• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    дзюк (з 1960), Л.В.Пякарская (з 1981 і з 2000). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае развіццё дзяцей і моладзі, выхаванне ў іх любові да муз. культуры. У рэпертуары муз. творы замежных, бел. і рус. кампазітараў розных эпох і жанраў: сюіта «Да Kaei» М.Агінскага, «Верасы» Р.Пукста, «Лірычная песня» А.Туранкова, «Маленькая сімфонія до мажор» А. Вівальдзі, «Авэ Марыя» І.С.Баха, «Танга» К.Гардэля, «Рэгтаймы» С.Джопліна, «Андалузскі раманс» П. дэ Сарасатэ і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. конкурсу аркестравых калектываў (Мінск, 1992) і інш.
    В. Г. Кавальчук.
    ГРбДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТРШКОЛА СУЧАСНАГА ТАНЦА «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1999 у г. Гродна на базе Палаца культуры тэкстыльшчыкаў. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраў
    Удзельнікі Гродзенскага ўзорнага харавога калектыву «Вясёлка».
    нікі: А.М.Грыга (з 1999), А.У.Платніцкі (з 2009), Н.Я. ЖогальМарасава (з 2011). У складзе калектыву 100 чал. ва ўзросце ад 4 да 23 гадоў. Тэатр актыўна прапагандуе сучасную харэаграфію. Сярод пастановак: «Не дзіцячы час», «Мы і вуліца», «Mapa», «Школа», «Брэйк» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. «Фестывальны рух краін СНД і Балтыі» (Мінск, 2009), абл. «Break dance, hiphop» (г. Гродна, 2008), рэсп. фестывалюконкурсу сучаснагатанца (Мінск, 2010).
    Т.І.Залеская.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1983 у г. Гродна пры СШ №1. 3 2008 дзейнічае пры гар. гімназіі. У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Бакуновіч (з 1990), С.М.Станішэўская (з 2006). У складзе калектыву 25 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. кі
    251
    ГРОДЗЕНСКІ
    Удзельнікі Гродзенскага ўзорнага хору «Жураўлік».
    рунак творчасці — акадэмічныя спевы. У рэпертуары творы класічных і сучасных кампазітараў, бел., рус. нар. песні, духоўная музыка, 2—3галосныя творы а капэла. Выкананне на розных мовах, Сярод кампазіцый: бел. калядныя канты, «Сініцы» Л.Захлеўнага, «Дзецям Чарнобыля» А. Казлова, «Бэз» С. Рахманінава, «Світанак» П.Чайкоўскага, «Стабат Матэр» Д.Пергалезі і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю харавой творчасці «Крыштальны званочак» (г.
    Нарва, Эстонія, 2000), фестываляўконкурсаў: міжнар. харавога «Гукі свету» (СанктПецярбург, 2001), абл. харавых калектываў (г. Слонім, 2001) і інш. І.І.Вільчынская.
    ГРбДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЖУРАЎЛІК». Створаны ў 1994 у г. Гродна пры філіяле дзіцячай муз. школы № 1 імя Ю.У.Семянякі. 3 2011 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі хор». Арганізатар і кіраўнік Ж.Г.Мішына. У складзе ка
    лектыву 45 чал. ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харавога мастацтва. У рэпертуары вак. творы розных жанраў, эпох і стылявых кірункаў. Дзейнічаюць падрыхтоўчая група, малодшы хор, асн. састаў. Сярод праграм: «Вясенняя ўсмешка», «Насустрач Калядам», «Велікодны цуд», «Сустракаем сяброў» і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2005), абл. адкрытага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2011), фестывалюконкурсу праваслаўных песнапенняў Гродзенскай епархіі (г. Гродна, 2004, 2007), удзельнік міжнар. муз. сустрэч (г. Сакулка, Польшча, 2011) і інш. С.Б.Бяцэнка. ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «РАСІНКА». Створаны ў 1980 у г. Гродна пры СШ №3 якхор дзяўчынак, з 1990 сучасная назва. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік С.А.Галась. У складзе хору 45 чал. ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — выхаванне ў вучняў любові да музыкі. У рэпертуары песні народаў свету, тво
    Гродзенскі ўзорны хор «Расінка».
    252
    ГРОДЗЕНСКІ
    ры бел. і рус. кампазітараў: «Зялёны паром» Л.Захлеўнага, «Прывітанне, дзяцінства» І.Касмачова, «Сонечны зайчык» В.Голікава, «Вясёлы дзядок» Г.Партнова, «Палёт» Т.Папаценка, «Музыкант» Я.Зарыцкай, «Пчолка» А.Грачанінава і інш. Калектыў — лаўрэат Рэсп. аглядуконкурсу харавых калектываў (Мінск, 2004), удзельнік канцэртаўіінш. К.В. Бірукова. ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «САНЁТ». Створаны ў 1989 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе мастацтваў №1 (з 1995 муз. школа №1 імя Ю.У.Семянякі). У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Ж.І.Цабенка. У складзе хору 27 чал. ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне ў дзяцей добрага муз. густу, развіццё творчых здольнасцей і інтэлекту. У рэпертуары творы замежных і бел. кампазітараў розных эпох, жанраў, стыляў і кірункаў: «Купалінка», «Чырвоная рабіначка», «Кадрыля» М.Пяскова, «Які цудоўны гэты свет» Д.Тухманава, «Беларусь — мая Радзіма» Ю.Семянякі, «Спадарожная песня» М.Глінкі, «Мецца соль мажор...» Ф.Шуберта і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: Рэсп. харавых калектываў (г. Светлагорск, 2003), абл. харавых калектываў «Новыя імёны» (2000), адкрытага праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (2004, 2012), бел. музыкі (2006, усе г. Гродна) і інш. Ж.І.Цабенка.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «СВЕТЛЯЧОК». Створаны ў 1987 у г. Гродна пры спец. агульнаадукац. школеінтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.А.Пракопчык. У складзе хору 2 групы: малодшая (33 чал. ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў) і старэйшая (33 чал. ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў). Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя лепшых узораў класічнай і нар. музыкі сярод дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў, духоўная музыка, песні нар. і сучасных
    Гродзенскі ўзорны хор «Санет».
    аўтараў: «Зубраня» Л.Захлеўнага, «Мы ў доме адным жывём», «Вальс» Я.Дубравіна, «Добры дзень, мамы» Ю.Чычкова, духоўны кант «Новая радасць», «Там, каля млына», «Танок», «Паслухай, як гукі крыштальна чыстыя» В.А.Моцарта і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. «Мой родны кут, як ты мне мілы» (1990, 1992, 1994, 1996), маст. творчасці «Вясёлкавы карагод» (1998, 2000, 2002, 2004, 2007, 2010), нац. культур (1999, 2001, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011), абл. конкурсу
    Гродзенскі ўзорны хор «Светлячок».
    «Прывітанне, свет» (2010, усе г. Гродна) І ІНШ. А.А.Пракопчык.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «СВІТАНАК». Створаны ў 1979 у г. Гродна пры СШ №3. У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.Э.Гулецкая (з 1979), І.Д.Дзейкала (у 1990—97 і з 2007), С.А.Галась (з 2003). У складзе хору 33 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё навыкаў харавых спеваў, папулярызацыя твораў бел. кампазітараў. У рэ
    253
    ГРОДЗЕНСКІ
    Гродзенскі ўзорны хор «Світанак».
    пертуары песні народаў свету, творы бел і рус. кампазітараў: «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Бах і рок» Р.Артман, «Жаданне» Ф.Шапэна, «Равесніцы нашы» Ю.Чычкова; бел. нар. песні «Садам за садам», «Рэчанька», «Святы вечар» і інш. Калектыў — лаўрэат Міжнар. фестывалю харавых калектываў (г. Быдгашч, Польшча, 1995, 1997), удзельнік Міжнар. конкурсу харавых калектываў (г. Элк, Польшча, 2009, 2011) і інш. К.В.Бірукова.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ХОР хлопЧЫКАЎ «СВЁТАЧ». Створаны ў 1983 у г. Гродна пры СШ №3 як хор «Раніца». У 1987 прысвоена званне
    «ўзорны аматарскі калектыў» і назва «Пеўнікі», з 2011 сучасная назва. Кіраўнікі: У.А.Ельчанінаў (з 1983), В.В.Кунцэвіч (з 2008). У складзе хору 55 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё высокіх духоўных ідэалаў і эстэтычнага густу ў дзяцей. У рэпертуары класічныя творы, духоўная і нар. музыка: «Гэй, мой конік», «Перамога» Л.Захлеўнага, «Крынічкі», «Салдацікі» Я.Петрашэвіча, «Святы Божа» П.Чайкоўскага, «Чаплін», «Трывога пра свет» Г.Казловай, «Бах і рок» Р.Артман, «Пасхальны трапар», калядкі «Божае цяпер Раство», «Неба і зямля» і інш. Калектыў — удзель
    нік і дыпламант абл. аглядуконкурсу дзіцячай самадзейнасці (2005, 2007, 2009), раённых і гар. конкурсаў патрыятычнай песні (2009—10, усе г. Гродна) і інш. К.В.Бірукова.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 1999 у г. Гродна пры СШ №21 (з 2004 гімназія №5). У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.Р.Нікіфарава. У складзе хору 50 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. і класічнай музыкі. У рэпертуары песні бел. нар. «Рэчанька», «Каза», «Юраўскі карагод», «Ой, рана на Івана» і класічныя «Ранак» П.Чай
    Удзельнікі Гродзенскага ўзорнага хору хлопчыкаў «Светач».
    Гродзенскі ўзорны хор «Элегія».
    254
    ГРОДЗЕНСКІ
    коўскага, «Мелодыя» А.Дворжака і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. конкурсаў «Пяю табе, Беларусь» (г. Слонім), «Маладыя таленты Гродзеншчыны», фестываляў: «Радзіма і маці — шчасце дзіцяці» (абодва г. Гродна), харавых калектываў «Галасы дзяцінства» (г. Барысаў, усе 2007), патрыятычнай песні Бел. рэсп. саюза моладзі (2011), абл. этапу рэсп. аглядуконкурсу «Прывітанне, свет» (2010, усе г. Гродна) і інш.
    27. Р. Нікіфарава.
    ГРбДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ ЦЫРК KIBAKI». Створаны ў 1980 у г. Гродна пры Доме піянераў (з 1996 Палац дзіцячай і юнацкай творчасці). У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Я.Кірылюк (з 1980), С.А.Царова (з 1986), І.Ю.Міхасёнак (з 2001 з С.А.Царовай). У складзе цырка больш за 40 чал. ва ўзросце ад 5 да 25 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё маст. здольнасцей дзяцей і моладзі. У рэпертуары пластычныя эцюды, выступленне паветраных гімнастаў, эквілібрыстаў: «Гульня з абручамі», «Эквілібрыстка на стале», «Вясёлы жанглёр», «Вясёлы Бадзі» і інш. Гранпры адкрытага рэгіянальнага фестывалю цыркавога мастацтва (г. Ліда, 2009). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестываляў «Усе зорачкі ў госці да нас» (1993), юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1998), конкурсаў: рэсп. мастацтваў «Вікторыя» (2010, усе Мінск), абл. цыркавога мастацтва (г. Гродна, 2010) і інш.
    С.А. Царова.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «БУРШТЫНАВАЯ МАЗАІКА». Створаны ў 2005 у г. Гродна пры СШ № 36. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.В.Шкарпітны. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне вучняў і настаўнікаў школы да лепшых узораў муз. творчасці. У рэпертуары творы бел. і замежных аўтараў: