• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГРОДНЕЎ Мікола (Мікалай Пятровіч; 25.10.1929, в. Старая Алешня Рагачоўскага рна — 7.7.2011), беларускі пісьменнік. Скончыў Гомельскі пед. інт(1953). Настаўнічаў. У 1957— 89 на журналісцкай рабоце. Аўтар кн. прозы «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Што скажуць людзі» (1975), «Крок да тайны» (1983), «Рына» (1992), «У белай цемрадзі» (2000), дакум. аповесцей «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), зб. гумарыст. апавяданняў «Клін клінам» (1979).
    Літ.: Вясна была. Мінск, 1968; Заручыны. Мінск, 1972; Салодкі боль. Мінск, 1977.
    ГРОЗА (Groza) Аляксандр Караль (30.6.1807, в. Закрынічча Вінніцкай вобл., Украіна — 3.11.1875), польскі паэт, празаік, драматург; прадстаўнікт.зв. «украінскай школы» польск. рамантызму. Вучыўся ў Віленскім і Дэрпцкім унтах. У 1837—41 рэдагаваў і выдаваў у Вільні штогадовы альманах «Rusalka» («Русалка»). Пісаў вершы і паэмы на гіст. («Магілы») і фалькл. тэматыку («Помста Чорнага Бога», «Аліна» і інш.). Выкарыстоўваў і творча асэнсоўваў бел. фальклор («Марына. Беларуская аповесць», «Глухое возера. Беларуская аповесць»). Аўтар паэт. зб. «Паэзія» (1835), паэм «Канёўскі стараста» (1836), «Сарока» (1838), «Пра памерлыя душы» (1848), «Марцін» (1849), «Смяцінскі» (1860), драмы «Грыць» (1858) і інш. У альманаху «Rubon» («Рубон») змясціў тэксты бел. нар. песень, этнаграф. матэрыялы.
    В.І.Еўмянькоў.
    ГРОЗАВА, Грозаў, вёска ў Капыльскім рне, на р. Вужанка, за 18 км на У ад Капыля, 114 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Морач на лініі Асіповічы—Баранавічы, каля аўтадарогі Капыль—Камсамольская. Цэнтр Грозаўскага с/с. 175 гаспадарак, 436 ж. (2011).
    Вядома з 1й пал. 16 ст. як вёска ў Навагрудскім павеце і ваяв. ВКЛ, уласнасць Алелькавічаў, потым Валодкавічаў. У 18 ст. мястэчка. У 1763 — 267 ж., уласнасць М.К.Радзівіла Рыбанькі. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 цэнтр воласці, 30 двароў, 166 ж., 2 мужчынскія манастыры, 2 царквы, капліца, сядзіба, карчма, млын, адбываліся штогадовыя кірмашы. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1870 — 99 двароў, 376 ж., 3 царквы, касцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы. У 1897 — 150 двароў, 861 ж. 3 1919 у БССР. У ліст. 1920 Бел. рада Случчыны стварыла Грозаўскі полк (каля 2 тыс. чал.), які ўдзельнічаў у Слуцкім паўстанні 1920. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр
    268
    ГРОМАЎ
    сельсавета Грэскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 24.1.1929 да 27.9.1938 зноў мястэчка. 3 8.7.1931 у Капыльскім, з 12.2.1935 зноў у Грэскім рнах, з 21.6.1935 Слуцкай акругі. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 29.6.1941 да 1.7.1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 612 чал. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954у Мінскай абласцях. 3 17.12.1956 зноў у Капыльскім рне. У 1971 — 189 гаспадарак, 587 ж. У 1997 — 197 гаспадарак,481ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі летам 1920, сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму. Археал. помнік — гарадзішча. Помнікі архітэктуры — сядзібны дом (1я пал. 19 ст.), касцёл у гонар Зняцця з Крыжа Збавіцеля (1802), гандл. рады (2я пал. 19 ст.), вінакурня (пач. 20 ст.).
    ГРбЗАЎСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ, помнік архітэктуры ў в. Грозава Капыльскага рна. Пабудаваны ў 1й пал. 19 ст. з цэглы ў пейзажным парку (не захаваўся). Належаў Мержыеўскім, Вітгенштэйнам. Будынак сіметрычнавосевай кампазіцыі, 2павярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Да зах. тарца прыбудавана аднапавярховая гасп. пабудова. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам, дваровы — глыбокім рызалітам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, нішамі, лапаткамі, аркамі. Планіроўка — анфіладнакалідорная з вестыбюлем, невял. тамбурам і квадратнымі ў плане вял. заламі 1га і 2га паверхаў. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.
    ГРОМ Уладзімір Мікалаевіч (20.12. 1951, в. Сямурадцы Жыткавіцкага рна — 10.12.2008), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. работ
    нік культуры Беларусі (1986). Скончыў Мінскі інт культуры (1986). 3 1982 арганізатар і маст. кіраўнік Крупіркага заслужанага аматарскага фальклорнага ансамбля «Крупіркія музыкі». Збіраў для патрэб калектыву бел. нар. муз. інструменты (іграў на гармоніку, дудцы, жалейцы, ду
    У.М.Гром.
    дзе, акарыне і інш.), рабіў фаназапісы ўзораў фальк. песеннай 1 інструм. творчасці, аранжыроўкі найгрышаў, папаўняў рэпертуар творамі кампазітараў 18—19 ст. (М.К.Агінскага, М.Ельскага, В.Казлоўскага, А.Абрамовіча і інш.). Апублікаваў збкі апрацовак нар. музыкі «Зайграйце, музыкі!» (1998), «Дударэнькугаспадарэньку» (1999) і ўласных экспедыцыйных запісаў нар. песень «Сядзіць галубок над крыніцаю» (2001). Адзін з аўтараў кн. «Школа ігры на беларускіх народных духавых інструментах» (2005). А.М.Карлюкевіч.
    Грозаўскі сядзібны дом.
    ГРОМАВА Маргарыта Аляксееўна (25.12.1926, в. Рагінполь Смаленскай вобл., Расія — 28.5.2007), беларуская актрыса. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1951). Працавала ў Нац. акадэмічным тэатры і.мя Я.Купалы. Выступала ў розных амплуа — травесці, характарныя і камедыйныя ролі. Сярод лепшых роляў: Лёнька, Ганна Ісакаўна («Выбачайце, калі ласка!», «Верачка» А.Макаёнка), Янка Купала («Шчасце паэта» В.Віткі), Улляна («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Ганна («Вечар» А.Дударава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Марфа («Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага), Поля («Характары» В.Шукшына), Марыяна («KaHeu — справе вянец» У.Шэкспіра).
    Р. I. Баравік.
    ГРОМАЎ Уладзімір Валер’евіч (н. 23.8.1973, г. Баранавічы), беларускі артыстоперы (барытон). Засл. артыст Беларусі (2012). Скончыў Бел. акадэмію музыкі (2002). 3 2000 у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сярод оперных партый: Рыгалета, Аманасра, Рэната («Рыгалета», «Аіда», «Бальмаскарад» Д.Вердзі), Пінг («Турандот» Д.Пучыні), Фігара («Севільскі цырульнік» Д.Расіні), Граф («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Сільвіа («Паяцы» Р.Леанкавала), Маралес («Кармэн» Д.Бізэ), Анегін, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая да
    269
    ГРОМАЎ
    ма» П.Чайкоўскага), Сальеры, Мізгір («Моцарт і Сальеры», «Снягурачка» М.РымскагаКорсакава), Алека (аднайм. опера С.Рахманінава), Бе
    У.В.Громаў.
    ларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана) і інш.
    ГРОМАЎ Яраслаў Аляксеевіч (н. 30.7.1928, в. Рагніполь Смаленскай вобл., Расія), беларускі рэжысёр, акцёр, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1988). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1952). 3 1952 акцёр тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у 1956—58 — Бабруйскага вандроўнага бел. драм. тэатра. 3 1962 рэж. Бел. тэатра імя Я.Купалы. 3 1967 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Сярод роляў: Сцяпан («Персанальная справа» А.Штэйна), Луіс («Даманевідзімка» П.Кальдэрона), Чывер («Салемскія вядзьмаркі» А.Мілера) і інш. Яго пастаноўкам уласціва дакладная распрацоўка партытуры акцёрскіх вобразаў: «Адаленьтрава» В.Любімавай (1964), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога, «На дне» М.Горкага, «Жах і адчай трэцяй імперыі» Б.Брэхта (2001) і інш. Даследуе гісторыю і праблемы тэатр. адукацыі ў Беларусі. Р.І.Баравік.
    ГРОС Віктар Іванавіч (11.11.1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага рна — 31.3.1980), беларускі скульптар. Скончыў Вільнюскі маст. інт (1958). Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Творы Г. вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі: «Рыбак» (1958 і 1968), «Муляр» (1961), «Няскораны» (1964), «Рабочы» (1966), «Васіль Цёркін» (1975),
    партрэт А.П.Марэсьева (1960), помнікі воінам і партызанам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Дзяляцічы (1964), г. Любань (1966, з У.Ананькам), в. Пухавічы Пухавіцкагарна (1969).
    ГРОШ (лац. Grossus вялікі ад Nummus grossus манета вялікая), 1) сярэбраная манета, роўная некалькім дэнарыям. Выраблялася ў Італіі (з 1172 у Генуі, з 1182 у Фларэнцыі, каля 1200 у Венецыі). Агульнаеўрап. распаўсюджанне атрымаў турноз (метрычная проба 958, лігатурная маса 4,80 г), з 1266 у Францыі (Г. г. Тура) і стаў метралагічным і якасным эталонам для Г. некаторых дзяржаў Паўн. Еўропы (Нідэрланды, Германія). У 1300 чаканка пачата ў Чэхіі (гл. Грош пражскі), з 1329 у Венгрыі, каля 1337 у Польшчы (Г. кракаўскі), каля 1339 у Саксоніі, з 1535 у ВКЛ (Грошлітоўскі). 3 18 ст. адначасова чаканілі медныя Г. 2) Медны намінал, парытэтны 2 капейкам або 4 дзенгам, выпушчаны манетнымі дварамі Масквы (1654) і Пскова (1655). 3) Пробная манета Расіі, якая адпавядала 2 капейкам: сярэбраны Г. 1727 (залатніковая проба каля 48 і каля 12,
    В.Грос. Муляр. 1961.
    лігатурная маса 0,55 і 1,12 г), медны 1724 і 1740 (маса 20,48 г). 4) Сярэбраныя наміналы, выпушчаныя для патрэб рус. 3арміі ва Усх. Прусіі ў ходзе Сямігадовай вайны 1756—63. 5) Лікаваграшовае паняцце для найб. дробных манет у ВКЛ і Польшчы ў 14—16 ст., Рэчы Паспалітай у 16— 18 ст. 6) Папулярная ў Беларусі, Украіне і Расіі назва манеты ў 2 капейкі (18 ст. — 1830я гг.) і паўкапейкі (з 1840х гг.). 7) Манеты двухмоўныя рус.польск. 1834—41 і разменны Г., выпушчаны Варшаўскім манетным дваром у 1835—41.
    ГРОШ ЛІТОЎСКІ. білонная манета ВКЛ 1535—1652. Г.л. чаканілі на Віленскім і Тыкоцінскім манетных дварах, маса 0,62—2,6 г. Да 1578 парытэтны 10 пенязям. У бел. пісьмовых крыніцах 16 ст. называўся грошам пенязным або пляскатым.
    ГРОШ ПРАЖСКІ (ад лац. легенды grossi pragenses тоўстыя пражскія), сярэбраная манета Багемскага (пазней Чэшскага) каралеўства ў 1300—1547. Г.п. пачалі вырабляць без пазначэння наміналу і даты на цэнтралізаваным манетным «Італьянскім двары» ў Кутнай Горы (сярэбранае радовішча за 70 км ад Прагі) пад кіраўніцтвам фларэнційскіх майстроў на ўзор гротурнуа (турноза, манеты г. Тура ў Францыі) і гросса італьян. гарадоў, замест тонкіх і лёгкіх дэнарыяў. Асновай формы была пражская грыўня вагой 253,14 г, з якой чаканіліся 64 грошы па 3,96 г. Маса Г.п. ў 14 ст. 3,5—3,96 г, у 15 ст. — 2,7—2,9 г, паступова змяншалася і доля серабра. Г.п. вылучаюцца нязменным манетным тыпам на працягу ўсяго свайго існавання: на аверсе — выява кароны, вакол яе ў два радкі кальцавая легенда, на рэверсе — выява чэшскага льва і кальцавая легенда. Г.п. разменьваўся на парвусы (ад лац. prag[enses] parvi пражскія малыя, '/12 гроша). Паза межамі Чэхіі ў асн. у Каралеўстве Польск., ВКЛ, ням. княствах былі пашыраны выключна манеты 1300—1419 Bau