Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
270
ГРУБЭ
Грош: 1 — Жыгімонта I Старога, 1536; 2 і 3 — Жыгімонта II Аўгуста, 1546 (чаканены па польскай манетнай стапе), 1555; 4 — Стафана Баторыя, 1580; 5 —8 — Жыгімонта III Вазы, 1607, 1608, 1612, 1627; 9 — Яна II Казіміра Вазы, 1652.
лава II (12971305], Яна I [131046], Карла I [1346—78], Вашіава IV [1378—1419], У ВКЛ Г.п. з’явіўся і заняў манапольнае становішча ў пач. 14 ст., таму ў нумізматыцы Беларусі перыяд 14—15 ст. вядомы пад назвай перыяду пражскага гроша. У 1й пал. 16 ст. Г.п. меў курс 12—15 пенязяў. У бел. пісьмовых крыніцах наз. грошам або з удакладненнем чэшскі, шырокі стары, чэшскаю манетаю, у наўгародскіх і пскоўскіх крыніцах пач. 15 ст. вядомы як грош літоўскі. Гусіцкія войны 1419—36 спынілі да 1453 выраб Г.п., эмісія аднавілася ў невял. колькасцях у Кутнай Горы, з 1519 таксама ў Яхімаве (сярэбранае радовішча за 120 км ад Прагі) і з 1539 у Празе (сярэбранае радовішча Скаліцыза 40 кмадПрагі).У 1528 на манетах з’яўляецца дата. У 1й пал. 16 ст. грошы (ут.л. Г.п.) якасн. адзінка грашовага абарачэння пацеснены новымі значна больш цяжкімі манетамі — талерамі і іх фракцыямі. І.І.Сінчук. ГРЎБЕР (Gruber, Grueber) Габрыель (6.5.1740, Вена— 1805), аўстрыйскі вучоныэнцыклапедыст, мастак,
Грош пражскі Вацлава /I. Чэхія. 130005.
архітэктар. Скончыў Венскі ўнт. У 1760я гг. працаваў у Італіі, Венгрыі і Славеніі. 3 1784 выкладаў курс фізікі і архітэктуры ў езуіцкім калегіуме ў Полацку. Пабудаваў пры ім 3павярховы будынак для музея (залы ўпрыгожыў фрэскамі), бкі, карціннай галерэі і тэатра (1788). У 1787 адкрыўдрукарню. 3 1800 першы рэктар Пецярбургскага езуіцкага калегіума, з 1802 генерал ордэна езуітаў. Аўтар карцін на рэліг. тэмы, партрэтаў, краявідаў Полацка і яго ваколіц, тэатр. дэкарацый, мініяцюр са слановай косці.
ГРЎБІН Натан Барысавіч (27.3.1893, г. Крамянчуг, Украіна — 17.1.1945), дырыжор і педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1940), праф. Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). У 192537 і 194145 працаваў у тэатрах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938—41 гал. дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Выкладаў у Бел. (1940—41) і Ташкенцкай (1941—45) кансерваторыях. Муз. кіраўнік пастановак нац. опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А.Туранкова (1940). Сярод інш. работ на бел. сцэне: оперы «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава (1938), «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Пікаваядама» П.Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (абедзве 1941), балет «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага (1938). Аўтар камернаінструм. твораў.
ГРЎБКА, груба, печ для абагрэву пакояў. У Беларусі ў 16—18 ст. была вядома як «галандская печ», пашыраная ў шляхецкіх (магнацкіх) палацах, ратушах, корчмах і інш. грамадскіх пабудовах. Рабілася з цэглы ў форме стаяка з дымаходам, абліцоўвалася кафляй, аздаблялася рэльефным дэкорам. Узорам высокага дэкар.прыкладнога мастацтва можа служыць аздоба Г., што захаваліся ў палацы Радзівілаўу Нясвіжы, сядзібных дамах у вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага рнаў, холе бкі імя Я.Карскага ў г. Гродна і інш. У 2й пал 19 — 20 ст. Г. шырока распаўсюдзілася і ў сялянскім жыллі. Тут яна набыла інш., «прысадзістую», форму і падоўжаны профіль. Спачатку рабілася як прыбудоўка да печы і мела з ёй агульны дымаход, пазней будавалася асобна ў гасціным пакоі шматкамернага жылля. Цеплатворнасць Г. дасягалася ўладкаваннем топкі (ачага), стварэннем «цягі» (што абумоўлівалася адпаведнай канфігурацыяй дымахода), якасцю цэглы і інш. матэрыялаў, здольных хутка награвацца і доўга захоўваць цяпло. Г. ў пасляваен. час называлі і невял. печкі на 4 ножках, што вырабляліся з ліставога жалеза мясц. кавалямі. В.С.Цітоў. ГРЎБЭ Аляксандар Васільевіч (31.8. 1894, в. Грыгор’еўка Белябееўскага рна, Башкортастан — 3.8.1980), беларускі скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1914—16). 3 1918 настаўнічаў на
271
ГРУДЗІНАЎКА
Магілёўшчыне. 3 1924 жыўу Мінску, з 1941 — у Маскве. Працаваў у станковай і манумент. скульптуры ў жанрах тэматычнай кампазіцыі і партрэта.
Для творчасці Г. характэрны пошукі новых выразных сродкаў, выкарыстанне прыёмаў стылізацыі, засн. на традыцыях бел. нар. драўлянай пластыкі («Лірнік», 1925; «Кастусь Каліноўскі», 1926; «Чырвонаармеец», 1929). Творы 1920—30х гг. адметныя экспрэсіўнасцю формы, выразнай дынамікай: «Раб», «Тачачнік» («Паднявольная праца», абедзве 1929).
А.Грубэ. Раб. 1929.
Знойдзеныя прыёмы атрымалі далейшае развіццё ў работах 1940х гг. («Беларускасец», 1940; «Танкіст», 1943; «Першая баразна», 1949). Партрэтная скульптура адрозніваецца пошукамі нац. вобраза, тонкімі псіхал. характарыстыкамі мадэляў («М.Багдановіч», 1927; «Л.Даватар», 1944). Аўтар праектаў помнікаў Ф.Дзяржынскаму ў г. Дзяржынск (1933), У.І.Леніну ў г. Барысаў (1935). Б.А.Лазука.
ГРУДЗІНАЎКА, вёска ў Быхаўскім рне. За 24 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў— Жлобін, 45 км ад Магілёва. Цэнтр Грудзінаўскага с/с. 265 гаспадарак, 729 ж. (2011).
Вядома з канца 18 ст. як маёнтак у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1809—37 тут дзейнічала палатняная мануфактура. У 1842 пабудавана мураваная царква. У 1858 — 1 Юж. мужчынскага полу. У 1909 сяло, цэнтр воласці, 67 двароў, 634 ж., царква, малітоўны дом, нар. вучылішча, вінакурня, смаляны завод, пункт па вывядзенні чыстапародных коней, 2 млыны, 5 корчмаў. У 1910 адкрыта паштоватэлеграфнае аддз. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. У 1924 адкрыта хатачытальня. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Быхаўскага рна, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, у 1942 вёска часткова спалена гітлераўцамі. Дзейнічала падп. група. У 1997 — 298 гаспадарак, 697 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял Быхаўскай школы мастацтваў Цэнтр культуры і адпачынку, бка, музей, сац. прытулак, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, мемар. комплекс землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — палацавапаркавы ансамбль (1я пал. 19 ст.).
ГРУДЗІ'НАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Грудзінаўка Быхаўскага рна. Пабудаваны ў 1й пал. 19 ст. на ўсх. ускраіне вёскі. Належаў графу Д.Талстому. Уключае палац і парк. Палац — мураваны 2павярховы квадратны ў плане будынак, накрыты 4схільным дахам 1 ўвянчаны сферычным купалам. Гал. фасад вылучаны паўцыркульнай верандай з 6 калонамі дарычнага ордара 1 вял. мураваным балконам на 2м паверсе. Да асн. аб’ёму далучаны аднапавярховыя крылы, накрытыя вальмавымі дахамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, дэкарыраваны пілястрамі, сандрыкамі, нішамі, кранштэйнамі. Уваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Планіроўка калідорная (часткова зменена ў 1962). Парк (пл. каля 6 га) пейзажнага тыпу з рэгулярнай партэрнай часткай перад палацам. 3 зах. боку абмежаваны маляўнічым возерам, з паўн. — невял. гаем. Перад фасадам палаца басейн з фантанамі (збярогся часткова). У дэндралагічным складзе пейзажнага парку растуць лістоўніца еўрап., елка калючая блакітная, дуб звычайны, ліпа крымская, хвоя веймутава, кедр сібірскі, дуб пірамідальны, ясень пенсільванскі, таполя канадская, клён і інш. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГРУЗІЛА, кулька, балюк, частка рыбалоўнай прылады з гліны, каменю ці металу, якая прымацоўваецца да ніжняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд, каб апусціць іх на дно вадаёма. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. пры лоўлі рыбы невадамі шырока ўжываліся Г. з керамікі і каменю. Калі рыбачылі сеткамі, камяні апляталі лыкам або загортвалі ў анучы. Гліняныя Г. бочкападобнай або цыліндрычнай формы з адтулінай унутры для працягвання вяроўкі звычайна вырабляліся ганчарамі для ўласных патрэб і на заказ. Ляпілі таксама авальныя Г. з крыху пу
272
ГРУЗІНЫ
Палац у Грудзінаўскім палацавапаркавым ансамблі.
катымі бакамі. Зрэдку іх аздаблялі контррэльефным узорам, які мог зазначыць прыналежнасць снасці таму ці інш. рыбаку. Сёння выкарыстоўваюцца разнастайныя па форме і вазе Г. з волава, свінцу і інш. матэрыялаў, якія вырабляюцца на прадпрыемствах або аматарамірыбаловамі.
ГРУЗІНЫ (саманазва картвэлі), нацыя, асноўнае насельніцтва Грузіі. Паводле перапісу 2009 у Беларусі пражываюць 2400 Г. Большасць вернікаў — праваслаўныя. У вайну
1812 натэр. бел. губерняў, штоўваходзілі ў склад Рас. імперыі, дзейнічала 2я Зах. рус. армія, якой камандаваў ген. П.І.Баграціён, нашчадак грузінскай царскай дынастыі Багратыёні (у Ваўкавыску з 1949 працуе ваен.гіст. музей, які носіцьяго імя). У 1ю сусв. вайну пад Смаргонню вёў баі Грузінскі 14ы грэнадзёрскі полк, камандзір 3га батальёна якога палкоўнік А.Атхмезуры вызначыўся ў 1916 пры адбіцці газавай атакі праціўніка (узнагароджаны ордэнам Св. Георгія пасмяротна). У Вял. Айч. вайну на тэр. Беларусі вызначылася шмат Г.. у тым ліку Герой Сав. Саюза, кулямётчык, малодшы сяржант С.Чыгладзэ; на плітах мемар. комплексу Брэсцкая крэпасцьгерой увекавечаны імёны намесніка камандзіра мі
намётнай роты А.Асаціяні, радавога І.Басташвілі, радыста І.Зэдгінідзэ і старшага сяржанта А.Шэварднадзэ. У 1944 пры фарсіраванні Зах. Дзвіны загінуў грузінскі паэт М.Гелавані (пахаваны каля в. Саннікі Бешанковіцкага рна). Асн. міграцыя Г. у Беларусь адбылася ў сярэдзіне 20 ст.
Г, якія жывуць на тэр. сучаснай Беларусі, для захавання сваёй культ. спадчыны ствараюць нац.культ. аб’яднанні. Першае грузінскае грамадскае аб’яднанне — «Гродзенскае
Да арт. Грузіны. А.Гурко ў ролі Візіра ў балеце «Тамар». 2011.
грамадскае аб'яднанне грузін» было створана ў 2000 у г. Гродна. Дзейнічаюць таксама Грузінскае культ.асветніцкае тва «Мамулі» (2006) і Магілёўскае гар. грамадскае аб’яднанне «Грузінская абшчына «Іберыя» (2007).
Прадстаўнікі грузінскіх суполак Беларусі актыўна прапагандуюць нац. культуру сваёй этнічнай радзімы, выдаюць газ. «Мамулі», у мінскай бцы № 4 створаны куток грузінскай лры. Дзейнічаюць таксама аматарскія аб’яднанні: вак.харэагр. дзіцячыя ансамблі «Самшобла» (1999) і «Сонечная Грузія» пры тве «Мамулі» (2011). У Мінску і Магілёве працуюць нядзельныя школы, у якіх дзеці вывучаюць родную мову, культуру і традыцыі грузінскага народа.