Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
дзюрамі» верша — арнаментальнымі гукавымі комплексамі. Эфект Г.а.в. ўзмацняецца, калі яна з семантыкай тэксту ўтварае адзіную сістэму. Напр., у розныя часы бел. паэты не раз звярталіся ў вершах да вобраза званоў. Самыя ўдалыя ўзоры, дзе Г.а.в. рэпрэзентуе сімволіку звона і імітуе яго гучанне, стварылі А.Гарун («Песнязвон»), А.Бабарэка («Не кліч званоў»), Я.Сіпакоў («Мелодыя на званах»), А.Гарун звыклы 4стопны харэй праз дыхатамію прадоўжыў як 2стопны і стварыў звонападобную страфуваронку. А.Бабарэка ўжыў рыфмаваны кальцоўскі верш і паслядоўна правёў у ім унутраны альтэрнанс. чаргаванне мужчынскіх і дактылічных клаўзул пры захаванні роўнаскладовасці. У межах страфы да 4 радкоў кальцоўскага верша, які чытаецца і як харэй, і як анапест, далучаюцца 2 радкі 2стопнага анапеста, і рытмічнаінтанацыйнае гучанне верша пры чытанні нагадвае спрэчку або ціхі пераліў званочкаў. Я.Сіпакоў уклаў брахікалан, гукавая карціна тут ствараецца за кошт кароткіх радкоў і рэгулярных пераносаў, у т.л. ўнутрыслоўных. Ствараецца ўражанне, што, перабягаючы ад радка да радка, чытач разгойдвае язык звона. Складаная Г.а.в. назіраеццаўЯ.Купалы як у лірыцы, так і ў драме «Сон на кургане». Яскравыя, хоць і нешматлікія ўзоры разнастайнай Г.а.в. дае паэзія М.Багдановіча [«Маёвая песня», «Завіруха», «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»)]. Увага да Г.а.в. заўважаецца ў паэзіі Р.Барадуліна, В.Жыбуля, У.Жылкі, А.Лойкі, С.Мінскевіча, А.Разанава і інш.
Літ.: Рагойша В. Гутаркі праверш: Метрыка, рытміка, фоніка. Мінск, 1979; Ралько 1. Верш і мова: праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша. Мінск, 1986; Богдановнч М. Краса н снла: Опыт нсследовання стнха Т.Г. Шевченко // Багдановіч М. Поўны збортвораў. У 3 т. Т. 2. Мінск, 1993. Ю.В.Пацюпа.
ГУКАВОЕ КІНб, здымкі і паказ фільмаў, у якіх на кінаплёнцы сумяшчаюцца візуальныя выявы і фа
298
ГУКАВОЕ
Да арт. Гукавое кіно. Кадр з фільма «Дзяўчына спяшаецца на спатканне». 1936.
зітар А.Хадоска, гукарэж. А.Волкаў). Важнымі стымуламі да павышэння якасці фанаграм сталі тэхн. навінкі розных гадоў: запіс гуку на магнітнай стужцы (1950я гг.), развіццё стэрэафанічнага гукаўзнаўлення (1970я гг.). Сучасная электронная тэхніка дазваляе пашырыць частотны дыяпазон гучання, узбагаціць гукавую партытуру фільма. Выкарыстанне многаканальных сістэм запісу і ўзнаўлення гуку забяспечвае высокі ўзровень стэрэафаніі (аб’ёмнага гуку) і абвастрае ўспрыняцце гледача. Асаблівае месца занялі камп’ютары
награма з запісам галасоў, музыкі і шумоў. З’яўленне Г.к. стала якасна новым этапам у развіцці кінематографа, прывяло да пашырэння выразных сродкаў фільма. Першая бел. гукавая кінапраграма «Пераварот» (маст. кіраўнік Ю.Тарыч) была паказана 8.11.1930 у дзень адкрыцця ў Мінску першага ў Беларусі гукавога кінатэатра «Чырвоная зорка». Пры яе стварэнні выкарыстоўваліся гуказапісвальныя апараты, створаныя інжынерамі кінафабрыкі «Савецкая Беларусь» В.Ахотнікавым і А.Машковічам. Пазней бел. гукааператары сталі прымяняць ужо вядомую сістэму рас. вынаходнікаў П.Тагера і А.Шорына. Першым бел. гукавым маст. фільмам стала карціна «Першы ўзвод» (1932, рэж. У.КоршСаблін). Фільмы 1930х гг. дэманстравалі багатыя магчымасці новага выразнага сродку — гуку, усе віды кінаслова — дыктарскі тэкст, дыялог, маналог, песня, аўтарскі каментарый. Значнае месца ў кінарэпертуары занялі муз. фільмы «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» (1936, рэж. М.BepHep), «Канцэрт Бетховена» (1936, рэж. М.Гаўронскі, У.Шмідгоф), «Маё каханне» (1940, рэж. У.КоршСаблін). У 1й пал. 1950х гг. назіралася празмерная тэатралізацыя кінематографа, яго шматслоўнасць, узрасла цікавасць да пластычнага, выяўленчага боку кінавобраза. Гук не проста суправаджаў візуальны шэраг, а стаў
кампанентам гуказрокавага сінтэзу. Дэтальна прадуманая гукавая кампазіцыя лягла ў аснову лепшых бел. фільмаў: «Цераз могілкі» (1964), «Я родам з дзяцінства» (1966, рэж. абодвух В.Тураў), «Вянок санетаў» (1976, рэж. В.Рубінчык), «Чужая бацькаўшчына» (1982, рэж. В.Рыбараў), «Ідзі і глядзі» (1985, рэж. Э.Клімаў). У сучасных фільмах вял. значэнне надаецца шумавой, а таксама шумамуз. кампазіцыі, калі мяркуецца цеснае супрацоўніцтва кампазітара з гукааператарам, пазней — з гукарэж., стваральнікам цэласнай гукавой кампазіцыі (кінадылогія «Людзі на балоце», 1981, «Подых навальніцы», 1982, рэж. В.Тураў, кампазітар А.Янчанка, гукааператар Г.Басько; «Масакра», 2010, рэж. А.Кудзіненка, кампа
і сінтэзатары, з дапамогай якіх можна нават ствараць новыя гукі, якіх не існуе ў прыродзе. Іх гучанне ўзбагачае фанасферу анімацыйных стужак, а таксама фантаст. і прыгодніцкіх фільмаў: «Вогненны стралок» (1994, рэж. М.Князеў), «Метанойя» (1995, рэж. В.Шувагін), «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў) і інш. Побач з гэтым адкрываюцца новыя выразныя магчымасці натуральнага акустычнага гучання, асабліва пры стварэнні маштабных сімф. партытур (кінадрама «Ваўкі», 2009, рэж. А.Колбышаў, кампазітар А.Федасееў, гукааператар В.Красноў). Над сучасным гукавым афармленнем, якое ўяўляе сабой складаную сістэму саўнддызайну, працуе вялікая група гукарэж., гукааператараў і гукаінжынераў (кінафэнтэзі «Рыжык у Залю
299
ГУКАЛА
Да арт. Гукавое кіно. Кадр з фільма «Анастасія Слуцкая». 2003.
строўі», 2011, рэж. А.Турава, кампазітар У.Кандрусевіч, гукааператары Я.Паразенка, Ш.Ісмаілаў, В.Дзяменцьеў В.Шылай, А.Шлос і інш.).
А.А.Карпілава.
ГУКАЛА Фаіна Паўлаўна (1914, в. Казлы Нясвіжскага рна — 1988), народная казачніца. Казкі пераняла ад сваёй маці, якая, прыкаваная хваробай да ложка, магла расказваць казкі па некалькі гадзін. Традыцыйна распаўсюджаныя сюжэты ў выкананні Г. набывалі своеасаблівую распрацоўку. Напр., у навелістычную казку «Прыгоды купцовай дачкі» яна дадала дэталі з казачных сюжэтаў «Дзівосныя дзеці» і «Чароўнае люстэрка».
Да арт.
Гукавое кіно.
Кадр з фільма «Масакра». 2010.
Элементы імправізацыі можна заўважыць і ў казцы «Пра мачахіну дачку і дзедаву дачку». Частае расказванне казак спрыяла паслядоўнай вытрымцы сюжэтнай лініі твора («Пра ваўка», «Аддай мне, што дома не ведаеш», «Шчуча павяленне», «Залатая рыбка»), Ад Г. запісаны таксама і песні, пераважна пазаабрадавыя.
Літ:. Казкі ў сучасных запісах. Мінск, 1989. Г.А.Барташэвіч.
ГУКАННЕ ВЯСНЫ, язычніцкае свята, прысвечанае абуджэнню прыроды. Было абумоўлена жаданнем стараж. чалавека паскорьшь прыход вясны, якая ўяўлялася яму ў выглядзе маладой прыгожай дзяўчыны, што прыносіць розныя падарункі: «Вясна, вясна, што ты нам прынясла? // Я, вясна красна, вам прынясла // Бохан хлеба, ступу солі. // Старым бабкам на прызбачцы, // Малым дзеткам на вуліцы, // А хлопчыкам па кіёчку, // А дзеўчаткам па вяночку, // Малодачкам па красёнцах». Г.в. суправаджалася шматлікімі рытуальнымі дзеяннямі, якія насілі магічны характар: удзельнікі свята «палілі зіму», наладжвалі гульні, карагоды, спевы, «затанцоўвалі», «заскоквалі» вясну (Салігорскі рн), заклікалі і закліналі сонейка хутчэй сагрэць зямлю. Свята мела ўтылітарную функцыю, характарызавалася выкананнем сялянскіх работ, ад якіх залежаўдабрабыт сям’і. У народзе казалі: «Вясенні дзень год корміць». Лакаль
ныя абрадавыя разнастайнасці Г.в. не выключалі адпраўлення яго асн. элементаў, якія ва ўсіх рэгіёнах краіны заставаліся аднолькавымі (выхад на ўзвышанае месца, запальванне агню, спяванне вяснянакзаклічак). Клікалі вясну на берагах рэк, азёр, пагорках, дахах пабудоў, на адкрытых месцах раскладалі вогнішчы, спальвалі розны хлам, ачышчалі зямлю ад бруду, пераскоквалі праз агонь, пускалі па вадзе на невял. плыце запаленае кола, што сімвалізавала сабой сонца, спявалі вяснянкі, ідучы берагам ракі (Пасожжа і Падняпроўе): «Сонейка на прыпечак скацілася, // I зямліца ўсміхнулася: // Вазьмі, сонейка, у Бога дазволу // I спусцісь да долу. // Мы табе спяваем, // Мы цябе ўсхваляем, // Прыходзь, мы цябе чакаем!» Важным элементам свята з’яўляліся карагоднагульнявыя песні, якія адлюстроўвалі бясконцы рух жыцця, яго спрадвечнае ўзнаўленне («Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць»), У свяце Г.в. ўвасабляліся культ расліннасці (ушанаванне бярозы, кіданне на яе кастрыцы, гушканне на арэлях, якое спрыяла росту раслін і інш.) і культ аграрнай магіі [выпечка галёп у выглядзе жаўрукоў, буслоў, закопванне ў зямлю гаршчочка кашы з мэтай прынашэння ёй ахвяры, гуканне вясны з караваем (Петрыкаўскі рн) і інш.]. Г.в. захавала элементы старадаўніх анімістычных уяўленняў. 1х сляды прасочваюцца ў веснавым злучэнні чалавека з прыродай, калі ўсе абрадавыя дзеі адбываюцца на адкрытым паветры, «на волі», а перагукванні чалавечых галасоў з прыродай (персаніфікаванай вясной, лесам і лугам, якія пачынаюць зелянець) выступаюць быццам дзеючыя асобы. Нагадваюць яны пра сябе і ў магіі руху, што зліваецца са струменямі вясны. У сучаснай традыц. культуры беларусаў Г.в. — адно з найпрыгажэйшых нар. свят, якое адбываецца як на сяле, так і ў горадзе. Зразумела, што сёння магічная функцыя абрадавых дзей у ім саступіла месца гульнявой, эстэтычнай.
300
ГУКАШС
Літ:. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мінск, 1985. А.М.Аляхновіч.
ГУКАННЕ СПАРЫНІ', абрад, абумоўлены загуканнем у час заканчэння жніва Спарыні — міфічнай істоты, якая нібыта дапамагае ў зборы багатага ўраджаю жыта. Спарыня ўяўлялася ў выглядзе зааморфнай істоты, яе вобраз меў алегарычны сэнс, быў няўлоўны. Як сведчаць навукоўцы, спешкуспарышку як апякунскае бажаство звычайна клікала жняя, зачынаючы загон (М.Федароўскі). На ўсіх этапах збору жыта да яго выпечкі лічылася, што Спарыня садзейнічала атрыманню смачнага і спажыўнага хлеба. Абрад Г.с. быў занатаваны на Мядзельшчыне ў 1990я гг. ў вёсках Шкленікова і Варашылкі. У час заканчэння жніва гаспадыня заўсёды прыходзіла на поле ў пэўны час, нават калі не працавала, прыносіла з сабою прысмакі ў торбе і ставіла пасярэдзіне невял. лапіка збожжа, вызначанага для апошняга снапа. Са словамі «Памажы ж, Божа, жытцо дажаць!» яна, ходзячы па сонцы вакол яго, сярпом зжынала невял. жменькамі пакінутае жыта і моцна гукала Спарыню: «Спарыня, Спарыня. Гууу! // Ад паноў, ад каралёў, // Ад вялікіх мужоў, // Спарыня, Спарыня, Гууу! // Перанёс Бог праз сярпок, // Перанясі праз лёгкі душок, // Спарыня, Спарыня, Гууу!» Затым жнеі звязвалі апошні сноп, садзіліся на яго сілкавацца, а пасля спявалі абжыначную песню: «Рада, рада шэра перапёлка, // Што лета даждала, // Рада, рада // Рада, рада наша гаспадынька, што жыта пажалі...» Здаралася, штожніво гаспадыні заканчвалі ў адзін дзень, тады на полі гуканні разносіліся вельмі моцна. Апошні сноп асабліва шанаваўся і захоўваўся, надзяляўся жыватворнай сілай, з ім ажыццяўлялі розныя рытуальныя дзеянні.