Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Ю. У. Каласоўскі. ГРЫФбН (грэч. gryps, лац. gpyphus, франц. griffon), міфалагічная істота, якая ўяўлялася фантаст. пачварай з тулавам ільва, крыламі арла і львінай ці арлінай галавой. Меў вострыя кіпцюры і беласнежныя ці залатыя крылы. Паводле стараж.грэч. міфаў, гэтая містычная істота ўвасабляла ўладу над небам і зямлёй, магутнасць, пільнасць і гонар. У геральдыцы часцей адлюстроўваўся бяскрылы марскі Г. з рыбіным хвастом, што замяняў яму «львіную» частку цела. У антычную эпоху выявы Г. ствараліся на шлемах, манетах, яго фігуры ўпрыгожвалі будынкі, пасудзіны, увасабляліся ў сярэднія вякі ў мастацтве Усходу як дэкар. і геральдычны элементы.
На тэр. Беларусі выява Г. атрымала пашырэнне ў 12—14 ст. у дэкоры зброі, прадметаў побыту, кніжных мініяцюрах (Полацкае евангелле, 13— 14 ст.; Мсціжскае евангелле, 14 ст.; Смаленскі псалтыр, 1395). Пазней сустракаецца ў кніжнай графіцы (вы
Грыўня: 1 — чарнігаўскага тьту, 2я пал.
13 cm.; 2 — кіеўскага тьту, II—13 cm.;
3 — наўгародскага тыпу, 13—14 cm.;
4 — палова грыўні наўгародскага тыпу;
3 — заходнярускага (літоўскага) тыпу, 14—15 cm.
данні П.Мсціслаўца, 16 ст.), на гербах і інш. Рэльефныя выявы Г. былі пашыраны на Навагрудскай кафлі (14— 17 ст.), Віцебскай кафлі (14—18 ст.), Заслаўскай кафлі (15—18 ст.). Цяпер Г. з’яўляецца папулярным персанажам твораў жанру фэнтэзі.
А.М.Аляхновіч.
ГРЫЦКАВІЦКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з рысамі барока і класіцызму ў в. Грыцкавічы Крупскага рна. Пабудавана ў 1850 з дрэва. Уключае асн. прамавугольны ў плане аб’ём на бутавым падмурку, 5гранную апсіду, 2 нізкія бакавыя прыдзелы: рызніцу і ахвярнік. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам, у цэнтры якога ўзвышаецца невял. макаўка на шатровым
Грыўня шыііная з гарадзішча Вежкі. 7 cm.
285
ГРЫЦКЕВІЦКАЯ
Грыцкавіцкая СпасаПраабражэнская царква.
васьмерыку. Гал. ўваход вылучаны 2слупавым ганкам. У комплексе з царквою была пабудавана 2ярусная шатровая званіца (не захавалася). Царква дзейнічае.
ГРЫЦКЁВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства ў в. Грыцкевічы Нясвіжскага рна. Пабудавана ў 19 ст., у канцы 20 ст. абкладзена цэглай. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны бабінец, накрыты 2схільным дахам з шатровай званіцай у завяршэнні, і 3гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Фасады расчлянёны прамавугольнымі
аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Царква дзейнічае.
ГРЫЦКЁВІЧЫ, вёска ў Нясвіжскім рне. За 24 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 12 км ад чыг. ст. Пагарэльцы на лініі Мінск—Баранавічы, 137 км ад Мінска, на аўтадарозе Нясвіж—Ляхавічы. Цэнтр Грыцкевіцкага с/с. 238 гаспадарак, 586 ж. (2011).
Вядомы з 1870 як вёска ў Сноўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губ., 86 душ мужчынскага полу. У 1887 — 48 двароў, 417 ж., магазін. 3 1919 у БССР. 3 29.7.1920 у Нясвіжскім павеце. 3 1921 у Польшчы, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноўу БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Нясвіжскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954у Мінскай вобл. У 1997 — 254 гаспадаркі, 630 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін, сталовая. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (19 ст.).
ГРЫЦКЁВІЧ Анатоль Пятровіч (н. 31.1.1929, Мінск), беларускі гісторык. Др гіст. навук (1986), праф. (1987). Скончыў мінскія мед. інт (1950) і пед. інт замежных моў (1955), БДУ (1958). Працаваўурачом. 3 1959 у Інце гісторыі АН БССР. У 1975—2009 заг. кафедры Бел. ўнта культуры і мастацтваў. Адначасова ў 1996—2000 дырэктар НДІ Цэнтр. і Усх. Еўропы (Мінск). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду феадалізму, прыватнаўладальніцкіх гарадоў, гістарыяграфію, рэліг. праблемы ў ВКЛ, становішча праваслаўнай царквы, уніяцтва, гісторыю шляхецкага саслоўя і генеалогію шляхты; гісторыю Беларусі пач. 20 ст.
Тв.: Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв. Мннск, 1975; Соцмальная борьба горожан Бслоруссші (XVI—XVIII вв.). Мннск, 1979; Слуцкае паўстанне 1920 г.: гіст. нарыс. Мінск, 2005; Западный фронт РСФСР. 1918— 1920: борьба между Россней м Польшей за Белоруссню. Мннск, 2009; Борьба за Укранну, 1917—1921. Ммнск, 2010.
ГРЫЦКЁВІЧ Валянцін Пятровіч (н. 30.3.1933, Мінск), расійскі і беларускі гісторык. Брат А..П.Грыцкевіча. Др культуралогіі (2003), канд. мед. навук (1963). Скончыў мінскія інт замеж
Грыцкевіцкая Мікалаеўская царква: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр'ер.
286
ГРЫЦЭЎСКІ
ныхмоў(1955) і мед. інт (1956), БДУ (1957). 3 1956 працаваў урачом у Беларусі і Ленінградзе. У 1970—94 у Ваен.мед. музеі і адначасова з 1988 у СанктПецярбургскім унце культуры і мастацтваў. Даследуе метадалогію гіст. навукі, гісторыю музейнай справы, турызму, медыцыны, геагр. ведаў, міграцыі беларусаў у Расію. Адзін з арганізатараў і старшыня Бел. грамадскакульт. тва ў СанктПецярбургу (з 1988).
Тв:. Путешествня нашнх земляков: Нз нсторнн страноведення Белорусснн. Мннск, 1968; Шляхі вялі праз Беларусь. Мінск, 1980 (разам з А.Мальдзісам); От Немана к берегам Тнхого океана. Мннск, 1986; С факелом Гнппократа: Нз нсторнн бел. меднцнны. Мннск, 1987; Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая. Мінск, 1989; Гісторыя і міфы. Мінск, 2000; Мстормя музеев ммра. Мпнск, 2003 (разам з А.А.Гужалоўскім); Мсторня музейного дела до конца XVIII в. 2 нзд. СанктПетербург, 2004; Нсторня турнзма вдревностн. М.; СанктПетербург, 2005. ГРЫЦКЁВІЧ Пятро (?, в. Чучавічы Слуцкага павета — ?), беларускі казачнік. Для творчасці Г. характэрна выкарыстанне традыц. нар. паэтыкі, вобразнавыяўл. маст. прыёмаў і сродкаў, прыказак і прымавак. Чатыры творы Г. апублікаваны ў зб. «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў» (1911). У іх аўтар адлюстраваў погляды палешукоў на паходжанне зямлі, лясоў, балот і інш. Нац. адметнасцю характарызуецца вобраз Богастваральніка, які плавае ў чоўне і засявае зямлю (казка «Чортава балота»), У кожнай казцы чалавек сутыкаецца з міфал. істотамі: ведзьмаром («Ганья»), чортам («Святы чалавек», «Паляшук і чорт»). Казкі заканчваюцца аптымістычнай упэўненасцю ў перамозе дабра над злом.
Літ.: С е р ж п у т о в с к н й А.К. Сказкн н рассказы белорусовполешуков. СанктПетербург, 1911.
ГРЫЦКОВА Рэната Віктараўна (н. 11.11.1963, Мінск), беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Скончыла Мінскі радыётэхн. інт (1986) і Бел. акадэ
мію мастацтваў (1994). 3 1990 працуе на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: кароткаметражныя «Бог» (1995), «Пра тое, як Міколка і Пятрусь ляталі ў Бразілію» (1998), «Маленькія ўцекачы» (2004); дакум. «Сямейны блюз пад гукі акарыны» (1996), «Валянціна Каралёва — вясёлая ўдава», «Баравая. Месца жыцця» (абодва 1998), «Анатоль і Філіп Шчытовы. Ікона ў вёсцы» (2000), «Зона. Асцярожна: дзеці...» (2003), «Беларускі народны каляндар. Дзяды» (2006); маст. «Інсайт» (2009), «Кацярына 3: Сям’я» (2011).
ГРЫЦЎК Надзея Анатольеўна (н. 23.7.1942, в. Пашукі Камянецкага рна), беларускі народны майстар у галіне маст. ткацтва. 3 2000 кіруе гуртком падвойнага ткацтва пры сельскім Доме культуры ў в. Падбела Камянецкага рна. Рамяством валодае з дзяцінства, ткала посцілкі, дываны, ручнікі і інш. вырабы традыц. характару. Апошнім часам адрадзіла тэхніку падвойнага ткацтва (гл. Гродзенскія дываны падвойныя), якая дазваляе ствараць двухколерныя дываны з буйным выразным малюнкам геаметрычнага і расліннага характару. Я. М. Сахута.
ГРЫЦЭВІЧЫ, вёска ў Клецкім рне, на р. Лань. За 12 км на ПдУ ад горада і 14 км ад чыг. ст. Клецк на лініі Баранавічы—Асіповічы, 139 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Брэст. Цэнтр Грыцэвіцкага с/с. 229 гаспадарак, 530 ж. (2011).
Вядомы з 15 ст. як маёнтак у Клецкай воласці ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. 3 1797 цэнтр воласці. У 1800 вёска, 25 двароў, 172 ж., уніяцкая царква, сядзібны дом. У 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 сяло, 33 двары, 360 ж. У 1897 — 86 двароў, 483 ж., праваслаўная царква, нар. вучылішча, капліца, магазін, крама, піцейны дом. 3 1919 у БССР, з 29.7.1920 у Нясвіжскім павеце Мінскай губ. 3 1921 у Польшчы, цэнтр
гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Клецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да пач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Нясвіжскім рне. У 1970 — 742 ж. У 1997 — 246 гаспадарак, 602 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГРЫЦЭЎСКІ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 20.9.1949, г. Баранавічы), беларускі акнёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (2011). Скончыў Усесаюзны
дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1973). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм», з 1981 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Майстар пераўвасаблення. Яго мастацтва адметнае своеасаблівай афарбоўкай ролі, жыццёвай дакладнасцю, выразнасцю і каларытам. Сярод тэатр. роляў: Дзяніс («Усё яго жыццё» паводле кінааповесці «Камуніст» Я.Габрыловіча), Мігаеў («Таленты і прыхільнікі» А.Астроўскага), Гаук («Сродак Макропуласа» К.Чапека) і інш. Паставіў спектаклі (усе з А.Бяспалавым); «Фантазіі паводле Гогаля» (1987), «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча (1993), «Выкраданне Алены» Л.Вернэйля (1995), «Апошняя жанчына сеньёра Хуана» Л.Жухавіцкага (1997), «Востраў нашага кахання і надзеі» Г.Салоўскага
287
ГРЫШАН
(2000), «Поле бітвы» С.Бартохавай (2001), «Час вярблюда» Г.Марчука (2002), «Навечна ў памяці» А.Бяспалага і Г. (2004) і інш. Здымаецца ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Агледзіны», «Круглянскі мост», «Зязюліны дзеці», «Вам — заданне», «Глыбокая плынь» і інш.). Р.І.Баравік.
ГРЫШАН Ірына Канстанцінаўна (н. 29.11.1958, Мінск), беларускі мастак кіно. Скончыла Бел. політэхн. інт (1980). 3 1980 працуе на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар касцюмаў да маст. фільмаў: «Чужая бацькаўшчына» (1982), «Мама, я жывы!» (1985), «Не забудзьце выключыць тэлевізар» (1986), «Мяне завуць Арлекіна» (1988), «Зязюліны дзеці» (1991), «Ва.м — заданне!» (2004), «Апошні браняпоезд» (2006), «Смерш» (2007), «У чэрвені 41га» (2008), «Снайпер. Зброя адплаты» (2009), «SaMax», «Смяротная сутычка» (абодва 2010), «Немец», «Снайпер 2. Тунгус» (абодва 2011); тэлевізійных «Сведка» (1985), «Мудрамер» (1988), «Плач перапёлкі» (1991) і інш.