• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Л. Ф. Салавей.
    М.Гурло. Карыкатуры для часопіса «Вожык».
    311
    ГУРЛО
    ГУРЛО Ніна Мікалаеўна (н. 12.4. 1946, Мінск), беларускі мастак. Дачка М.В.Гурло. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працуе ў галіне сцэнаграфіі і станковай графікі. Створаныя Г. касцюмы вылучаюцца разнастайнасцю, трапнасцю вобразных характарыстык, пранікненнем у стылёвыя асаблівасці эпохі, графічныя творы — тонкай пластычнасцю, гармоніяй ліній і лірызмам. Сярод асн. работ: касцюмы да к/фільмаў «Прададзены смех» (1981), «Белыя Росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Шляхціц Завальня» (1994), «Сын за бацьку» (1995), «Масакра» (2010); да спектакляў: «У змроку» А.Дударава (1996), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1997), «Шчаўкунок» А.Палешчанковай (1998), «Пігмаліён» Б.Шоу (2002), «Опера жабракоў» Б.Брэхта (2004), «Васа» М.Горкага (2006), «Мачаха» А.Бальзака (2008). Аўтар серыі графічных лістоў «Настальгія» (1996), «Знакі задыяка» (2008—10) і інш. Л.Ф.Салавей.
    ГУРНАЎШЧЫНСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ. Існаваў у 19 — пач. 20 ст. ў в. Гурнаўшчына Клецкага рна. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак быў накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Планіроўка анфіладная. He захаваўся.
    ГЎРСКІ Антон Іванавіч (н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага рна), беларускі фалькларыст. Канд. філал. навук (1978). Скончыў Мінскі пед. інт (1959). Працуе ў Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры, нар. абрады і звычаі, традыц. каляндарную і пазаабрадавую паэзію, любоўную і сямейную лірыку. Аўтар кн.: «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «Тайны народнай песні» (1994), «Святкаванне Калядаў на Беларусі» (1998), «Беларускія загад
    кі» (2000), «Семантыка і паэтыка сямейнай лірыкі» (2001), «Пазаабрадавая паэзія» (2002), «Малыя жанры. Дзіцячы фальклор» (2004). Вывучае
    жыццёвы ітворчы шляхфалькларыстаў Д.Булгакоўскага і П.Дземідовіча («3 любоўю да народа», 1989). Складальнік тамоў серыі «Беларуская народная творчасць»: «Загадкі» (1972), «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975), «Земляробчы каляндар» (2003). Дзярж. прэмія Беларусі 1986. А.М.Ненадавец.
    ГЎРСКІ Ілья Данілавіч (26.4.1899, в. Замосце Уздзенскага рна — 1 1.8.1972), беларускі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1969).
    Скончыў БДУ (1932). У 192432 у Галоўрэперткаме, потым у Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 рэд. газ. «Літаратура і мастацтва», у гады Вял. Айч. вайны — газ. «За свабодную Беларусь» і сатыр. час. «Партызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Аўтар п’ес «Новым шляхам», «Дрыгва» (абедзве 1928), «Сварка»
    (1929), «Бальшавіцкая вясна» (1930), «Качагары» (1932), «Новы горад», «На крэсах усходніх» (абедзве 1933), «Маці» (1934), «Сваты» (1935), «На варце» (1938), «Патрыёты» (1939), «Хлеб» (1949), «Свае людзі» (1950). Аўтар кніг: апавяданняў «Над Нёманам» (1945), «Зары насустрач» (1949), «Неспакойныя характары» (1955), «У вялікай дарозе» (1958), «Родная дарога» (1961), аповесці «Лясныя салдаты» (1945), рамана «У агні» (1952), раманахронікі «Вецер веку» (1966), раманапамфлета «Чужы хлеб» (1971). На бел. мову пераклаў творы М.Горкага, А.Чэхава, М.Твэна і інш.
    Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1951; На берагах Нявы: апавяданні. Мінск, 1977; Расцвілі вішні: апавяданні. Мінск, 1989.
    ГУРТ. народная назва групы жанчын — выканаўцаў фалькл. песень (5—7 чал.), запазычаная ў навук. тэрміналогію. У побыце дакладна ўсведамляецца роля кожнага ўдзельніка Г., які самастойна знаходзіць сваё месца ў творчым працэсе, з’яўляецца раўнапраўным сярод іншых. Індывід. вак. майстэрства спевака вызначае яго выканаўчую функцыю: запявала, «пачынальнік» — той, хто «заводзіць» песню; «бас», «тоўсты голас» — выканаўца асн. ніжняга голасу (іх некалькі); «падводка», «гаравік» — вядучы верхняга сольнага голасу. Вельмі важна, каб верхні падгалосак быў моцным, а яго ўладальнік валодаў майстэрствам імправізацыі. Пры спевах падводка быццам лунае на фоне ніжніх галасоў. У творчай рабоце прафес. і аматарскія калектывы рэдка звяртаюцца да манеры гуртавых спеваў. Яна больш захавалася ў выкананні носьбітаў традыцыі — фалькл. Г., якія існуюць на тэр. нашай краіны паўсюдна, але найб. распаўсюджаны на Пд і ПдУ.
    А.М.Аляхновіч.
    ГУРТАВЬІЯ ТАНЦЫ. найбольш пашыраны від бел. нар. харэаграфіі. Прымеркаваны да каляндарных і сямейных абрадаў. Вылучаюць 3 групы Г.т.: парнагуртавыя, сольнагурта
    312
    ГУРЫНОВІЧ
    выя і з рознай колькасцю змешанага ці аднароднага складу выканаўцаў. Звычайна Г.т. ўзнаўляюць у дзеяннях пэўнага персанажа змест абрадавай песні. Абрадавымі персанажамі ў іх з’яўляюцца «каза», «дзед», «баба», «маладзіца», «афіцэр», «мядзведзь», «цыган», «бусел», «конь» і інш. Яны выконваюць рухі, простыя танц. элементы, уласцівыя гэтым вобразам. Г.т. пашыраны ў веснавых абрадах Гуканне вясны, Юр 'я. Вялікдзень, Сёмуха. У іх сустракаецца крок з прыстаўленнем другой нагі, з прытопам, з перастукваннем, пераменны крок, бег і інш. нескладаныя камбінацыі рухаў. Танц. «лексіка» ў Г.т. папаўняецца ў асн. за кошт імправізацыі салістаў: разнастайнымі рухамі і паставамі рук з элементамі пантамімы, падскокамі, воплескамі, прытопамі, прысядкамі і інш. Муз. суправаджэнне Г.т. сольнае (інструм., песеннае ці «пад язык») або ансамблевае (інструм., інструм.песеннае). У наш час у творчай дзейнасці многіх фалькл. калектываў, выканаўцамі ў якіх з’яўляюцца непасрэдныя носьбіты традыцый, на сцэне ў час інструм. пройгрышаў паміж куплетамі абрадавых песень узнаўляюцца разнастайныя харэагр. рухі Г.т.
    Ж:Чурко Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Козенка М.А. Танцавальны фальклор // Традьшыйная мастацкая культура беларусаў. Мінск, 2001. А.М.Аляхновіч. ГУРТбК БЕЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ, Гурток беларускай моладзі Гомельскага павета. Існаваўу 1921—27 у г. Гомель пры пед. тэхнікуме. Кіраўнікі: І.Бандарэнка, М.Грашчанка, А.Сарокін, Ф.Валынец, Лашкевіч, Пяскоўскі. Прапагандаваў бел. нац. культуру. У 1921 лекцыі па беларусазнаўстве для сяброў гуртка чытаў бел. этнограф, фалькларыст, археолаг І.А.Сербаў. У 1923 засн. бка (кіраўнік Я.Баравіцкі). Пры гуртку да 1924 працавалі бел. хор і тэатр. трупа. Гурток супрацоўнічаў з Бел. секцыяй пры Гомельскім губернскім аддзеле нар. асветы. Пры яе да
    памозе атрымліваў газеты і часопісы з БССР. У ліст. 1924 сумесна з секцыяй арганізаваў бел. куток. Гурткоўцы ў крас. 1925 прынялі ўдзел у заснаванні Гомельскага філіяла літ. аб’яднання «Маладняк» і ўвайшлі ў яе склад. Летам 1925 правёў культ. мерапрыемствы ў 32 нас. пунктах 13 валасцей Гомельскай губ. Склад гуртка некалькі разоў абнаўляўся, у маі 1925 налічваў 46 чал. У яго ўваходзілі некаторыя студэнты Гомельскага ляснога тэхнікума.
    ГУРТОК ПОЛЬСКАЛІТОЎСКАБЕЛАРЎСКАЙ I МАЛАРЎСКАЙ МОЛАДЗІ, маладзёжная арганізацыя выхадцаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны. Існаваў у 1889—93 у Пецярбургу. Аб’ядноўваў пераважна студэнтаў тэхнал. інта. Са складу гуртка (быў непастаянны, налічваў каля 25 чал.) выбіраліся старшыня і касір. У розны час старшынямі прызначаліся К.Дабкевіч, І.Вілейшыс, М.Дамашэвіч, з крас. 1893 бел. паэтрэвалюцыянер А.Гурыновіч. Меў касу ўзаемадапамогі. Спачатку кірунак дзейнасці гуртка быў асветніцкі: распаўсюджванне сярод рабочых і сялян легальнай лры для ўзняцця агульнага ўзроўню адукаванасці. Кнігі выпісвалі з Варшавы і набывалі ў Пецярбургу. Паступова ва ўмовах развіцця рэв. руху гурток эвалюцыяніраваў да паліт. работы. Некаторыя яго чл. сталі прапагандыстамі ў рабочых гуртках, падтрымлівалі кантакты з сацыялдэмакр. аргцыямі. Спыніў існаванне пасля арышту актыву (К.Акуліч, І.Непакайчыцкі, А.Гурыновіч і інш.).
    ГЎРЫН Міхаіл Фёдаравіч (н. 8.11. 1941, в. Радунь Карэліцкага рна), беларускі археолаг. Др гіст. навук (1991). Скончыў БДУ (1971). У 1976—2005 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследуе стараж. металургію і кавальскую апрацоўку жалеза, ліцейную справу ў Беларусі; сувязі бел. насельніцтва з краінамі Зах. Еўропы ў далёкай старажытнасці і ўсярэдневякоўі. Аўтар навук. работ: «Старажытнае жалеза Беларускага Падняпроўя»
    (1982), «Мір: гістарычнаэканамічны нарыс» (1985), «Кавальскае рамяство Полацкай зямлі IX—XIII стст.» (1987). Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 2, 1999) і «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000).
    ГУРЫНОВІЧ Адам Гіляры Калікставіч [25.1.1869, б. фальварак Кавалі (Кавалькі), Мядзельскі рн — 4.2. (паводле інш. звестак, 26 ці 29.1) 1894], беларускі паэт, фалькларыст.
    А.ГК.Гурыновіч.
    Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. інце (1887—93), удзельнічаў у студэнцкім падп. руху. Быў знаёмы з родапачынальнікам рус. марксізму Г.В.Пляханавым. У паэзіі працягваў справу Ф.Багушэвіча (вершы «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», «Што ты спіш, мужычок...» і інш.). Звяртаўся да жанраў балады, байкі, пейзажнай лірыкі. 3 фальклору запазычваў матывы і сюжэты з антыпанскімі і антыцарскімі настроямі. Актыўна пратэставаў супраць сац. несправядлівасці. Знаходзячыся пад наглядам паліцыі ў бацькоўскім фальварку Крыстынопаль (цяпер у Смаргонскім рне), запісваў вуснапаэт. творы. Быў знаёмы з Я.Карловічам і атрымліваўадяго пастаянныя кансультацыі, таму яго зборы выдзяляюцца захаваннем дыялектных норм і навук. дакладнасцю. У «Зборніку беларускіхтвораў...» (1893) змясціў разнажанравыя песні, прыпеўкі і загадкі. Выразныя фалькл. матывы прасочваюцца ў творах «У лузе, калінушка, ў лузе...». Запісы Г. ўвайшлі ў тамы серыі «Беларуская народная творчасць» «Радзінная паэзія»
    313
    ГУРЫЧ
    (1971), «Дзіцячы фальклор», «Загадкі» (абедзве 1972), «Жартоўныя песні» (1974), «Зімовыя песні» (1975) і інш. А.М.Ненадавец. ГЎРЫЧ Соф’я Якаўлеўна (29.12. 1919, Мінск — 28.4.1999), беларуская актрыса, рэжысёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). У 1937— 41 працавала ў Тэатры юнага гледача БССР. У 1944—48 рэж. Брэсцкага і ў 1955—57 Гомельскага абл. драм. тэатраў. 3 1966 рэж., у 1967—86 гал. рэж. Бел. рэсп. радыё. Выконвала ролі травесці: Фелікс («Наша зброя» А.Крона), Гешка («Чарамыш, брат героя» паводле Л.Касіля) і маладых дзяўчат: Валя Брузжак («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Зербінета («Хітрыкі Скапэна» Мальера) і інш. Яе персанажы натуры актыўныя, дзейсныя, валявыя, энергічныя, сыграныя тэмпераментна, ярка: Жэня Шаўрова («Блакітнае і ружовае» А.Бруштэйн), Маленькая разбойніца («Снежная каралева» Я.Шварца), Тоня («Старыя сябры» Л.Малюгіна), Лізета («Гульня кахання і выпадку» П.Марыво) і інш. Сярод пастановак: «Сын» С.Паташова (1947), «Сустрэча з юнацтвам» А.Арбузава (1948), «Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава (1955), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1956), «Калі цвіце акацыя» М.Віннікава (1957) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.