Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 2011 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, Дом рамёстваў, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. ГЎБСКАЯ Надзея Аляксандраўна (н. 3.2.1947, в. Стары Каўрай Чаркаскай вобл., Украіна), беларуская артыстка оперы (лірыкадрам. сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1994). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1975). Працавала ў тэатрах Украіны і Расіі. У 1977—2005 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1999 выкладае сольныя спевы ў Бел. акадэміі музыкі. Чароўны тэмбр голасу Г., яго свабоднае, сакавітае, мяккае,
292
ГУДАВІЦКАЕ
нюансаванае гучанне, эмацыянальнасць выканання спрыялі перадачы ўнутранай высакароднасці і чысціні яе гераінь. Сярод лепшых партый: Аіда, Леанора («Трубадур» Д. Вердзі), Тоска (аднайм. опера Д.Пучыні), Лізавета, Амелія («Дон Карлас», «Бальмаскарад» Д.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), партыя саліруючага сапрана ў вак.харэагр. прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі.
А.А.Саламаха.
ГУГЕЛЬ Адольф Самойлавіч (3.6. 1915, Вена — 1.7.1999), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае маст.
вучылішча (1940). Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Ддя творчасці Г. характэрны драматызм, напружаны каларыт, пабудаваныя на кантрасных колеравых спалучэннях, жывапісная дынамічнасць. Сярод твораў: «Ідуць на фронт» (1943), «Важнае паведамленне» (1949), «Яблыкі» (1955), «3 мінулага» (1957), «Півоні» (1963), «Месячны вечар» (1969), «Партызанская балада» (1971), «Рыбак» (1973), «У.І.Ленін» (1975), «Юнацтва» (1978), «Асеннія развагі» (1982), «Дзеці вайны» (1985), «Тут быў вятрак» (1988), «Вясенні нанюрморт» (1992), «Восень у Лошыцы» (1995), «Наяснай паляне» (1996) і інш.
ГУД Пётр Адамавіч (н. 8.1.1945, Мінск), беларускі этнограф, фальк
ларыст, рэжысёр, сцэнарыст. Канд. гіст. навук (1987). Праф. (2000). Скончыў Харкаўскі інт культуры (1973). 3 1977 у Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1993 заг. кафедры). Стваральнік навук.пед. школы ў галіне свят, спецыялізацыі «рэжысура народнага свята». Даследуе нар. абрадавую творчасць, вытокі свят беларусаў, перспектыўныя кірункі развіцця іх у сучасным культуралагічным кантэксце. Аўтар манаграфій «Мастацтва феерверкаў» (2007), «Тэхналогія стварэння свята» (2е выд. 2008). Сабраў, даследаваў і выдаў першы збор кірмашовых песень у манаграфіі «Беларускі кірмаш» (1996, з Н.І.Гуд). Распрацаваў шэраг абрадавых свят і фестываляў, у т.л. «Звіняць цымбалы і гармонік», «Аўцюкі». Сцэнарыі абрадавых свят апублікаваў у збках «Восеньскія святы» (1995), «Зімовыя святы» (1999), «Ад Каляд да Пакроваў», «Веснавыя святы» (абодва 2000), «Летнія святы» (2001), працах «Свята лесу» (2006), «Свята кветак» (2009) і інш. Т.А.Сінькевіч.
А.Гугель. Партызанская балада. 1971.
ГЎДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА. культавы дахрысціянскі помнік каля в. Гудавічы Чэрвеньскага рна. За 0,2 км на У ад гэтай вёскі і 0,3 км на 3 ад в. Верхлес, на ўзгорку Святая Горка, на могілках. Помнік аналагічны свяцілішчам Паўн. Букавіны і смаленскіх крывічоў 8—12 ст. Пляцоўка памерамі 50><57 м, выш. 4—5 м. Па краях узгорак паніжаецца і ўтварае роў, вакол якога насыпаны вал выш. 1,2— 1,5 м. Раней на пляцоўцы ляжаў каменьследавік, ад якога захавалася частка з паглыбленнем, што ўшаноўвалася насельніцтвам як «адбітак ступні Маці Божай». Побач з ім стаяць архаічны каменны крыж (выш. 0,6 м, шыр. 0,47 м), жалезны і драўляныя крыжы. Упершыню апісаў у 19 ст. А.К.Ельскі, даследаваўу 1985— 86 Э.М.Зайкоўскі. У шурфе (9 м2) у цэнтры пляцоўкі на глыб. 0,2—0,25 м выяўлены вуглістыя плямы і абпаленыя камяні, манета 1811. Ваўсх. частцы вала на глыб. 0,8—1 м знойдзена вуголле і абломак ляпной керамікі.
За 1 км на Пн ад Святой Горкі
293
ГУДАГАЙ
раней стаяў каменны ідал «Цар Давыд», які быў знішчаны ў 1930я гг.
Літ:. Бубенько Т.С., Зайковскнй Э.М., Поздняков В.С. Нсследовання Белорусской экспеднцнн // Археологпческне открытня 1986. М., 1988.
Э. М. Заіікоўскі.
ГУДАГАЙ, пасёлак у Астравецкім рне. За 5 км на ПдЗ ад г.п. Астравец, чыг. станцыя на лініі Мінск—Вільнюс, 197 км ад Гродна, на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр Гудагайскага с/с. 356 гаспадарак, 1139 ж. (2011).
Вядомы з канца 16 ст. як паселішча ў маёнтку АстравецУрбаноўскі ў Віленскім ваяв. ВКЛ. Да 1736 уладальнікамі маёнтка былі Лакуцеўскія, С.Скірмант, Д.Садоўскі, дзісенскі староста М.КозелПаклеўскі, з 1764 — Ю.К.Война, які заснаваў тут драўляны касцёл і кляштар. Г. быў перададзены ордэну кармелітаў (да 1832), якія мелі цудадзейны абраз (гл. Гудагайскі абраз Маці Божай). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1866 мястэчка ў Палянскай воласці, 11 двароў, 143 ж. У 1874 праз Г. пракладзена ЛібаваРоменская чыг. У 1886 сяло, 18 двароў, 117 ж., касцёл, карчма. 3
Гудагайскі абраз Маці Божай.
1919 у БССР. 3 1920 у Сярэдняй Літве, з 1922 у Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Астравецкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 Г. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Ашмянскім рне. У 1971 — 1077 ж. У 1997 — 357 гаспадарак, 987 ж.
У 2011 сярэдняя школа, філіялы Астравецкіх спарт. і муз. школ, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 6 магазінаў. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Маці Божай (1764).
ГУДАГАЙСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ. адна з хрысціянскіх святынь Беларусі. Знаходзіцца ў Гудагайскім касцёле Маці Божай. Намаляваны прыкладна ў 16 — пач. 17 ст. тэмперай на дошцы невял. памераў. Належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаванне», «Маці Божая з дзіцём на правай руцэ». Паводле характару жывапісу належыць да візант.праваслаўнай традыцыі, паўтарае іканаграфічна вядомы візант. абраз «Маці Божая Уладзімірская». Яго паходжанне і час з’яўлення ў Гудагаі невядомыя. Паводле царк. паданняў, абраз трапіў сюды праз рус. купцоў, пазней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Л.Войнавай. У 1764 полацкі абозны Ю.Война з жонкай заснаваў пры касцёле кляштар кармелітаў. У гэты час абраз набыў вядомасць як цудадзейны. У 1866, пасля закрыцця гудагайскага касцёла,
Гудагайскі касцёл Маці Божай: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр ёр.
2
294
ГУДЗЕВІЦКІ
Да арт. Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурнакраязнаўчы музей:
1 — фрагмент экспазіцыі «Гісторыя Гудзевіч»; 2 — у 1й літаратурнай зале.
яго перанеслі ў касцёл у Ашмянах. У 1906 абраз вернуты ў адроджаную гудагайскую парафію. А.А.Ярашэвіч.
ГУДАГАЙСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ, помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока ў в. Гудагай Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1764 на ўсх. ускраіне вёскі па фундацыі Юзафа Крыштофа і Людвікі Войнаў. Уваходзіў у комплекс кляштара кармелітаў (скасаваны ў 1832). Касцёл — прамавугольны ў плане аб’ём з бабінцам, 5граннай апсідай і нізкімі бакавымі сакрысціямі. На гал. фасадзе чацверыковыя вежы з купалкамі ў завяршэнні (не захаваліся) фланкіравалі франтон з сігнатуркай. Аб’ёмы накрыты бляшанымі скатнымі дахамі з сігнатуркай над алтарнай часткай. Аднасхільны дах нізкага бабінца ў 1920я гг. заменены 2схільным з франтонам. Вонкавыя і ўнутраныя сцены, плоская столь ашаляваны і пафарбаваны. Інтэр’ер зальны з гал. і пастаўленымі пад вуглом да цэнтра залы бакавымі алтарамі. Двух’ярусныя алтары «Маці Божай Гудагайскай», «Святога Казіміра» і «Святога Ісуса» вырашаны ў выглядзе 2калонных порцікаў, дэкарыраваны разьбой. Над уваходам размешчаны хоры з арганам у выглядзе порціка, дэкарыраванага разьбой. Драўляныя
касцёл і чацверыковая званіца з шатром абнесены бутавай агароджай з металічнымі ўваходнымі варотамі на гранёных слупах. У гал. алтары знаходзіцца шанаваны Гудагайскі абраз Маці Божай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
ГУДВІЛОВІЧ Ізабела Пятроўна (?— ?), збіральніца і захавальніца беларускага фальклору пач. 19 ст. Яе багатая песенная калекцыя была перададзена рус. збіральніку і выдаўцу вуснапаэт. твораў П.Кірэеўскаму і склала яго асобны «беларускі архіў». Калекцыя ўключае масленічныя, велікодныя, купальскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, бяседныя, любоўныя песні, прыпеўкі да танцаў і скакухі запісаны ў ваколіцах Койданава (Дзяржынск), Барысава, Мінска, Слуцка, Вілейкі, Івянца, Зембіна і інш. мясцін. Запісы бел. песень і прыпевак у большасці не былі апублікаваны (зберагаюцца ў фондах Гіст. музея ў Маскве). Частку песень з гэтай калекцыі апублікаваў у сваіх выданнях П.Бяссонаў. А.М.Ненадавец.
ГУДЗЕВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТЎРНАКРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ.
Засн. ў 1965 у в. Гудзевічы Мастоў
скага рна пры сярэдняй школе. Адкрыты для наведвальнікаў 2.2.1968 з нагоды 130годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага. 3 1990 набыў статус дзярж., з 2006 установа культуры з сучаснай назвай. Агульная пл. экспазіцыі 415 м2, выставачнай залы — 32 м2. Асн. фонд — 15 725 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 4888 (2012). Дзейнічаюць 10 экспазіцыйных і выставачная залы, этнаграф. хата 18 ст. У 1й зале літ. аддзела сабраны матэрыялы пра пісьменнікаў з Мастоўскага рна (М.Явар, А.Тарасевіч і інш.), першыя зборнікі твораў В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Цёткі, М.Багдановіча і інш. Другая зала знаёміць з пісьменнікамі Гродзеншчыны. Тут прадстаўлены лісты, чарнавікі, кнігі і фотаздымкі з аўтографамі В.Быкава, Я.Брыля і інш. Экспануюцца таксама дарэв. выданні Я.Купалы, Я.Коласа і матэрыялы пра пісьменнікаў Беларусі. Экспазіцыя залы нар. мастацтва прадстаўлена кавальскімі вырабамі, узорамі ткацтва і вышыўкі, вырабамі з дрэва, саломы і лазы, керамікай. У зале літ. мастацтва змешчаны партрэты пісьменнікаў і літ. герояў, карціны, напісаныя паводле маст. твораў на гіст. тэмы. У зале «Гудзевічы ў выяўленчым мастацтве» месцяцца карціны бел. Mac