• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГРЫШКАВЁЦ Валерый Фёдаравіч (н. 23.12.1953, г. Пінск), беларускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1997). Працаваў у газ. «Палеская праўда» (г. Пінск). У 1993— 2004 у Маскве. 3 2005 у брэсцкай абл. газ. «Зара». Аўтар паэт. збкаў «Час адпраўлення» (1981), «Круг бусліны» (1991), «Белыя масты» (2004), у якіх развагі над сац. і маральнаэтычнымі праблемамі сучаснасці, лёсам роднага краю. У збкі «Вяртанне» (2007), «Белай вежы святло» (2010) увайшлі пераклады Г. твораў бел. і польск. паэтаў на рус. мову.
    Тв:. «Я нз тех...» Нзбранное. Мннск, 2012.
    ГРЫШКЁВІЧ Францішак (Франук; 1904 ці 1906, г. Сухаволя Падляскага ваяв., Польшча — 1944 ці 1945), беларускі пісьменнік. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1926), літ. фт Карлава ўнта ў Празе. Др філасофіі. 3 1939 узначальваў бел. школы Віленскай школьнай акру
    гі. У 1941—44 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зб. «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст бел. лры ў Чэхаславакіі («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы В.Адважнага, Н.Арсенневай, М.Багдановіча, М.Зарэцкага, Х.ільяшэвіча, Я.Коласа, Р.Мурашкі, К.Чорнага і інш.). Аўтар публіцыст. арт. «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931).
    ГРЭБЕНЬ, традыцыйная прылада для расчэсвання валакністых матэрыялаў — лёну, пянькі, воўны і інш. Сустракаўся ў выглядзе плоскага бруска з набітымі ў яго сярэдняй частцы драўлянымі ці жалезнымі зубамі альбо драўлянай пласціны даўжынёй 80— 110 см з выразанымі зубамі на адным, больш шырокім канцы і брусковым стрыжнем — на другім (найб. распаўсюджаны варыянт). Звужаным канцом Г. устаўляўся ў адтуліну ўслона і выконваў адначасова функцыю прасліцы. Для расчэсвання кудзелі, насаджанай на Г., дадаткова ўжываўся Г. з кароткай ручкай, або грабёнка. Валасы, шэрсць і інш. са стараж. часоў расчэсвалі таксама маленькімі драўлянымі, касцянымі, металічнымі Г., прынцыпы 1 спосабы работы з якімі па сутнасці мала змяніліся да нашага часу.
    Традыц. Г. адначасова ўжываўся ў фалькл. мастацтве як муз. інструмент. Муз. гучанне дасягалася шляхам «перабораў» па зубах Г. драўлянай пласцінкай. He менш меладычнымі былі і муз. «эцюды», якія выконваліся на Г. з дапамогай вуснаў варыяцыямі голасу (з гэтай мэтай паміж зубоў Г. дадаткова закладвалі лісток паперы).
    Шырокая гама гукаў дазваляла выкарыстоўваць Г. ў сольным выкананні і фалькл. ансамблі (разам з гармонікам, скрыпкай, бубнам і інш.).
    В.С.Цітоў.
    ГРЭБЛЯ, гаць, шлях, пракладзены праз балоцістыя мясціны, часта з мастамі цераз рэкі і ручаіны. У ВІ<Л Г. былі важнай часткай транспартных камунікацый для перамяшчэння гасп. грузаў і войск. Аснова найпрасцейшай Г. — насціл з галля, які мог выкарыстоўвацца пэўны час, але не вытрымліваў інтэнсіўнага руху. Таму паўсюдна адным з відаў феадальных павіннасцей сялян і мяшчан было падтрыманне Г. ў дзеючым стане. 3 развіццём сеткі дарог і іх канструктыўным удасканаленнем Г. страцілі сваю значнасць. С.А.Сергачоў. ГРЭЙПЕЛЬ (Гр э й п а л ь )Леапольд (каля 1810 — пасля 1847), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1834). У 1830я гг. працаваў павятовым землямерам Полацка. У 1842—43 архітэктар Бел. навуч. акругі (Мінск). Асн. работы: будынкі дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудова манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад павятовую школу (1842—47) у Віцебску, павятовыя школы з домам для персаналу і школьнай бкай у Маладзечне.
    ГРЭКІ (саманазва эліны), нацыя, асн. насельніцтва Грэцыі. Большасць Г, што жывуць у Беларусі, размаўляюць на рус. мове, у некаторых сем’ях паміж сабой — на грэч. Вернікі пераважна праваслаўныя.
    Першыя афіц. стасункі Г. з усх. славянамі адносяцца да 9 ст., калі быў адкрыты гандлёвы водны шлях «з варагаў у грэкі». Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) натэр. Беларусі сталі прыязджаць Г, якія знаходзіліся на рас. службе. У 1789 контрадмірал Павел (Паніёці) Алексіяна ў якасці ўзнагароды за храбрасць у час рус.турэцкай вайны 1787—91 атры
    288
    ГРЭЦЫЗМЫ
    маў ад імператрыцы Кацярыны II маёнтак Велішчы (Веліжскі павет Віцебскай губ.). Яго сын Канстанцін Паўлавіч даслужыўся да чына маёра і пасля адстаўкі больш за 10 гадоў быў веліжскім павятовым прадвадзіцелем дваранства. Яго нашчадкі валодалі маёнткамі на Віцебшчыне. У радаводныя кнігі дваран Магілёўскай губ. быў унесены стараж. род Ватацы, які паходзіў з Македоніі і займаў адно з першых месцаў сярод арыстакратычных родаў Візантыі. 3 аднаго роду паходзілі імператар Візантыі Іаан III Ватацы (1222—54) і Э.А.Ватацы (сапр. стацкі саветнік, сенатар, гофмайстар расійскага імператарскага двара). У пач. 20 ст. значнае месца ў грамадскім жыцці на Палессі займалі прадстаўнікі роду ПапаАфанасопула. 3 1908 пінскім павятовым прадвадзіцелем дваранства быў Ілья Атанасавіч ПапаАфанасопула, з 1914 — яго сын Сяргей Ільіч.
    Е, што жывуць цяпер у Беларусі, прыехалі сюды ў асн. у пасляваен. час. Паводле перапісу 2009 у краіне пражывала 617 Г. Большасць з іх жыве ў Мінску. Ёсць невял. групы Г. у абл. гарадах, а таксама ў Барысаве, Вілейцы, Кобрыне і Маладзечне.
    3	1997 у Мінску дзейнічала гар. «Грэчаскае нацыянальнакультурнае таварыства «Алкеста», пазней пераўтворанае ў рэсп. грамадскае аб’яднанне «Грэчаскае культурнае таварыства «Алкестыда». У 1998 створана Бел. грамадскае аб’яднанне Г. «Пелапанэс» з цэнтрам у Маладзечне (з 1999 са статусам рэсп., на 2012 — 875 чл.). Асн. мэтай аб’яднання з’яўляецца згуртаванне ўсіх Г., якія пражываюць у Беларусі, развіццё нац.культ. традыцый і звычаяў стварэнне ўмоў для развіцця грэч. моладзі краіны. Сярод асн. задач — клопат аб культ. і этнічным развіцці чл. аб’яднання. Важнай задачай з’яўляецца адкрыццё класаў грэч. мовы ў сярэдніх школах у месцах кампактнага пражывання Г, а таксама падрыхтоўка выкладчыкаў па мове, танцах і спевах. Грамадскае аб’яднанне
    «Пелапанэс» мае цесныя сувязі з грэч. аб’яднаннямі Расіі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Літвы, Латвіі. Наладжаны таксама сувязі з Грэцыяй, грэч. дыяспарамі ў Аўстраліі, Галандыі, Германіі, Італіі, Чэхіі, у краінах Паўн. і Паўд. Амерыкі. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Пелапанэс» актыўна прымаюць удзел у рабоце Сусв. з’езда Панційскага элінізму (1999, 2002, 2006, 2009, 2012). У 2010 зарэгістравана Бел. маладзёжнае аб’яднанне Г. «Арганаўт».
    Паколькі этнічных Г. у Беларусі няшмат, твы імкнуцца аб’яднаць не толькі грамадзян Беларусі, якія маюць грэч. карані, але 1 ўсіх зацікаўленых у вывучэнні і прапагандзе грэч. культуры, мовы, традыцый. На базе Мінскай бкі № 1 імя Л.М.Талстога створаны куток грэч. лры, у якім прадстаўлены падручнікі па грэч. мове, а таксама буклеты і папулярная лра пра Грэцыю з фондаў аб’яднання «Алкестыда». 3 2011 у Мінскім лінгвістычным унце адкрыты курсы грэч. мовы. У Маладзечне пры аб’яднанні «Пелапанэс» працуюць бка 1 фільматэка; у гэтым раённым цэнтры, а таксама у пас. Чысць Маладзечанскага рна 16 школьнікаў вывучаюць грэч. мову. У розных гарадах дзейнічаюць нац. творчыя калектывы: харэагр. ансамбль «Вясна» пры каледжы мастацтваў у Магілёве (з 2000), ансамблі «Алкестыда» ў Мінску (з 2000) і «Белыя Крылы» ў Маладзечне (з 2002). Праводзяцца спарт. мерапрыемствы за мяжой: у 2009 бел. грачанка К.Бязмен, якая прымала ўдзел у Сусв. алімпійскіх гульнях школьнікаў Грэцыі і грэч. дыяспар («Мафітыяда»), выйграла сярэбраны медаль па настольным тэнісе. У 1999—2011 на аздараўленчы адпачынак у Грэцыю было накіравана 125 дзяцей чл. аб’яднання «Пелапанэс».
    Р. М.Дзял ьянаў.
    ГРЭСК, вёска ў Слуцкім рне. За 18 км на Пн ад горада і 20 км ад чыг. ст. Слуцк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 90 км ад Мінска, каля аўта
    дарогі Мінск—Слуцк. Цэнтр Грэскага с/с. 729 гаспадарак, 1760 ж. (2011).
    Вядомы з 1480 як маёнтак у ВКЛ. У 1536 цэнтр воласці, належаў вял. княгіні літоўскай і каралеве польск. Боне Сфорца, потым Алелькавічам, Валадковічам, Радзівілам. 3 1590 мястэчка ў Слуцкім княстве, 68 двароў, царква, карчма, млын. У 1721 — 69 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 122 двары, 1068 ж., царква, школа, 3 ветракі, рынак. У 1909 вёска, 273 двары, 1519 ж. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета і раёна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 24.1.1929 да 27.9.1938 зноў мястэчка. 3 8.7.1931 у Слуцкім рне, з 12.2.1935 зноў цэнтр раёна. 3 21.6.1935 зноў у Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 1.7.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску. Дзейнічала раённае антыфаш. падполле. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай абласцях. 3 17.12.1956 зноў у Слуцкім рне. У 1971 — 617 гаспадарак, 2192 ж. У 1997 — 822 гаспадаркі, 2309 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку.
    ГРЭЦЬІЗМЫ. словы, запазычаныя з грэчаскай мовы візант. перыяду, а таксама тэрміны, утвораныя з грэч. каранёў і афіксаў. Г. праніклі ў бел. мову ў 14—18 ст. праз пераклады з грэч. мовы рэліг., навук. лры і праз вывучэнне грэч. мовы ў праваслаўных брацкіх школах. Лексіка грэч. паходжання ў сучаснай бел. мове характарызуецца: пачатковымі гукамі [а], [э] («акіян», «аўтамат», «этап», «эпоха»); зычным [ф] у пачатку слова («філалогія», «фан
    289
    ГРЭЧАСКАЯ
    тазія»); спалучэннямі зычных [кс], [ск], |пс], [мп], [mb] у сярэдзіне слова («аксіёма», «дыск», «эліпс», «сімптом», «сімвал»); прыстаўкамі «а», «ан (ана)», «анты», «эў» («агамонія», «ангідрыд», «антысептык», «эўфемізм»); суфіксамі «ад(а)», «ід(а)», «ік(а»), «іск», «ос(ас)» («лампада», «піраміда», «графіка», «абеліск», «хаос», «пафас»). У бел. мове большасць Г., дзякуючы стабільнай семантыцы, вял. словаўтваральнай магчымасці, адсутнасці стылістычнай экспрэсіўнасці, папоўнілі навук. тэрміналогію («гідроліз», «астэроід», «трыганаметрыя», «тэхналогія», «дэмаграфія» і інш.). Грэч. лексічны і міфалагічны матэрыял ляжыць у аснове шэрагу бел. афарызмаў фразеалагізмаў і ўстойлівых словазлучэнняў («альфа і амега», «аўгіевы стайні», «дамоклаў меч», «кануць у Лету»). У маст. лры Г. выконваюць намінатыўную функцыю. Т.Ф.Рослік.