• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Раманс», «Полька», «Жанчына», «Імправізацыя», «Вальс», «Роднае» М.Шкарпітнага, «Адажыа» Т.Альбіоні, арыя Далілы з оперы «Самсон і Даліла» К.СенСанса, арыя «Я танцаваць хачу» з оперы «Мая цудоўная лэдзі» Д.Гершвіна і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляўконкурсаў: міжнар. «Паланэз» (г. Слонім, 2007), абл. «Парад аркестраў» (2006), рэгіянальнага фестывалю «Гродна — Беласток» (2008, абодва г. Гродна) і інш. М.В.Шкарпітны.
    ГРбДЗЕНСКІ ЧЫГЎНАЧНЫ ВАКЗАЛ. Пабудаваны ў 1868 у г. Гродна ў стылі класіцызму. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1948. Разабраны ў 1986 у сувязі з будаўніцтвам новага вакзала. Новы будынак вакзала ўзведзены ў 1984—86 (архіт. В.А.Грыгор’еў, В.Д.Ручкін). Разлічаны на 1000 пасажыраў пл. каля 8549 м2. Комплекс вакзала склада
    Будынак Гродзенскага чыгуначнага вакзала.
    ецца з 2 асобных прамавугольных у плане будынкаў, злучаных паміж сабой галерэяй, 3павярховых блокаў «А» і «Б». Блок «А» мае цокальны паверх з камерамі захоўвання, барам і выхадамі на перон і цэнтр. пераход. На 1м паверсе знаходзяцца білетныя касы, даведачнае бюро, службовыя памяшканні; на 2м — зала чакання, кафэ, цырульня і інш. У блоку «Б» размешчаны кабінет кіраўніка станцыі, пакой міліцыі, на 3м паверсе — пакой адпачынку на 40 месцаў, на 1м — багажнае аддз. Будынак знаходзіцца на рэканструкцыі (2012).
    В.Ю.Саяпін, І.Г.Трусаў.
    ГРбДЗЕНСКІ ШКбЛЬНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1650—1754 пры езуіцкай калегіі ў г. Гродна. Паказы адбываліся на лац. і польск. мовах. Распачаў сваю дзейнасць у 1651 спектаклем «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў» Я.Пылінскага, у якім селя
    255
    ГРОДЗЕНСКІЯ
    Гродзенскія воданапорныя вежы.
    нін гаварыў на бел. мове. Захаваліся звесткі пра 26 пастановак тэатра. Аўтарамі іх былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі, якія выкарыстоўвалі сюжэты са Свяшчэннага пісання, агіяграфій, антычных міфалогіі і гісторыі. Большасць драм суправаджалася інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Найб. актыўна тэатр дзейнічаў у 1711—28, калі былі пастаўлены 17 лац. п’ес: «Сэрца Давіда, разарванае і зганьбаванае рукою Андрэя» (1711), «Мудрасць перамагае лёс» Г.Чэрніка (1714), «Арэапаг для зямных багоў» Ю.Садоўскага (1718), «Сонца, што ясней за цень» (1724), «Ганаровае месца» (1728), польск. драма «Альтэка мудрасці» паводле Л.Сімана (1720). У часы ранняга Асветніцтва былі пастаўлены п’есы «Літасць — высакародны спосаб помсты» Ф.Ідвеля (1752), «Пераможная ўлёсе мудрасць» Р.Гэмпля (1754).
    ГРОДЗЕНСКІЯ ВОДАНАПОРНЫЯ ВЁЖЫ, помнікі вытворчай архітэктуры ў г. Гродна. Пабудаваны ў кан
    цы 19 — пач. 20 ст. ў эклектычным стылі. Мураваныя 8гранныя ў плане збудаванні (выш. 22 м), у цэнтры якіх узвышаецца каркас з трубамі для падачы вады ў рэзервуар. Паўн. вежа падзелена на 6 ярусаў карнізамі з арнаментамі, паясамі 1 дэнтыкуламі. У вонкавым аздабленні выкарыстана спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі, багатае аздабленне дэкар. элементамі: люкарнамі, пілястрамі, лапаткамі, сухарыкамі. Другі ярус прарэзаны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў нішах, 3і — падвойнымі з паўцыркульнымі завяршэннямі ў неглыбокіх нішах з какошнікамі. Паўд. вежа ўключае 4 ярусы. Першыя 2 падзелены карнізам з зубчастым паяском. Фасады прарэзаны арачнымі ілучковымі аконнымі праёмамі, умацаваны лапаткамі. Вежы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРОДЗЕНСКІЯ ДЫВАНЬІ, тып мастацкіх тканін, пашыраных на 3 Беларусі. Адносяцца да тыпу 2асноўных
    4рэмізных тканін. Выраб пачаўся з 17 ст., да сярэдзіны 19 ст. іх вытворчасць канцэнтравалася на тэр. Гродзеншчыны 1 на Беласточчыне. Бытавалі да 1970х гг. у Зэльвенскім, Мастоўскім, Пружанскім, Свіслацкім рнах. Ткаліся на гарызантальным ткацкім стане з выкарыстаннем ваўняных нітак 2 кантрасных колераў (карычневы — жоўты, шэры — сіні, чырвоны — чорны і інш.), пры гэтым тканіны спалучаліся па краях і ў месцах рэльефных узораў. Малюнак Г.д. складалі сюжэтнаарнаментальныя кампазіцыі. Сюжэты 19 ст. з антрапа і зааморфнымі выявамі звычайна прысвячаліся вяселлю, бо дыван служыў прыданым ці пакрывалам для вясельнага ложа. Вырабляліся дываны і для касцельных алтароў. Больш познія аздабляліся геаметрычным і раслінным рапартным арнаментам па полі і бардзюрам па перыметры. Г.д. выраблялі на Гродзенскіх каралеўскіх мануфактурах. У наш час вырабам двухасноўных дываноў традыц. спосабам займаюцца нар. майстры і прафес. мастакі. Н.А. Сухая. ГРОДЗЕНСКІЯ ДЫВАНЬІ ПАДВОЙНЫЯ, двухасноўныя д ы в a н ы, абагульненая назва тканых дываноўз двухслойнай асновай; від нар. тканін мастацкіх. У Беларусі набылі пашырэнне ў 2й пал. 19 ст., гал. чынам на 3 Гродзеншчыны і Брэстчыны (а таксама ў суседняй Беласточчыне, Польшча). Аснову з шарсцяных нітак запраўлялі на 2 навоі, пракідвалі ў 4 ніты, утвараючы 2 зевы і 2 яе слаі, якія ўдзельнічалі ў стварэнні 2 столак тканін кантрасных колераў: залацістага і карычневага, чорнага 1 зялёнага, зялёнага і фіялетавага, чырвонага і сіняга. Верхняя і ніжняя столкі на абрысах малюнка злучаліся і мяняліся месцамі: ніжняя ўтварала ўзор на фоне верхняй і наадварот. Дэкор досыць буйнога малюнка ўключаў геаметрычны і раслінны матывы, часам — фігуркі людзей, жывёл, птушак. Кампазіцыя тыпова дывановая: буйны медальённы матыў ці раўна
    256
    ГРОДЗЕНСКІЯ
    Я. Р a ij с к а я. Гродзенскідыван падвойны. 1981.
    мерна размешчаны дэкор па цэнтр. полі, дробнаўзорыстая акаймоўка па краях, махры з нітак асновы і ўтка. Выкарыстоўваліся для аздаблення інтэр’ераў храмаў, у рытуальных мэтах, у традыц. абрадах, гал. чынам вясельных. У наш час Г.д.п. геаметрычнага і расліннага характару ткуць асобныя майстрыхі: В.Белакоз (в. Гудзевічы Мастоўскага рна), Н.Грыцук (в. Пашукі Камянецкага рна), Я.Райская (в. Адэльск Гродзенскага рна) і інш. Я.М.Сахута. ГРбДЗЕНСКІЯ КАРАЛЁЎСКІЯ МАНУФАКТЎРЫ, прамысловыя прадпрыемствы ў 2й пал. 18 ст. на тэр. Гродзенскай, Брэсцкай і Шавельскай каралеўскіх эканомій. Дзейнічалі ў канцы 1760 — 94. Створаны надворным падскарбіем літоўскім А.Тызенгаўзам, з 1780 імі кіраваў надворны маршалак Ржавускі. У Гродне знаходзіліся мануфактуры ігральных карт і збройная; у прадмесці Гарадніца — палатняная, панчошная, золата і шаўкаткацкая (гл. Гродзенскія дываны, Гродзенскія паясы), камлотная, карункавая, карэтная, шпілек і іголак, металічных, шкляных вырабаў (гл. Гродзенскае шкло), бялільня воску, красільня; у мястэчку
    Азёры — па вырабе сукна і капелюшоў; у в. Ласосна — красільная, тонкасуконная. На тэр. Брэсцкай эканоміі ў вёсках Рэчыца і Руда існавалі прадзільня, жалезная гута, лесапільня і шліфавальня. У Шавельскай эканоміі дзейнічала палатняная мануфактура. Многія майстры, чаляднікі і вучні былі прыгоннымі, працавалі таксама 43 іншаземныя майстры. Выкарыстоўвалася пераважна імпартная сыравіна. У 1780—90я гг., калі стаў памяншацца попыт на тавары зза іх высокага сабекошту, большасць прадпрыемстваў Г.к.м. закрылася.
    ГРОДЗЕНСКІЯ ЛЯМУСЫ, помнікі гаспадарчай і жыллёвай архітэктуры ў г.Гродна. Лямус у двары кляштара брыгітак пабудаваны ў 1630я гг. ў стылі ранняга барока. Прамавугольны ў плане 2павярховы будынак на бутавым падмурку складзены з брусоў і накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам. Першы паверх прызначаўся для гасп. мэт, 2і — для жылля. Уздоўж гал. фасада галерэя ў выглядзе 2яруснай аркады на слупах з падкосамі. Другі ярус аздоблены балюстрадай з разных дошак. Галерэя звязвае паміж сабой памяшканні і абодва паверхі лямуса, на ёй знаходзіцца лесвіца на 2і паверх. Л я м у с (вул. Дзяржынскага) пабудаваны ў часы развіцця мануфактурнай вытворчасці ў 2й пал. 18 ст. як склад. Прамавугольны ў плане мураваны 2павярховы будынак з невял. рызалітам у цэнтры ўсх. фасада. Высокі вальмавы дах мае мезаніны, якія зроблены ў тэхніцы «прускага муру». У 1939 перабудаваны пад жылы дом.
    С.А. Сергачоў.
    ГРОДЗЕНСКІЯ ПАЯСЫ. вырабы ручнога шаўкаткацтва ў г. Гродна. Ствараліся ў 2й пал. 18ст. наткацкай мануфактуры («персіярні») пад кіраўніцтвам мастакоўткачоў з Ліёна ў час росквіту Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур. У 1774—78 мануфактурай кіраваў мастак і ткач Ф.Селіман, які сумяшчаў стылі франц. арнаментыкі і ўзорных слуцкіх пая
    Гродзенскі лямус у двары кляштара брыгітак.
    соў. У 1778—83 мануфактуру ўзначаліў ліёнскі мастак і ткач Ф.Дзюпінэ. Ён увёў новыя дэкар. ўсх. матывы ў афармленне ніжніх частак паясоў. Г.п. — прыклад лепшых дасягненняў еўрап. дэкар.прыкладнога мастацтва 18 ст. Зберагаюцца ў музеях Беларусі, Расіі, Польшчы і інш. краін.
    Я. Ф.Шунеііка.
    Гродзенскі пояс. 1768—80.
    257
    ГРОДЗЕНСКІЯ
    ГРОДЗЕНСКІЯ РАТУШЫ, помнікі архітэктуры ў г. Гродна. П е р ш а я р а т у ш а пабудавана з дрэва ў 1496 у рэнесансным стылі ў сувязі з атрыманнем горадам магдэбургскага права. Размяшчалася на Гандлёвай пл. (цяпер Савецкая пл.), з’яўлялася дамінантай горада. Двухпавярховая пабудова мела асіметрычную кампазіцыю з 2 вежамі: высокай цэнтр. і тарцовай. Высокая ярусная вежа была аснашчана ў цэнтры дазорнай пляцоўкай; на ёй размяшчаўся гар. гадзіннік (пазней перанесены на вежу езуіцкага касцёла). На 1м паверсе знаходзіліся крамы, медніца, ратушная бочка, камора для пастрыгання сукна, на 2м — зала пасяджэння магістрата. Другі паверх меў абходную галерэю, якая функцыянальна адпавядала агляднай пляцоўцы (для папярэджання пажару). У падмурках размяшчалася камора, якая, верагодна, выкарыстоўвалася пад гар. турму. Была разбурана ў пач. 19ст. Другая ратуша пабудавана ў 1807 на Параднай пл. з каменю ў стылі класіцызму ў комплексе з гандлёвымі радамі. Упрыгожвала цэнтр Гродна. Разам з аднапавярховымі гандлёвымі радамі ўтварала прамавугольную ў плане плошчу з 2 брамамі. У складзе комплексу сіметрычна размяшчаліся два 2павярховыя аб’ёмы ратушы, арыентаваныя адпаведна на Парадную пл. і на р. Нёман. Фасады аб’ёмаў былі аздоблены 6калоннымі порцікамі дарычнага ордэра, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Канеліраваныя калоны круглага сячэння былі пастаўлены на прамавугольныя ў плане цокалі, фрыз антаблемента апрацаваны трыгліфамі, карнізы аздоблены сухарыкамі. Разбурана ў сярэдзіне 20 ст.
    Літ:. Гардзееў Ю. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV — XVIII ст.) // Краязнаўчыя запіскі. Гродна, 1997. Вып. 4. Ю.Ю.Захарына.
    ГРОДЗЕНСКІЯ СГРАФІТА. Самыя раннія ўзоры захаваліся ў г. Гродна на фасадзе каралеўскага палаца