (абедзве 2012).
    Тв.: Спас: собр. соч. Т. 1—2. Внтебск, 2008.
    Літ.: Р ус е ц к і А.У. Лёсы. Людзі. Літаратура. Віцебск, 2008.
    ГУСЁЛЬНІКАВА Ніна Іванаўна (н. 2.10.1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), беларуская і руская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1951). Скончыла Бел. кансерваторыю (1950). 3 1949 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1952—64 — Вял. тэатра ў Маскве. Валодаючы голасам мяккага, пяшчотнага тэмбру, тонкай музыкальнасцю, стварыла на бел. сцэне пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Д.Вердзі), Лакмэ (аднайм. опера Л.Дэліба), Разіны («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Дуні («Марозка» М.Красева) і інш.
    ГЎСЕЎ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 22.6.1928, ст. Жыжыца Пскоўскай вобл., Расія), беларускі філосаф. Др філас. навук (1979), праф. (1980). Скончыў БДУ (1952), у 1954—64 выкладаў у ім. У 1973—81, 1992— 2004 у Рэсп. інце вышэйшай школы пры БДУ. У 196872, 198288 уСакратарыяце ААН у НьюЁрку і Вене. У 2004—06 дырэктар Інфармацыйнаметадычнага цэнтра па адукацыі ў галіне правоў чалавека, правоў дзіцяці Рэсп. інта вышэйшай школы пры БДУ. Віцэпрэзідэнт Бел. асацыяцыі садзейнічання ААН. Навук. працы па праблемах сац. філасофіі, паліталогіі, правоў чалавека.
    7в.: Фнлософня прав человека // Выбраныя навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта: 1921—2001 (80 гадоў). Мінск, 2001. Т. 1; Права человека н государственная ндеологня Республнкм Беларусь // Основы ндеологнн белорусского государства. Мннск, 2004.
    ГЎСЕЎ Валянцін Іванавіч (6.5.1911,с. Александрыя Стаўрапольскага краю, Расія — 17.7.1983), беларускі архітэктар, педагог. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1936). Працаваўу Бел. політэхн.
    315
    ГУСЕЎ
    інце, у 1959—78 у Бел. тэатр.маст. інце. Выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Асн. работы ў Мінску: пра
    екты рэканструкцыі Акруговага Дома афіцэраў, жылых дамоў і адм. будынкаў (1945—46, у суаўт.), будынак БВА (1945—47); Дом афіцэраў у Бабруйску і фабрыка піяніна ў Барысаве (абодва 1937), пасёлкі пры торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскайабласцях (1937—39), забудова праспекта Кірава ў Віцебску (1951 —54, у суаўт.). ГЎСЕЎ Васіль Фёдаравіч (11.1.1927, в.Зарэчча Валагодскай вобл., Расія — 1.2.1991), расійскі і беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1977). Скончыў тэатр. студыю пры Валагодскім драм. тэатры (Расія, 1944), працаваўу ім, затым у тэатрах Казахстана, Украіны, Латвіі. 3 1963 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Адначасова з 1970 выкладаў у Магілёўскім культ.асветным вучылішчы. У лепшых ролях адчувалася спасціжэнне сутнасці вобраза і глыбокая псіхал. матывіроўка дзеянняў персанажаў, вынаходлівасць і нечаканы адбор уласцівых ім вонкавых рыс: Тамаш («Сівы бусел» В.Ткачова), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), Гарадзецкі («Плаха» паводле Ч.Айтматава), Крогстад («Нора» Г.Ібсена). Тэмпераментны, часам схільны да сатыр. вытанчанай вастрыні, Г. выкарыстоўваў гіпербалу ў камічных ролях, каб узняць іх да абагульнення, падкрэсліць значнае: маркіз