• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Акустычныя характарыстыкі гукаў залежаць ад асаблівасцей крыніцы гука, памераў і формы надгартанных поласцей, што адыгрываюць ролю рэзанатараў. Да асн. акустычных асаблівасцей гукаў адносяцца сіла, вышыня, працягласць і тэмбр. Сіла (інтэнсіўнасць) гука залежыць ад амплітуды ваганняў, на якую ўплывае напор струменя паветра: чым мен
    шая амплітуда, тым менш моцны гук. Вышыня гука вызначаецца колькасцю ваганняў у секунду і залежыць ад даўжыні галасавых звязак; чалавек здольны ўспрымаць ваганні ад 16 да 20 000 Гц. Працягласць гука залежыць ад часу яго вымаўлення. Сярод галосных найб. працяглымі з’яўляюцца націскныя, а сярод зычных — шчылінныя [в], [в’], [ў], [ф], [ф’], [ж], [ш], [з], [з’], [с], [с’], [х], [х’] і інш. Тэмбрам называецца спецыфічная афарбоўка, якая дазваляе адрозніваць тоны адной і той жа сілы і вышыні.
    Функцыянальныя асаблівасці галосных гукаў у адрозненне ад зычных прадвызначаюцца іх складаўтваральнай роляй у маўленні.
    Літ.: Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мінск, 1973; Фанетыка слова ў беларускай мове. Мінск, 1983; Кры віцкі А.А., Падл у ж н ы А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989; Вэкслер П. Гістарычная фаналогія беларускай мовы. Мінск, 2004. Д.В.Дзятко.
    «ГУЛА», беларуская народная гульня. У яе аснове — спаборніцтва 2 каманд па кіданнікачанні кола як найдалей. Для ўсіх рэгіёнаў дзеянне «Г» амаль аднолькавае. Фалькларысты фіксавалі пераважна адрозненні ў назвах: «Качанне кружка» (Навагрудчына), «Качалка» (Гродзеншчына), «Катанне кулі» (Глыбоччына), «Гула» (Бярэзіншчына), «Була» (Магілёўская і паўд. раёны Мінскайабласцей), «Заганяка» (Вілейшчына) і інш. Гульцы дзяліліся на каманды ад 3 да 15—20 чал. у кожнай. Кіраўнікамі выбіралі самых дужых, іх называлі асілкамі, большымі, капітанамі, астатніх — абаронцамі, дружкамі, памагатымі ці проста гульцамі. Асн. атрыбутам «Г.» было кола ці круглы прадмет (камень, металічны шар і г.д.), які мог каціцца па зямлі. Для трываласці часам выкарыстоўвалі больш моцнае кола ад воза ці металічны абручык ад яго. Адзін з гульцоў кідаў кола ў бок каманды сапернікаў, якая ў сваю чаргу старалася як мага хутчэй спыніць яго і такім жа чынам
    адправіць назад. Адна каманда наступала, другая — адступала. Гульцам дазвалялася падыходзіць толькі да Taro месца, дзе спынялася кола. Для яго спынення можна было ўжываць палкі, дошкі, ватоўкі і інш. Перамагала тая каманда, якая «заганяла» сваіх сапернікаў да загадзя дамоўленага месца. Гульня лічылася небяспечнай.
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 1996. А.Ю.Лозка.
    ГУЛАК (Hulak) Яраслаў (10.9.1920, г. Прахаціцы, Чэхія — 6.8.1999), чэшскі перакладчык. Скончыў Карлаў унт (1945). Працаваўу выдве «Млада фронта». 3 1952 займаўся выключна перакладамі твораў слав. лр. На чэшскую мову пераклаў раман «Мінскі напрамак» І.Мележа, аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання», «Знак бяды», «Праклятая вышыня», «Кар’ер» В.Быкава. Аўтар кн. вершаў «У часе дванаццатым» (2008), прадмоў і пасляслоўяў да перакладзеных кніг. А.У.Вострыкава. ГУЛЁВІЧ Пятро Восіпавіч (1870, в. Рудня Чачэрскага рна — 28.5.1957), беларускі казачнік. Расказваў казкі, перанятыя ад аднавяскоўцаў, а таксама ад укр. казачнікаў. Творча распрацоўваў ірадыц. сюжэты. Пры дапамозе жывой гутарковай мовы, спалучаючы апавядальную і дыялагічную формы, ствараў трапныя характары персанажаў у анекдатычных казках «Штукар», «Салдацкая загадка», «Разумны мужык» і інш. На бел. мове расказваў рус. нар. казкі пра Еруслана Лазаравіча, Баву Каралевіча і Ілью Мурамца. Восем выбраных тэкстаў яго казак склалі асобную кн. «Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча» (1963).
    ГУЛЁВІЧ Станіслава Іосіфаўна (н. 25.5.1925, в. РудняСтаўбунская Веткаўскага рна), беларуская артыстка оперы (меццасапрана). Засл. артыстка Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). 3 1956 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1965 — Бел. філармоніі. Валодае голасам прыгожага, цёплага
    303
    ГУЛЕВІЧ
    тэмбру. Яе выкананне вызначаецца шчырасцю і глыбінёй, высокай вак. культурай. Сярод партый: Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Ма
    далена («Рыгалета» Д.Вердзі), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева). 3 асаблівым поспехам выконвала партыі, блізкія ёй сваёй нар. сутнасцю: Вані («Іван Сусанін» М.Глінкі), Няжаты («Садко» М.РымскагаКорсакава). Цікавыя і самабытныя яе сольныя праграмы, складзеныя з бел. нар. песень, старадаўняга рус. раманса. І.І.Зубрыч. ГУЛЁВІЧ Фёдар Фёдаравіч (н. 14.8. 1952, г. Маладзечна), беларускі цыркавы артыст, клоўн. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў студыю пры Мінскім дзярж. цырку (1969). Выступаў як дывановы клоўн. Стварыў вобраз прастадушнага, добрага, вясёлага хлопца з рысамі бел. нар. характару. У нумарах выкарыстоўваў акрабатыку і жангліраванне. У дуэце з А.Варанецкім ствараў і выступаў у клаўнадах і рэпрызах («Гаршкі», «Гладыятары», «Каза» і інш.). Зняўся ў фільмах «А таксама цырк», «Дзяніскіны апавяданні», «Навагодні атракцыён». 3 1990 жыве за мяжой.
    ГУЛЁГІНА Марыя Агасаўна (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна), беларуская артыстка оперы (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). У 1983—87 салістка Дзярж. тэатра
    оперы і балета Беларусі. 3 1990 выступае на вядучых оперных сцэнах свету («Метраполітэнопера», «Ла Скала», «КовентГардэн», Гамбург
    ская і Венская оперы і інш.). Сярод оперных вобразаў, створаных на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Д.Вердзі), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага). Выконвала сольную партыю сапрана ў харэагр. кантаце «Карміна Бурана» К.Орфа.
    В. Р. ГудзейКаштальян.
    ГЎЛЬДЭН (ням. Gulden залаты), 1) назва фларэнтыйскага фларына ў Германіі ў 14 ст. 3 15 ст. Г. называліся залатыя манеты (маса 3,5 г, з канца 15 ст. — 2,5 г), якія вырабляліся германскімі дзяржавамі. У канцы 15 ст. для адрознення ад раўнацэннага яму сярэбранага Г. меў назву «залаты ў золаце» (goldgulden). 3 17 ст. выцеснены са звароту дукатам. 2) Назва сярэбранай манеты (маса 31,83 г, або 29,23 г серабра 930 пробы) эрцгерцага Сігізмунда [1439—96], якая чаканілася з 1486 у Ціролі. Сярэбраны Г. (гульдэнгрош), як і залаты (голдгульдэн), быў роўны 60 сярэбраным крэйцарам. Да ўвядзення ў зварот саюзнага талера ў 1857 сярэбраны Г. заставаўся разліковаграшовай адзінкай у шэрагу германскіх дзяржаў (Аўстрыя, Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, Насау, Франкфурт). У 17 ст. Г. пашыраны на тэр. Польшчы і Беларусі. 3) Назва залатой і сярэбранай (з 1581) манеты ў Нідэрландах. 3
    1601 Г. чаканіўся ў некаторых правінцыях (Фрызія, Аверэйсел, Гронінген, Нейманген, Кампен, Зволе), з 1679 адзіная грашовая адзінка Нідэрландаў і іх калоній. Да пераходу на еўра ў 2002 Г. заставаўся асн. грашовай адзінкай. 4) Да 1850 Г. быў грашовай адзінкай у некаторых швейцарскіх кантонах: Гларусе, Люцэрне, Швіцы, Цюрыху, Граубюндэне, Уры. 5) У 1923—39 Г. —грашовая адзінка вольнага горада Данцыга (Гданьск), які знаходзіўся пад пратэктаратам Лігі Нацый. Ю.У.Каласоўскі. ГЎЛЬНІ РОЛЕВЫЯ. мадэліраванне рэальных ці выдуманых жыццёвых сітуацый, зносін, з’яў, заканамернасцей, супрацьлегласцей, дзе ўдзельнікам прапануецца выканаць якуюнебудзь ролю ў пэўных абставінах. Гульня ідзе шляхам пераймання рэальных паводзін якоганебудзь персанажа, прадугледжвае пераўвасабленне чалавека і яго дзейнасць у пэўным вобразе. У ёй праяўляецца калектыўны і творчы характар дзейнасці, сітуацыйнасць. Г.р. валодаюць вял. навучальнымі магчымасцямі, праз якія чалавек спазнае навакольны свет, замацоўвае жыццёвыя назіранні, набывае ўменні і навыкі. Ролевыя паводзіны не вызначаны жорстка і дапускаюць пэўную свабоду дзеянняў у рамках вызначанага сюжэта, а таксама прадугледжваюць не толькі яго выкананне, але 1 актыўную жыццёвую пазіцыю ўдзельніка ў выбары логікі паводзін. На аснове Г.р. пабудавана большасць нар. гульняў з перавагаю элементаў інтэрмедыі, імітацыі або з творчай выдумкай («Пасу, пасу авечачкі», «Крук», «Пекла» і інш.). Прынцыпы Г.р. прасочваюнца ў некаторых бел. абрадах каляндарнага (калядаванне, валачобніцтва, ваджэнне «Куста», абрады на Русальны тыдзень і інш.) і сямейнаабрадавага (напр., у час радзіннага абраду: паводзіны мужа, кума і кумы ў час нараджэння дзіцяці, катанне бабы на баране і інш.) цыклаў. Элементы тэатралізацыі, выканання пэўнай ролі прысутнічаюць
    304
    ГУЛЬНЯ
    і ў шматлікіх каляндарных і сямейнаабрадавых гульнях («На куццю», «Жаніцьба Цярэшкі», «Ваджэнне казы», «Рэдзька», «Свіння» і інш.).
    Літ.: Старж ы н с кая Н.С. Сябруем і гуляем разам. Мінск, 1994; Сысоў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мінск, 1997; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2000.
    А.В.Дрыгін.
    ГУЛЬНЯ НАРОДНАЯ, від актыўнага адпачынку чалавека, гістарычна сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў, пэўных правіл і прыёмаў, сродак фіз., разумовага і маральнаэстэтычнага выхавання; адна са стараж. форм нар. творчасці. Многія з Г.н. развіліся са стараж. абрадаў і захавалі сляды язычніцкіх культаў але ў бытаванні ўспрымаюцца як сродак адпачынку і набыцця карысных навыкаў. Пра Г.н. вядома з летапісаў і археал. раскопак. Даследчыкі лічаць, што асэнсаваны выраб цацак мог пачацца ў эпоху неаліту. Археолагі знаходзілі апрацаваныя крэмені і камяні ў выглядзе розных жывёл і птушак, гліняныя вырабы, прыстасаваныя да гульні косці, пазней — цацкі і мячыкі з дрэва і скуры. Сустракаюцца таксама велікодныя яйкі з гліны і косці, свістулькі, шарыкі, званочкі і інш. Раннія шахматныя фігуркі, знойдзеныя археолагамі, датуюцца 11 ст.
    Найстараж. гульні звязаны з календаром. Яны падзяляюцца на сезоны і нават прывязаны да канкрэтных нар. свят, якія маюць сваю рытуальную атрыбутыку. Зімою гульнявыя звычаі найб. характэрны для Каляд і Масленіцы. Асн. святочнарытуальная атрыбутыка Каляд — «звязда», батлейка, зааморфныя (каза, мядзведзь, жораў) і антрапаморфныя (шчодра. цыган, дзед і баба) вобразымаскі. На калядныя вячоркі (ігрышчы) і пасядзелкі праводзілі тэатралізаваныя гульнізабавы (калядаванне, ваджэнне казы, бусла, мядзведзя, каня; шчадруха, «Жаніцьба Цярэшкі», Бахара; паказ батлейкі, нашэнне «звязды»), гульнявыя варожбы; карагоды і танцы («Яшчур», «Олей», «Ста