Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ў Гродзенскім Старым замку (16 ст., цяпер затынкаваны) і арнаментальнадэкар. касцёла брыгітак (сярэдзіна 17 ст., рэстаўрыраваны ў 1978 І.Ракіцкім). Сграфіта на фасадзе палаца Старога замка ўяўляе сабой раслінны арнамент у выглядзе сцяблін, сплеценых з лісцем, кветкамі, які абрамляў вокны, дзверы і эркеры; у некаторых кампазіцыях сустракаюцца таксама геаметрычныя элементы, выявы анёлаў, фантаст. жывёл. Сграфіта на фрызе касцёла брыгітак стварае шырокую арнаментаваную стужку, якая ідзе па перыметры ўсяго фасада; матыў (акантавыя завіткі, фантаст. рыбіны, анёлы) і рапорт арнаменту маюць яскравы рэнесансавы характар. Цікавасцьда гэтага віду мастацтва ў пэўнай ступені назіралася і ўтворах стылю класіцызму ў 18 — пач. 19 ст.
Сграфіта зноў стала шырока ўжывацца ў манумент. мастацтве ў 1960— 80я гг. 3 канца 1970х гг. у афармленні будынкаў г. Гродна стаў заўважны ўплыў 2 маст. школ манумент.дэкар. мастацтва: класічнай — Ленінградскага вышэйшага маст.прам. вучылішча імя В.Мухінай і больш маладой — Бел. тэатр.маст. інта, якая выкарыстоўвала сучасную пластычную форму ў стварэнні манумент.дэкар. твораў (засн. Г. Вашчанкам). Прыклад стылю 1й школы — афармленне С.Паляковым 2 вял. тарцоў на фасадах будынкаў вытворчага прадзільнанітачнага аб’яднання па вул. М.Горкага. Размешчаныя на іх сграфіта «Зямля беларуская» і «Песня пра Нёман» — самыя маштабныя аб’екты ў гэтай тэхніцы ў Гродзенскай вобл. Характэрныя асаблівасці гэтых твораў: прафес. прадуманая кампазіцыя, майстэрскі малюнак і выкарыстанне класічных кампазіцыйных сродкаў. Прадстаўнік 2й школы У.Коўзусьвыканаўафармленне сценкі ў інтэр’еры муз.пед. вучылішча па вул. С. Будзённага і сцяны на фасадзе ювелірнага магазіна «Біруза» па вул. Э.Ажэшка. Яго творы нясуць адбітак канструктывізму,
non і опарта. Сграфіта «Музычныя рытмы народаў свету» ў інтэр’еры муз.пед. вучылішча адрозніваецца вытанчанасцю, рытмічным шэрагам, вобразнай пластыкай. У афармленні фасада ювелірнага магазіна У. Коўзусь увогуле адмовіўся ад выяўлення прадметнага свету, і рытмічны шэраг акружнасцяў арганічна ўпісаўся ў архітэктуру будынка. Сярод інш. аўтараў Г.с.: У.Казакоў, М.Лук’янаў, А.Сільвановіч. Твор У.Казакова — афармленне сцяны ў інтэр’еры хімікатэхнал. каледжа па вул. М.Горкага. Разьбяны шматслойны каляровы рэльеф мастак распісаў дадаткова тэмперай. А.Сільвановіч — аўтар сграфіта на тарцы будынка па вул. Савецкая — дадаў у свой твор керамічныя ўстаўкі, вырабленыя мастаком В.Мартынчуком. М.Лук’янаў выканаў у тэхніцы сграфіта сцены ў більярднай зале прафілакторыя вытворчага аб’яднання ААТ «Азот», у інтэр’еры вытворчага аб’яднання ААТ «Хімвалакно» і аформіў тарэц будынка цэнтр. гар. стаматалагічнай паліклінікі па вул. А.Суворава.
М. Т.Бандарчук.
ГРОДЗЕНСКІЯ ФІЛАСОФСКІЯ РЎКАПІСЫ, трактаты (курсы лекцый) на філас. і прыродазнаўчыя тэмы. Напісаны ў канцы 17 — пач. 19 ст. ў г. Гродна на лац. мове выкладчыкамі філасофіі — чл. манаскіх ордэнаў (пераважна бернардзінскага); некат. належаць дамініканцам, езуітам, кармелітам. Сярод аўтараў А.Бандзевіч, М.Дамашэвіч, Л.Дулевіч, Б.Мажэйка, Ю.Мышкоўскі, Ф.Пшыленскі, Б.Станкевіч, І.Сцірпейка. Вядома каля 50 трактатаў аб’ектыўнаідэалістычнага кірунку. У 1й пал. 18 ст. асн. частку курса філасофіі складалі логіка і метафізіка Арыстоцеля. У рукапісах 2й пал. 18 ст. адчувальны ўплыў еўрап. Асветніцтва, ідэй новай філасофіі і прыродазнаўства. У пач. 19 ст. натурфілас. праблемы выкладаліся як спец. раздзелы фізікі. Рукапісы захоўваюцца ў бцы Вільнюскага ўнта.
258
ГРОДЗЕНСКІ
Да арт. Гродзенскія фрзскі. Фрагменты фрэскавага жывапісу ў Барысаглебскай (Каложскай) царкве. 2я пал. 12 cm.
ГРОДЗЕНСКІЯ ФРЭСКІ. Фрэскавы жывапіс у г. Гродна вядомы з 12 ст. Ён развіваўся ў рэчышчы традыцый візант.кіеўскага манумент. жывапісу 11 — 12 ст., па сваіх маст. прыёмах быў блізкі да полацкай фрэскавай школы. Захаваўся толькі фрагментарна. У Барысаглебскай (Каложскай) царкве (2я пал. 12 ст.) фрэскавым жывапісам былі распісаны ўнутраныя сцены алтара. Фрэскі выявілі ў 1870я гг. пры ўзвядзенні алтарнай перагародкі — пад пластом тынку нечакана адкрыліся выявы 2 анёлаў. У час рэканструкцыі фрэскі былі часткова знішчаны насечкай, неабходнай для сувязі з новай тынкоўкай. У 1864 у правай частцы алтара яшчэ прасочвалася кампазіцыя «Святая Тройца», у сярэдзіне якой быў крыж карсунскай формы, зверху паміж алтарных арак — выявы сонца і месяца. У 1985—87 рэстаўратар В.Р.Слюнчанка раскрыў на паўн. сцяне шмат арачных праёмаў з фрэскавай размалёўкай у выглядзе геаметрычнага карычневачырвонага арнаменту на светлашэраружаватым фоне. Некалі і Барысаглебская царква ў Навагрудку (12 ст.) была багата ўпрыгожана фрэскамі. Пры раскопках 1961—65 М.К.Каргер выявіў рэшткі стараж. царквы і грамадзянскай пабудовы побач. Фрагменты фрэсак у абодвух будынках ідэнтычныя, верагодна, былі выкананы аднымі і тымі ж майстрамі. У час раскопак грамадзянскай пабудовы быў знойдзены фрагмент фрэскі з выявай галавы святога маладога ўзросту: безбароды твар паказаны ў профіль, нос з гарбінкай, падбародак даволі буйны; лоб амаль да вачэй закрыты княжацкай шапкай блакітнага колеру, аздобленай карычневым футрам; даўгаватыя валасы закрываюць ракавіну вуха і быццам перавязаны стужкай. Іканаграфічна мужчына падобны да Св. мучаніка Глеба, які заўсёды маляваўся безбародым і культ якога, як і Св. мучаніка Барыса, быў пашыраны ва ўсходнеслав. землях. А.А.Сяліцкі.
ГРОДЗІ, вёска ў Ашмянскім рне. За 12 км на Пн ад г. Ашмяны, 8 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс, 200 км ад Гродна, на аўтадарозе Астравец—Ашмяны. Цэнтр Гродзенскага с/с. 138 гаспадарак, 391 ж. (2011).
У 1904 вёска ў Палянскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. 3 1919 у БССР. 3 1920 у Сярэдняй Літве. 3 1922 у Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ашмянскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Палянскім с/с. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да пач. ліп. 1944. Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1971 — 87 гаспадарак, 252 ж. 3 1988 цэнтр сельсавета. У 1997 — 165 гаспадарак,459 ж.
У 2011 яслісад, базавая школа, філіял Ашмянскай муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГРОДЗІНСКІ ЎЗОРНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ГУРТОК «УСМЁШКА». Створаны ў 1993 ў в. Гродзі Ашмянскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік С.В.Тамашэвіч. У складзе гуртка 11 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя аматарскага тэатр. мастацтва, здаровага ладу жыцця, выхаванне патрыятызму. У рэпертуары больш за 20 пастановак бел. аўтараў (на бел. мове): «Страшнік Гам» П.Васючэнкі (2007), «TaKi рагаты, такі калматы» У.Васільева (2008), «Дай вады, калодзеж» П.Макаля (2009), «У каралеўстве дрымоты» А.Асташэўскага (2010), «Гультай» А.Карпюка (2011), «Як Лыска ваўком быў» А.Мінкіна (2012) і інш. Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу аматарскіх тэатр. калектываў Гродзенскай вобл. (г. Гродна, 2006),
259
ГРОДНА
Удзельнікі Гродзінскага ўзорнага драматычнага гуртка «Усмешка».
ходзіў у Г. (да канца 18 ст. адбылося 11 соймаў). У канцы 17 ст. выдаваўся інфармацыйны бюлетэнь «Авізы Гродзеньске». У 1706—07 дзейнічаў манетны двор. 3 1773 цэнтр вучэбнай акругі, створанай Адукац. камісіяй. У 1769—80я гг. гродзенскі староста А.Тызенгаўз заснаваў у Г. каралеўскія мануфактуры, тэатр, муз. капэлу. У гэты ж час у горадзе дзейнічалі мед. акадэмія, кадэцкі корпус, бка, музей гісторыі прыроды; школы: тэатр., акушэрская, ветэрынарная, чарчэння і малявання, бухгалтэрыі і рахункаводства, землямерная, буд. У 1776 тут закладзены першы ў Рэчы Паспалітай і ад
фестываляў: аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2010), нар. і ўзорных тэатраў «Слонімскія цудадзействы» (г. Слонім, 2011). С.В.Тамашэвіч. ГРбДНА. горад, цэнтр Гродзенскай вобласці і раёна, на р. Нёман. За 300 км на 3 ад Мінска. Вузел чыг. дарог на Вільнюс, Масты, Беласток (Польшча), аўтадарогі на Вільнюс, Ліду, Ваўкавыск. Два пункты пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь. Аэрапорт. 328 тыс. ж. (2011).
Гісторыя. Упершыню Г. (Гародня, Горадня, Горадзен) згадваецца ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1127 як цэнтр княства. У 12 ст. тут існавалі княжацкі церам, замак, 5 цэркваў. 3 сярэдзіны 13 ст. ў складзе ВКЛ. У канцы 13—14 ст. горад шмат разоў цярпеў ад нападаў крыжакоў Тэўтонскага ордэна. 3 1376 уладанне кн. Вітаўта (з 1392 вял. князь ВКЛ). У 1391 Г. атрымала няпоўнае магдэбургскае права. 3 канца 14 ст. стала адной з рэзідэнцый вял. князёў літоўскіх. 3 1413 цэнтр павета ў Троцкім ваяв. У 1441 адзначана ў грамаце вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Казіміра IV Ягелончыка сярод 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У 1496 вял. кн. ВКЛ Аляксандр даў Г. магдэбургскае права. У 1501, 1506, 1522, 156667, 1568 тут праходзілі соймы ВКЛ. У
1540 зацверджаны герб Е: выява аленя з залатымі рагамі, які лунае над сценамі замка («Апень Святога Губерта»). У 1560 — 716 дамоў, 4тыс. ж., 32 вуліцы, 3 рынкі, замак, каралеўскі дом, 9 цэркваў, 2 касцёлы, сінагога, ратуша, звярынец. У 1576—86 у горадзе знаходзілася рэзідэнцыя караля Польшчы і вял. кн. ВКЛ Стафана Баторыя. У 1589—1796 цэнтр эканоміі. У 2й пал. 16 ст. ў горадзе з’явіліся рамесныя цэхі. У 1591 засн. брацкая школа і друкарня. У 17—18 ст. у Г. існавалі кляштары бернардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, брыгітак, базыльянак, францысканцаў і інш.; езуіцкі калегіум. 3 1673 кожны 3і сойм Рэчы Паспалітай пра
Фрагмент гістарычнаіі забудовы ўг. Гродна.
зін з буйнейшых у Еўропе батанічны сад, у якім працаваў франц. вучоны Ж.Э.Жылібер. У 1793 у горадзе адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў 2і падзел краіны. 3 1793 цэнтр ваяводства. У час паўстання 1794 у Г. з сярэдзіны жн. да кастр. дзейнічала Цэнтр. дэпутацыя ВКЛ. 25.11.1795 кароль Польшчы і вял. кн. ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў у Гродзенскім замку акт адрачэння ад прастола, Г. ўвашло ў склад Рас. імперыі. 3 1796 цэнтр павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай губерняў. 3 1801 цэнтр губерні. У 1816 — каля 10 тыс. ж. У 1820—1915 працавала губернская друкарня. У 1862 праз Г. (першы з гарадоў Беларусі) прайшла чыг. Пецярбург—Вар