Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Даарт. Грым у кіно. У.Высоцкіў ролі Валодзі («Яродам з дзяцінства» В. Турава. 1966. Грым Л. Емяльянава).
ГРЫМ (Grimm) Ганс Іахім (н. 16.10.1932, г. Магдэбург, Германія), нямецкі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Лейпцыгскі ўнт (1955). У 1955—59 перакладчык Гандлёвага прадстаўніцтва Германскай Дэмакр. Рэспублікі ў Маскве. 3 1961 кіраўнік групы паўдн.слав. моў у Бюро пера
Да арт. Грым у кіно. У.Мішчанчук у ролі Івана («Паляванне на апошняга жураўля» паводле А.Жука. 1970. Грым У.Мішчанчука).
282
ГРЫНЕВІЧ
кладаў у Берліне. Перакладае з моў многіх краін свету. Асаблівую ўвагу ўдзяляе міфалогіі і вуснапаэт. спадчыне. На ням. мову пераклаў «Беларускія народныя казкі» (вып. 1 — 10, 1966—80). Імкнецца перадаць рэгіянальныя асаблівасці запісаных фалькл. твораў, а таксама правільную транскрыпцыю назваў імён, мянушак і прозвішчаў. Пераклаў таксама творы Я.Брыля, В.Быкава, У.Галубка, І.Мележа, У.Караткевіча, А.Пальчэўскага, І.Шамякіна і інш.
А.М.Ненадавец.
ГРЫМЁР (ад франц. grimer падмалёўваць твар), творчы работнік тэатра, спецыяліст па грыму, які дапамагае акцёрам грыміравацца, а таксама рыхтуе пастыжорскія вырабы (парыкі, накладкі, вусы, бароды, бакенбарды і інш.) для спектакля. Звычайна Г., які стварае арыгінальны і складаны аўтарскі грым, адпаведны замыслу рэж. і мастакапастаноўшчыка, называецца мастакомГ. Значны ўклад у развіццё мастацтва грыму, зрабілі бел. мастакіЕ: Л.Емяльянаў, А.Журба, С.Міхліна, Р.Храпуцкі, М.Немаў (усе на к/студыі «Беларусьфільм»), Р.Волкаў, А.Буднік (абодваў Бел. тэатры імя Я.Купалы), Г.Панес, А.Ліўшыц, С.Пінхасік, В.Міронава (усе ў Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі), Л.Звездачотава (Бел. тэатр імя Я.Коласа), Б.Светларусава, С.Школьнікаў (абодва ў Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі).
Літ.: Школьннков С.П. Основы сценнческого грнма. Мннск, 1976; Сыромятннкова Й.С. Мскусство грнма н макняжа. Москва, 2005. К.В.Мамацюк.
ГРЫМЯЧАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Грымяча Камянецкага рна. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. на беразе р. Пульва ў стылі позняга класіцызму. Уключала сядзібны дом, парк (пл. каля 5 га), гасп. пабудовы. Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад вылучаны 4калонным порці
кам дарычнага ордара з трохвугольным франтонам, бакавыя рызаліты завершаны атыкавай сценкай. Дваровы фасад мае тэрасу і мансарду. Плоскасныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з сандрыкамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны пілястры, філёнгі, разеткі і гірлянды. Планіроўка — анфіладная. У інтэр’еры размяшчаліся вестыбюль з выхадам на тэрасу, службовыя памяшканні, кухня і жылыя пакоі. Асаблівасць інтэр’ера — кафляныя печы і вінтавая лесвіца на 2і паверх мансарды. У дэндралагічным складзе пейзажнага парку раслі ясень звычайны ніцы, елка блакітная, лістоўніца, шаўкоўніца, глог, граб і інш. Захаваліся сядзібны дом і фрагменты парку. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГРЬІНБЛАТ Майсей Якаўлевіч (29.3. 1905. Мінск — 4.7.1983), беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Канд. гіст. навук (1945). СкончыўЛенінградскі ўнт (1930). У 1921—25 акцёр трупы У.Галубка. 3 1930 у АН Беларусі: у Інце гісторыі (1931 — 41; 1945—56) і Інце мастацтвазнаў
Грымячаўская сядзіба.
ства, этнаграфіі і фальклору (1957— 76), адначасова выкладаў у Мінскім пед. інце (1937—41) і БДУ (1939— 41, 1945—55). Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кн. «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зб. фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А.І.Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979). А.С.Ліс. ГРЫНЁВІЧ Антон Антонавіч (3.5. 1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. — 8.12.1937), беларускі этнамузыколаг, выдавец, педагог, кампазітар. 3 1896 жыў у Пецярбургу. 3 1906 чл. бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Заснаваў прыватнае выдва, якое ў 1910—13 выпусціла 11 кніг, у т.л. творы Я.Купалы, Я.Коласа. 3 1919 у Мінску, заг. Бел. нар. дома, Бел. хаткі, выкладчык музыкі ў школе, бел. гімназіі. 3 1920 у Вільні, сакратар Тва бел. школы, выкладчык музы
283
ГРЫНКОЎСКАЯ
кі ў Віленскай бел. гімназіі. 3 1925 у Мінску: працаваў сакратаром муз. падсекцыі Інбелкульта, старшынёй песеннай камісіі. Зрабіў каля 300 за
А.А.Грыневіч.
пісаў нар. меласу, дзіцячых гульняў на Тураўшчыне і Полаччыне. Сабраў і выдаў«Беларускія песні з нотамі» (т. 1, 1910; т. 2, 1912, разам з А.Зязюлем), «Народны спеўнік» (1920), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925). У «Школьным спеўніку» (1920), акрамя нар. песень, змясціў і свае творы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, Г.Леўчыка. Аўтар першага падручніка па музыцы «Навука спеву» (1923). У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.: Тавлай Г. Работы А.Грвневнча, С.Сахарова // Белорусская этномузыкологня: очеркн нсторнн (XIX—XX вв.). Мінск, 1997. А.С.Ліс.
ГРЫНКОЎСКАЯ НАРОДНАЯ ТЭАТРСТЎДЫЯ ГУЛЬНІ'«КАРАГОД».
Створана ў 2002 у в. Грынкі 1 Свіслацкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік
Грынкоўская народная тэатрстудыя гульні «Карагод».
і кіраўнік М.М.Самалевіч. У складзе студыі 17 чал. ва ўзросце ад 10 да 52 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя традыц. свят і абрадаў. У рэпертуары сюжэтнагульнявыя праграмы. Выдадзены збкі сцэнарыяў: «Бульбачка Смятанаўна запрашае» (2003), «Вясёлая сямейка» (2009), «Вясковая ідылія» (2011). Гранпры абл. фестывалю гульні «Карнавал весялосці» (г. Воранава, 2006). Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2005), фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2002, 2008, 2010), фестываляў: абл. і рэсп. гульні «Карнавал весялосці» (г. Воранава, 2009), абл. экалагічнага «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011) і інш.
М. М. Самалевіч.
ГРЫНЦЭВІЧ Людвік [1717 (?) — 10.10.1783], беларускі і літоўскі архітэктар, прадстаўнік позняга барока. Сярод работ у Беларусі: 2вежавы фасад і гал. алтар касцёла Св. Юрыя ў в. Валынцы Верхнядзвінскага рна (1764—66), касцёл дамініканцаў у г.п. Друя Браслаўскага рна (1765—73, з А.Парака), кляштар дамініканцаў у Нясвіжы (1780я гг.). Удзельнічаў у рэканструкцыі касцёла місіянераў у Вільні (1753).
ГРЫНЧЫК Мікола (Мікалай Міхайлавіч; 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага рна — 13.10.2001), беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, крытык. Др філал. навук (1970), праф. (1971). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед. інт
(1952). Настаўнічаў на Гродзеншчыне. 3 1957 у Інце лры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры Гомельскага ўнта, з 1980 — Мінскага інта культу
М.Грынчык.
ры. Даследаваў праблемы народнасці лры, спецыфіку нац. вершаскладання, асаблівасці фальклору Гомельшчыны. Аўтар кн.: «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Аркадзь Куляшоў» (1964), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973) і інш. У кн. «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (1969) Г. пацвердзіў выключную ролю нар.паэт. традыцыі ў зараджэнні і станаўленні новай бел. лры.
7в.: «Сымонмузыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мінск, 1982; Вып. 10; Класснкн белорусской лнтературы Янка Купала н Якуб Колас в контексте славянскнх культур // Славянскне культуры н мнровой культурный процесс. Мннск, 1985.
А.М.Ненадавец.
ГРЫНЯВІ'ЦКІ КАСЦЁЛ ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Грынявічы Свіслацкага рна. Пабудаваны ў 1792 з цэглы. Касцёл — 3нефавая базіліка з прамавугольнай алтарнай апсідай і нізкімі сакрысціямі. Бязвежавы гал. фасад пластычна выгнуты, быў падзелены на ўзроўні карнізаў нефа на 2 ярусы (захаваўся ніжні ярус), завяршаўся фігурным франтонам. Гал. фасад дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі. арачнымі нішамі, у ніжнім ярусе прарэзаны акном з лучковым завяршэннем і дэкар. абрамленнем, над акном — арачны прафіляваны карніз. У 1870 дэкор гал. фасада і ін
284
ГРЫЦКАВІЦКАЯ
Грынявіцкі касцёл францысканцаў. Сучасны выгляд.
тэр’ер былі зменены пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву. У верхнім ярусе размяшчалася арачнае акно з кілепадобным абрамленнем, у полі франтона — круглы праём. Кароткія бакавыя нефы дэкарыраваны ў міжаконнях пілястрамі, аперазаны прафіляваным карнізам, прарэзаны аконнымі праёмамі з лучковымі завяршэннямі. Захаваліся сцены. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл не дзейнічае.
A. М. Каласоўская. ГРЬІЎНЯ, вагавая, лікавая і грашовая адзінка 11 — 17 ст. Назва паходзіць ад стараж. ўпрыгожання — грыўні шьшнай. 1) Г. серабра — вагавая адзінка масай 204,756 г; сярэбраны плацежны злітак — грашовая адзінка 11—15 ст. На тэр. Беларусі вядомы 3 віды: літоўская (ізрой) 13—15 ст. (100—105 г), кіеўская (140—165 г) і наўгародская (каля 204 г), таксама палавінныя абрубкі літоўскіх і наўгародскіх Г. — палціны. 2) Г. кун — лікаваграшовая адзінка, якая адпавядала пэўнай колькасці манет: у 11 ст. роўная 20 нагатам, 25 кунам, 50 разанам; у 12 ст. — 25 нагатам, 50 кунам. 3) Г. польск. — грашовавагавая адзінка (каля 210 г), прынятая ў Польшчы каля 1170, бытавала натэр. Беларусі і Украіны як вартасны экві
валент 48 грошаў пражскіх (14 — пач. 16 ст.), 48 грошаў польск. або 39,4 гроша літоўскага (16—17 ст.).
ГРЬІЎНЯ ШЬІЙНАЯ, жаночае і мужчынскае ўпрыгажэнне накшталт абруча з каляровых (медзь, бронза, серабро, білон, золата) і чорных (жалеза) металаў, якое насілі на шыі, прыкмета высокага сац. статусу яго ўладальніка. Г.ш. адрозніваюцца па форме, памеры, дэталях афармлення. Характэрны для народаў розных краін свету з часоў неаліту і бронзавага веку. У цэнтр. Еўропе пашырыліся ўлатэнскі час падуплывам кельтаў у 5—1 ст. да н.э. На тэр. Беларусі Г.ш. з’явіліся ў раннім жалезным веку (скіфы, мілаградская і днепрадзвінская археал. культуры), вядомы ў раннім сярэдневякоўі (5—7 ст.; калачынская, пражская археал. культуры), найб. шырока выкарыстоўваліся ў 9—13 ст. Значная колькасць Г.ш. знойдзена ў культ. пластах гарадоў, паселішчаў, курганных пахаваннях і скарбах стараж.рус. часу.